|
Дзейнасць Ф. СкарыныDate: 2015-10-07; view: 1268. Вобласці выкарыстання
· структурнае ўмацаванне асновы насценнага жывапісу – тынкоўкі, цаглянай кладкі, кладачнага раствору (смала 174-74 ў выглядзе раствору ў уайт-спірыце ці бензіне 5% канцэнтрацыі); · структурнае ўмацаванне разбярнага белакаменнага дэкору, архітэктурных дэталей з цэглы, вапняка, пясчаніку (КУС, МСН-7 ці растворы смалы 174-74); · структурнае ўмацаванне скульптуры з каменя (МСН-7, сілазанавыя смолы фіpмы Wacker); · рэстаўрацыя кафлі, керамікі, майолікі, шкла, эмалей, вітражоў – для структурнага ўмацавання, а таксама ў якасці пакроўных лакаў і вяжучага для даробачных мас (КО-279); · гідрафабізацыя і структурнае ўмацаванне дэструктураванага фарбавага слоя вонкавых роспісаў (смала К-42 і прадукт 141-50К).
Фактары, якія садзейнічалі ўзнікненню кнігавыдання і першыя друкаваныя кнігі “рускімі літарамі”. Новы росквіт беларуская кніжная культура атрымлівае ў эпоху Адраджэння або Рэнесансу, якую ў гістарычным плане падзяляюць на два этапы: ранні Рэнесанс (першая палова XVI ст.) і позні Рэнесанс (другая палова XVІ – пачатак XVII ст.). Уздым сярэднявечнай беларускай культуры, які пачынаецца ўжо ў канцы XV ст. быў звязаны з наступнымі галоўнымі фактарамі: · Першы – гэта росквіт ВКЛ, Літоўска-беларускай дзяржавы, дасканалага пісанага права, грамадскага і дзяржаўнага, развіцця беларускай мовы, якая з канца XIV ст. і да 1696 г. выконвала функцыі агульнадзяржаўнай і літаратурнай мовы ВКЛ. · Другі – у XV–XVI стст. шэраг беларускіх гарадоў атрымлівае магдэбурскае права, што значна спрыяе іх сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю. · Трэці – прывілеяванае становішча мясцовай арыстакратыі і шляхты, што зрабіла магчымым шырокае распаўсюджанне мецэнацтва ў эпоху позняга Рэнесансу. · Чацвёрты – міжканфесійная палеміка паміж рымска-каталіцкай, пратэстанцка-рэфарматарскай і праваслаўнай царквой. Свабода веравызнання і пераход у іншую рэлігію гарантаваўся актам Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. (пазней Статутам 1588 г.). · Пяты – развіццё сувязяў з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, павелічэнне колькасці беларусаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю за мяжой (у Польшчы, Чэхіі, Італіі). Новыя геаграфічныя адкрыцці канца XV–XVI ст. садзейнічалі пераадоленню сярэднявечнага правінцыялізму, рэгіянальнай абмежаванасці светапогляду. Складваліся ўяўленні пра агульнаеўрапейскую і універсальную культуру [1]. · Шосты – пашырэнне гуманістычных і асветніцкіх тэндэнцый у архітэктуры, жывапісе, скульптуры, мініяцюры, гравюры, музычна-спеўным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, літаратуры, якія набывалі свецкі еўрапейскі характар. · Сёмы – сфармаваная рукапісная кніжная традыцыя была падрыхтавана і здольная да адаптацыі на роднай мове культурнай спадчыны іншых народаў, працягваючы і зберагаючы славяна-візантыйскія традыцыі. Спрыяла таксама адсутнасць дзяржаўна-палітычнай і рэлігійна-духоўнай цэнзуры. На першым этапе кніжная рэнесансавая культура грунтавалася на веры ў рэальнасць гармоніі паміж саслоўямі, народамі, хрысціянскімі веравызнаннямі, грамадствам і асобай, чалавекам і дзяржавай (Ф. Скарына, беларускамоўнае хрысціянскае асветніцтва праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай арыентацыі, С. Будны). На другім этапе адбылася страта гэтых ідэалаў у выніку ідэалагічнай, рэлігійнай, літаратурна-публіцыстычнай барацьбы за сцвярджэнне кожным сваіх спецыфічных каштоўнасцяў. У гэты час дамінуюць спачатку дзеячы рэфармацыйнага руху, потым католікі (асабліва пасля адкрыцця езуіцкіх калегіумаў у Вільні (1570), Полацку (1579), Нясвіжы (1584) і іншых гадарах і мястэчках) [2]. Самым галоўным здабыткам першага этапу стала асваенне і ўзнікненне на тэрыторыі ВКЛ кнігадрукавання, якое стала асабліва запатрабаваным ў царкоўна-рэлігійнай сферы. Яшчэ з канца XV ст. еўрапейскія друкаваныя кнігі становяцца вядомымі на Беларусі дзякуючы шырокім гандлёвым, культурным і палітычным сувязям як з Польшчай, так і іншымі суседнімі краінамі. Наш суайчыннік Ян Літвін быў сярод пачынальнікаў лонданскага кнігадрукавання: у 1480 г. ён надрукаваў у сталіцы Англіі на лацінскай мове індульгенцыі папы рымскага Сікста ІХ супраць туркаў, а таксама твор Антона Андроэ “Quaestiones super XII libros metaphysicae Aristotelis” і яшчэ некалькі кніг [3]. Найбольш ранняя праява рэнесансавых тэндэнцый у славянскім свеце ў галіне кніжнай справы адносіцца таксама да канца XV ст., калі ў 1491 г. у Кракаве друкаром Швайпольтам Фіёлем, немцам па паходжанні, было ажыццёўлена выданне богаслужбовых зборнікаў для Праваслаўнай Царквы – “Актоіха” і “Часаслова”, а каля 1493 г. – “Трыёдзі Каляровай” і “Трыёдзі Поснай”. Гэта былі, як вядома, першыя друкаваныя кнігі “рускімі літарамі” – на царкоўнаславянскай мове. Як лічыць Іван Саверчанка, яны адрасаваліся праваслаўнаму люду ВКЛ, пра што выразна сведчыць іх змест [4]. У распаўсюджанні праваслаўных кніг ніяк не былі зацікаўлены польскія каталіцкія колы. Магчыма ініцыятарам выдання быў хтосьці з беларускіх праваслаўных магнатаў. Так, напрыклад, па замове віленскага каноніка Марціна ў Гданьску ў 1499 г. у друкарні Конрада Баўмгарта [5]. была надрукавана складзеная ім кніга каталіцкіх абрадаў “Агенда, або Пахавальныя боскія свяшчэнныя ўрачыстасці” (на лацінскай мове), якая спецыяльна прызначалася для Віленскай дыяцэзіі ВКЛ. Шэраг друкаваных кніг, верагодна, на заказ беларускіх мецэнатаў, было ажыццёўлена на тэрыторыі Польшчы ў пачатку XVI ст. рознымі выдаўцамі (Янам Галерам, Каспарам Гохфэдэрам, Фларыянам Унглерам, Вольфганам Лернам, Геранімам Віетарам). На карысць прыналежнасці гэтых выданняў да ВКЛ сведчыць змешчаны ў кнігах дзяржаўны герб ВКЛ “Пагоня” [6]. У 1516 г. калі Ф. Скарына рыхтаваў да друку ў Празе ілюстраваную Біблію на стараславянскай мове, сын небагатага шляхціца з Літвы (магчыма нарадзіўся паміж Клецкам і Пінскам) апублікаваў у Кракаве новалацінскую паэму “Пруская вайна”, прысвечаную перамозе над Тэўтонскім ордэнам ля Грунвальда (1410). Дарэчы, Ян Вісліцкі, верагодна, упершыню згадвае ў мастацкай літаратуры поруч з ліцвінамі і “беларусаў, славутых мужнасцю ў войнах” [7]. На пачатку XVI ст. у Кракаве выходзілі лацінамоўныя творы Міколы Гусоўскага (“Песня пра зубра” – 1523; “Новая дзівосная перамога над туркамі” – 1524; “Жыццё і дзеі святога Гіяцынта” – 1525). Такім чынам, і пачатак кнігавыдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны становіцца больш зразумелым. Еўрапейскі набытак – друкаваная кніга і яе вытворчасць – спачатку вывучаўся як працэс за мяжой і толькі потым, калі была пацверджана сапраўдная неабходнасць і выйгрышнасць гэтай справы, быў перанесены на тэрыторыю ВКЛ. Дзейнасць Ф. Скарыны і яго кніжная спадчына. Традыцыйна з імем Францыска Скарына (каля 1490 – не пазней 1552 гг.), самага слыннага прадстаўніка Адраджэння ў Беларусі, звязваецца пачатак гісторыі беларускай выдавецкай справы. Як вядома, сумесна з віліенскімі мецэнатамі Якубам Бабічам і Багданам Онкавым ён засноўвае першае беларускае выдавецкае прадпрыемства ў Празе (Чэхія) не пазней 1516 г. і другое – ў Вільні ў 1520-я гг. Адпаведна ў выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны вылучаюць пражскі і віленскі перыяды. Пражскі перыяд. Падчас пражскага перыяду ў 1517–1519 гг. былі выдадзены 24 кнігі Бібліі (вядомы 23). Паводле беларускага філолага Алега Лойкі, невядомымі ці недайшоўшымі да нас, згубленымі ў часе засталіся такія з кніг Бібліі, як кніга “Ездры” і “Тавіф” (Гл.: Лойка А. Старабеларускія літаратура. Мн., 2001. С.276), а таксама Параліпаменан, 16 прарокаў, 1-я кніга Макавеяў [8], пра якія сведчаць спісы з перакладаў Ф. Скарыны гэтых кніг. Кнігі Бібліі Ф. Скарына аснасціў уласнымі прадмовамі (50) і пасляслоўямі (62), у якіх тлумачыў паходжанне і аўтарства кожнай з апублікаваных кніг, асаблівасці іх сюжэтаў, вобразнасці і сімволікі, раскрываў значэнне Бібліі ў рэлігійным, маральным і грамадзянскім выхаванні звычайнага чалавека. Кожны раздзел кнігі Ф. Скарына забяспечваў анатацыяй са сціслым выкладам яго зместу. Сам факт з'яўлення беларускага перкладу Бібліі ў друкаваным выглядзе – важкае сведчанне дэмакратызацыі стараславянскай кніжнасці і яе мовы ў Беларусі [9]. Першая з кніг Бібліі – “Псалтыр” (дата выдання – 6 жніўня 1517 г.). Фармат выдання, як і ўсіх пражскіх друкаў Ф.Скарыны, у ¼ долю аркуша. У аснове шрыфту – паўустаў беларускіх рукапісаў. Толькі двойчы ў пражскіх выданнях выкарыстаны чырвоны колер, кінавар (мінеральная фарба чырвонага колеру ў кнізе Песні Песняў); двойчы змешчаны партрэт Скарыны; 47 дрэварытных гравюраў; застаўкі і канцоўкі; ініцыялы; літы наборна арнамент выкананы ў стылі готыкі і рэнесансу. Біблію Ф. Скарына выдаў як з рэлігійнымі, так і асветніцкімі мэтамі. Яго пераклад Біблііі вылучаўся тым, што беларуская гутарковая лексіка спалучалася ў ім са стараславянскай мовай. Скарына даволі стрымана карыстаўся гутарковымі словамі, схіляўся да стараславянска-беларускамоўнага кампрамісу. Біблія Скарыны – беларускі варыянт Бібліі-Вульгаты. У якасці асноўнай крыніцы перакладу паслужылі чэшская Біблія 1506 г. і Вульгата (лацінская Біблія), якія асветнік старанна зверыў па старажытных яўрэйскіх арыгінальных тэкстах і іх стараславянскіх перакладах. Сучаснікі Скарыны такія, як Марцін Лютэр, Андрэй Курбскі называлі яго ерытыком, каталіцкім шпіёнам, адступнікам ад канонаў. Скарына ж прапагандаваў неабходнасць шырокай гуманітарнай адукацыі, вывучэння сямі свабодных навук (трывіум – граматыка, рыторыка, дыялектыка; квадрыум – арыфметыка, геаметрыя, астралогія, музыка), маральнага ўдасканалення, асабістай і грамадскай дзейнасці. У склад Бібліі (1517–1519) уваходзяць наступныя кнігі: У 1517 г. выйшлі – Псалтыр. 6.08.1517; Кніга Іова. 10.09. 1517; Кніга Прытчы Саламона. 6.10.1517; Кніга Ісуса Сірахава. 5.12.1517; у 1518 г. – Кніга Эклезіаста. 2.01.1518; Кніга Песнь Песням. 9.01.1518; Кніга Прамудрасць Божая. 19.01.1518; Першыя кніга Царстваў. 10.08.1518; Другія кнігі Царстваў. 10.08.1518; Трэція кнігі Царстваў. 10.08.1518; Чацвёртыя кнігі Царстваў. 10.08.1518; Кніга Ісуса Навіна. 20.12.1518; у 1519 г. – Кніга Юдзіф. 9.02.1519; Кніга суддзяў. 15.12.1519; Быццё. 1519; Кніга Выхад. 1519; Кніга Левіт. 1519; Кніга Руфь. 1519; Кніга Лічбы. 1519; Другі закон. 1519; Кніга Эсфірь. 1519; Кніга Плач Ераміі. 1519; Кніга прарока Данііла. 1519. (Падкрэслены тыя выданні, якія ёсць у Беларусі і захоўваюцца ў НББ) [10]. Віленскі перыяд. Каля 1520 г. Ф. Скарына пераехаў у Вільню і заснаваў у доме бурмістра Я. Бабіча новую друкарню. Першае віленскае выданне – “Малая падарожная кніжка” (выйшля каля 1522 г.). Гэта новы тып усходнеславянскага зборніка, у які ўвайшло 22 асобныя кнігі, кожная з якіх мае сваю пагінацыю. “Малая падарожная кніжка” – гэта не толькі малітоўнік кішэннага фармату для тых хто вандруе, падарожнічае, але гэта і зборнік са звесткамі навуковага і практычнага характару. У выданні выкарыстана 257 гравіраваных адбіткаў і заставак, віньетак – дрэварытных, а таксама 600 адбіткаў арнаментаваных ініцыялаў. “Малая падарожная кніжка” складае ў агульным аб'ёме 864 старонкі. Яна была названа славянскім эльзевірам. У склад “Малой падарожнай кніжкі” ўваходзяць: Псалтыр; Часасловец; Акафіст гробу гасподняму; Канон жыватворнаму гробу; Акафіст архангелу Міхаілу; Канон архангелу Міхаілу; Акафіст Іаану Прадцечы; Канон Іаану Прадцечы; Акафіст Багародзіцы; Канон Багародзіцы; Акафіст Святым Пятру і Паўлу; Канон Святым Пятру і Паўлу; Акафіст Святому Мікое; Канон Святому Міколе; Акафіст крыжу гасподню; Канон крыжу гасподню; Акафіст Исусу; Канон Исусу; Шасцідневец; Канон пакаянны; Канон у суботу на утрени; Саборнік. У 1525 г. выходзіць наступнае віленскае выданне – “Книга деяния и послания апостольская, завемая Апостол”. Адзіная з кніг Ф. Скарыны без гравюрных ілюстрацый, хаця выкарыстаны 283 застаўкі і канцоўкі, 427 гравіраваных ініцыялаў. Надрукаваны “Апоста” у два колеры. Як і папярэднія выданні ён быў на стараславянскай ці царкоўнаславянскай мове старабеларускай рэдакцыі. Да “Апостала” Ф. Скарына напісаў 22 прамовы і 17 пасляслоўяў. Фармат віленскіх выданняў у 1/8 долю аркуша. Упершыню Ф. Скарына ўвёў у практыку кірылічнага друку тытульны аркуш: у пражскіх выданнях – гэта толькі агульны тытул да “Бібліі”; у віленскіх выданнях тытул сустракаецца часцей. Выдаў першую ва ўсходнеславянскай гісторыі ілюстраваную Бібліяю; увёў новую пагінацыю (аркушавую замест сшыткавай); незразумелыя словы Ф. Скарына ў “Малой падарожнай кніжцы” і “Апостале” тлумачыў на палях у адпаведнасці з тагачаснай беларускай мовай. Галоўнай сваёй місіяй лічыў паслужыць людзям паспалітыі, дапамагчы ім пазнаць мудрасць і навуку. Дзейнасць Ф. Скарыны – пачатак эпохі гуманістычнага Адраджэння ў Беларусі, пазначанага дэмакратызацыяй культуры (друкаваныя кнігі адрасаваліся “народу простаму, паспалітаму”) і развіццём свецкай літаратуры. Мастацтва афармлення кніг Ф. Скарыны. Ф. Скарына называе свае пражскія выданні называе “малымі кніжкамі” (у прадмове “Левіт”). Фармат якіх змяншаецца да ¼, што рабіла выданне больш танным, спрыяла дэмакратызацыі і зручнасці чытання. Фаліяцыя – кірыліцкімі літарамі. Папера для Бібліі была набыта Скарынам ў аўгсбургскага друкара і ўладальніка папяровага млына Ёгана Шэншпергера (П.Уладзіміраў) – высокай якасці, мае вадзяны знакі. Пасля “Псалтыра” усе астатнія пражскія выданні надрукаваны на паперы нізкага гатунку. Мяркуецца, што знаходжанне Скарыны ў Празе супадае з першымі крокамі чэшскай папяровай вытворчасці (1499 г.) і, магчыма, гэта была менавіта гэта папера. У аснове шрыфту Скарыны паўустаў беларускіх рукапісаў. Ён першы дакладна адрозніў форму вялікіх літар ад малых. Скарына пайшоў па шляху свядомага спрашчэння і уніфікацыі графікі літар. Ён да мінімуму звёў надрадкоўныя знакі – цітлы. Адзначаючы бясспрэчныя вартасці шрыфту – дакладнасць, выразнасць, арыгінальнасць малюнка літар, трэба адзначыць, што цэласнасцю ён яшчэ невылучаецца. Не ўсе літары стандартызаваны, маюць па два і тры варыянты. У паліграфічнай арганізацыі тэксту многіх старонак Бібліі прыменены трохкутнік, ромб, чаша, касынка. У выданнях Скарыны на кожнай старонцы прынемены калонтытул. У пражскіх выданнях двойчы прыменены двухколерны друк: у кнізе “Песня Песням” і на агульным тытуле Бібліі (кніга Быццё). Дэкаратыўна-прасторавая арганізацыя тэксту ажыццяўлялася з дапамогай набору, ілюстрацый, заставак, канцовак, ініцыялаў. Акрамя хіба ініцыялаў (іх у Бібліі каля 1000 адбіткаў) дэкаратыўных элементаў у кожнай асобнай кнізе няшмат: часцей за ўсё адна тытульная ілюстрацыя, ад адной да трох заставак (канцоўкі сустракаюцца рэдка), ініцыялы. Важная роля ў выданнях Ф.Скарыны належыць ілюстрацыям. Вылучаюцца тры іх віды, ці жанры: гравюра – партрэт, сюжэтна-тэматычныя ілюстрацыі і “тлумачальныя” выявы ўжытковага характару. Творы выкананы ў стылі готыкі і рэнесансу, прычым рэнесансныя рысы ў іх прыкмента дамінуюць Тэхніка выканання – абразны дрэварыт, які зроблены ў традыцыях заходнееўрапейскага мастацтва. Ф.Скарыны, якія ў пражскіх выданнях сустракаюцца тройчы (у кнізе Ісуса Сірахава, 4-й кнізе Царстваў). Стасаў пісаў, што партрэт Скарыны не саступае найлепшым нямецкім гравюрам таго часу па добрым малюнку, сіле і каларытнасці гравюры. Акрамя двух адбіткаў партрэта (ілюстраванага і арнаментальна-шрыфтавога) Скарыны ў Бібліі змешчана 30 (з 26 дошак) сюжэтна-тэматычных ілюстрацый. Гэта ў большасці складаныя шматфігурныя каіпазіцыі на старазапаветныя тэмы. Іх дапаўняюць 13 (з 11 дошак) дрэварытаў ужытковага характару з кніг “Выхад” і “Царствы”. Асаблівую цікавасць уяўляюць сюжэтна-тэматычныя дрэвварыты з выявай біблейскіх сцэнаў, вобразаў, герояў, прарокаў. Біблейскі цыкл гравюраў Скарыны найбольш ранні ва Усходняй Еўропе. Непаўторнаму мастацкаму аздабленню Бібліі Скарыны спрыяюць таксама арнаментаваныя дрэварыты – застаўкі, канцоўкі, ініцыялы, якія арганічна дапаўняюць ілюстрацыі, ствараючы ў афармленні адзіны цэльны ансамбль. Скарыны назвае два віды заставак: “вялікія” і “малыя”. Асабліва вырзныя і дэкаратыўныя “вялікія” застаўкі, дзе ўмоўныя выявы людзей (або пуцці) умела аб'яднаны з расліннай арнаментыкай пластычна награвіраванай лістотай аканта. Гэтыя застаўкі звычайна размешчаныя пасля прадмовы ў пачатку тэксту кнігі. У пражскіх выданнях іх чатыры: 1.у “Псалтыры” (арк.5), 2. у кнізе “Ісус Сірахаў” (арк.5), “Эклізіяст” (арк.3), “Песня Песням” (арк.12), “Прамудрасці” (арк.32), “Царствы” (арк.5, 66, 120, 184), “Выхад” (арк.5); 3. у кнізе “Песня Песням” (арк.3), у кнігах “Прамудрасці” (арк.3), “Левіт” (арк.7), “Лічбы” (арк.5); 4. у кнізе “Ісус Навіна” (арк.5), “Другі закон” (арк.5), “Юдзіфь” (арк.3), “Руфь” (арк.2), “Суддзяў” (арк.4), “Эсфір” (арк.3), “Прарок Ерамія” (арк.3), “Прарок Данііл” (арк.5). У адрозненні ад вялікіх “малыя” застаўкі Скарыны нагадваюць віньеткі. Яны менш дэкаратыўныя і ў Бібліі выконваюць у асноўным раздзяляльную функцыю, часцей адбітыя ў канцы тэксту кнігі перад пасляслоўем або калафонам. Акрамя ксілаграфічнага ў Бібліі Скарыны выкарыстаны наборны арнамент – гэта рэдкія канцоўкі, якія надрукаваны з клішэ заставак “Прамудрасці Саламона” (арк.46), “”Псалтыр” (арк.130), “Песня Песням” (арк.12) ды інш. Біблію Скарыны ўпрыгожваюць шматлікія каліграфічныя ініцыялы, якія адметныя цудоўнай дасканаласцю і пераўзыходзяць літары чэшскай Бібліі і многія нямецкія выданні. У пражскіх выданнях іх каля 1000 адбіткаў са 107 дошак. Ініцыялам належыць галоўная роля ў аздабленні старонак. На погляд даследчыкаў, дных толькі гравёраў у Скарыны працавала не меней трох і толькі адзін з гэтых майстроў пакінуў на партрэце Скарыны сваю манаграму – МЗ ці МТЗ (хутчэй за ўсё чэшскі гравёр). У стварэнні малюнкаў, або хутчэй іх эскізаў, мог браць удзел і сам Скарына, пра што ён і сам адзначае: “Положил если в сих книгах образци”. Віленскія выданні Ф.Скарыны выйшлі фарматам у 1/8 долю аркуша. У кірылічным друку да Скарыны не было такіх мініяцюрных, партатыўных кніг. “Малая падарожная кніжка”. Агульнага тытульнага аркуша не захавалася ні ў адным з выданняў. Аднак многія з кніг выдання маюць тытульныя аркушы. “Малую падарожную кніжку” ўпрыгожваюць пяць ілюстрацый, прыкладна 253 адбіткі заставак і віньетак і 548 адбіткаў арнаментаваных ініцыялаў. Па багацці дэкаратыўна-арнаментаваных аздоб, ініцыялаў і мікраскапічнай тонкасці іх выканання гэта кніга – адно з лепшых кірылічных выданняў у свеце, якое У.Стасаў назваў славянскім Эльзевірам. У адрозненне ад “Малой падарожнай кніжкі” “Апостал” мае агульны тытульны аркуш, які складаецца з дзвюх арнаментаваных гравюраў (ніжняя адзначана гербам Скарыны). Фігурных гравюраў у “Апостале” няма, у кнігавыдавецкай практыцы Скарыны гэта адзіая кніга без ілюстрацыі. Яе аздабляюць 283 адбіткі арнаментальных упрыгожванняў і 427 адбіткаў ініцыялаў, большасць з якіх выкарыстоўвалася ў “Малой падарожнай кніжцы”. Тэкст “Апостала” скампанаваны з вялікай вынаходлівасцю, напрыклад у выглядзе куба, у выглядзе пясочнага гадзінніка, трохкутніка і інш. У Вільні Скарына паклапаціўся пра новыя шрыфты. Выкарыстаў 4 памеры літар: загалоўны, радковы, лігатурны і шрыфт з надрадкоўнымі знакамі. Ствараўся таксама як і пражскі на аснове паўуставу. У абодвух віленскіх выданнях ужыта цынобра (чырвоны колер), якою набраны загалоўкі на тытульных аркушах, указанні дзён тыдня на палях, парадак чытання асобных раздзелаў. Шрыфт і ілюстрацыі рабіліся з ксілаграфічных клішэ (частку друкарскага матэрыялу, у тым ліку паперу, Скарына перавёз з Прагі). Аднак значная частка стваралася ў Вільні, таму ў выданнях з'яўляюцца абсалютна новыя матэрыялы: радковы шрыфт, застаўкі, віньеткі, ініцыялы Папера віленскіх выданняў мяркуючы па вадзяных знаках была ў асноўным з Германіі або Чэхіі. Загадам Вялікага князя Жыгімонта Старога ад 1524 г. у Вільні пачалося будаўніцтва папяровага млына. Звёўшы да мінімуму ілюстрацыі, Скарына ў Вільні вялікую ўвагу надаваў графічна-арнаментальнаму аздабленню: загалоўным аркушам, застаўкам, канцоўкам, віньеткам, ініцыялам. Віленскія выданні перасягаюць пражскія і па колькасці арнаментальна-дэкаратыўных гравюраў і ініцыялаў. Іх упрыгожваюць каля 700 адбіткаў заставак і віньетак, больш за 1000 ініцыялаў. Такое рэдка сустракаецца нават у заходніх тагачасных кнігах. У працэсе друкарска-мастацкай практыкі ў Вільні майстрамі Скарыны былі выпрацаваны тры тыпы тытулаў: шрыфтавы (у “Акафістах” МПК, сюжэтна-ілюстрацыйны (“Акафіст Багародзіцы”, “Канон Іаану Прадцечы”, “Акафіст Ісусу”, “Канон Ісусу”, “Акафіст крыжу гасподню”), арнаментальна-дэкаратыўны (“Псалтыр”, “Саборнік”, “Шасцідневец”). Застаўкі віленскіх кніг, як і пражскіх дзеляцца на вялікія і малыя. У іх пераважае раслінны арнамент, у які своеасабліва ўкампанаваны вазы, умоўныя драконы, птушкі і інш. Зрэдку паміж галін і кветак фігуруе ўмоўна намаляваная галава чалавека, герб Скарыны. Па меркаванні даследчыкаў майстры Скарыны творча пераасэнсавалі венецыянскія першакрыніцы, стварыўшы самабытныя творы арнаментальна-дэкаратыўнага ўбранства. Яны неслі ў Беларусь адмысловыя ўзоры італьянскага Рэнесансу. У прыёмах гравіроўкі вылучаецца тры стылістычныя групы, тры рукі (прычым ніводзін з ілюстратараў Бібліі не пераехаў з Прагі ў Вільню). У “Малой падарожнай кнізе” выкарыстаны дзве запазычаныя ў “Хроніцы” Гармана Шэдэля (магчыма, была ў бібліятэцы Ф.Скарыны) гравюры, клішэ М.Вольгемута і Ізраэля ван Мэкенэма) аднак гэта істотна не паўплывалана яе аздобу віленскага выдання. Л.Уладзіміраў лічыў, што “віленскія выданні паводле афармлення значна бліжэйшыя да сучаснай кнігі, чым пражскія. Гэта крок наперад у развіцці кнігі ад сярэднявечных каліграфічных рукапісных традыцый да сучаснага паліграфічнага мастацтва” [11]. Выданні Ф. Скарны ў кнігасховішчах свету. Экземпляры першадрукаў Ф. Скарыны ў цяперашні час захоўваюцца ў бібліятэках і архівасховішчах С.-Пецярбурга, Масквы, Вільнюса, Львова, Мінска, Цюмені, Вроцлава, Лондана, Прагі, Капенгагена, Кракава, Любляны, Кіева, Адэсы, Казані, Ужгарада, Гёрліца (Германія, знойдзена ў 2003 г. “Біблія” з 2-х частак: 1 – 1519 “Пяцікніжжа”; 2 – 1518 “Кніга Ісуса, сына Навіна”, чатыры “Кнігі царстваў”, “Кнігу Прамудрасць”. Да кожнай часткі дадаюцца напісаныя Ф. Скарынам прадмовы і кароткія пасляслоўі, а для ўсёй Бібліі – вялікая прадмова). Цяпер нам вядома 396 экз. выданняў Ф. Скарыны, у іх ліку, 242 экз. пражскіх выданняў і 154 экз. віленскіх выданняў. Пражскія выданні знаходзяцца пераважна ў кнігасховішчах Расіі, Украіны і Беларусі, калі не лічыць фрагментаў кніг, якія ёсць у Варшаве, Кракаве, Кембрыджы; асобныя кнігі ёсць у Брытанскім музеі ў Лондане, у Пражскім нацыянальным музеі. У НББ захоўваецца 10 кніг са складу пражскай “Бібліі”. З 154 экз., улічаных віленскіх выданняў, 108 знаходзіцца на тэрыторыі былога СССР (у Беларусі – ніводнага), а 46 – у далёкім замежжы. Адзін з найбольш поўных экземпляраў “Малой падарожнай кніжкі” знаходзіцца ў Капенгагене ў Каралеўскай бібліятэцы (знойдзены ў 1957 г.); ва Універсітэцкай бібліятэцы Любляны захоўваецца віленскі “Псалтыр”; у Брытанскім музеі – віленскі “Апостал”. Усе выданні Ф.Скарыны лічацца вельмі рэдкімі, асабліва віленскія. Самым рэдкім з пражскіх выданняў з'яўляецца “Псалтар”, які вядомы толькі ў 2-х экз., якія знаходзяцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі і ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў С.-Пецярбургу. З асобных выпускаў “Бібліі” найбольш рэдкі – “Плач Іярэміі” (4 экз.). Сярод віленскіх выданняў часцей сустракаецца “Апостал” (10 экз.), “Псалтыр” і “Часасловец” (9 экз.). Самыя рэдкія віленскія выданні – гэта “Шасцідневец”, “Канон пакаянны” і “Саборнік”, якія вядомы ў 4 экз.
|