Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Лекцыя № 9


Date: 2015-10-07; view: 870.


Тэма: Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных зверхдзяржаў

(другая палова 40-х – першая палова 80-х гг.).

Пытанні:

 

1. Новая расстаноўка палітычных сіл у свеце пасля заканчэння II сусветнай вайны.

2. Савецкае грамадства ва ўмовах пасляваеннай разрухі. Аднаўленне народнай гаспадаркі.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 40-х – 50-я гг.

4. Спробы здзяйснення эканамічных рэформаў у 50-я – 60-я гг.

5. Нарастанне крызісных з'яў у жыцці савецкага грамадства на мяжы 70-х – 80-х гг.

 

Літаратура да лекцыі № 9:

1. Барсуков Н.А. Оборотная сторона «оттепели». Историко-документальный очерк // Кентавр. – 1993. - № 4. – С. 129 – 143.

2. Барсуков Н.А. Я был причастен к докладу о культе личности ... Беседа с Д.Т. Шепиловым // Огонёк. – 1996. - № 7. – С. 64 – 68.

3. Беларусь на международной арене после Великой Отечественной войны // Настаўніцкая газета. – 1991. – 30 кастрычніка.

4. Карбалевіч В. Гарачае лета 1953 г. // Беларуская мінуўшчына. – 1996. - № 6. – С. 8.

5. Кацва Л. После смерти Сталина // История. – 2001. - № 2. – С. 1 – 6.

6. Лыч Г. Сельское хозяйство Белоруссии в послевоенное время // Неман. – 1991. - № 3.

7. Марчанка І. Гарады Беларусі: аднаўленне і развіццё (да 50-годдзя вызвалення Беларусі) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. - № 3. – С. 15.

8. Наумов В.П. К истории секретного доклада Н.С. Хрущёва на XX съезде КПСС // Новая и новейшая история. – 1996. - № 4. – С. 147 – 168.

9. Разуваева Н.Н. Противоречия и трудности социально-экономического развития страны в 1965 – 1985 гг. // Страницы истории советского общества. – М., 1988.

10. Тарасенка Л. Напісанае застаецца: А. Жабрак // ЛіМ. – 1989. – 23 чэрвеня.

 

№ 1. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН азначаў выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля другой сусветнай вайны. Ужо ў ходзе абмеркавання пытання аб пасляваенным уладкаванні ўрад СССР прапанаваў прызнаць раўнапраўнымі членамі ААНБеларусь і Украіну. Гэтым прызнаваўся іх вялікі ўклад у разгром фашызму, панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. Дамоўленасць аб членстве БССР і УССР у ААН была дасягнута паміж кіраўнікамі трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі яшчэ на Крымскай канферэнцыі ў лютым 1945 г.

У пасляваенны перыяд ад капіталістычнай сістэмы адпалі 13 дзяржаў Усходняй Еўропы, Азіі і Амерыкі (Албанія, Балгарыя, Венгрыя, Германская Дэмакратычная Рэспубліка, Кітай, куба, Манголія, Польшча, Румынія, Чэхаславакія, Югаславія, Паўночная Карэя, Дэмакратычная Рэспубліка В'ятнам) і разам з СССР стварылі сістэму сацыялізму.

27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі, ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

Удзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар, бо яна фактычна з'яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваліся ў ААН. Разам з тым членства Беларусі ў ААН адыгрывала станоўчую ролю. Яно па-шырала міжнародныя кантакты рэспублікі, садзейнічала набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. Практычнай карысцю ўвахожання БССР у ААН для беларускага народа з'явілася атрыманне ад гэтай арганізацыі дапамогі ў выглядзе паставак тавараў, машын і абсталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час.

Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У прыватнасці, па прапанове БССР у 1946 г. была прынята рэзалюцыя ААН «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў гэтым жа годзе пры абмеркаванні тэрытарыяльных пытанняў дэлегацыя БССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без усялякага прыніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў. Яшчэ ў жніўні 1945 г. па ўмовах Дагавору паміж СССР і Польшчай аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы Польшчы быў перададзены шэраг раёнаў Беластоцкай і Брэсцкай абласцей. Усталявалася існуючая цяпер дзяржаўная мяжа.

У 1951 г. адбылося афармленне дзяржаўнасці БССР, выкліканае ўваходжаннем рэспублікі ў склад ААН і звязанае з зацвярджэннем новага дзяржаўнага сцяга БССР. Ён уяўляў сабой палотнішча, якое складалася з дзвюх гарызантальна размешчаных палос: верхняй чырвонага колеру і ніжняй зялёнага колеру. На чырвонай паласе ўверсе злева размяшчаліся серп, молат і чырвоная зорка ў залатым афармленні. Каля дрэўка вертыкальна размяшчаўся беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным фоне. У такім выглядзе дзяржаўны сцяг БССР існаваў да 1991 г.

У 1957 г. было адкрыта прадстаўніцтва БССР пры ААН, што дазволіла нашай краіне актывізаваць сваю знешнепалітычную дзейнасць. Перыяд «халоднай вайны» зрабіў адбітак на дзейнасці ААН, якая стала выкарыстоўвацца ў якасці трыбуны для ўзаемных абвінавачванняў паміж ЗША і СССР. У абвастрэнні міжнародных адносін народы свету ўбачылі нарастаючую пагрозу новай сусветнай вайны. Ва ўсім свеце разгортваўся масавы рух за мір, які актыўна падтрымала Беларусь, што панесла вялікія людскія ахвяры і матэрыяльнын страты ў час другой сусветнай вайны.

Прэзідэнт ЗША Г. Трумэн выступіў з дактрынай, у якой заявіў аб прэтэнзіях ЗША на сусветнае кіраванне. Пэўным накірункам трэба разглядаць “План Маршала”, які прадугледжваў адраджэнне эканомікі заходнееўрапейскіх краін шляхам прадастаўлення ім фінансавых сродкаў у абмен на прызнанне лідэрства ЗША. Амерыканская палітыка так называемага “стрымлівання камунізма” найшла сваё выражэнне ў стварэнні супраць СССР ваенна-палітычных блокаў: у 1949 г. – НАТА, у 50-х гг. СЕАТО, СЕНТО (Азія), АНЗЮС (Ціхі акіян). У сваю чаргу СССР і яго саюзнікі ствараюць у 1955 г. Арганізацыю Варшаўскага Дагавора. У 50-х гг. адбыўся крах каланіяльнай сістэмы і на яе развалінах фарміруецца рух недалучэння краін “трэцяга міру”, якое к 60-м гг. аб'яднала больш 100 дзяржаў. У выніку ні адна з дзяржаў (СССР і ЗША) не мелі большасці ў ААН.

У 1963 г. у ліку першых дэлегацыя БССР падпісала ў Маскве Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой. У 1965 г. дэлегацыяй БССР была падпісана Дэкларацыя ААН аб недапушчальнасці ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы краін, ахове іх незалежнасці. Разам з іншымі краінамі Беларусь была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умацаванні міжнароднай бяспекі, якой прадугледжвалася недапушчальнасць ваеннай акупацыі на чужой тэрыторыі.

Беларусь падтрымлівала ў пасляваенныя гады шырокія культурныя сувязі, перш за ўсё, з краінамі Усходняй Еўропы. Гэтыя сувязі ажыццяўлялі дзяржаўныя навучальныя і навуковыя ўстановы, творчыя саюзы і калектывы, бібліятэкі, партыйныя і грамадскія арганізацыі, Беларускае таварыства «Радзіма» па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой.

БССР прымала актыўны ўдзел у руху параднёных гарадоў. Сталіца нашай краіны горад Мінск стаў пабрацімам Ліёна ў Францыі, Дэтройта ў ЗША, Нотынгема ў Англіі, Бангалора ў Індыі.

 

№ 2.Пераход да мірнага жыццяадбываўся ў цяжкіх умовах. У гады вайны наша рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Была разбурана 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак, амаль поўнасцю перасталі дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь. Гітлераўцы спалілі разам з жыхарамі 627 беларускіх вёсак, з якіх 186 не аднавіліся пасля вайны. Матэрыяльныя страты склалі 75 млрд рублёў (у цэнах 1941 г.). Сума страт разнялася 35 гадавым бюджэтам рэспублікі. Па
ўспамінах мінчан, адразу пасля вайны ў Мінску захавалася
толькі некалькі буйных будынкаў. Нават паўставала пытанне аб пераносе сталіцы ў Магілёў. Аднак самымі цяжкімі стратамі сталі людскія. За гады вайны загінуў амаль кожны трэці жыхар рэспублікі (лічба сёння гісторыкамі ўдакладняецца).

Шляхі і метады аднаўлення эканомікі намеціў Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1946 – 1950 гг., па якому прадугледжвалася, у першую чаргу, аднаўленне машынабудавання, энергетыкі, торфаздабычы і хіміі - цяжкай прамысловасці. Былі пабудаваны МАЗ, МТЗ. На Мінскім аўтамабільным заводзе быў асвоены выпуск аўтамабіляў і самазвалаў. У 1950 г. на Мінскім трактарным заводзе пачаўся выпуск трактараў «Кіравец». Пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі мотавелазавод. Гераічнымі магчымасцямі працаўнікоў БССР ужо ў 1949 г. прамысловая вытворчасць дасягнула ўзроўню 1940 г. , чаму ў немалой ступені садзейнічаў прынцып “любой цаной”.

Асабліва высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці заходніх абласцей Беларусі: у 1950 г. выпуск пра мысловай прадукцыі тут амаль у 2 разы перавысіў узровень 1940 г. У цэлым па БССР да 1950 г. народная гаспадарка была адноўлена.

У сувязі з шырокім размахам аднаўленча-будаўнічых работ апераджальнымі тэмпамі развівалася ў рэспубліцы будаўніцтва. Да ўдзелу ў будаўнічых работах па аднаўленні разбураных у час вайны прадпрыемстваў прыцягваліся і нямецкія ваеннапалонныя.

У цяжкім становішчы знаходзіўся транспарт, бо ў час вайны беларуская чыгунка была амаль поўнасцю разбурана. Але ўжо ў 1950 г. даўжыня чыгункі склала 93% ад даваеннай. Былі пабудаваны масты, вакзалы, паравозныя дэпо і інш. Развіваўся аўтамабільны транспарт. Поўнасцю была адноўлена сувязь.

Ваеннью разбурэнні закранулі таксама сельскую гаспадарку. За гады вайны значна скарацілася колькасць жывёлы, былі знішчаны на вёсцы жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Захавалася вельмі мала сельскагаспадарчай тэхнікі, так што прыходзілася апрацоўваць зямельныя ўчасткі коньмі, а калі іх не хапала - то прыходзілася запрагацца самім сялянам. 3-за разбурэнняў сельская гаспадарка была не ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забеспячэння насельніцтва. Пяцігадовы план прадвызначаў не толькі дасягненне даваеннага ўзроўню земляробства і жывёлагадоўлі, але і пераўзысці ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці 1940 г. Апошняе было немагчыма, так як пасяўныя плошчы за гады вайны скараціліся на 43 % Акрамя гэтага гітлераўцы вывезлі ў Германію 8896 трактараў, 2,8 млн галоў буйной і 5,7 млн галоў мелкай жывёлы.

Аднаўленчыя работы ў сельскай гаспадарцы ў першую чаргу прадугледжвалі арганізацыйнае аднаўленне калгасаў як адзінай формы гаспадарання на зямлі. У адпаведнасці з пастановай кіраўніцтва СССР “О мерах помощи сельскому хозяйству БССР” у 1949 г. рэспубліка атрымала 3 тыс. трактараў и 2 тыс. плугоў. Ва ўсходніх абласцях Беларусі гэта адбылося адразу пасля вызвалення ад акупантаў. Іншым было становішча ў заходніх абласцях. Да вайны тут былі аб'яднаны ў калгасы толькі 7 % сялянскіх гаспадарак. Таму тут быў узяты курс на правядзенне суцэльнай калектывізацыі ў сціслыя тэрміны. Ускладняла гэтую задачу наяўнасць на захадзе Беларусі хутароў, якія складалі значную колькасць сялянскіх двароў. Хуткія тэмпы калектывізацыі непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Калектывізацыя суправаджалася ліквідацыяй гаспадарак кулакоў і перасяленнем іх у Сібір і Казахстан.

Асаблівасцю аднаўленчага перыяду стала тое, што Беларусь, якая з'яўлялася часткай адзінай саюзнай дзяржавы, атрымала дапамогу ад астатніх рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі.

Пераадольваючы неймаверныя цяжкасці, беларускае сялянства за гады першай пасляваеннай пяцігодкі амаль поўнасцю аднавіла даваенны ўзровень пасяўных плошчаў, пашырыла пасевы тэхнічных культур, забяспечьла значны рост пагалоўя жывёлы. Аднак уласнае становішча калгаснага сялянства ў гэтыя гады было надта цяжкім. Платай калгаснікам за іх цяжкую працу былі працадні, за якія яны амаль нічога не атрымлівалі. Існавалі ў асноўным за кошт таго, што мелі з агародаў. Амаль уся прадукцыя, якая выраблялася ў калгасах, прадавалася дзяржаве па нізкіх закупачных цэнах. Асноўныя сродкі дзяржавы накіроўваліся ў першую чаргу на аднанаўленне і развіццё прамысловасці, а не на патрэбы сельскай гаспадаркі.

 

№ 3. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945— 1953 гг. было звязана з існаваннем таталітарнага палітычнага рэжыму і ўзмацненнем рэпрэсій. Для гэтага рэжыму па-ранейшаму былі характэрныя поўны (татальны) кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапартыйная палітычная сістэма. Усе прыкметы грамадска-палітычнага жыцця (наяўнасць партыі, грамадскіх арганізацый, галасаванні і выбары, сходы, шэсці, дэманстрацыі) самі па сабе прысутнічалі, але былі звязаны з дзейнасцю толькі Камуністычнай партыі.

Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах Камуністычная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы дэпутатаў працоўных.

Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) захоўвала сваю ўладу дзякуючы таму, што партыйныя камітэты ўзялі на сябе функцыю падбору і расстаноўкі кадраў. Нават пры выбарах у Саветы - органы дзяржаўнай улады - падбор кандыдатаў у дэпутаты ажыццяўляўся па дамоўленасці з партыйным кіраўніком. У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветаў. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, а ў 1948г. – у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку і на тэрыторыі заходніх абласцей.

Насельніцтва рэспублікі чакала ад Сталіна і яго акружэння змяненняў у палітыцы. Аднак цэнтральныя ўлады адносіліся з недаверам і падазронасцю да вызваленых народаў. Многія падпольшчыкі, партызанскія сувязныя, былыя ваеннапалонныя былі кінуты органамі НКУС БССР (наркам Л. Берыя) у турму. Асабліва напружаным быў стан у заходніх абласцях БССР, дзе, на думку НКУС, знаходзілася “гняздо нацыяналізму і кулацтва”.

Спецыфічнай заставалася роля камсамола і прафсаюзаў, якія павінны былі выяўляць і абараняць інтарэсы працоўных і моладзі. Заслугі камсамола БССР у студзені 1948 г. былі адзначаны ордэнам Чырвонага Знамені.

З 1953г. (пасля смерці Сталіна) у БССР пачынаецца паступовы працэс дэмакратызацыі, аднаўлення калектыўных метадаў кіраўніцтва. Пашыраліся правы рэспублікі у дзяржаўным і культурным жыцці. Аднак крытыкі культа асобы Сталіна не было нідзе.

Пераломным стаў 1956 г., калі XX з'езд КПСС (14 – 25 лютага 1956 г.) выкрыў пакаранні сталіншчыны. На з'ездзе прагучала вострая крытыка асобы Сталіна. У апошні дзень працы з'езда М.С. Хрушчоў выступіў з дакладам “Аб кульце асобы і яго выніках”. Рашэнні з'езда азначалі паварот у жыцці партыі і дзяржавы, стварылі магчымасці для ажыццяўлення значных сацыяльных і палітычных рэформ, выклікалі вялікі рэзананс у краіне і за мяжой. Пасля з'езда пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій, напрыклад, з 1956 г. па 1962 г. у рэспубліцы было рэабілітавана (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных 29012 чалавек, а ў партыйным парадку 200. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі А. Чарвякоў, М. Галадзед, пісьменнікі С. Грахоўскі, С. Шушкевіч і інш. Простыя людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш вольна. Хаця да сярэдзіны 60-х гг. рэабілітацыя бязвінных ахвяр палітычнага тэрору зусім прыпынілася, вярнуць насельніцтва да ранейшага стану скаванасці і страху практычна было немагчыма.

Лінію XX з'езда партыі на выкрыццё культу асобы Сталіна прадоўжыў XXII з'езд КПСС (17 – 31 кастрычніка 1961 г.). Пасля з'езда труна з целам Сталіна была вынесена з Маўзалея Леніна. Паўсюдна пачаўся дэмантаж помнікаў Сталіна.

У БССР пасаду першага сакратара ЦК КПБ (Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі) займаў, пачынаючы з 1956 г., Кірыл Трафімавіч Мазураў - актыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы ў гады вайны з фашызмам, першы беларус, які заняў гэтую пасаду (да яго пасля вайны ўсе першыя асобы рэспублікі займалі яе па накіраванні з Масквы). Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі ў літаратуры назву “палітыкі «адлігі»”.

Аднак усе гэтыя змены былі накіраваны не на злом таталітарнага палітычнага рэжыму, а на яго рэфармаванне. Насельніцтва БССР падтрымала палітычны курс кіраўніцтва і выказала давер дэмакратызацыі грамадства. Аднак палітыка адноснай дэмакратызацыі грамадства ў гады кіравання М. Хрушчова («хрушчоўская адліга») праводзілася без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін і характарызуецца як «палітычны валюнтарызм». Праявай такого валюнтарызму, звязанага з воляй кіруючай асобы, якая становіцца вызначальнай для ўсяго грамадства, стала пры няцце ў 1961г. Праграмы КПСС, накіраванай на будаўніцтва камунізму ў СССР. Былі вызначаны і тэрміны, калі гэта павінна было завяршыцца, — 80-я гг. XX ст. Але гэтага не адбылося, а сама праграма засталася на паперы. Праўда, пошукі новага і ў грамадска-палітычным жыцці БССР не былі паслядоўнымі, а “адліга” такой ужо цёплай. У 60-х гг. такое становішча прывяло да кансервацыі грамадска-палітычнага жыцця ў СССР (у тым ліку і ў БССР).

Такім чынам, палітыка Хрушчова была першай, у значнай ступені абмежаванай, спробай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. У цэлым у СССР, як і ў БССР, адбываўся пераход ад таталітарнага да аўтарытарнага палітычнага рэжыму, які характарызуецца бясспрэчным падпарадкаваннем ўладзе або волі кіраўніка, праяўленнямі валюнтарызму, захаваннем камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання. Галоўным здабыткам тагачаснай палітыкі стала частковая рэабілітацыя рэпрэсіраваных, крытыка культу асобы, пазбаўленне многіх людзей ад страху быць пакаранымі, што сведчыць важнасці змен, якія адбыліся ў палітычным жыцці краіны.

 

№ 4. Індустрыяльна-прамысловае развіццё БССР было абумоўлена разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), якая ахапіла развітыя краіны свету. НТРпрадугледжвала якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове ўкаранення ў вытворчысць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Таму прапаноўваліся апераджальныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання, металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.

У другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. у БССР былі пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР завод электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы хімічнай прамысловасці: Салігорскі калійны камбінат, Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы. Прадукцыя гэтых заводаў выкарыстоўвалася пры правядзенні хімізацыі — унясення ў глебу штучных угнаенняў. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аўтасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне. Выдаў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзільнікаў з маркай «Мінск».

У вытворчасці ўкаранялася больш сучасная тэхніка, ручная праца замянялася машынамі і механізмамі. Аднак ручная праца ў прамысловасці па-ранейшаму складала каля 25 %. Перавод прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень на базе найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі ажыццяўляўся марудна. Гэта азначала, што ў эканоміцы і грамадстве дзейнічалі сілы тармажэння, звязаныя з захаваннем камандннай сістэмы кіравання.

У 1957 г. была ажыццёўлена спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай. Замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінах вытворчасці, былі ўведзены саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), якія павінны былі кіраваць усёй прамысловасцю і сельскай гаспадаркай у межах вызначанай тэрыторыі, напрыклад, вобласці ці рэспублікі. Лічылася, што на месцах «знізу» можна значна лепш кіраваць» гаспадаркай, чым з цэнтра «зверху». Аднак камандныя метады кіраўніцтва цалкам захаваліся, што прывяло да няўдачы гэтай рэформы.

Развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася за кош павышэння дзяржавай закупачных цэн на яе прадукцыю, прыцягнення да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў. Рабіліся спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Адным з прыкладаў дбайнага гаспадарання стаў калгас «Рассвет» у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, які ўзначальваў Кірыла Пракопавч Арлоўскі. Ён быў адным з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, атрымаў цяжкія раненні. За мужнасць і гераізм быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза. У 1944 г. стаў старшынёй калгаса. За дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Значную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі адыграла ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, перадача сельскагаспадарчай тэхнікі непасрэдна калгасам. У 1965г. у сельскай гаспадарцы Беларусі працавала ў 5 разоў больш трактароў, у 8 разоў больш камбайнаў і аўтамабіляў, чым у 1950 г, а прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%.

Аднак дасягнуты ўзровень развіцця аказаўся ніжэйшым за намечаны. Адной з прычын стала авантурная палітыка ў галіне сельскай гаспадаркі пры М. Хрушчове. Так, існаваў погляд, што коні як працоўная сіла аджылі сваё, а на змену ім прыйшоў трактар. Таму коней пусцілі пад нож. Склаліся адмоўныя адносіны да падсобнай сялянскай гаспадаркі. Пачалося прымусовае насаджэнне кукурузы ў якасці галоўнай сельскагаспадарчай культуры літаральна ва ўсіх раёнах БССР незалежна ад кліматычных умоў. Гэта мерапрыемства, праведзенае па ініцыятыве М. Хрушчова, атрымала ў гісторыі “кукурузнай эпапе”. Яна прывяла да скарачэння пасяўной плошчы традыцыйных для Беларусі культур.

Шыроокі размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неабходнае для беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.

БССР стала ўдзельніцай і яшчэ аднаго эканамічнага мерапрыемства, якое праводзілася ў гады дзейнасці М. Хрушчова. Беларускія юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у асваенні цалінных зямель, урадлівых, але не апрацаваных глеб на тэрыторыі Казахстана.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўныхстала паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР. У 50-я - пачатку 60-х гг. яно адбывалася на аснове ўздыму эканомікі. Былі ўстаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні заработнай платы і пенсій. Істотна павысілася аплата працы калгаснікаў, якія да гэтага працавалі толькі за працадні. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці. Сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі краіны. Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва, нават ставілася задача забяспечыць жыллём усё насельніцтва. Пачалі хутка будаваць пяціэтажкі з сілікатных блокаў, так званыя хрушчоўкі, паклаўшы пачатак панельнаму домабудаванню. Толькі за 10 гадоў — з 1956 па 1965 г. — у БССР больш за 3 млн. чалавек атрымалі жыллё. Але патрэбнасць у жыллі так і не была задаволена.

Да сярэдзіны 60-х г. пагоршыліся эканамічныя паказчыкі развіцця прамысловасці: выраслі затраты на адзінку выпускаемай прадукцыі, замарудзіліся тэмпы росту прадукцыйнасці працы. Усё гэта было вынікам абвастрэння праблем цэнтралізаванай планавай эканомікі, якая скоўвала тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці і прадпрымальнасці работнікаў. У сувязі з гэтым была зроблена адна з рашучых у пасляваенныя гады спроба радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г. Аўтарам яе з'яўляўся тагачасны Старшыня Савета міністраў СССР А. Касыгін. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г. зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай: скарачэнне планавых паказчыкаў, стварэнне фондаў матэрыяльнага стымулявання, фінансаванне прамысловага будаўніцтва не шляхам прадастаўлення беззваротных датацый, а праз крэдытавання і інш. У Беларусі вынікі рэфор-мы праявіліся ў тым, што адбылося паляпшэнне работы прамысловасці. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне і інш. Прынцыпова новым напрамкам з'явілася выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі. Аднак эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. Асноўнай прычынай няўдачы рэформы была існаваўшая практыка звышцэнтралізаванага дзяржаўнага кіравання, адсутнасць самастойнасці прадпрыемстваў, захаванне шматлікіх планавых паказчыкаў, вынікам чаго з'яўлялася незацікаўленасць вытворцаў у паскарэнні навукова-тэхнічнага прагрэсу, фармальнае выкананне і перавыкананне планаў.

Аднак развіццё прамысловасці характарызавалася пераважна колькасным ростам, г. зн. праходзіла экстэнсіўным шляхам. Ён звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прадпрыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы, аказаўся задачай цяжкай і невырашальнай. Гэта было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 г., якая праводзілася ў жыццё па-ранейшаму каманднымі метадамі.

Шляхі развіцця эканомікі БССР

 

экстэнсіўны інтэнсіўны  
за кошт павелічэння колькасных паказчыкаў за кошт павелічэння якасных паказчыкаў  

 

 

Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі з'явіўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, у 70-я гт. XX ст. усё больш ператваралася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу. (ВПК, так званая абаронка — абаронная прамысловасць). У той жа час лёгкая прамысловасць, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другараднай галіной.

Адной з прыкмет развіцця эканомікі з'явілася адсутнасць увагі да праблем экалогіі. БССР, якая займала меней за 1 % ад усесаюзнай тэрыторыі, маючы каля 4 % ад насельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52 % калійных угнаенняў, 22 % хімічных валокнаў і, такім чынам, перанасычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці.

У сувязі з развіццём новых галін прамысловасці будаваліся новыя гарады: Салігорск, Наваполацк, Светлагорск. Узнікаюць новыя жылыя раёны ў сталіцы, напрыклад, мікрараён “Усход”. Гэта сведчыць аб пашырэнні працэсаў урбанізацыі. Усё большая частка насельніцтва, асабліва моладзь, пачынае перасяляцца ў гарады, дзе ўзровень жыцця
быў вышэйшы ў параўнанні з вёскай.

Становішча сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне 50-х гг. заставалася складаным. Створаны сталінскім рэжымам калгасна-саўгасны лад не забяспечваў умоў для хуткага развіцця аграрнай вытворчасці. Нізкай была прадукцыйнасць працы, сельская гаспадарка па некаторых асноўных паказчыках яшчэ адставала ад даваеннага ўзроўню. Пэўнае значэнне ў паляпшэнні сектара адыгралі рашэнні вераснёўскага (1953 г.) пленума ЦК КПСС. Згодна з ім удалося павысіць зацікаўленасць калгасаў і калгаснікаў у выніках працы, з іх былі зняты нядоімкі, павышаны нарыхтоўчыя і закупачныя цэны на сельгаспрадукты, больш у два разы быў зніжаны падатак на асабістыя сялянскія гаспадаркі. У 1958 г. былі рэарганізаваны машынна-трактарныя станцыі. У адпаведнасці , да канца 1958 г. у рэспубліцы замест МТС было створана 156 рамонтна-тэхнічных станцый і 80 іх аддзяленняў.84 % калгасаў рэспублікі набылі ў МТС 14,5 тыс. Трактараў, 5,5 тыс. Збожжаўборачных камбайнаў і інш. Гэта некалькі ўмацавала матэрыяльна-тэхнічную базу гаспадарак, стварыла новыя ўмовы для развіцця іх вытворчай дзейнасці. Адначасова значная частка выдаткаў была кампенсавана дзяржавай. З калгасаў спісваліся ўсе запазычанасці мінулых гадоў за работы МТС і спецыялізаваных станцый. Аднак у цэлым сельская гаспадарка развівалася марудна, эканамічнае становішча большасці калгасаў і саўгасаў заставалася цяжкім.

Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў 60 - 70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ў сельскагаспагчую вытворчасцьдасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі — унясенне ў глебу штучных угнаенняў,колькасць якіх з 1965 па 1985 г. павялічылася амаль у 20 гароў, што ўскладніла экалагічныя праблемы.

Беларусь у тыя гады ў народзе назвалі «адкормачным цэхам Савецкага Саюза», таму што тут былі сканцэнтраваны, пачынаючы з канца 60-х гг., адкорм буйной рагатай жывёлы, свіней, малочная жывёлагадоўля.

Аднак тэмпы росту прадукцыі сельскай гаспадаркі не адпавядалі патрэбнасцям рэспублікі і сродкам, якія накіроўваліся ў гэтую галіну народнай гаспадаркі. Вытворчасць шэрагу відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў разліку на душу насельніцтва зніжалася, харчовае забеспячэнне насельніцтва на пачатак 80-х гт. XX ст. пагоршылася. Рашэнне задачы забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі вырашалася праз стварэнне аграпрамысловага комплексу (АПК). Яго задачай было аб'яднанне ў адзіны арганізм сельскай гаспадаркі і структур, якія яе абслугоўваюць. Была нават распрацавана і прынята ў 1982 г. «Харчовая праграма СССР». У выніку, у параўнанні з большасцю іншых савецкіх рэспублік. БССР мела ў пачатку 80-х гг. XX ст. крыху лепшыя паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі.

 

Прыкметы наспявання крызісных з'яў у гаспадарцы БССР:

1. Нізкі тэхнічны ўзровень станкоў, машын, абсталявання

2. Ужыванне адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання

3. Перавага экстэнсіўнага шляху развіцця эканомікі

4. Расходаванне значных сродкаў на развіццё «абаронкі»

5. Наспяванне экалагічных праблем пры правядзенні меліярацыі, хімізацыі сельскай гаспадаркі

6. Страты дзяржаўных сродкаў у выніку розніцы паміж высокай закупачнай і нізкай прадажнай цаной на сельскагаспадарчую прадукцыю

 

 

Велізарныя сродкі, якія выдаткавала дзяржава на паляпшэнне стану сельскай гаспадаркі, ва ўмовах каманднай эканомікі выкарыстоўваліся немэтазгодна. Дзяржава пастаянна павышала закупачныя цэны на мяса, малако, збожжа. Прадаваліся ж гэтыя прадукты па вельмі нізкай цане, што кампенсавала даволі невялікія заробкі працоўных. Але доўга так працягвацца не магло, таму што розніца паміж высокай закупачнай цаной і нізкай цаной пры продажы вяла да страт з боку дзяржавы. У эканоміцы БССР паступова наспявалі крызісныя з'явы.

3. Матэрыяльны дабрабыт насельніцтва з'яўляецца адным з паказчыкаў эфектыўнасці эканамічных рэформаў. Таму трэба заўважыць, што калі ў другой палове 50-х — сярэдзіне 60-х гг. абсалютаая большасць насельніцтва абыходзілася без кватэрных тэлефонаў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў і халадзільнікаў, то з развіццём адпаведных галін прамысловасці ў 70 - 80-я гг. дабрабыт насельніцтва павысіўся. Разам з тым, вытворчасць звыклых для нас сёння каляровых тэлевізараў, персанальных камп'ютэраў, відэатэхнікі знаходзілася ў пачатковым стане. Дасягненнем з'явілася распаўсюджванне пральных машьш, халадзільнікаў і пыласосаў, газа- і электрапліт. Значныя сродкі, якія маглі б палепшыць матэрыяльны ўзровень насельніцтва, ішлі ва ўмовах абвастрэння адносін з капіталістычнымі краінамі і «халоднай вайны» на развіццё ваенна-прамысловага комплексу, а выпуск якасных прадуктаў народнага спажывання станавіўся другарадным.

Такім чынам, эканамічнае развіццё БССР у другой пало 60-х - першай палове 80-х гг., абумоўленае правядзеннем рэформы 1965 г, было звязана з працэсам мадэрнізацыі і пераходам да індустрыяльнага тыпу вытворчасц на аснове ўвядзення комплекснай механізацыі і аўтматызацыі з улікам дасягненняў НТР. Асаблівасцю гаспадаркі было яе развіццё менавіта па экстэнсіўным шляху з перавагай цяжкай прамысловасці на аснове спалучэння камандных і эканамічных метадаў кіравання. Дастаткова марудна, за кошт толькі дзяржаўных сродкаў, развівалася сельская гаспадарка. Меліярацыя і хімізацыя, а таксама ўтварэнне хімічнай галіны вытворчасці прывялі да абвастрэння экалагічных праблем.

 

№ 5. У 70-х — першай палове 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамадска-палітычным жыцці. У кастрычніку 1964 г. М. Хрушчоў — ініцыятар палітыкі дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця — быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КПСС. Кіраўніком Камуністычнай партыі, а значыць, фактычна ўсёй савецкай дзяржавы, стаў Л. Брэжнеў, гады кіравання якога (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву «застою», які прыйшоў на змену “хрушчоўскай адлізе”.

У гэтыя гады імкненне вярнуцца да сталінізму старанна хавалася, рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратычныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Аднапартыйная палітычная сістэма аказалася няздольнай да пастаяннага самаўдасканалення, што абумовіла непазбежнасць яе крызісу. Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У краіне паступова адбываўся паварот да кансерватызму- захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля Камуністычнай партыі была замацавана ў Асноўным Законекраіны — Канстытуцыі БССР 1978 г, якая атрымала назву «Канстытуцыі развітога сацыялізму». Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся Пётр Міронавіч Машэраў, які з 1965 па 1980 г. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У асабістых размовах П. Машэраў нярэдка выказваў нездаволенасць тым становішчам, якое складвалася ў кіраўніцтве партыяй і дзяржавай. Аднак у тагачасных умовах, калі панавала жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва краінай, ён, зразумела, быў абмежаваны ў сваіх дзеяннях распараджэннямі зверху.

Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 70-я — першай палове 80-х гг. — з'ява складаная і пакуль што недастаткова вывучаная. Яе складанасць абумоўлена тым, што аўтарытарнага рэжыму ў гэтыя гады адбывалася ва ўмовах, калі эканоміка знаходзілася яшчэ на ўздыме і многія яе супярэчнасці часова згладжваліся. На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, што служыла спрыяльнай базай для фарміравання станоўчых адносін да палітыкі партыі. Так, з патрыятычнага і інтэрнацыянальнага пункгу гледжання быў успрыняты насельніцтвам увод савецкіх войскаў у Афганістан у 1979 г, які тлумачыўся неабходнасцю дапамогі паўднёваму суседу СССР у яго барацьбе за самастойнае развіццё. На самой справе гэта было падтрымкай толькі аднаго палітычнага рэжыму ў Афганістане, які сімпатызаваў КПСС. У далейшым увод савецкіх войскаў у Афганістан быў прызнаны палітычнай памылкай і ўмяшальніцтвам у яго ўнутраныя справы. А ў сэрцах беларускіх жанчын — матуль, жонак ды сясцёр — горам і болем адгукнулася гібель 771 грамадзяніна Беларусі, якія ў цынкавых трунах спецыяльнымі самалётамі, што атрымалі назву «чорны цюльпан», дастаўляліся з Афганістана на Радзіму.

Адчуванне таго, што курс партыі не зусім аптымальны, з'явілася ў насельніцтва толькі ў пачатку 80-х гт. Але падстаў для турбот у кіраўніцтва дзяржавы пакуль што не ўзнікала, таму што палітычнай сілы, якая б магла адабраць уладу ў партыі, рэальна ў краіне не было.

Такім чынам, аўтарытарны палітычны рэжым 70-х — першай паловы 80-х гт. XX ст. характарызаваўся абмежаванасцю дэмакратычных свабод, узмацненнем ролі цэнтральных органаў у кіраўніцтве краінай, усеахопным кантролем за жыццём грамадства з боку адной палітычнай партыі, якая фактычна з'яўлялася ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы «дзяржавай у дзяржаве».

Адкрыццё і эксплуатацыя ў Беларусі з 1963 – 1964 гг. радовішчаў калійнай солі (раён Салігорска) і нафты (раён Рэчыцы) не зрабілі беларусаў багацейшымі. Сваімі нетрамі яны не маглі распараджацца. У 60-х – пач. 70-х гг. на беларускіх нафтавых вышках палалі факелы спадарожнага газу. Саюзнае міністэрства несла адказнасць толькі за нафту, а каштоўнае паліва бессэнсоўна страчвалася. У той жа час залежная ад саюзных паставак паліва і сыравіны БССР перажывала востры газавы крызіс. Міністэрства газавай прамысловасці СССР рэзка скараціла на пачатку 70-х гг. падачу паліва. Адвольна адключаўся газ у кватэрах цэлых кварталаў Мінска, Наваполацка, Віцебска, Оршы, Барысава, Жодзіна. Па газіфікацыі жылля БССР складала апошняе месца сярод саюзных рэспублік.Напрыклад, газам карысталася 13,5 % вясковых жыхароў, а па ўсяму СССР – 21,3 %. З уводам у 1972 г. у дзеянне газаправода Таржок – Мінск крызіс пайшоў на спад, але перыядычна абвастраўся.

У 70-х гадах БССР па аб'ёме прамысловай вытворчасці зраўнялася ці нават пераўзышла такія дзяржавы, як Аўстрыя, Венгрыя. У 1985 г. прамысловасць Беларусі давала 60 % валавага нацыянальнага прадукту. Але ўжо ў 70-х гадах рэформы пачалі згортвацца. 3 мэтай наўмыснага далейшага павелічэння эканамічнай узаемазалежнасці розных рэгіёнаў СССР брэжнеўская адміністрацыя насаджала ўсесаюзнае каапераванне. Беларусі даводзілася кааперавацца не толькі з еўрапейскай Расіяй, але і з Казахстанам, Сібір'ю. Каб не дапусціць беспрацоўя, прадпрыемствы ўтрымлівалі празмерную колькасць рабочых і разгалінаваную заводскую адміністрацыю, што рабіла немагчымай рацыянальную арганізацыю працы. У сувязі з індустрыялізацыяй большая частка жыхароў БССР сканцэнтравалася ў гарадах. Праз горад беларускае насельніцтва ўцягвалася ў бессэнсоўную мілітарызаваную эканоміку. Толькі да ваенных прадпрыемстваў даходзіла тэхнічная мадэрнізацыя, якая ў сувязі з фінансавым і нафтавым крызісам ахапіла ў 70-х гг. увесь капіталістычны свет. Для карэннага тэхнічнага пераўзбраення масавай вытворчасці амаль нічога не рабілася. Звышпрыбыткі ад экспарту нафты расхалоджвалі, нібыта спрыяльная рыначная кан'юнктура на нафту магла быць вечнай. Як толькі пачаліся спробы павысіць якасць прадукцыі і абмежаваць страты, сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамысловасці ў Беларусі скараціліся ў 1981—1985 гг. у параўнанні з 1961— 1965 гг. амаль удвая. У выніку беларуская прамысловасць па ўзроўні новых тэхналогіяў пачала безнадзейна адставаць ад краінаў Захаду. I толькі асобныя прадпрыемствы выпускалі прадукцыю высокай якасці. Сярод іх быў, напрыклад, Мінскі гадзіннікавы завод.

Абвастрэнне экалагічных праблемаў. У БССР выпускаласякаля 25 % хімічнай прадукцыі Савецкага Саюза. Ужо на пачатку 80-хгадоў у Салігорску, Наваполацку, Магілёве, Гародні ўзніклі асяродкісур'ёзнай экалагічнай пагрозы. Хімічныя гіганты будаваліся ў БССР,як правіла, з парушэннем набытай за мяжой тэхналогіі. Шьірокамаштабная кампанія хімізацыі прывяла да знішчэння глебавых мікраарганізмаў, якія забяспечвалі ўрадлівасць. На працягу 70-х гг. было асушана каля аднаго мільёна гектараў забалочаных земляў. Грунтовыя воды ішлі ў глыбіню, а балоты ператвараліся ў пустэльні і ля-доўні, на якіх збажына то высушваецца, то вымярзае. Экалагічныястраты прынесла і будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў каля рэк.Тысячы гектараў адводзіліся пад ваенныя аб'екты. Па насычанасці вайскоўцамі і ядзернай зброяй Беларусь займала сярод іншых савецкіх рзспублік першае месца. 3 44 ракетных баз 23 ваеннае ведамства размясціла на тэрыторыі БССР (карта VIII).У снежні 1972г. і Масква звярнула ўвагу на неабходнасць аховы прыроды, а ў 1973г. спынілася нарэшце драпежніцкае вынішчэнне беларускіх лясоў.

Беларуская вёска.У сельскую гаспадарку ўкладваліся вялікія сродкі, але не заўсёды рацыянальна. У канцы 60-х і 70-х гадах па іні-цыятыве ЦК КПБ рэалізоўвалася праграма зносу "неперспектыўных" вёсак. Іх жыхары часам гвалтоўна перасяляліся ў буйныя калгасныя і саўгасныя пасёлкі з шматпавярховымі дамамі. Парушаўся традыцыйны вясковы лад жыцця. Людзі трацілі адвечныя культурныя і маральныя арыенціры. Мяса і малака выраблялася столькі, што ў Беларусі не хапала халадзільнікаў і прамысловых магутнасцяў для іх пераапрацоўкі. Але харчоваперапрацоўчыя прадпрыемствы ўсё роўна не будаваліся. Корм для беларускага жывёльнага статка па-ранейшаму звозіўся з усяго Саюза. I ў сельскай гаспадарцы навязвалася саюзная інтэграцыя. Ураджайнасць збожжавых на пачатку 80-х гадоў узрасла да 22 цэнтнераў з гектара. Яна была вышэйшая, чым у гаспадарках Украіны і Расіі, але ўтрая ніжэйшая ў параўнанні з заходнееўрапейскімі краінамі. Страты сельскагаспадарчай прадукцыі даходзілі да 40 %. А страты ад крадзяжоў проста не падлічваліся. У 70-х гадах развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці запаволілася. Капіталаўкладанні адцягваліся на фінансаванне абвешчанай Масквой праграмы ўздыму расійскага Нечарназем'я. БССР мела ніжэйшыя, чым у суседніх Смаленскай і Пскоўскай абласцях, закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю і ў той жа час асушала за ўласныя сродкі пскоўскія балоты.

Разам з тым марудна развіваліся галіны праысловасці, якія выраблялі тавары шырокага ўжытку. За 1970 г. – 1985 г. аб'ём прадукцыі лёгкай прамысловасці павялічыўся толькі ў 2,1 раза, а перапрацоўчых галін прамысловага комплексу менш – у 1,9 раза.

Пастаўленыя задачы аб пераводзе эканомікі з экстэнсіўнага шляху развіцця на інтэнсіўны, разгортванні навукова-тэхнічнага прагрэсу, арганічным злучэнні дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання ажыццявіць не ўдалося.

У 70-х – першай палове 80-х гг. сельская гаспадарка Беларусі развівалася на экстэнсіўай аснове, запавольваліся тэмпы прыросту прадукцыі асноўных галін вытворчасці – раслінаводства і жывёлагадоўлі. Не прынеслі чаканых вынікаў даволі значныя фінансавыя сродкі, якія дзяржава выдаткоўвала на патрэбы аграпрамысловага комплексу. Звыш чвэрці прадукцыі страчвалася ў выніку безгаспадарчасці і неарганізаванасці ў час ўборкі ўраджаю, яго транспарціроўкі і захоўвання. Эканамічнае становішча калгасаў і саўгасаў цярпела з-за неэквівалентнага абмену паміж вёскай і горадам.

Падаражанне сельскагаспадарчай тэхнікі, значны разпыў паміж закупачнымі і рознічнымі цэнамі, “рабаўніцтва” з боку дзесяткаў абслугоўваючых арганізацый прывялі да таго, што многія гаспадаркі аказаліся стратнымі, мелі вялікую крэдытную запазычанасць. Між тым практыка пастаяннага сістэматычнага спісвання крэдытаў за кошт дзяржавы не стымулявала эфектыўнасць калгасна-саўгаснай вытворчасці, стварала ўмовы для безгаспадарчасці.

Такім чынам, становішча гаспадакі заставалася супярэчлівым. Тэмпы яе росту запавольваліся, узмацняліся крызісныя з'явы. Існаваўшыя сацыяльна-эканамічныя адносіны скоўвалі творчыя сілы народа, прыводзілі да затарможанасці і застою ў развіцці грамадства.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма: Беларусь у міжваенны перыяд | Тема №14: МІЖНАРОДНЕ МОРСЬКЕ ПРАВО
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.681 s.