Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прадмет, задачы і змест курса “Гісторыя Беларусі”.


Date: 2015-10-07; view: 2042.


Тэма 1. Уводзіны.

КаНСПЕКТ ЛЕКЦыЙ Па ДыСЦыПЛіНЕ

ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

Кючавыя паняцці: гісторыя; гісторыя Беларусі; функцыі гісторыі; метады даследавання гісторыі; крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі; перыядызацыя айчыннай гісторыі.

 

План лекцыі:

1.Прадмет, задачы і змест курса “Гісторыя Беларусі”.

2.Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

3.Перыядызацыя айчыннай гісторыі.

 

Першапачаткова гісторыя існавала ў форме літаратурнага апісання падзей мінулага і лічылася адным з відаў мастацтва – муза Klio.Гісторыя (ад грэч. historіа) – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, што здзейснена.

Статус навукі яна набыла ў XIX ст., калі побач з апісаннем пачала карыстацца навуковымі метадамі даследавання: агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.); уласнагістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гістарычны, рэтраспектыўны, сістэмны аналіз); спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацыяльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

Прадметам гісторыі з'яўляеца дзейнасць чалавека ва ўсёй яе шматграннасці, прасторавай і часовай канкрэтнасці. Гісторыя Беларусі будзе вывучацца ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі.

Задачы гісторыі:

пазнавальная:

- збіранне фактаў;

- сістэматызацыя і разгляд фактаў ў сувязі адзін з другім.

· практычная, або прагнастычная:

- падзеі мінулага цікавяць не самі па сабе, а з пунктаў пагляду іх уздзеяння на сучаснасць, выкарыстання для лепшай арыентацыі ў будучым.

· выхаваўчая:

- фарміраванне навуковага светапогляду;

- выхаванне ў людзей на аснове гістарычных матэрыялаў патрыятызму, інтэрнацыяналізму, маральнасці і г. д.

Фармацыйны падыходда вывучэння гісторыі распрацаваны ў межах марксізму (К. Маркс, Ф. Энгельс). У аснове яго знаходзіцца матэрыялістычнае тлумачэнне гісторыі, у адпаведнасці з якім галоўнай сферай грамадскага жыцця абвяшчаецца матэрыяльная вытворчасць. Фармацыя – гэта ўстойлівы тып грамадства, у аснове якога знаходзіцца пэўны спосаб вытворчасці. Спосаб вытворчасці, які ўключае ў сябе прадукцыйныя сілы (прадметы, сродкі працы і працоўная сіла) і адпавядаючыя ім вытворчыя адносіны (адносіны паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці, абмену, размеркавання і спажывання прадуктаў) абвяшчаюцца базісам грамадства, які вызначае яго спецыфіку. Надбудова (сферы палітыкі, культуры, рэлігіі і г.д.) абвяшчаецца залежнай ад базісу. Усё чалавецтва праходзіць праз некалькі сацыяльна–эканамічных фармацый, якія вылучаюцца на аснове пануючых у пэўным грамадтве вытворчых адносін і правоў уласнасці на сродкі вытворчасці (першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, а затым пасля пралетарскай рэвалюцыі павінна была прыйсці сацыялістычная-камуністычная). Крыніцай пераходу ад адной фармацыі да другой з'яўляюцца ўнутраныя супярэчнасці ў паміж прадукцыйнымі сіламі, якія пастаянна развіваюцца, і вытворчымі адносінамі, што з'яўляюцца стабільным элементам ў кожнай фармацыі. У перыяды найбольшага абвастрэння эканамічных супярэчнасцяў у грамадстве актывізуецца барацьба паміж сацыяльнымі класамі, якая прыводзіць да сацыяльных рэвалюцый, што становяцца непасрэдным штуршком змены фармацый.

Цывілізацыйны падыходда вывучэння гісторыі зфарміраваўся ў еўрапейскай сацыяльна-гуманітарнай думцы ў 19-20 стст. (М. Данілеўскі, А. Тойнбі, О. Шпенглер). У ім у якасці асноўнай адзінкі сацыяльнага быцця вылучаецца цывілізацыя. У аснову цывілізацыйнага падыходу пакладзены не вытворчыя адносіны, а чалавек з яго запатрабаваннямі, здольнасцямі, воляю і ведамі. Цывілізацыя – гэта ўзровень грамадскага развіцця, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Пад цывілізацыяй маецца на ўвазе буйное аб'яднанне чалавечага грамадства на пэўнай тэрыторыі, якое ўзнікае ў выніку рознабаковай дзейнасці людзей. Дзейнасць гэта ўключае ўсе сферы жыцця: гаспадарку, рэлігію, культуру, дзяржаву.

Розныя даследчыкі налічваюць ад 8 да 21 цывілізацыі. Да гэтага часу адсутнічаюць адзіныя крытэрыі вылучэння цывілізацый. У аснову аналізу звычайна ставяцца рысы культуры, а эканамічныя і палітычныя асаблівасці прасочваюцца не толькі колькасна, але і змястоўна. Даследчыкі на прыкладзе жыцця культур адрозніваюць агульныя стадыі, якія праходзяць цывілізацыі: нараджэнне, росквіт, заняпад ці вясна, лета, восень, зіма.

Вучоныя ўжываюць лакальны тэрмін “цывілізацыя” у сэнсе – асобны народ ці супольнасць народаў, асобная краіна, асобная культура, асобны кантынент і нават зямная цывілізацыя.

Вылучаецца асобная ўсходнеславянская цывілізацыя, у якую трапляе і Беларусь. Дакладнай методыкі класіфікацыі цывілізацый не існуе. Гісторыя адных расквечваецца станоўчымі характарыстыкамі гістарычных фактаў, з'яў працэсаў і асоб. Гісторыя другіх “нецывілізаваных” множыцца негатыўнасці інфармацыяй і антыгероямі.

Такім чынам, фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да гісторыі прадстаўляюць гістарычны шлях народаў як лінейнае ўзыходжанне ад ніжэйшых формаў да вышэйшых.

Існуе яшчэ адзін падыход да гісторыі – сінергетычны. У 1973 г. нямецкі фізік Герман Хакен, які вывучаў эфекты самаарганізацыі ў лазерным выпраменьванні, увёў тэрмін “сінергетыка” (ад грэч. synergeia – сумеснае, саглааванае дзеянне). Гэты дыялектычны метад пазнання мае ўніверсальны характар, у тым ліку ўжываемы і для пасціжэння заканамернасцяў развіцця грамадства. У нашыя дні сінергетыка ўсё часцей адыгрывае ролю сквазной междысцыплінарнай тэорыі, актыўна ўваходзіць у метадалогію сучаснай гістарычнай навукі.

Сінергетычны падыход заснаваны на такіх паняццях як нелінейнасць, няўстойлівасць, непрадбачанасць, альтэрнатыўнасць развіцця. Гісторыкаў такі падыход прыцягвае новым поглядам на развіццё няўстойлівых сітуацый у гістарычным працэсе. Патрабуецца ўлічваць уплыў на гістарычны працэс рознага кшталту выпадковасцей, малых уздзеянняў, якія прынцыпова немагчыма прадбачыць і спрагназаваць. У рамках класічных падыходаў панавалі прынцыпы дэтэрмінізму, а ў сінергетыцы ідэя эвалюцыйнага падыходу спалучаецца з ідэяй шматварыянтнасці гістарычнага працэсу.

Вывучэнне “Гісторыя Беларусі” будзе весціся па перыядах ці тэмах, а ў сярэдзіне іх – па праблемах. Курс разлічаны на 34 гадзіны, з якіх 18 гадзін – лекцыі, 16 – семінарскія заняткі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА | Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.