|
Тлумачальная запіскаDate: 2015-10-07; view: 409. “Сцэнаграфія відовішчаў і свят" — адна са спецыяльных дысцыплін у курсе падрыхтоўкі высокаквалiфікаваных спецыялістаў для галіны святочнай культуры. Без мэтанакіраванага і асэнсаванага выкарыстання архітэктурнага і прыроднага ландшафту, дэкаратыўных сродкаў, колеру, святла, сцэнічнага касцюма, рэквізіту і іншага немагчыма стварыць паўнавартаснае сцэнічнае дзеянне. Аб'яднаць разрозненае, стварыць цэласнае відовішча – мэта сцэнаграфіі. Курс разлічаны на вывучэнне шматпланавага матэрыялу на працягу сямі навучальных семестраў. Асноўныя формы заняткаў -- лекцыі, практычныя, індывідуальныя заняткі і самастойная работа. Мэта курса "Сцэнаграфія відовішчаў і свят" – на аснове ведаў па матэрыяльнай культуры Беларусі навучыца будаваць канцэптуальныя палажэнні будучых рэжысёрскіх прац, высокапрафесійна ўвасабляць яе здабыткі ў сучаснай святочнай культуры; спасцігнуць прынцыпы арганізацыі прасторы мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі, авалодаць асноўнымі мастацкімі і практычнымі пытаннямі пастановачнага комплексу свята. Курс прадугледжвае як тэарэтычную, так і практычную падрыхтоўку студэнтаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што курс разлічаны на студэнтаў, не маючых папярэдняй мастацкай падрыхтоўкі. Практычная частка курса прадугледжвае знаёмства з методыкай збору факталагічнага і ілюстрацыйнага матэрыялу па матэрыяльнай культуры Беларусі, авалодванне ўменнямі яго аналізу і магчымасці выкарыстання ў сцэнаграфіі свят. Акрамя таго, практычныя заняткі развіваюць у студэнтаў вобразна-кампазіцыйнае мысленне, дапамагаюць авалодаць методыкай паслядоўнай працы над сцэнаграфічным увасабленнем свята; па-трэцяе, навучыцца выкарыстоўваць выяўленчыя сродкі ў рэалізацыі сваіх кампазіцыйна-пастановачных задум. Для плённага заваення студэнтамі матэрыялу праграмы падчас лекцыйных і практычных заняткаў аналізуецца тэматычная кніжная і veb-інфармацыя, шырока выкарыстоўваецца ілюстрацыйны матэрыял, асабліва па тэмах прысвечаных матэрыяльнай культуры, кампазіцыі, каларыстыцы, рэкламна-інфармацыйнаму матэрыяле. Таксама плануюцца наведванне і аналіз музейных экспазіцый, тэатральных і іншых сцэнічных пляцовак. У адпаведнасці з навучальным планам студэнты па тэматыцы вывучанага матэрыялу і выкананай практычнай і самастойнай працы здаюць залікі і экзамены. На выніковых экзаменах за курс студэнт павінен прадэманстраваць глыбокія веды па тэарэтычных пытаннях і выканані практычных заданняў. Студэнт падчас абароны дыпломнага праекта прадстаўляе разам са сцэнарным планам праект комплекснага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята. Пры ацэнцы дыпломных праектаў ўвага звяртацца найперш на арыгігнальнасць задумы, змястоўнасць, валоданне мастацка-дэкаратыўнымі прыёмамі афармлення свята і дастаткова глыбокае разуменне ўсяго комплексу пытанняў, звязаных з рэалізацыяй пастаноўкі свята.
|