rus | ua | other
Home
Random lecture
|
ТЭМАТЫКА І МЕТАДЫЧНЫЯ УКАЗАННІ
Date: 2015-10-07; view: 562.
РАЗГОРНУТЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Курса “Сцэнаграфія відовішчаў і свят”
№ п/п Назва
| Лекцыі
| Сем., Пр.
| Інд.
| Сам.
| 1 2
|
|
|
|
|
ІІІ семестр – 2к
Раздзел І. Уводзіны.
| | | | | Тэма 1. Прадмет, мэта і задачы курса, яго значнасць і месца ў сістэме навучання рэжысёраў свята.
1.1. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята. Сцэнарый-рэжысёр-мастак. Месца, галоўная мэта і задачы рэжысёра і мастака-пастаноўшчыка ў візуальным вобразе свята.
1.2. Сцэнаграфія. Функцыі сцэнагрфіі.
1.3. Паняцце “асяроддзе”. Кампаненты візуальнага асяродззя свята.
– Натуральнае прадметнае асяроддзе.
– Штучнае прадметнае асяроддзе.
– Рухомае асяроддзе.
– Бутафорыя свята.
1.4. Методыка збора матэрыялу для стварэння шматварыянтнага вобразнага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.
|
|
| | 0,5
| Раздзел ІІ. Матэрыяльная культура Беларусі.
| | | | | Тэма 2. Сімволіка. Месца і выкарыстанне сімволікі ў вобразным вырашэнні свята і мастацка-дэкаратыўным афармленні.
2.1. Вызначэнне паняццяў “сімвал”, “сімволіка”, “геральдыка”. Дзяржаўная, нацыянальная, народная сімволіка.
2.2. Каралеўская, вялікакняжацкая, княжацкая, магнацкая, шляхецкая сімволіка.
2.3. Гарадская геральдыка, карпарацыйная сімволіка.
2.4. Народная сімволіка. Сімволіка міфалагічных вобразаў, абрадаў; сімволіка беларускага традыцыйнага арнаменту, сімвалічная атрыбутыка каляндарных святаў.
2.5. Канфесійная сімволіка. Сімволіка этнічных суполак Беларусі.
2.6. Сімволіка грамадскіх, палітычных, прафесійных, спартыўных, маладзёжных, творчых і г.д. арганізацый.
2.6. Сімволіка і яе месца ў вобразным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята. Знакавасць і інфармацыйная насычаснасць; мастацкія вартасці.
|
|
| | 1,5
| Усяго 14 гадзін
|
|
| |
|
ІV семестр – 2к.
Тэма 3. Матэрыяльная культура Беларусі ў кантэксце сучаснага свята.
3.1. Архітэктура. Культавая архітэктура, замак, горад, мястэчка, вёска (узнікненне, маркіроўка, сацыяльная прыналежнасць і г.д.). Культавае дойлідства, знакавасць, сімволіка, стылістыка. Асаблівасці градабудаўніцтва.
3.2. Замкі, палацы, сядзібныя ансамблі Беларусі. Узнікненне, сацыяльная прыналежнасць, сімвалічнае і функцыянальнае значэнне. Стылістыка, інтэр'ер.
3.3. Дом, сядзіба, хата, гаспадарчыя пабудовы. Гісторыка-этнагарафічнае рэаніраванне народнага дойлідства на тэрыторыі Беларусі.
3.4. Хата, інтэр'ер хаты і яго сімволіка.
3.5. Хатняе начынне і яго сімволіка.Сімволіка і семантыка пабытовых рэчаў ў святочнай культуры і ў штодзённым жыцці. Касмалогія, дэманалогія, камагонія, антрапамарфізмы, эратызмы.
3.6. Формы выкарыстання матэрыяльнай культуры Беларусі ў сцэнаграфіі сучаснага свята.
Тэма 4. Беларускі народны касцюм.
4.1. Нацыянальны, народны, гістарычны касцюм. Аўтэнтычны, рэканструкцыя, рэстаўрацыя. Сцэнічны касцюм. Касцюм і яго месца ў жыцці і ў свяце.
4.2. Святочна-рытуальны (сямейна-абрадавы), штодзённы, каляндарна-абрадавы касцюм.
4.4. Семантыка народнага строю і яго элементаў. Выкарыстанне знакавасці адзення ў традыцыйнай і сучаснай штодзённай і святочнай культуры.
4.2. Рэаніраванне беларускага народнага строя. Асноўныя элементы касцюма і рэгіянальныя адметнасці. Касцюм сацыяльных груп насельніцтва (валхвы, дзеці, старцы і г.д.).
4.5. Адзенне нацыянальных меншасцяў Беларусі.
|
|
| |
| Усяго 12 гадзін
|
|
| |
|
V семестр – 3к
Тэма 5. Беларускі гістарычны касцюм, зброя і матэрыяльная культура шляхты і гараджан.
5.1. Перыядызацыя беларускага гістарычнага касцюма. Ідэал прыгажосці. Стылістыка.
5.2. Касцюм, зброя, побыт на тэрыторыі Беларусі ў VI-Х стст. Сімволіка арнамента, амулетаў і абярэгаў. Ідэал прыгажосці і парадна-цырыманіяльны касцюм князя і княгіні ў Х-ХІІІ стст. Тканіны і асноўныя віды адзення розных слаёў насельніцтва.
5.3. Гатычны стыль. Касцюм, зброя і побыт ВКЛ ў ХІІІ-ХV стст. Кантраст і вертыкалізм у адзенні і каларыстыцы. Геральдычнае адзенне.
5.4. Рэнэсанс. Вялікакняжацкі і магнацкі касцюм, зброя, побыт ХVI ст. Падкрэсліванне асобы праз касцюм.
5.5. Барока і ракако. Культура сарматызма. Росквіт калекцыянавання, мецэнацтва, жыццяпісу. Агульнапрынятая еўрапейская мода і сармацкі касцюм.
5.6. Касцюм, зброя і побыт ХІХ ст. Класіцызм, ампір у касцюме, зброі і побыце канца XVIII – пач. ХІХ ст. Рамантызм. Традыцыі рытуала і моды на старашляхецкія кунтушовыя строі, зброю да пач. ХХ ст.
|
|
| | | Усяго 12 гадзін
|
|
| | |
VI семестр – 3к
Раздзел ІІІ. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята.
| | |
|
| Тэма 6. Сцэнаграфія сучаснай святочнай культуры Беларусі.
6.1. Сучасная святочная культура Беларусі. Сучасны беларускі нацыянальна-народна-сцэнічны вобраз. Мастацкія, тэматычныя дасягненні і праблемы.
6.2. Месца традыцыйнай народнай культуры і яе знакавасць ў сучаснай святочнай прасторы.
6.3. Выкарыстанне здабыткаў матэрыяльнай культуры Беларусі ў кантэксце сучаснага свята. (аўтэнтыка, рэканстркцыя, рэстаўрацыя, сімвалізм, знакавасць і г.д.). Знакі-сімвалы матэрыяльнай культуры Беларусі і іх увасабленне ў сучаснай святочнай культуры.
6.4. Сцэнічны касцюм у свяце. Касцюм і жанр свята. Касцюм масавага свята. Гісторыя станаўлення беларускага народна-сцэнічнага касцюма.
6.7. Крытэрыі ацэнкі мастацкіх і функцыянальных вартасцяў мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.
|
|
| |
| Усяго 10 гадзін
|
|
| |
|
VIІ семестр – 4к
Тэма 7. Асновы кампазіцыі.
7.1. Змест формы. Лінія, пляма, аб'ём, кампазіцыйная структура.
7.2. Катэгорыі кампазіцыі. Тэктоніка, аб'ёмна-прасторавая структура.
7.3. Уласцівасці і якасці кампазіцыі. Гарманічная цэласнасць, сападпарадкаванасць элементаў, кампазіцыйная раўнавага, адзінства стылю, вобразнасць формы.
7.4. Заканамернасці кампазіцыі. Сіметрыя, асіметрыя, дынамічнасць і статычнасць.
7.5. Сродкі кампазіцыі. Прапорцыі, маштаб, кантраст, нюанс, метрычныя паўторы, рытм.
7.6. Колер. Каларыт. Кантраст і нюанс. Каларыстычная пабудова вобраза і эмацыянальна-псіхалагічнае ўздзеянне колеру на глядача.
7.7. Арганізацыя дамінантных адносінаў фармальных элементаў кампазіцыі.
7.8. Прыёмы і метады працы над кампазіцыяй. Псіхафізіялагічнае ўспрыняцце кампазіцыйна арганізаванай формы.
|
|
|
| | Усяго 16 гадзін
|
|
|
| |
VIII семестр – 4к
Тэма 8. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята на адкрытай прасторы.
8.1. Месца свята.
8.2. Час свята.
8.3. Сімволіка свята.
8.4. Каларыстыка свята. Сімволіка колера свята.
8.5. Асяродзе. Культурныя, гістарычныя, мастацкія, эстэтычныя вартасці асяроддзя свята. Антыасяроддзе.
8.6. Мастацкая арганізацыя прасторы свята сродкамі сцэнаграфіі.
8.7. Спецыфіка выразных сродкаў мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята на адкрытай прасторы.
|
|
|
| | Усяго 10 гадзін
|
|
|
| |
ІХ семестр – 5к
Тэма 9. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята у закрытым памяшканні.
9.1. Арганізацыя перад-, святочнай і постсвяточнай атмасферы свята мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі.
9.2. Устройства сцэны і закуліснай прасторы Асноўныя часткі сцэны-каробкі. Тэхнічнае аснашчэнне сцэны. Дэкарацыі. Бутафорыя.
9.3. Мастацкая арганізацыя прасторы свята сродкамі сцэнаграфіі.
9.4. Роля касцюма, бутафорыі ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ў закрытым памяшканні.
|
|
| | | Тэма 10. Жанравыя асаблівасці мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.
10.1. Асаблівасці сцэнаграфіі каляндарна-абрадавага свята.
10.2. Асаблівасці сцэнаграфіі тэматычнага свята.
10.3. Асаблівасці сцэнаграфіі дзіцячага свята.
10.4. Асаблівасці сцэнаграфіі спартыўнага свята.
|
|
| 0,5
| | Раздзел ІV. Работа мастака-пастаноўшчыка над комплексным мастацка-дэкаратыўным вырашэннем свята.
|
|
|
|
| Тэма 11. Творчая група мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята і галоўныя прынцыпы работы.
11.1. Аргкамітэт свята, яго склад і задачы структурных падраздзяленняў. Рэжысёр і мастак. Творчая група мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята, склад, функцыянальныя абавязкі ўдзельнікаў і галоўныя прынцыпы працы.
11.2. Паслядоўнасць і асноўныя этапы сцэнаграфічнага вырашэння свята.
|
|
| 0,5
|
| Тэма 12. Складанне праекту комплекснага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.
12.1. Тэма, мэта, задачы свята.
12.2. Месца і час правядзення свята.
12.3. Генеральны план тэрыторыі свята і памежных тэрыторый.
12.4. Макет (аксанаметрыя, перспектыва) тэрыторыі і галоўных пляцовак свята.
12.5. Эмблема свята.
12.6. Каларыстыка свята.
12.7. Эскізная распрацоўка паасобных комплексаў (пляцовак, шэсцяў і інш.) свята.
|
|
|
|
| Тэма 13. Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята.
13.1. Стварэнне перад-, святочнай і постсвяточнай атмасферы свята. Мэта рэкламы
13.2. Віды рэкламы.
13.3. Прынцыпы рэкламы.
|
|
| | | Тэма 14. Крытэрыі ацэнкі мастацкіх вартасцяў эскізаў і выкананых работ.
14.1. Арыгінальнасць і аргументаванасць абраных ідэі, тэмы, мэты, назвы свята.
14.2. Адпаведнасць тэматыцы і слушнасць абраных месца і часа свята.
14.3. Выкарыстанне асаблівасцяў традыцыйнай і сцэнічнай культуры папярэднях пакаленняў.
14.4. Арыгінальнасць мастацкага аблічча свята і цэласнасць яго унутранай структуры.
14.5. Стылістычнае адзінства.
14.6. Выкарыстанне факталагічных і візуальных матэрыялаў па зададзенай тэматыцы на розных кампазіцыйных этапах свята.
14.7. Інфармацыйнасць мастацкага аздаблення свята.
14.8. Руплівая прапрацоўка і высокая мастацкая культура аб'ёмна-пластычнага выканання кампазіцыйнага твора.
|
|
|
|
| Тэма 15. Работа над мастацка-дэкаратыўным вырашэннем дыпломнай пастаноўкі.
14.1. Пошук арыгігнальнага мастацкага аблічча свята.
14.2. Арганізацыйна-творчыя пытанні рэалізацыі мастацка-дэкаратыўнага вырашэння дыпломнай пастаноўкі.
|
|
|
|
| Усяго 46 гадзін
|
|
|
|
| Усяго 142 гадзін
|
|
|
| |
ДА ПРАКТЫЧНЫХ І ДРОБНАГРУПАВЫХ ЗАНЯТКАЎ
ІІІ семестр –2 к
Тэма 1. Прадмет, мэта і задачы курса, яго значнасць і месца ў сістэме навучання рэжысёраў свята.
· Прагляд і аналіз сцэнічных пляцовак, макетаў, эскізаў ііншых матэрыялаў па сцэнаграфіі святаў.
· Візуальная экскурсія па гарадах Беларусі. Аналіз архітэктурна-мастацкіх вартасцяў забудовы ў традыцыйных месцах правядзення свята.
· Методыка аналіза прапанаванага прадметнага асяроддзя (па фатаздымках, у кампутарнах версіях, відэазапісях і г.д.).
Раздзел ІІ. Матэрыяльная культура Беларусі.
Тэма 2. Сімволіка. Месца і выкарыстанне сімволікі ў вобразным вырашэнні свята і мастацка-дэкаратыўным аздабленні.
· Прагляд, збор і аналіз іканаграфічных матэрыялаў па тэме “Сімволіка”. Дыспут на тэму “Сімволіка і яе месца ў вобразным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята”.
· Збор і аналіз іканаграфічных матэрыялаў па тэме “Сімволіка і яе месца ў вобразным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята”.
· Экскурсія ў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі на прагляд экспазіцыі “Нацыянальная сімволіка”, “Гарадская геральдыка беларускіх гарадоў”, “Партрэты ВКЛ” ці іншыя тэматычныя экспазіцыі.
· Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў: геральдыка, даты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, каларыстыка і элементы народнага арнаменту.
Па выніках працы ў ІІІ семестры прымаецца залік.
ІV семестр –2 к
Тэма 3. Матэрыяльная культура Беларусі ў кантэксце сучаснага свята.
· Выкарыстанне ведаў пра ўзнікненне, сацыяльную прыналежнасць, сімвалічнае і функцыянальнае значэнне, стылістыку культавай і свецкай архітэктуры у сцэнаграфіі святаў. Магчымае месца правядзення свята і выкарыстанне архітэктурнага ландшафту ў сцэнаграфіі свята.
· Выкарыстанне традыцыйнага народнага дэкаратыўна-ужытковага мастацтва ў сцэнаграфіі свята. Распрацоўка аздаблення сцэнічнай прасторы з выкарыстаннем сімволікі і мастацка-дэкаратыўных асаблівасцяў традыцыйнага народнага мастацтва.
· Наведанне Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.
· Распрацоўка мастацкага, эстэтычнага і культурнагістарычнага аналізу прапанаванага прадметнага асяроддзя.
· Аналіз прапанаванага студэнтам выяўленчага і факталагічнага матэрыялу і магчымасцяў яго выкарыстання ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята. Архітэктура культавая Старадаўнія сакральныя (культавыя) помнікі
· Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў: архітэктура культавая, старадаўнія сакральныя помнікі,народнае дойлідства і элементы побыту.
· Прапановы па месцы і тэматыцы правядзення свята, магчымасці выкарыстання архітэктурнага ландшафту, легенд і г.д. ў сцэнаграфіі прапанаванага вамі свята.
· Эскіз аздаблення сцэнічнай пляцоўкі з выкарыстаннем сабранага матэрыялу па традыцыйным мастацтве Вашай мясцовасці.
Тэма 4. Беларускі народны касцюм.
· Календарна-абрадавы касцюм ў сцэнаграфіі свята. Распрацоўка сцэнічнага вобразу праз гіпербалізацыю сімволікі, адметнасцяў адзення, фрызуры і г.д.
· Наведанне Музея народнай архітэктуры і побыту (в. Строчыца). Наведванне музея Беларускага народнага мастацтва (Раўбічы).
· Аналіз сабранага студэнтам іканаграфічнага матэрыялу і прапананых магчымасцяў яго выкарыстання ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята.
· Распрацоўка характарыстыкі вобразу пры дапамозе ведаў пра сімволіку і элементы народнага адзення. Аргументацыя, эскіз, апісанне.
Па выніках працы ў IV семестры прымаецца калоквіум.
|