|
Першай праводзілася Аграрная рэформа 1861 года.Date: 2015-10-07; view: 542. 19 лютага 1861г. краіна атрымала царскі маніфест і Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгонніцтва. Сяляне атрымалі: асабістую свабоду, шэраг грамадзянскіх правоў: заключаць грамадскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемства, пераходзіць у іншыя саслоўі. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часова абавязаннымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну, або плаціць аброк. Зямлю сяляне павінны былі выкупаць ва ўласнасць. Каля 20% сумы сяляне плацілі памешчыку. Астатнюю частку сумы памешчыкі атрымалі ад дзяржавы. Сяляне павінны былі выплаціць дзяржаве гэту суму на працягу 49 гадоў. Урад, напалоханы массавымі выступленнямі сялян і паўстаннем 1863-1864 гг., вымушаны быў змяніць некаторыя ўмовы рэформы на Беларусі. Так, памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%. Адмянялася часоваабавязанасць. Памешчыкі былі абавязаны прадаваць зямлю сялянам па іх жаданню. Значэнне рэформы:рэформа крыху палепшыла становішча сялян заходніх губерніяў; была абвяшчана асабістая свабода сялян; большая частка сялянскіх двароў атрымала надзелы такіх памераў, якія не забяспечвалі ўтрыманне сярэдняй сям'і; рэформа распачала шлях да эвалюцыі грамадства ў буржуазным накірунку. Адмена прыгонніцтва ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад патрэбны былі іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. З усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. На Беларусі яна была адкладзена да 1872г. Судовая ўлада была аддзелена ад заканадаўскай і выканаўчай, суддзі набылі незалежнасць ад ўрадавых чыноўнікаў. Былі ўведзены галоснаць і спаборніцтва судовага працэсу: пракурор процістаяў незалежнаму ад улады адвакату. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў. Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губерніях выбарных устаноў. Земствы кіравалі мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва. У Беларусі яны не ўтвараліся. Толькі ў 1911г. ва ўсходніх губерніях Беларусі былі створаны земства. Са спазненнем на пяць гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа. Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання – гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абраным у гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Ваенная рэформа. Саслоўная армія замянялася новай, створанай на аснове ўсеагульнай воінскай павіннасці. Тэрмін салдатскай службы скарачаўся да шасці гадоў ( на флоце – да сямі гадоў). Буржуазны характар насілі таксама школьнаярэформа 1864г. і цэнзурная рэформа 1865г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Аднак, з-за даволі высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Адмянялася цэнзура для твораў вялікіх памераў. Выданні меншых памераў падлягалі абавязковай цэнзуры. Такім чынам, рэформы 60 – 70-х гадоў ХІХ ст. насілі буржуазны характар, але не знішчылі перажыткі феадалізму да канца
17. Нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст (да 1917 г.). Працэс складвання нацыі праяўляецца ў нацыянальным руху. Тэндэнцыяй усякага нацыянальнага руху з'яўляецца ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы. · Прадвеснікамі бел. нацыянальнага руху з'явіліся мясцовыя інтэлігенты – пісьменнікі, публіцысты, этнографы: Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, А.Кіркор, В.Дунін-Марцынкевіч і інш. · Значным этапам фарміравання нацыянальна-дэмакратычнага руху стала паўстанне 1863-1864 гг. Нацыянальныя пачуцці кіраўніка паўстання К.Каліноўскага найбольш поўна выявіліся ў “Лістах з-пад шыбеніцы”. · Наступны этап звязаны з дзейнасцю беларускай моладзі ў народніцкіх арганізацыях. Народніцкія гурткі існавалі у беларускіх гарадах. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла “чырвоных” пад час паўстання 1863 года – К.Каліноўскі і інш. · З 187-80-я гг. у Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткі студэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з беларускіх губерняў. У Пецярбургу быў створаны цэнтр беларускага народніцтва на базе беларускага студэнцкага зямляцтва. · У 1881 годзе ў адозве “Да беларускай моладзі” з'явіўся заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, але пакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы. · У 1884 годзе “Шчыры Беларус” заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. · У тым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ структурна аформілі Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая існавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары). · Часопіс “Гоман” унёс найбольшы ўклад у распрацоўку бел. нацыянальнага пытання і задач нацыянальнага руху. Гоманаўцы распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі “заходнерусізму”, выступалі за прынцып абласной самастойнасці, за стварэнне самастойнай абласной рэвалюцыйнай арганізацыі. · У канцы 1990-х гг. у Мінску па ініцыятыве Івана і Антона Луцкевічаў утварыўся гурток з мэтай вывучэння Беларусі і распрацоўкі беларускага нацыянальнага пытання. · У 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла першая сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя – Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду – БСГ. Заснавалі партыю – браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі і інш. У сваёй праграмме партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталізму сацыялістычным ладам, за беларускую культурна-нацыянальную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. · У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з'езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. · З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мове – “Наша ніва”, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск альманаха “Маладая Беларусь”. У выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1908-1914 гады) выходзілі дзесяткі беларускіх кніжак. “Наша ніва” садзейнічала з'яўленню ў беларускаў літаратуры таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, гордасці беларускай літаратуры. Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 52% патомных дваран лічылі сябе беларусамі. Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах на пачатку XX стагоддзя завяршылася.
|