Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Мэты вучэбнага прадмета


Date: 2015-10-07; view: 521.


Карыстаючыся універсальным сродкам уздзеяння на чалавека – словам, літаратура здольная цэласна, сістэмна ўплываць на інтэлект, пачуцці, волю, фарміраваць светабачанне і светаразуменне, агульную культуру кожнага, хто судакранецца з яе багаццямі.

З улікам падобных уласцівасцей літаратуры вызначаюцца мэты і задачы літаратурнай адукацыі ўвогуле і на кожным этапе навучання ў прыватнасці.

Мэты і задачы літаратурнай адукацыі на сучасным этапе павінны быць скіраваныя на выхаванне чалавека з глыбокім гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, чалавека, чуйнага да сацыяльнага поліфанізму жыцця, патрыёта, адданага агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здольнай успрыманне прыгожага выкарыстаць для выпрацоўкі стымулу маральнага самаўзвышэння, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця.

Такая агульная ўстаноўка рэалізуецца ў сістэме канкрэтных патрабаванняў да вынікаў літаратурнага навучання:

– дастаткова шырокае знаёмства з нацыянальнай літаратурнай спадчынай, а таксама з асобнымі (класічнымі, узорнымі) творамі сусветнай літаратуры;

– начытанасць, устойлівая цікавасць да чытання, рознабаковасць, сістэмнасць, свядомая скіраванасць чытацкіх інтарэсаў;

– глыбіня засваення ідэйна-мастацкага зместу праграмных літаратурных твораў, уменне самастойна аналізаваць тэкст і ацэньваць яго ідэйна-эстэтычную каштоўнасць;

– валоданне тэарэтыка-літаратурнымі паняццямі і здольнасць прымяняць іх у працэсе аналізу і ацэнкі мастацкіх твораў;

– веданне спецыфічных асаблівасцей літаратуры ў параўнанні з асаблівасцямі іншых відаў мастацтва;

– знаёмства з асноўнымі эстэтычнымі катэгорыямі (прыгожае, узвышанае, гераічнае, трагічнае, камічнае, агіднае і інш.) і здольнасць ацэньваць з іх дапамогай творы літаратуры і сумежных відаў мастацтва;

– зарыентаванасць вучняў у гістарычным развіцці літаратуры і мастацтва: веданне асноўных этапаў (эпох, перыядаў), ідэйных і мастацкіх напрамкаў і інш.;

– здольнасць выяўляць у творах літаратуры чалавеказнаўчы змест, пытанні філасофскага, псіхалагічнага, маральна-этычнага, эстэтычнага характару, выказваць уласныя адносіны да адлюстраваных у літаратуры розных грамадскіх з'яў, супярэчнасцей, канфліктаў, да такіх агульначалавечых каштоўнасцей, як любоў да Радзімы, павага да свайго народа і іншых народаў, гонар, сумленне, абавязак і іншыя ідэйныя, маральныя, эстэтычныя арыенціры;

– развітасць творчых здольнасцей і ўменняў, неабходных для самавыяўлення і самаўдасканальвання асобы;

– валоданне мовай, маўленчымі ўменнямі і навыкамі як умова і сродак самапазнання і самавыяўлення.

У залежнасці ад узросту вучняў і ступені навучання гэтыя патрабаванні канкрэтызуюцца, пры гэтым захоўваецца пераемнасць, сістэмнасць, не парушаецца адзінства літаратурнай адукацыі. Усе акрэсленыя прынцыпы функцыянуюць на кожнай ступені адукацыі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы зместу вучэбнага прадмета | Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.34 s.