|
Тэма 6. Сцэнаграфія сучаснай святочнай культуры Беларусі.Date: 2015-10-07; view: 428. VI семестр Раздзел ІІ. Сцэнаграфія свята Сучасная святочная культура Беларусі. Агляд сцэнаграфіі свят, мастацкія і іншыя праблемы сцэнаграфіі. Сучасны беларускі нацыянальна-народна-сцэнічны вобраз. Мастацкія, тэматычныя дасягненні і праблемы. Увасабленне эпохі на “Вольнай сцэне” (“Барбара Радзівіл”), на сцэне тэатра імя Я. Купалы (“Князь Вітаўт”, “Чорная дама Нясвіжа”), Гродзенскага драматычнага тэатра (“Рагнеда”), увасабленне эпохі ў пастаноўках народнага ансамбля танца “Харошкі” (“Полацкі сшытак”), ансамбля “Бліскавіца”. Вобраз-сімвал у пастаноўцы “Раскіданага гнязда” Я. Купалы на сцэне Рускага драматычнага тэатра. Гістарычная і народная тэматыка ў выяўленчым мастацтве, кіно. Гістарычная тэматыка масавых паратэатральных дзей. Месца традыцыйнай народнай культуры і яе знакавасць ў сучаснай святочнай прасторы Беларусі. Традыцыі і штампы ў cцэнаграфіі сучасных народных свят. Сімвалічная атрыбутыка Каляд, Купалля, Гукання вясны, Дзядоў. Выкарыстанне здабыткаў матэрыяльнай культуры Беларусі ў кантэксце сучаснага свята (аўтэнтыка, рэканструкцыя, рэстаўрацыя; сімвалізм, знакавасць і інш.). Знакі-сімвалы культуры Беларусі і іх увасабленне ў сучаснай святочнай прасторы. Сцэнічны касцюм у свяце. Касцюм і жанр свята. Касцюм ў тэатралізаваным відовішчы – сродак пераўтварэння персанажаў. Умоўнасць. Абагульненне і ўзбуйненне формы. Сілуэт. Дэталь замест цэлага. Трансфармацыя аб'ёму, сілуэта, колеру, вобраза. Гісторыя станаўлення беларускага сцэнічнага касцюма. Касцюмы сярэднявечных дзей, касцюмы прыдворных тэатраў князёў Радзівілаў, Сапегаў, школьнага тэатра XVII -- ХVIII стст., тэатраў В. Дуніна-Марцінкевіча, І. Буйніцкага і У. Галубка. Стварэнне беларускага народнага хору і ўплыў на далейшае развіццё народна-сцэнічнага касцюма. Стварэнне шматпланавых прафесійных калектываў і масавае развіццё мастацкай самадзейнасці ў 50-60 гады ХХ ст. Стварэнне ў 1958 г. спецыялізаванага камбіната па вытворчасці сцэнічных касцюмаў пры Беларускім тэатральным аб'яднанні (з І990 г. Саюз тэатральных дзеячаў). Дзейнасць Рэспубліканскага савета па сцэнічным касцюме пры Міністэрстве культуры (1981 - 1986 гг). Даследчая і творчая дзейнасць Л. Баразны і М. Раманюка ў галіне сцэнічнага касцюма. Станаўленне сцэнічнага касцюму Беларусі, звязанага з гістарычнай тэматыкай. Творчасць Л. Баразны, Ю. Піскуна, А. Александровіч. Крытэрыі ацэнкі мастацкіх і функцыянальных вартасцей сцэнаграфіі свята. Рост патрабаванняў да тэматычнай, гістарычнай і этнічнай адпаведнасці, мастацкіх вартасцей сцэнічнага вобраза. Методыка пошуку арыгінальнага мастацкага вырашэння свята. Практычныя заданні Знакі-сімвалы культуры Беларусі і іх увасабленне ў сучаснай святочнай прасторы. Ілюстрацыйны матэрыял, агрументацыя. Месца традыцыйнай народнай культуры і яе сімволіка ў сучаснай святочнай прасторы. Сімвалічная атрыбутыка Каляд, Купалля, Гукання вясны, Дзядоў. Ілюстрацыйны матэрыял, эскіз у колеры, аргументацыя. Гістарычны, карнавальны ці па самастойна абранай студэнтам тэме сцэнічны касцюм з трансфармацыяй. Аргументацыя, эскіз, апісанне. Самастойная праца Распрацоўка тэмы і ідэі свята або фрагмента свята паводле сабранага матэрыялу. Распрацоўка сцэнічнага вобраза розных слаёў насельніцтва праз гіпербалізацыю асаблівасцей характару, сілуэта, касцюма, элементаў матэрыяльнай культуры. Аргументацыя, эскіз, апісанне.
|