Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






VIII семестр – 4 к


Date: 2015-10-07; view: 333.


VIІ семестр – 4 к

Тэма 7. Асновы кампазіцыі.

· Колер у сцэнаграфіі свята, прапанаванага самім студэнтам: шматколерная кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур, якая характарызуе прапанаванае свята; пісьмовае тлумачэнне абраных колераў, падцверджанае сабраным факталагічным матэрыяам (геральдыка, традыцыйны арнамент і г.д.)

· Шматколерная (паліхромная) кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур (5-7 элементаў), скампанаваная ў гарманічным каляровым строі і агульнай ураўнаважанасці кампазіцыі.

· Пабудаваць тры кампазіцыі, ў кожнай з якіх дабіцца дамінуючай кампазіцыйнай ролі: а) большага элемента, б) меншага элемента, в) зоны прасторы.

· Пластычныя сродкі арганізацыі прасторы свята па вертыкалі: эскіз святочнай аздобы будынка, падпарадкаванага рытму архітэктурнага фасаду, на тэму, абраную самім студэнтам.

 

Па тэматыцы VII семестра і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца залік.

 

Тэма 8. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята на адкрытай прасторы.

· Месца і час свята. Выбар. Аргументацыя.

· Асяроддзе і антыасяроддзе. Ператварэнне антыасяроддзя ў асяроддзе свята.

· Каларыстыка свята. Шматколерная (паліхромная) кампазіцыя з 5-6 пласкасных геаметрычных фігур на абраную тэматыку. Калаж, аргументацыя.

· Эскіз аздаблення ўваходу ў святочную прастору альбо ландшафтную пляцоўку з уключэннем далягляду.

· Аздабленне сцэны-эстрады на адкрытай прасторы (напр. на тэму “Фольк-Рок-фестываль”, “Горад майстроў”)

· Афармленне сцэны-эстрады, звязанай з канкрэтным архітэктурным асяродкам (напр. на тэму “Каранацыя Міндоўга”). Аргументацыя. Эскіз у колеры.

· Умоўнае вырашэнне на плане каляровых суадносінаў: неба-архітэктурны ландшафт-сцэна-персанаж.

Крытэрыі ацэнкі мастацкіх вартасцяў эскізаў і выкананых прац:

1. Арыгінальнасць і аргументаванасць абраных ідэі, тэмы, мэты, назвы свята. Слушнасць абранага месца і часа свята.

2. Арыгінальнасць мастацкага аблічча свята і цэласнасць яго унутранай структуры. Здольнасць у яснай лагічнай форме пабудаваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі змест будучага кампазіцыйнага твору. Адпаведнасць мастацка-дэкаратыўнага аздаблення свята ідэе свята, мастацкае адлюстраванне яе унутранай сутнасці і спецыфікі.

3. Стылістычнае адзінства.

4. Выкарыстанне у мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ведаў і сабраных факталагічных і візуальных матэрыялаў па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, мастацтве, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Вашай мясцовасці; выкарыстанне мастацкіх і інш. адметнасцяў Вашай мясцовасці на розных кампазіцыйных этапах свята.

5. Інфармацыйнасць мастацкага аздаблення свята.

Па тэматыцы VIII семестра і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца залік.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
VI семестр – 3 к | ІХ семестр – 5 к
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.002 s.