![]() |
Знакі прыпынку пры аднародных членах сказаDate: 2015-10-07; view: 2834. Ускладнены сказ Ускладнены сказ – просты сказ, які ўскладняецца аднароднымі, адасобленымі членамі сказа, пабочнымі i ўстаўнымі канструкцыямі, звароткам, параўнальнымі зваротамі. Сказы з аднароднымі членамі сказа Члены сказа, якія адказываюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння, называюццааднароднымі. Аднароднымі могуць быць як галоўныя, так і даданыя члены сказа. Аднародныя члены сказа пашыраюць структуру выказвання, ускладняюць яго, выражаюць лагічную аднароднасць паняццяў. Коска ставіцца: 1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў: ▲, ▲, ▲, ▲. Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы. На палатах, на стрэхах ляжаў іней. 2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое. ▲, а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое ▲. Цячэ вада ў сіняе мора, ды не выцякае. Праз галлё прабівалася яркае, але ўжо халоднае сонца. 3. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі злучнікамі (і- і, ні - ні, або - або, ці - ці, то - то і інш.), то коска ставіцца перад другім з іх: і▲, і▲ ні▲, ні▲ або▲, або▲ ці▲, ці▲ На латках і вінаград, і яблыкі, і слівы. Ні чалавек, ні звер, ні птушка не парушалі яго ранішняга спакою. 4. Перад першым з паўторных злучнікаў, калі аднародны член з гэтым злучнікам працягвае пачатае пералічэнне: ▲, і▲, і ▲ На латках вінаград, і яблыкі, і слівы. Ды ўспомню пажары, і варожыя хмары, і завеі халодных вятроў, і слату, і нягоды, і начныя паходы, і агні партызанскіх кастроў. 5. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных злучнікам і: ▲ і ▲, ▲ і ▲, ▲ і ▲. Мора – гэта Капітан Нэма і Рабінзон Круза, піраты і людаеды, васьміногі і не адкрытыя яшчэ астравы. 6. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як – так і, не толькі – але і, не так - як): як ▲, так і ▲ не толькі ▲, але ▲ не так ▲, як ▲ Гіпапатам хоць і жыве ў вадзе, але корміцца на зямлі. Урач не толькі ратуе ад смерці, але і выклікае веру ў жыццё. Коска не ставіцца: 1. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або: ▲ і,ды (у значэнні і), ці, або ▲. Вакол лятуць бары і гоні. Шуміць сасняк ды бярэзнік голы. 2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка: і▲, і▲, і▲ ні▲, ні▲ або▲, або▲ ці▲, ці▲ Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дубрава. 3. Унутры ўстойлівых словазлучэнняў тыпу: і смех і грэх, ні жывы ні мёртвы, ні тое ні сёе, ні свет ні зара і г.д. і▲ і▲ ні▲ ні▲ – устойлівыя словазлучэнні 4. Паміж азначэннямі, якія не з'яўляюцца аднароднымі: Першыя мокрыя сняжынкі ўпалі на зямлю.
Сказы з параўнальнымі зваротамі Параўнальныя звароты – гэта словы ці словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць ці ўдакладняюць змест іншых слоў. Уводзяцца пры дапамозе злучнікаў: як, быццам, нібы, нібыта, што, чым, як бы і інш. Параўнальныя звароты могуць складацца з аднаго ці некалькіх слоў, могуць стаяць у пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа, паясняюць розныя члены сказа. Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах 1. Параўнальныя звароты, якія пачынаюцца злучнікамі як, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, што, як і, чым, выдзяляюцца коскамі. Напрыклад: Па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцілае. Дзяўчаты, нібы русалкі, карагоды водзяць. 2. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў як адзін, як правіла, як звычайна, як знарок, як цяпер, як заўсёды і інш. Напрыклад: Мы па сігналу ваеннай трывогі ўсе, як адзін, уставалі на бой. 3. Пры параўнальных зваротах са злучнікамі як, як быццам, чым і іншых у шэрагу выпадкаў коска не ставіцца. Коска не ставіцца перад злучнікамі як і чым у спалучэннях больш як (не больш як), больш чым (не больш чым), менш як (не менш як), менш чым (не менш чым), не бліжэй як, не далей як, не часцей як, не радзей як, не іначай як, усё роўна як і інш., якія выражаюць абмежаванне ў прасторы, часе, колькасці. Напрыклад: Менш чым праз хвіліну Несцяровіч вярнуўся ў хату. У такіх спалучэннях коска перад як і чым ставіцца тады, калі яны сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца. Напрыклад: Лес патрэбен людзям не меней, чым хлеб. Людзей у лесе было больш, як грыбоў. 4. Не выдзяляюцца коскамі: устойлівыя выразы са злучнікам як: як мага, як след, як мае быць, як належыць, як не ў сябе і інш. Напрыклад: Трэба як належыць рыхтавацца ў дарогу. Устойлівыя параўнанні з як: відна як днём, гол як сакол, галодны як воўк, злы як сабака, белы як палатно, белы як снег, пабляднеў як палатно, моцны як дуб, здаровы як бык, лёгкі як пярынка, няўклюдны як мядзведзь, патрэбны як паветра, чорны як сажа, цвёрды як камень, чырвоны як рак, цёмна як ноччу, хітры як ліса, палахлівы як заяц, халодны як лёд, баяцца як агню, берагчы (глядзець) як вока, ведаць як свае пяць пальцаў, маўчаць як рыба, біцца як рыба аб лёд, не бачыць як сваіх вушэй, як рукой зняло, як рукой падаць, як кот наплакаў, растаў як снег, лопнуў як мыльны пузыр, прыстаў як смала, стаіць як укопаны, спаў як забіты, расце як на дражджах, адчуваць сябе як дома, усе як на падбор, як на далоні, як на іголках і інш. 5. Не выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты, якія з'яўляюцца іменнай часткай выказніка. Напрыклад: Ты як песня тая. Ліпа нібы цёмная хмара за акном. 6. Коска не ставіцца перад параўнальным зваротам, калі перад ім ёсць часціца не або прыслоўі зусім, амаль. Напрыклад: Міхась трымаўся не як сталы чалавек. 7. Не выдзяляюцца коскамі звароты з як, калі яны ўжываюцца са значэннем «у якасці» або са значэннем тоеснасці. Напрыклад: Чмаруцьку ведаюць усе як чалавека з фантазіяй. Ён славіўся ў брыгадзе як выдатны падрыўнік. Гэта кніга выдадзена як дапаможнік для студэнтаў. Быў дзень як дзень. Алесь быў хлопец як хлопец. Сказы з адасобленымі членамі сказа Адасабленне – сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа з мэтай узмацніць іх значэнне, надаць пэўную самастойнасць і стылістычную выразнасць.
|