|
Дыктант Пераказ СачыненнеDate: 2015-10-07; view: 860. Мой родны край У лесе З гісторыі майго роду Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца. Слова ”Практыкаванне“ ў ІІ – ІV класах не пішацца. У V– ХІ (ІХ', ХІ') класах, ХІІ класе вячэрняй школы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ дата выканання навучальных і кантрольных работ запісваецца словамі пасярэдзіне радка. У V– ХІ класах (ІХ', ХІ'), ХІІ класе вячэрняй школы ў дамашніх работах па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, акрамя вучэбнага прадмета ”Замежная мова“, на наступных радках пасля запісу даты пішацца ”Дамашняя работа“, слова ”Практыкаванне“, указваецца яго нумар. Напрыклад: Трэцяга верасня Третье сентября Дамашняя работа Домашняя работа Практыкаванне 12 Упражнение 12 У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Біялогія“, ”Хімія“ пасля запісаў даты і назвы віду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым па цэнтры радка – нумар варыянта (Варыянт 1 (I)); 22.10. дата ў сшытках па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ запісваецца так, як гэта прынята ў краіне мовы, якая вывучаецца. Напрыклад: October 10, 2008 (англійская мова); Lundi 5 décembre 2008 (французская мова); 6. Dezember 2008 (нямецкая мова); 7 de diciembre (іспанская мова). На наступным радку пасля даты ў сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“, далей запісваецца нумар практыкавання і старонка; 22.11. памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца. У выпадку, калі пісьмовая работа па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ ўключае граматычнае заданне, то паміж заключным радком тэксту дыктоўкі або пераказу і граматычным заданнем прапускаецца адна лінейка, пры гэтым ўказваецца нумар варыянта (Варыянт 1(І)) і арабскай лічбай абазначаецца нумар задання (напрыклад, 1). 23. Экзаменацыйныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы са штампам агульнаадукацыйнай установы, якія ўкладваюцца адзін у адзін. На штампе агульнаадукацыйнай установы запісваецца дата. Напрыклад: 6 чэрвеня 2009 г. Пасля штампа агульнаадукацыйнай установы прапускаецца 2 лінейкі (4 клеткі) і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс. Напрыклад: Экзаменацыйная работа (дыктант) па беларускай мове вучанiцы 9 ”Б“ класа Кавалевiч Вольгi Пятроўны
Экзаменацыйная работа па матэматыцы вучня 11 ”А“ класа Станкевiча Сяргея Мiхайлавiча На другой старонцы без слова ”тэма“ пiшацца тэма пераказу, дыктанта, водгуку, па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – нумар варыянта (Варыянт 1 (І), Варыянт 2(ІІ). У двукоссе назва тэмы пераказу, дыктанта, водгуку бярэцца толькi тады, калi яна з'яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара. 24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпiсваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii. Напрыклад: (адзнака) Старшыня экзаменацыйнай камісіі (подпіс) Т.І.Пшанічная Члены экзаменацыйнай камісіі: (подпіс) А.Г.Лявонаў (подпіс) Н.І.Трафімава (подпіс) У.В.Пракаповіч |