|
ГЛАВА 8 ПАТРАБАВАННІ ДА ВЯДЗЕННЯ І АФАРМЛЕННЯ ДЗЁННІКАDate: 2015-10-07; view: 822. 67. У агульнаадукацыйных установах выкарыстоўваюцца дзённікі адзінага ўзору, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзённік вучань пачынае весці з трэцяга класа. 68. Усе запісы ў дзённіках павінны весціся з захаваннем наступных патрабаванняў: запаўняць дзённік неабходна на той мове, на якой ажыццяўляецца адукацыйны працэс у агульнаадукацынай установе або ў класе агульнаадукацыйнай установы; пісаць акуратна, граматна, разборлівым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай фіялетавага або сіняга колеру. Непажадана выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастэраў, уклеек і аплікацый; у пачатку навучальнага года запаўняць тытульны ліст, указваючы прозвішча і імя ў родным склоне, запісваць расклад урокаў; назвы вучэбных прадметаў запісваць з малой літары – беларуская мова, сусветная гісторыя, гісторыя Беларусі, матэматыка і г.д. на ўсіх старонках дзённіка, у тым ліку пры запаўненні раскладу ўрокаў; дамашнія заданні і назвы месяцаў запісваць у дзённіку з малой літары. Правілы скарачэння слоў рэгламентуюцца настаўнікам згодна з існуючымі нормамі. 69. Настаўнік павінен, выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, адначасова выстаўляць яе ў дзённік і завяраць подпісам. 70. Класны кіраўнік павінен сачыць за правільнасцю запісаў у дзённіку, у канцы кожнага тыдня адзначаць колькасць прапушчаных урокаў, пры неабходнасці запісваць заўвагі на адпаведнай старонцы дзённіка.
|