|
ГЛАВА 6 ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РЭФЕРАТАDate: 2015-10-07; view: 859. 39. Рэферат павінен мець наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадатак (пры неабходнасці). Аб'ём навучальнага і экзаменацыйнага рэфератаў, узор іх афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8. 40. На тытульным лісце ўказваецца назва агульнаадукацыйнай установы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання агульнаадукацыйнай установы, год. 41. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі. 42. Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат. 43. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае сваю праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак. 44. Пры напісанні рэферата неабходна ўказваць спасылкі на крыніцы, адкуль узяты матэрыялы, у дужках указваць нумар па спісе літаратуры і старонку. Спасылкі ў тэксце могуць быць таксама прыведзены ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх праводзіцца на кожнай старонцы (пачынаючы з адзінкі) у адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання. 45. Заключэнне павінна быць кароткім, канкрэтным, у ім павінны ўтрымлівацца вывады па выніках работы, а таксама інфармацыя пра згоду ці нязгоду з аўтарамі цытуемых крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб'ёме ўводзіны. 46. Пры камп'ютэрным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт 15 пт, інтэрвал – 1,5.
|