Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі (1940-я – пачатак 1990-х гг.).


Date: 2015-10-07; view: 540.


 

Распачатая гітлераўскай Германіяй вайна нанесла Беларусі велізарныя людскія і матэрыльныя страты. Загінуў амаль кожны трэці жыхар Беларусі. БССР страціла больш паловы нацыанальнага багацця. Па агульнаму узроўню развіця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., поўнасцю ці часткова разбураны гарада і больш за 900 сельскіх населеных пунктаў.

У межах планавай сістемы, аднаўленняе народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвертага пяцігадовага плана (1946-1950). Акцэнт быў зроблены на паскораным аднаўленні торфаздабычы, энергетыкі і развіцця машынабудавання, стварэнні такіх галін прамысловасці, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабілебудаванне, трактарабудаванне і інш.

Такія галіны прамысловасці БССР, як машынебудаванне і металоапрацоўка, аднаўляліся і развіваліся ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе вельмі хутка. Дзякуючы іх росту амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 1940 г. прамысловасць рэспублікі ў 1950 г. перавысіла даваенны узровень на 20%.

Са сменай кіраўніцтва СССР у 1953 г. рабіліся адпаведныя захады, каб палепшыць сітуацыю у селькай гаспадарцы.

З серадзіны 50-х г. ў свеце разгарнулася навукова-технічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці комплекснай аўтамацізацыі вытворчасці, выкарастання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д.

У першай палове 1950-х г. было завершана будаўніцтва і ўступілі ў строй дзеючыя у Мінску падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг предпрыемставаў легкай прамысловасці.

З 1953 па 1958гг. павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1970 г. 80% таварной прадукцыі саўгасаў і больш за 60% гэтай прадукцыі калгасаў складала жывелагадоўчая.

Але з серадзіны 1970-х гадоў паступова складавалася неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмы да радыкальных змен. З 1970 па 1984г. сельскае насельніцтва ў БССР паменьшылася амаль у 1,5 раза.

З 1985г. эканоміка рэспублікі развівалася ва умовах вызначанага партыйным кірауніцтвам курсу на паскарэнне.але усе мерапрыемствы закончыліся распадам Савецкога Саюза.

Грамадска-палітычнае жыццё.

На Беларусі, як і па ўсёй краіне, поўнасцю захавалася старая палітычная сістема, у якой адміністратыўныя функцыі ажыццяўляла камуністычная партыя. У гэтых умовах грамадска-палітычнае жыцце вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем, было жорстка звязана з сыстэмай і падпарадкоўвалася ёй.

Толькі ў часы перабудовы ў рэспубліцы пачалі ажыўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Заканчэнне Другой сусветнай вайны і яе вынікі. | Распад СССР. Стварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.299 s.