|
Упаковачная тараDate: 2015-10-07; view: 632. Тара для транспарціроўкі музейных прадметаў павінна захоўвацца ў сухіх памяшканнях разам з упаковачным матэрыялам. Паковачная тара павінна надзейна бараніць прадметы ад магчымых пашкоджанняў і быць дастаткова зручнай. Яшчыкі для пакоўкі вырабляюцца з двайной фанеры, лісты якой пракладваюцца пергаментам. Пажадана выкарыстоўваць фанеру, вырабленую на сінтэтычных смолах. Буйнагабарытныя яшчыкі вырабляюцца з лістоў фанеры агульнай таўшчынёй не менў 12 мм. Пры вырабе яшчыкаў з двайнымі- трайнымі сценкамі неабходна ўлічваць перпендыкулярнасць накірунку валокнаў у слаях фанеры (каб пазбегнуць прагібаў). Брускі ставяцца на адлегласці не больш 50 см і замацоўваюцца да фанеры шурупамі. Нельга вырабляць і выкарыстоўваць тару з матэрыялаў, якія былі пашкоджаны мікраарганізмамі. Унутраныя сценкі скрыняў абклейваюцца пыла і вільгацунепранікальным матэрыялам. Крышка з унутранага боку таксама павінна быць аклеена. Краі накрыўкі абклейваюцца палоскамі мікрапорыстай рэзіны. Накрыўка мацуецца балтамі. Цвікі выкарыстоўваць не рэкамендуецца. Упакаваныя скрыні акантоўваюцца жалезам. Скрыні абавязкова нумаруюцца, зашыфроўваюцца, прастаўляецца маркіроўка аб неабходнасць захоўвання прадметаў ад вільгаці, фіксуючая вагу, абазначаючая верх і ніз і г.д. Звонку скрыні абавязкова фарбуюцца вільгаценепранікальнай фарбай (алейнай, нітра ці іншай). Паковачны матэрыял (папера, стружкі, паралон, кардонныя папкі для графікі і інш.) павінен быць абсалютна сухім. Вага паковачнай скрыні з музейнымі прадметамі не павінна перавышаць 80 кг.
УПАКОЎКА I ТРАНСПАРЦІРОЎКА МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Музейныя прадметы, якія падлягаюць транспарціроўцы, павінны быць дакладна агледжаны Рэстаўрацыйным Саветам, калі такі існуе, ці спецыяльнай камісіяй, у склад якой уваходзяць галоўны захавальнік i захавальнікі фондаў, навуковыя супрацоўнікі, мастак. Склад камісіі прызначаецца дырэктарам музея. 2. Перевозка зброі i боепрыпасаў ажыццяўляецца згодна з заканадаўствам. Упакоўка павінна забяспечваць ізаляванасць музейных прадметаў ад знешніх атмасферных уздзеянняў i ix абарону ад механічных пашкоджанняў. 3. Для найбольш каштоўных, унікальных музейных прадметаў а таксама для прадметаў, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане, павінна выкарыстоўвацца спецыяльная упаковачная тара з улікам асаблівасцей кожнага музейнага прадмета. 4. Забараняецца: упакоўка музейных прадметаў з розных матэрыялаў i рознай вагі ў адну скрыню; упакоўка музейных прадметаў у мяккую тару. 5. Упакоўка музейных прадметаў павінна ажыццяўляцца кваліфікаваным спецыялістам ці работнікам фондаў музея пад наглядам галоўнага захавальніка фондаў i адказнага супрацоўніка. 6. У кожную ўпаковачную скрыню кладзецца адзін экзэмпляр вопісу музейных прадметаў, якія знаходзяцца ў ёй, падпісаны галоўным захавальнікам фондаў, адказным захавальнікам, рэстаўратарам i спецыялістам, які ажыццяўляе ўпакоўку, а таксама суправаджаючай асобай. 7. Прыёмка музейных прадметаў праводзіцца групай спецыялістаў прымаючай арганізацыі па даручэнню яе кіраўніка ў прысутнасці прадстаўніка музея, які адпраўляў груз. 8. Музейныя прадметы, якія знаходзяцца ў скрынях, дакладна аглядаюцца. Пры неабходнасці да ix прымаюцца меры па рэстаўрацыі альбо іншай прафілактыцы. Вынікі прыёмкі афармляюцца актам. 9. Калі падчас транспарціроўкі прадметы атрымалі пашкоджанні, аб гэтым інфармуецца музей, які ix адпраўляў, прымаюцца меры па пакрыццю страт у адпаведнасці з дагаворам. 10. Усе прэтэнзіі да транспартных арганізацый, калі выпадак страты альбо пашкоджання музейнага прадмета адбыўся па ix віне, выказваюцца музеямі адпаведна з існуючым заканадаўствам. 11. Перавозка музейных прадметаў аўтатранспартам павінна ажыццяўляцца толькі ў крытых аўтафургонах. 12. У выпадку перавозкі музейных прадметаў пры нізкіх тэмпературах скрыні з музейнымі прадметамі адкрываюцца не раней, чым праз суткі іх знаходжання ў закрытых памяшканнях. 13. Упаковачная тара павінна надзейна бараніць музейныя прадметы ад магчымых пашкоджанняў i быць дастаткова зручнай. 14. Нельга вырабляць тару з матэрыялаў, якія пашкоджаны мікраарганізмамі. 15. Скрыні для ўпакоўкі твораў графікі павінны мець у сярэдзіне рэйкі, у якія гэтыя творы ставяцца, i мяккія пракладкі для кожнай рамы. 16. Карціны вялікіх памераў могуць перавозіцца накручанымі на валы.
УПАКОЎКА ТВОРАЎ СТАНКАВАГА ЖЫВАПІСУ
1. Творы станкавага жывапісу на палатне групуюцца па скрынях адпаведных памераў. 2. Пажадана, каб вага скрыні з музейнымі прадметамі не была большай за 100 кг. 3. Творы жывапісу могуць пакавацца як разам з рамамі, так i без іх. 4. Зашклёныя карціны перад упакоўкай дэмантуюцца, паміж шклом i рамамі закладваюцца ўпаковачныя мяккія матэрыялы, якія адпавядаюць памеру карціны. Пасля гэтага карціна зноў афармляецца ў раму. 5. Усе музейныя прадметы станкавага жывапісу перад упакоўкай абгортваюцца крафтам ці белай паперай, а да гэтага - фланэллю. 6. Карціны, якія накіроўваюцца за межы рэспублікі, падчас упакоўкі змяшчаюцца ў супрацьвільгасныя чахлы ці канверты, краі якіх заклейваюцца. 7. Карціны кладуцца ў скрыню шчыльна парамі адной жывапіснай паверхняй да другой. Іх фарбавы слой папярэдне абгортваецца мікалентнай ці папяроснай паперай i перакладваецца фланэллю. Потым абедзве карціны абгортваюцца паперай ці крафтам. 8. Усе існуючыя ў скрынях пустоты запаўняюцца амартызацыйнымі матэрыяламі (паперай, паралонам ці пенапластам). 9. Карціны вялікага фармату пры транспарціроўцы здымаюцца з падрамніка і накручваюцца на вал. Гэта аперацыя павінна праходзіць толькі ў прысутнасці вопытнага рэстаўратара. Краі палотнаў, якія накатаны на вал, не павінны даходзіць да кружала на 5-10 см. з кожнага боку. Вал з накатанымі карцінамі абгортваецца рулоннай паперай, потым сінтэтычным матэрыялам і месціцца ў спецыяльнай скрыні. Транспарціруецца скрыня ў гарызантальным стане. 10. Карціны невялікага габарыту розных памераў кладуцца ў скрыні на спецыяльна зробленыя для гэтага драўляныя рамкі, якія накладаюцца адна на адну. Перад упакоўкай карціны падбіраюцца па памерах i кладуцца ў скрыні фарбаваным слоем уніз гарызантальна, прысоўваюцца да аднаго з вуглоў скрыні. Вуглы ляпных ці разных рам абкладаюцца паралонавымі альбо ватнымі падушкамі. 11. Скрыні з творамі станкавага жывапісу транспарціруюцца так, каб запакаваныя карціны, незалежна ад спосабу іх укладкі (гарызантальна ці вертыкальна), абавязкова знаходзіліся ў вертыкальным стане.
УПАКОЎКА ТЭМПЕРНАГА ЖЫВАПІСУ 1. Перад упакоўкай творы тэмпернага жывапісу групуюцца па памерах, адпаведна якім робіцца тара для транспарціроўкі. 2. Вага ўпаковачнай скрыні з музейнымі прадметамі не павінна перавышаць 80 кг. 3. Усе музейныя прадметы абгортваюцца белай фланеллю. Фарбаваны слой папярэдне закрываецца васковай калькаю, мікалентнай ці папяроснай паперай. 4. Творы тэмпернага жывапісу невялікіх памераў кладуцца ў скрыню гарызантальна і кладуцца парна (фарбаванымі слаямі адзін да аднаго). Паміж слаямі на вуглах кладуцца мяккія матэрыялы. На дно скрыні месціцца паралон альбо гафрыраваная папера. Пустоты паміж сценкамі скрыні i тарцамі твораў набіваюцца скруткамі скамечанай паперы. 5. Творы тэмпернага жывапісу вялікіх памераў пакуюцца не болей 1–2-х у скрыню, замацоўваюцца амартызацыйнымі пракладкамі. Жывапісныя слаі месцяцца адзін да аднаго праз мяккія пракладкі. У месцах сутыкнення твораў з умацаваннямі пракладаюцца падушкі. 6. Творы тэмпернага жывапісу з пашкоджанай асновай пакуюцца ў асобныя скрыні. Яны кладуцца жывапісным слоем уніз на мяккія пракладкі i шчыльна прыціскаюцца да ix абгорнутымі ў паперу брускамі, якія кладуцца ўздоўж валокнаў дошкі па лініі яе найбольшага прагібу. Брусок мацуецца да бакавых сценак скрыні. Паміж сценкамі скрыні i краямі дошкі месцяцца амартызацыйныя пракладкі з гафрыраванага кардону ці іншыя пракладкі, якія забяспечваюць захаванасць твораў ад пашкоджанняў. 7. Упакоўка абразоў з унікальнымі аправамі павінна ажыццяўляцца толькі пад кіраўніцтвам вопытнага рэстаўратара. 8. Абразы невялікіх памераў перад упакоўкай у скрыню месцяць у асобныя касеты.
УПАКОЎКА ТВОРАЎ ГРАФІКІ
1. Для перавозкі творы графікі пакуюцца ў яшчыкі з вытрыманай драўніны ці фанеры – сухой і без прыкмет цвілі. Папярэдне тару пажадана апрацаваць 2% растврам фармаліна для прафілактыкі развіцця цвілі (калі неабходна). Знутры абкладваюць поліэтыленавай плёнкай і на дно змяшчаюць амартызацыйную пракладку. 2. Скрыні для графікі павінны адпавядаць стандартным памерам і ўнутры мець накіроўваючыя рэйкі для коднай рамы з мяккімі пракладкамі. 3. Акварэлі, малюнкі i гравюры пакуюцца ў скрыні ў папках, у якіх яны захоўваюцца ў фондах музея. 4. Папкі падзяляюцца на групы па памерах, абгортваюцца ў паперу, кладуцца ў вільгаценепранікальныя падвойныя пакеты i потым гарызантальна ў скрыні. На дне скрыні месціцца пракладка з пенапласту. Усе пустоты ў скрыні запаўняюцца амартызуючым матэрыялам (мятай паперай, паралонам і г.д.). 5. Творы графікі павінны ўпакоўвацца манціраванымі ў паспарту, але асобна ад шкла і рам. Перад упакоўкай шкло неабходна заклеіць цэлым лістом паперы ці марлей альбо шырокамі палоскамі ліпкай сінтэтычнай стужкі. 6. Творы графікі ў старой, мастацкай ці аўтарскай мантыроўцы не падлягаюць пры ўпакоўцы дэмантажу. У гэтым выпадку шкло неабходна праклеіць палоскамі паперы ці ліпкай лентай па вертыкалі і гарызанталі. Акантоўкі ставяць папарна шклом да шкла, пракладваючы паміж імі некалькі слаёў паперы. Кожную пару акантовак закручваюць паковачнай паперай ці плёнкай і ставяць ў яшчык вертыкальна. Тару маркіруюць з пазначэннем верху і нізу і надпісам “не кантаваць”. Крышку мацуюць шурупамі (ні ў якім выпадку не цвікамі). 7. Транспарціроўка пастэлей i малюнкаў вугалем дапушчальна толькі ў выключных выпадках у зашклёным выглядзе. Скрыні з зашклёнай пастэллю транспарціруюцца ў вертыкальным стане аналагічна зашклёнай графіцы і абавязкова з суправаджаючым. 8. Буйнапамерныя графічныя творы перавозяцца накатанымі на вал, які запакоўваецца і змяшчаецца ў яшчык адпаведнага памера. УПАКОЎКА СКУЛЬПТУРЫ
1. Разборныя часткі скульптуры пакуюцца асобна. 2. Перед упакоўкай кожны прадмет абгортваецца паперай, якая мацуецца вяроўкай i месціцца ў чахол з белай тканіны. Выкарыстанне глянцавай i парафініраванай паперы забараняецца. 3. Скульптура (акрамя гіпсу) сярэдніх i вялікіх памераў надзейна мацуецца ў скрыні ў залежнасці ад індывідуальных асаблівасцей (планкамі з мяккімі пракладкамі, упорамі з дошак i г. д.). Пустоты запаўняюцца ўпаковачнымі матэрыяламі. 4. Скульптуры з мармуру пакуюцца па адной у скрыню. У выпадку ўпакоўкі дзвюх скульптур у адну скрыню яны паміж сабой раздзяляюцца надзейнай сценкай i добра замацоўваюцца. 5. Гіпсавая і керамічная скульптура пакуецца ў скрыні з маяккай пракладкай на дне. Усе пустоты запаўняюцца скруткамі са стружкі, закручанай у паперу, альбо запаўняюцца пеністымі матэрыяламі. 6. Пры пакоўцы скульптуры з вільгацепаглынаючых матэрыялаў (гіпс, дрэва, мармур, вапняк і г.д. яна павінна змяшчацца ў вільгаценепранікаліны чахол з сінтэтычнай пленкі, пажадана з абсарбентамі тыпу сілікагеля ўнутры. 7. Скрыні для цяжкай скульптуры для павышэння трываласці могуць мець павялічаную таўшчыню рамы, абіўку жалезнымі палосамі, двайное ўзмоцненае дно і іншыя канструкцыйны дапаўненні. 8. Асабліва цяжкая скульптура замацоўваецца ў адкрытым каркасе, які па завяршэнні ўпакоўкі абшываецца звонку. 9. Дробная скульптура упакоўваецца так, як і падобныя творы ДПМ.
Упакоўка твораў ДПМ. 1. Пры пакоўцы вырабаў з керамікі, шкла, фарфору кожны прадмет абгортваецца тонкай паперай, ватаю, жгутамі з алігніну, паперай і перавязваецца. Кожная дэталь абгортваецца асобна. 2. Больш цяжкія рэчы кладуцца першымі, затым – больш лёгкія ці крохкія. Усе пустоты шчыльна набіваюцца паковачнымі матэрыяламі. 3. Пры пакоўцы крохкіх твораў разам з абгортваннем мяккімі матэрыяламі іх трэба размяшчаць у невялікіх скрынях з фанеры і кардону, а потым у агульную скрыню. 4. Надзвычай каштоўныя і крохкія пакуюцца кожны ў спецыяльны футарал, што зроблены па іх форме, а потым у фанерныя скрыні, пустоты шчыльна набіваюцца пакоўкай. 5. Талеркі з фарфору, фаянсу, аднолькавыя як па памерах, так і па форме, пакуюцца ў скрыні, разлічаныя не больш чым на 2 ярусы. Вырабы перакладаюцца тоўстай абгортачнай паперай і ставяцца шчыльнымі стосамі на рабро. Унікальнфя талеркі і блюдцы, розныя па форме і памеру, запакоўваюцца індывідуальна ў асобныя скрынкі. 6. Музейныя прадметы з металу пакуюцца аналагічна прадметам з керамікі і шкла. Спачатку абгортваюцца тонкай паперай ці лігнінам, затым папяровымі жгутамі і ізноў паперай ці змяшчаюцца ў асобныя каробкі. Асаблівую увагу патрэбна аказваць прадметам з камянямі, эмалямі і г.д. Вырабы з мастацкімі лакамі пакуюцца спачатку ў мікалентную паперу, а затым у кардонныя каробкі з амартызацыйным уплатненнем з лігніну ці ваты. Пастаянству тэмпературна-вільготнасных умовай павінна быць удзелена асаблівая ўвага. 7. Манеты і медалі, якія захоўваюцца ў падпісаных канвертах, у гэтых канвертах складваюцца ў невялікія скрыні. Пры пакоўцы манет і медалёў, якія захоўваюцца на латках (планшэтах) у спецыяльных шафах, яны здымаюцца з месца ў парадку радоў разам са скрыначкамі і ярлыкамі і ўкладваюцца ў пранумераваныя бумажныя канверты, якія без уплатнення складваюцца ў адпаведныя скрынкі. Асабліва крохкія і аслабленыя манеты патрэбна пракласці ватай. 8. Клады ўпакоўваюцца цалкам, асобна ад іншых прадметаў. 7. Скрыні для пакоўкі тканін павінны быць са здымнымі паліцамі, на якія тканіны кладуцца. Тканіны пакуюцца без залішніх заломаў і перакладаюцца паперай. Папярэдне яны змяшчаюцца ў вільгаценепранікальныя пакеты. 8. Перад упакоўкай у скрыні тканіны месцяцца ў непрамакальныя пакеты. 9. Дываны і шпалеры перад транспарціроўкай перакладаюцца нейтральнай паперай і накручваюцца на вал ворсам унутр. Паковачная папера на вонкавым баку скрутка павінна быць апрацавана тэрпентынай. Даўжыня вала павінна быць большай за даўжыню дывана ці шпалеры на 10 см з кожнага боку. Перад укладкай у скрыню вал з дываном ці шпалерай неабходна абгарнуць воданепранікальным матэрыялам і замацаваць так, каб ён не датыкаўся сценак скрыні. 11. Дываны і шпалеры невялікіх памераў пакуюцца аналагічна тканінам. 12. Скрыні для упакоўкі мэблі вырабляюцца ў залежнасці ад яе памераў і формы. Перад упакоўкай мэбля абгортваецца паперай і абшываецца радном. У скрыні мэбля замацоўваецца. У месцах яе сутыкнення з пакоўкай пракладаюцца мяккія падушкі са стружкі, закручаныя ў мешкавіну. 13. Асобныя разборныя ці дрэнна замацаваныя дэталі мэблі здымаюцца, пакуюцца ў паперу і прывязваюцца да асноўных частак. 14. Калі ёсць магчымасць, для перавозак музейных прадметаў з розных тыпаў матэрыялаў, асабліва крохкіх добра выкарыстоўваць індывідуальныя футаралы з лёгкіх пеністых матэрыялаў, напрыклад з пенапласту. 15. Пры перавозках у іншыя кліматычныя зоны і ў халодную пару года існуе неабходнасць правядзення мерапрыемстваў па акліматызацыі пры распакоўцы.
Дарэчы, неабходна мець на ўвазе, што пры транспартных перавозках прадметы мастацтва і музейныя экспанаты як спецыяльныя грузы маюць наступную класіфікацыю: Клас1 - роспіс па дрэве Клас 2 – пергаменты ці прадметы мастацтва з матэрыялаў жывёльнага ці расліннага паходжання Клас3 – шкло, эмаль, кераміка, іржавеючыя металы Клас4 – скульптура з каменя і асобныя фрэскі Клас 5 – часткова іржавеючыя металы Клас 6 – карціны на палотнах Клас7 – Мазаіка.
|