Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Новыя тэхналогіі


Date: 2015-10-07; view: 416.


 

У апошні час за мяжой назіраецца тэндэнцыя не столькі да расшырэння ассартыменту рэстаўрацыйных матэрыялаў (ён у асноўным ужо сфарміраваны, і ў рамках існуючага асартымента можна вырашыць практычна любыя рэстаўрацыйныя задачы), колькі да ўдасканалення метадаў і ўкаранення новых складаных тэхналогій.

У якасці прыклада можна прывесці ўнікальную тэхналогію напылення ў вакууме на руініраваныя аб'екты плёнкі параксілілена, якая ўтвараецца ў выніку палімерызацыі дымера з газавай фазы, што дазваляе сфарміраваць тоненькую палімерную плёнку, якая названа “Parylene” і мае таўшчыню ад 0,25 да 20 мкм; гэтая тэхналогія была паспяхова апрабавана пры рэстаўрацыі такіх далікатных аб'ектаў, як выкапнёвыя расліны і насякомыя, археалагічная косць, вырабы з шоўку, пашкоджаныя пры пажары кнігі і ў іншых выпадках, калі ўсе іншыя рэстаўрацыйныя матэрыялы і метады сябе не апраўдалі.

У Чэхіі аналагічная методыка выкарыстоўвалася для ўмацавання разбураных археалагічных матэрыялаў (“Поліфан”). У Пецярбурзе гэтая методыка таксама была апрабіравана пры рэстаўрацыі пацярпеўшай пры пажары паперы.

Напрыканцы патрэбна сказаць, што пашырэнне асартыменту рэстаўрацыйных матэрыялаў не з'яўляецца самамэтай, а дыктуецца канкрэтнымі рэстаўрацыйнымі задачамі, якія сёння немагчыма вырашыць з выкарыстаннем існуючых адгезіваў, кансалідантаў і пакроўных матэрыялаў, і паколькі такія задачы існуюць і будуць з'яўляцца ў наступным, асартымент будзе папаўняцца новымі сучаснымі сінтэтычнымі матэрыяламі, якія змогуць забяспечыць вырашэнне рэстаўрацыйных праблем на новым, якасна больш высокім узроўні.

 

***

 

· За мяжой з сінтэтычных рэстаўрацыйных матэрыялаў найбольш часта выкарыстоўваюцца адгезівы на аснове полібутылметакрылата і полівінілацэтата і сапалімеры на іх аснове. Шырока выкарыстоўваюцца супалімерныя водныя дысперсіі на аснове бутылакрылата.

 

· Спецыяльна для рэстаўрацыйных мэтаў распрацаваны сінтэтычныя аналагі воска-смаляной мастыкі на аснове супалімера вінілацэтата і этылена.

 

 

· Замест прыродных смолаў прапанаваны сінтэтычныя лакі.

 

· У якасці кансалідантаў выкарыстоўваюцца крэмнійарганічныя матэрыялы розных класаў.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Кансаліданты. | 
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 3.068 s.