![]() |
Грамадзянскай вайны.Date: 2015-10-07; view: 515. Тэма: Беларусь у перыяд рэвалюцый 1917 г. і Лекцыя № 7
Стварэнне беларускай дзяржаўнасці. Пытанні: 1. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянал-дэмакратычны рух і яго праграма. 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі. 3. Беларускі нацыянальны рух. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 4. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Стварэнне беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі для БССР.
Літаратура да лекцыі № 7:
1. Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Сб. документов и материалов: в 2-х т. – Мн., 1957. 2. Ігнаценка І.М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. – М., 1995. 3. Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной государственности. – Мн., 1999. 4. Круталевіч В.А., Юхо І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945 гг.). 2-е выд. Мн: Беларуская навука, 2000. – 238 с. 5. По воле народа. Из истории образования БССР. – Мн., 1988. 6. Соловьёв А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах / Под ред. С.М. Симонова. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995. – 176 с. 7. Круталевіч В.А., Юхо І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945 гг.). 2-е выд. Мн: Беларуская навука, 2000. – 238 с. 8. По воле народа. Из истории образования БССР. – Мн., 1988. 9. БНР – как это было // Советская Белоруссия. – 1990. – 23 марта.
№ 1. Галоўнай прычынай Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. было: 1. Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі, звязанае з Першай сусветнай вайной (1 жніўня 1914 г.) і акупацыяй яе часткі нямецкімі войскамі. Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабой прыфрантавую зону, дзе знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў рускай арміі. Адступленне ў 1915 г. рускіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі масавае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанства ў якасці таннай рабочай сілы на працах, звязаных з патрэбамі фронту. У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях у расійскую армію было мабілізавана больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымі рэквізіцыямі (адабраннем маёмасці на патрэбы арміі) мела вынікам рэзкае скарачэнне пасяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся коней і кароў. З-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы, заняпад сельскай гаспадаркі выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкае зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Шырокі размах набываў сялянскі рух. Больш за палову выступленняў складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў. Сяляне таксама адмаўляліся ад выканання ваенных павіннасцей, супраціўляліся рэквізіцыям. Ваенныя паражэнні расійскай арміі выклікалі салдацкі рух. Расло дэзерцірства. Гэтыя факты сведчылі, што армія з апоры самадзяржаўя ператваралася ў яго праціўніка.
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя выступленні рабочых у Петраградзе, да якіх сталі пераходзіць салдаты. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II адмовіўся ад трона. Такім чынам, самадзяржаў было звергнута. Адносна лёгкая перамога рэвалюцыі была абумоўлена тым, што армія пераўтварылася з апоры самадзяржаўя ў саюзніка пралетарыята. На месцах быў ліквідаваны стары дзяржаўны апарат і ствараліся новыя органы буржуазнай улады. У Петраградзе яна была прадстаўлена Часовым урадам. Яго міністры здзяйснялі свае паўнамоцтвы да пачатку дзеяння Устаноўчага сходу – вышэйшага дэмакратычнага выбарчага органа ўлады Расіі – парламента. Ён павінен быў вырашыць пытанні аб зямлі, вайне і міру, нацыянальнае пытанне. Такім чынам, у Расіі ўзнікла двоеўладдзе. З аднаго боку, рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыята і сялянства ў выглядзе Саветаў. З другога, улада буржуазіі ў выглядзе грамадскіх камітэтаў парадку. У Беларусі таксама былі створаны новыя органы ўлады. Рэвалюцыйна-дэмакратычную ўладу падтрымлівалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Улада буржуазіі - часовымі грамадскімі камітэтамі парадку. У войсках былі створаны салдацкія камітэты. Праўда, на працягу вайны яны падтрымлівалі Часовы урад і яго палітыку. У красавіку 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У. Ленін распрацаваў курс на перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы аб заключэнні міру без анексій (далучэння адной дзяржавай тэрыторыі другой) і кантрыбуцый (выплат на карысць дзяржавы-пераможцы). Прадугледж-валася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Яшчэ адно злабадзённае пытанне — нацыянальнае — таксама заставалася нявырашаным. У ліпені 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), якая была тут у большасці, прадвызначыла галоўнае рашэнне з'езда. Ён выступіў за нацыянальна-культурную аўтаномію (самакіраванне) Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі, абвешчанай Часовым урадам. Аднак Часовы ўрад падзяляў лозунг «агульнай і недзялімай Расіі» і не падтрымаў патрабаванняў БСГ. Ажыццяўленне сваіх патрабаванняў БСГ ускладвала на беларускую краёвую ўладу, якая павінна была выбірацца на Усебеларускім устаноўчым з'ездзе пасля склікання ўсерасійскага Устаноўчага сходу. Часовы ўрад паступова страчваў кантроль над развіццём падзей. Ён быў няздольны вывесці краіну на дэмакратычны шлях развіцця, вырашыць пытанне яе мадэрнізацыі. Расстрэл Часовым урадам арганізаванай меншавікамі і эсэрамі мірнай дэманстрацыі ў Петраградзе 3 – 4 ліпеня 1917 г. азначаў канец двоеўладдзя і яшчэ больш абвастрыў сітуацыю ў краіне. У гэтых умовах у жніўні 1917 г. галоўнакамандуючы войскамі Часовага ўрада генерал Л. Карнілаў падняў мяцеж з мэтай вывядзення краіны з крызісу шляхам устанаўлення ваеннай дыктатуры. Менавіта на тэрыторыі Беларусі дзякуючы кіруючай ролі бальшавіцкіх арганізацый мяцеж быў разгромлены. У час барацьбы з карнілаўскім мецяжом адбылася бальшавізацыя Саветаў, г. зн., большасць месцаў у іх перайшло ад меншавікоў і эсэраў да бальшавікоў. Імі быў распрацаваны Вынікі рэвалюцыі: Падзеі лютага 1917 г., якія сталі другім этапам буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, прывялі да звяржэння самадзяржаўя. Курс Часовага ўрада на сазыў Устаноўчага сходу адкрываў перспектыву далейшага развіцця Расіі ў напрамку парламенцкай дэмакратыі. Аднак, няздольнасць Часовага ўрада ў кароткі час вырашыць аграрнае і нацыянальнае пытанне, спыніць ваенныя дзеянні і заключыць мір, перанос канчатковага рашэння гэтых праблем да сазыва Устаноўчага сходу азначалі незавершанасць працэса мадэрнізацыі. № 2. Кастрычніцкія падзеі ў Беларусі. 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне, арга-нізаванае бальшавіцкай партыяй. У выніку, быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 26 кастрычніка 1917 г. на II Усерасійскім з'ездзе Саветаў была абвешчана савецкая ўлада, прыняты Дэкрэты (законы) аб міры і зямлі. У іх абвяшчалася аб неадкладных перагаворах з мэтай забеспячэння дэмакратычнага міру без анексій і кантрыбуцый, адмена прыватнай уласнасці на зямлю і перадача ўсіх прыватных і царкоўных зямель Саветам сялянскіх дэпутатаў. Па сутнасці, гэта была нацыяналізацыя зямлі — перадача яе ў рукі органаў новай дзяржаўнай улады — Саветаў. 2 лістапада 1917 г. была апублікавана «Дэкларацыя правоў народаў Расіі», у якой абвяшчалася права кожнага народа на самавызначэнне. Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка1917 г.атрымаў па тэлеграфе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён спыніў дзейнасць мясцовых органаў улады, якія падпарадкоўваліся Часоваму ўраду, і абвясціў сябе ўладай у Мінску Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які абапіраўся на салдат. Яго ўзначальвалі вядомыя бальшавкі К. Ландар, А. Мяснікоў і інш. Супраць новай улады выступілі меншавікі і эсэры, а таксама бундаўцы. У Мінску яны стварылі «Камітэт выратавання рэвалюцыі», які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарыстаўшы падтрымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных сапернікаў і ўсталявалі кантроль над той часткай тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі. Пасля Петраграда і Масквы трэцім цэнтрам, дзе вырашаўся поспех пераходу ўлады да Саветаў, стаў Магілёў. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам М. Духоніным, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу з балышавікамі. Стаўка была ліквідавана вайсковымі часткамі, настроенымі па-бальшавіцку. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) і забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Устаноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагнаны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў. Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) як вышэйшы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі (адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў) і Савет народных камісараў (СНК) на чале з К. Ландарам. У лютым 1918 г. завяршылася ўстанаўленне ўлады Саветаў у Беларусі. Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставаліся беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады (ВБР) пад старшынствам Я. Лёсіка. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна разглядала Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.
№ 3. Беларускі нацыянальны рух меў на мэце стварэнне дэмакратычнай краёвай улады і фарміраванне дзяржаўнасці Беларусі. Вялікая беларуская рада (ВБР), якая прадстаўляла нацыянальна-дэмакратычны напрмак у гэтым руху, выступала за аддзяленне Беларусі ад Расіі на ўзор еўрапейскіх Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады у Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх i сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці i фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў i iнш.) аддавала асноўную перавагу праблемам фронту, а праблемам беларусаў, якія не лічыліся самастойнай нацыяй, надавалася недастаткова ўвагі. На той час не знайшлося палітычнай сілы, якая аб'яднала б намаганні беларускіх нацыянальных арганізацый (яшчэ ў ліпені 1917 г. яны прынялі рашэнне дамагацца аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі) i намаганні савецкай улады на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці. Вялікая беларуская рада (ВБР), якая прэтэндавала на ролю беларускай краёвай улады, пры вядучай ролі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) i па ініцыятыве Беларускага абласнога камітэта (БАК) растачала падрыхтоўку да Усебеларускага з'езда, які адбыўся 5—18 снежня 1917 г. у Мінску. Яго дэпутаты таксама не прыйшлі да адной думкі. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а дэлегаты ад БАК прапанавалі аўтаномію ў складзе РСФСР. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў вьглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых i салдацкіх дэпутатаў. Аднак падобны орган, створаны у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіцкага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў распушчаны. Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распачатай працы i ўтварылі Раду i Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступлення, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, у першай Устаўной грамаце ад 21 лютага 1918 г. абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторьй Беларусі i абавязаўся склікаць Усебеларускі ўстаноўчы з'езд. 9 сакавіка 1918 г. Выканком у другой Устаўной грамаце абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Выканком быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР. Дзеячы БНР(Іван i Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Аркадзъ Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Па ўмовах Брэсцкага мipy, падпісанага 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй i Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі. Абвяшчэнне незалежнасці БНР сведчыла аб спробах увасобіць у жыццё нацыянальна-дэмакратычную дзяржаўнасць.
№ 4. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасцістала другім пасля абвяшчэння БНР этапам у працэсе самавызначэння беларускага народа. Прадстаўнікі сацыялістычнага напрамку нацыянальнага руху, у прыватнасці, Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), выступілі за ператварэнне Заходняй вобласці, якая была ўтворана на тэрыторыі Беларусі ў ходзе кастрычніцкіх падзей 1917 г., у аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Умовы для гэтага ўзніклі, калі войскі Чырвонай Apмii ў лютым 1919 г. вызвалілі ад германскіх акупантаў усю тэрыторыю Беларусі, а умовы Брэсцкага мipy былі дэнансіраваны (скасаваны) у выніку лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі. Аднак Аблвыкамзах адхіліў прапанову Белнацкома, даўшы вобласці назву «Заходняя камуна».
Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе 1з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі — КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда аб абвяшчэнні Заходняй камуны самастойнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Беларусь (ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) — аўтар Маніфеста, якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ. У склад рэспублікі ўвайшлі Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Аднак ужо праз два тыдні Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні былі далучаны да РСФСР. 2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. 27 лютага 1917 г. было прынята рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы і ўтварэнні Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБелССР). Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю. У склад ЛітБелССР увайшлі Мінская, Гродзенская, Віленская, часткова Ковенская губерні. ЛітБелССР праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гт. (інтэрвенцыі Польшчы супраць Савецкай Расіі з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай). Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі сход кіруючых работнікаў партыйных і савецкіх органаў прыняў 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыю аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, станаўленне беларускай дзяржаўнасці завяршылася спачатку абвяшчэннем на нацыянальна-дэмакратычнай аснове БНР, а затым утварэннем на савецкай аснове БССР. Аднак ва ўмовах контрнаступлення польскіх войскаў савецкі ўрад быў вымушаны пайсці на мірныя перамовы з Польшчай, якія закончыліся падпісаннем Рыжскага міру 18 сакавіка 1921 г. Па яго ўмовах да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. За БССР захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні. Беларуская нацыя і яе этнічная тэрыторыя аказаліся на доўгі час раздзеленымі.
|