![]() |
Лекцыя 14.Date: 2015-10-07; view: 680. Асноўныя звесткі аб шкодных, пажара- і выбуханебяспечных уласцівасцях хімічных рэчываў, правілах іх захавання. Агульныя правілы і сродкі індывідуальнай аховы. 1. Агульныя звесткі аб шкодных, пажара- і выбуханебяспечных уласцівасцях хімічных рэчываў. 1.1. Шкодныя рэчывы (Патрабаванні бяспекі па Дзяржстандарту) Шкодныя рэчывы (ШР) – гэта рэчывы, якія пры кантакце з арганізмам чалавека ў выпадку парушэнняў патрабаванняў бяспекі могуць выклікаць вытворчыя траўмы, прафесійныя захворванні ці адхіленні ў стане здароўя, выяўляемыя як у працэсе працы, так і ў аддаленыя тэрміны жыцця сапраўднага і будучых пакаленняў. Класіфікацыя. Па ступені ўздзеяння на арганізм шкодныя рэчывы дзеляцца на чатыры класы небяспечнасці: 1 – надзвычай небяспечныя, 2 – высоканебяспечныя, 3 – умерана небяспечныя, 4 – маланебяспечныя. Клас небяспечнасці ШР устанаўліваецца па нормах, указаных ў табліцы Дзяржстандарту (ГОСТ). Вось нормы толькі для трох з сямі паказчыкаў ГОСТ:
ПДК з'яўляецца асноўнай велічынёй, што характарызуе ступень шкоднасці хімічнага рэчыва. ПДК – гэта канцэнтрацыя шкоднага рэчыва ў паветры рабочай зоны, якая пры паўсядзённым уздзеянні (работа на працягу 8г ці іншай працягласці працоўнага дня на працягу ўсяго працоўнага жыцця) не выкліча ніякіх захворванняў ці адхіленняў ад нармальнага стану здароўя як у самога працуючага, так і ў яго нашчадкаў. Дзеянне на арганізм. Да ліку найбольш важных фактараў, вызначаючых уздзеянне ШР, патрэбна аднесці: 1) колькасць і канцэнтрацыю рэчыва, 2) працягласць уздзеяння, 3) стан дысперсіі (памеры часцінак і іх фізічны стан, т.ё. парашок, дым, газ і г.д), 4) растваральнасць у біялагічных вадкасцях арганізма.
Агульную нагрузку тога ці іншага шкоднага рэчыва на арганізм чалавека можна вызначыць як кумулятыўнае ўздзеянн (ад лац. Cumulo – накапляць, кумуляцыя – медычны тэрмін, які азначае накапленне ў арганізме лекавых і ядавітых злучэнняў у выніку іх працяглага спажывання, узмацняючага іх уздзеянне). Неабходна таксама памятаць, што і без таго неблагапрыемнае ўздзеянне шкодных рэчываў узмацняецца пры прыёме алкаголю і наркотыкаў.(Таму, напрыклад, пасля працы з хларыраванымі вугляродамі, асабліва чатыроххлорыстым вугляродам ці трыхлорэтыленам, патрэбна пазбягаць ужывання спіртнога). Шкодныя рэчывы (ядавітыя, таксічныя) могуць пранікаць у арганізм чалавека трымя шляхамі: - інгаляцыйным – праз дыханне - пераральным ( ад лац. Per os – праз рот) - адсарбуемым – праз скуру. У сваю чаргу, удыхаемыя шкодныя рэчывы можна таксама раздзяліць на тры катэгорыі: 1) часцінкі, аэразолі і пыл, якія, адкладаючыся ў лёгкіх, могуць выклікаць пашкоджанне тканак ці фізічную закупорку, 2) таксічныя газы, выклікаючыя непажаданыя рэакцыі ў саміх лёгкіх, 3) таксічныя аэразолі ці газы, якія не ўплываюць на легачную тканку, але праходзяць праз лёгкія ў ток крыві і разам з ёю пераночяцца ў іншыя органы ці зніжаюць здольнасць крыві да пераносу кіслароду. Калі дадзеныя рэчывы трапляюць праз рот, то акрамя шкоднага ўздзеяння на ратавую поласць, глотку і страўнік, таксічныя рэчывы могуць хутка растварацца ў крыві і аказваць шкоднае ўздзеянне на печань і іншыя ўнутраныя органы (некаторыя рэчывы могуць быці праглынуты выпадкова: напрыклад, калі рэстаўратар мае шкодную прывычку заціскаць у зубах пэндзаль, якім ён карыстаецца пры працы са шкоднымі рэчывамі, фарбай ці пігментамі). На скуру хімічныя рэчывы могуць уздзейнічаць у якасці першасных раздражняльнікаў (кіслоты, некаторыя газы) ці сенсібілізуючых, т.ё. узмацняючых адчувальнасць агентаў (некаторыя фарбы, мыла). Арганічныя ж растваральнікі аказваюць адначасова і раздражняльнае, і сенсібілізуючае ўздзеянне. Пры наяўрасці драпін, парэзаў у скуру могуць пранікнуць хімічныя рэчывы, якія шкодзяць ці саму скуру, ці, праходзячы праз яе - іншыя сістэмы арганізма (бензін дзейнічае і так, і гэтак). Некаторыя хімікаты могуць адсарбіравацца непасрэдна праз непашкоджаную скуру! Гэта ліпідарастварадьныя рэчывы: кетоны, аліфатычныя і араматычныя хларыраваныя вуглевадароды і г. д. Талуол і чатыроххлорысты вуглярод легка праходзяць праз скуру і могуць выклікаць цяжкія захворванні. Рэстаўратары павінны таксама ведаць, ўто частае і працяглае пагружэнне рук у ваду (нават не ўтрымліваючую раздражняльных рэчываў) вядзе да пашкоджання скуры і абніжэння яе ўстойлівасці да хімікатаў. Захаванне. Рэчывы, якія валодаюць таксічнасць ці здольныя раскладацца на таксічныя кампаненты пры кантакце з цяплом, вільгаццю ці парамі кіслот, патрэбна захоўваць у халодным, добра вентыліруемым памяшканні. Яны не павінны трапляць пад уздзеянне прамых сонечных промняў, іх патрэбна трымаць далей ад месцаў, дзе існуе небяспека пажару. Рэчывы, здольныя ўступаць ў хімічныя рэакцыі, павінны захоўвацца ізалявана, каб выключыць мажлівасць утварэння небяспечных прадуктаў. Акрамя таго, рэчывы, якія з'яўляюцца моцнымі акісляльнікамі, могуць узрывацца пры кантакце з легкаакісляльнымі рэчывамі, да якіх належаць многія арганічныя рэчывы, а ў выніку выбуху ўтвараць яшчэ і таксічныя прадукты. Абавязкова наяўнасць этыкетак і папярэджвальных надпісаў: ЯД! ТАКСІЧНА!.
Агульныя меры бяспекі. Пры рабоце з усімі шкоднымі рэчывамі неабходна перасцерагацца: 1) Выконваць правілы асабістай гігіены. 2) Гатаваць, курыць, есці і захоўваць ежу толькі ў адведзеных для гэтага месцах (але ні ў якім выпадку не на працоўным месцы). 3) У працоўных памяшканнях павінны быць выдалены ўсе крыніцы запальвання : адкрытае полымя, раскаленыя паверхні, іскры ад электранагравальных прыбораў. Абавязкова ахова ад статычнай электрычнасці. 4) Памяшканні, дзе праводзяцца работы са шкоднымі рэчывамі, павінны быць з агульнай прыточна-выцяжной вентыляцыяй, а ў асобных выпадках – і з мясцовай вентыляцыяй. 5) Работы са шкоднымі рэчывамі неабходна праводзіць ў выцяжной шафе пры дзейнічаючай прыточна-выцяжной вентыляцыі. 6) Абавязкова карыстацца сродкамі індывідуальнай аховы: пальчаткамі, рэспіратарамі, акулярамі і г.д.
Выконваючы пералічаныя правілы бяспекі, разам з тым не патрэбна перабольшваць. Перш за ўсё не трэба баяцца працаваць са шкоднымі рэчывамі. Патрэбна быць уважлівым, але не баяцца, бо страх сам па сабе выклікае напружанне, скаванасць рухаў, што можа прывесці да памылак.
1.1.1. Пажара- і выбуханебяспечныя рэчывы. Многія хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў рэстаўрацыі, валодаюць не толькі таксічнасцю, але і пажара і выбуханебяспечнасцю.
Класіфікацыя. Да пажаранебяспечных адносяцца рэчывы, якія валодаюць павышанай пажаранебяспечнасцю, т.ё здольныя выклікаць некантралюемае гарэнне па-за межамі спецыяльнага ачага. Па гаручасці (успальвальнасці), т.ё. здольнасці да запальвання, рэчывы дзеляцца на тры групы: - негаручыя (незгараемыя) – нездольныя да гарэння на паветры, - цяжкагаручыя (цяжказгараемыя) – здольныя запальвацца на паветры ад крыніцы запальвання, але пасля яе выдалення патухаючыя. - Гаручыя (згараемыя) – здольныя самазапальвацца ці запальвацца ад крыніцы запальвання і самастойна гарэць пасля яе выдалення. Гаручыя рэчывы ў сваю чаргу дзеляцца на цяжка- і лёгказапальвальныя. Апошнімі называюцца рэчывы, здольныя запальвацца без падагрэву ад кораткачасовага (да 30 сек) уздзеяння крыніц запальвання з нізкай энэргіяй (полымя запалкі, іскра, тлеючая цыгарэта і г.д.). Да лёгказапльвальных васкасцей адносяць вадкасці з тэмпературай успышкі не больш 61˚С ў закрытым ціглі ці 66 ˚С у адкрытым ціглі. Большасць арганічных растваральнікаў з'яўляюцца такімі. Пара лёгказапальвальных вадкасцей можа ўтвараць выбуханебяспечныя сумесі з паветрам. Выбуханебяспечнымі лічацца сумесі, калі тэмпература ўспышкі ніжэйшая ц і роўная 45˚С. Патрэбна памятаць, што паняцце “гаручасць” не эквівалентна паняццю “пажаранебяспечнасць”. Негаручыя рэчывы могуць быць пажаранебяспечнымі, напрыклад, акісляльнікі, а таксама рэчывы, якія выдзяляюць гаручыя прадукты пры ўзаемалзеянні з вадой, кіслародам, паветрам ці адно з адным. Дадзеныя па гаручасці выкарыстоўваюцца пры вызначэнні катэгорыі вытворчасці па выбуховай, выбухованебяспечнай і пажарнай небяспечнасці, у адпаведнасці з патрабаваннямі “Будаўнічых нарматываў і правіл па праектаванню вытворчых памяшканняў, прамысловых прадпрыемстваў”.
Асноўныя характарыстыкі.
Для ацэнкі пажарнай небяспечнасці растваральнікаў карыстаюцца наступнымі асноўнымі паказчыкамі: тэмпературай успышкі, тэмпературай самазапальвання, тэмпературнымі і канцэнтрацыйнымі межамі запальвання і вобласцю запальвання парапаветранай сумесі. Тэмпература ўспышкі – гэта найменшая тэмпература рэчыва, пры якой над яго паверхняй утвараюцца пары ці газы, здольныя выбухнуць ў паветры ад крыніцы запальвання. Устойлівага гарэння пры гэтым не назіраецца. Тэмпература ўспышкі прыкладна роўная ніжняй тэмпературнай мяжы успламянення. Арыентыровачна тэмпература ўспыхвання характарызуе тыя тэмпературныя ўмовы, пры якіх гаручае рэчыва становіцца вогненебяспечным пры захаванні ў адчыненай ёмістасці ці выпадковым разліве. Па тэмпературы ўспышкі лёгкаўспламеньваючыяся вадкасці дзеляцца на асабліва небяспечныя (тэмп. Усп. Не больш 18ºС, напр. ацэтон, дыэтылавы эфір), стала небяспечныя (т. усп. ад 17 да да 23 ºС, напрыклад, этылавы спірт, бензол), небяспечныя пры павышанай тэмпературы (тэмп. Усп. Ад 24 да 61 ºС, напр., скіпідар). Тэмпература самазапламеньвання – гэта найменшая тэмпература, пры якой пачынаецца гарэнне рэчыва пры кантакце з паветрам у адсутнасці крыніцы запальвання. Тэмпературныя межы успламеньвання (ніжні і верхні) – гэта такія тэмпературы рэчыва, пры якіх яго насычаная пара ўтварае канцэнтрацыі, адпаведна роўныя канцэнтрацыйным межам (ніжняму і верхняму) успламеньвання. Вобласць успламеньвання пароў у паветры – гэта вобласць канцэнтрацыі рэчыва, унутры якой сумесі яго пары з паветрам здольны запальвацца ад крыніцы запальвання з наступным распаўсюджаннем полымя па сумесі. Выбуханебяспечнасць ацэньваецца ніжняй і верхняй межамі выбуховасці рэчыва. Мінімальная канцэнтрацыя пару рэчыва ў паветры, пры якой магчымы выбух, называецца ніжняй мяжой выбуховасці. Канцэнтрацыя, вышэй якой выбух не адбываецца, называецца верхняй мяжой выбуховасці. Пажара і выбухованебяспечныя характарыстыкі прыведзены далей пры апісанні індывідуальных хімічных рэчываў.
Захаванне.
Пажара і выбухованебяспечныя рэсывы неабходна захоўваць у спецыяльным памяшканні з прыточна-выцяжной вентыляцыяй. Неабходна таксама мясцовая вентыляцыя для выдалення шкодных канцэнтрацый пару гаручых вадкасцей. Рэчывы, што знаходзяцца непасрэдна ў аддзеле, патрэбна захоўваць у невялікай колькасці ў спецыяльнай металічнай шафе з надпісам “Вогненебяспечныя рэчывы”. Лёгкалятучыя вадкасці (эфір, спірт, ацэтон і інш) патрэбна захоўваць ў халодным цёмным месцы. Недапушчальна іх пасцяканне. Рэчывы, якія лёгка раскладаюцца і ўтвараюць выбуханебяспечныя канцэнтрацыі ў паветры, патрэбна захоўваць у сухім памяшканні, не дапускаючы дзеяння прамых сонечных промняў, пылу, прымесей. У памяшканні, дзе захоўваюцца пажара- і выбухованебяспечныя рэчывы і дзе праводзяцца работы з імі, павінны быць выдалены ўсе крыніцы запальвання: адкрытае полымя, раскаленыя паверхні, іскры ад электраабсталявання. Абавязковая ахова ад статычнай электрычнасці! Усе захоўваемыя ёмістасці павінны быць герметычна закрыты.
1.1 Некаторыя класы рэчываў Для таго, каб лягчэй ацаніць рэакцыйную здольнасць, запальвальначць і інш. уласцівасці тых ці інш. рэчываў, што выкарыстоўваюцца ў рэстаўрацыі, патрэбна даць хлць бы першапачатковую класіфікацыю індывідуадьных хімічных рэчываў. Успомнім, што ўсе яны адносяцца да двух класаў рэчываў: арганічных і неарганічных. Неарганічныя ў сваю чаргу дзеляцца на кіслоты, шчолачы (асновы – гідраксіды калія і амонія) і солі ( калія перманганат, натрыя гідракарбанат, натрыя фтарыд). З ліку прадстаўнікоў арганічных рэчываў нам мэтазгодна выдзеліць групу растваральнікаў ( ацэтон, талуол, спірт этылавы, трыхлорэтылен, эфір дыэтылавы). 2.1. Кіслоты і шчолачы. Моцныя кіслоты і шчолачы выкарыстоўваюцца ў рэстаўрацыйнай практыцы досыць рэдка і толькі ў самых малых колькасцях, але паколькі іх выдзяляюць ў асобную групу едкіх рэчываў, то неабходна ведаць іх небяспечныя для здароўя ўласцівасці.
Кіслоты. Асноўнай уласцівасцю кіслот з'яўляецца іх каразійнае, т.е. раз'ядаючае ўздзеянне. Асабліва небяспечныя канцэнтраваныя кіслоты, якія могуць выклікаць цяжкія хімічныя апёкі. Але пад час разбаўлення кіслотаў вадой іх шкоднае ўздзеянне слабее. Паражэнне тым больш моцнае, чым вышэйшая канцэнтрацыя і час уздзеяння. Кіслоты лёгка шкодзяць арганічныя матэрыялы, такія як цэлюлоза, пергамент, скура. Раз'ядаючы ўздзейнічаюць і на скуру і вочы чалавека. Аднак найбольшую небяспеку ўяўляе ўдыханне пароў ці дымоў моцных канцэнтраваных кіслотаў. Таму з імі неабходна працаваць пры выцяжной вентыляцыі, пры гэтым абавязкова карыстацца індывідуальнымі сродкамі аховы (акулярамі-кансервамі, ахоўнымі пальчаткамі і гумовым фартухом). Пры разбаўленні кіслотаў іх неабходна ўліваць у ваду ў невялікай колькасці і пастаянна перамешваць. Пад час гэтай аперацыі можа выдзеліцца шмат цяпла, таму неабходна выкарыстоўваць посуд з тэрмастойкага шкла (звычайнае можа трэснуць!) і сачыць, каб не адбылося распырсквання кіслаты ад перагрэву. Некаторыя рэакцыі суправаджаюцца не нагрэвам, а наадварот, ахалоджваннем (напр. ледзяная воцатная кіслата), так, што можа ўтварыцца ў посудзе лёд. Пры выцяканні кіслаты з посуду лёд можа ўтварыцца таксама на яго сценках і дне. І калі посуд паспрабаваць падняць са стала, ён можа трэснуць. Як правіла, моцныя мінеральныя кіслоты (серная, саляная...) валодаюць не толькі раз'ядаючым, але і высокатаксічным дзеяннем. Арганічныя ж кіслоты (лімонная, воцатная) часцей бываюць слабымі. Істотна, гэта не азначае, што яны не могуць выклікаць пашкоджанняў.
Шчолачы. Шчолачы, асабліва моцныя, такія як гідраксіды калія і натрыя, высушваюць скуру, дубяць і раз'ядаюць яе. Таму, працуючы з імі, патрэбна ўнікаць сітуацый, каб яны траплялі на скуру і слізістыя (асабліва берагчы вочы!). для гэтага патрэбна выкарыстоўваць акуляры-кансервы і спецадзенне. Так як і ў выпадку з кіслотамі, патрэбна памятаць, што разбаўленне шчолачаў вадой суправаджаецца выдзяленнем значнай колькасці цяпла, што азначае, што не тэрмаўстойлівы шкляны посуд можа трэснуць і небяспечная вадкасць прапіць на адзенне і цела!.
Першая дапамога пры хімічных апеках кіслотамі і шчолачамі. Калі пырскі кіслаты ці шчолачы трапілі на скуру, адразу ж патрэбна пачаць прамыванне едкага рэчыва. Абільнае, але акуратнае прамыванне пашкоджанага ўчастка неабходна незалежна ад таго, растваральнае яно ў вадзе, ці не. Прамыванне павінна працягвацца не менш 20 хвілін. Апечаны ўчастак ці апускаюць ў вялікі аб'ём вады, ці (што лепш) прамываюць значнай колькасцю вады з дапамогай душа, крана ці шланга – выкарыстоўваецца тое, што магчыма найхутчэй. Адзенне, калі на яго трапіла кіслата ці шчолач, неабходна выдаліць, нават калі апечаны фрагмент адзення з цяжкасцю адліпае ад скуры. У выпадках, калі пры кантакце з вадой хімікат выдзяляе цяпло, вельмі важна выдаліць адзенне да пачатку прамывання. Пад час прамывання з пацярпеўшага не здымайце ахоўныя акуляры (калі яны ёсць). Запомніце, што прамыванне вадой апечанай скуры намнога важней, чым выкарыстанне нейтралізуючых рэчываў! Пасля прамывання апёк патрэбна прыкрыць сцерыльнай павязкай і абавязкова звярнуцца да ўрача ( не выкарыстоўваць ні мазі, ні крэмы без назначэння). Калі едкае рэчыва трапіла ў вочы, неабходна як хутчэй пачаць іх прамываць – пад струменем ціха цякучай вады не менш 15 хвілін. Нельга выкарыстоўваць нейтралізуючыя рэчывы, бо яны могуць прывесці да з'яўлення рубцоў на паверхневых тканках. Нельга ліць ваду непасрэдна на вокавае яблыка – моцны струмень вады можа выклікаць механічнае пашкоджанне вока ці пранікненне хіміката ў прамежак паміж векамі і рагавіцаў. Любое пашкоджанне вачэй, выкліканае хімікатамі, патрабуе медыцынскай дапамогі. Некаторыя хімічныя рэчывы, якія адразу, як здаецца, шкодзяць зусім слаба, калі меркаваць па першай непасрэднай рэакцыі, - праз некалькі гадзін ц і нават дзён даюць вельмі істотныя пашкоджанні. У адрозненне ад апёка кіслатой, які відаць адразу ж, шчолач можа выклікаць паступова прагрэсіруючае паражэнне. Шчолачы наогул, выклікаюць больш цяжкія пашкоджанні вачэй, чым кіслоты. Знешні выгляд вока, пасля таго, як трапіла шчолач, можа быць адносна нармальным, аднак у наступныя дні стан значна пагаршаецца. Гэтая розніца пашкоджання ад уздзеяння кіслот і шчолачаў тлумачыцца тым, што моцныя кіслоты выклікаюць асаджэнне бялкоў, чым ствараецца бар'ер для наступнага пранікнення кіслаты. Шчолачы не аказваюць такога ўздзеяння і працягваюць упітвацца датуль, пакуль яшчэ застаюцца ў тканцы.
2.2. Арганічныя растваральнікі. Пажара- і выбуханебяспечнасць.
|