Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прадмова


Date: 2015-10-07; view: 854.


СОДЕРЖАНИЕ

Пояснительная записка ……………………………………………………  
1. Содержание практического обучения: научно-теоретические и методические подходы к организации практики ………………………...    
2. Организационно-методическое обеспечение учебной практики …….  
3. Контроль и оценка результатов работы студентов на практике ……..  
4. Задания, выполняемые в период практики ……………………………  
Литература ………………………………………………………………….  
Приложения ………………………………………………………………...

 


* В процессе работы с классом важно увидеть особенности его сплочения. Как известно, сплачивающим средством могут выступать общие интересы учащихся класса, авторитет лидера, требования классного руководителя, совместные коллективные дела и особые ситуации в жизни класса и т.п. Необходимо стремиться, чтобы сплочение класса происходило достаточно демократично, на основе гуманистических норм отношений, т.е. создавался воспитательный коллектив.

 

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні па раздзелу “Рэдагаванне службовых дакументаў” прызначаюцца для навучэнцаў спецыяльнасці 2-26 02 32 аддзялення “Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства”. Напісаны і складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па прадмету “Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў”, зацверджанай МДПК у 2000годзе.

Асноўная мэта дапаможніка – навучанне будучых спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй правільнаму стылістычнаму складанню и рэдагаванню тэкстаў дакументаў, авалоданне нормамі афіцыйна-дзелавога стылю; павышэнне маўленчай пісьменнасці будучых спецыялістаў; выпрацоўка нецярплівасці да іншастылёвых разбуральных формаў і ўменне выпраўляць такога кшталту граматычныя, сінтаксічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя, фактычныя, тэхнічныя хібы.

У працэсе авалодання ведамі навучэнцы павінны азнаёміцца і засвоіць тэарэтычны матэрыял раздзела па зацверджанай праграме; паказаць веданне тэарэтычных палажэнняў на практыцы пры выкананні разнастайнага тыпу практыкаванняў. Навучэнцы павінны набываць вопыт рэдагавання тэкстаў дакументаў, тэкставага матэрыялу афіцыйна-дзелавога стылю на беларускай і рускай мовах.

Раздзел “Рэдагаванне службовых дакументаў” складаецца з 48 гадзін, адведзеных на практычныя заняткі. Як падагульненне вывучанага ў канцы раздзела праводзіцца кантрольная работа, якая ўяўляе сабой комплексную праверачную работу па вывучаных тэмах.

Кожная практычная работа складаецца з разнастайных заданняў. Навучэнцы пад кіраўніцтвам выкладчыка выконваюць практыкаванні ў вуснай або пісьмовай форме; прадугледжаны практыкаванні для самастойнага выканання, заданні рознага ўзроўню складанасці, напісанне кантрольных і самастойных работ, выкананне заданняў па варыянтах; хатнія і дадатковыя заданні. Таксама, у дапамогу выкладчыку і навучэнцам, пазначаюцца мэты пэўнай практычнай работы, абсталяванне працоўнага месца, змест і віды работ, літаратура і кантрольныя пытанні. Асноўныя тэарэтычныя паняцці прыводзяцца ў кожнай практычнай тэме.

Матэрыял для практыкаванняў складзены з тэкстаў дакументаў. Навучэнцы, грунтуючыся на веданні правіл граматыкі, практычнай стылістыкі і рэдагавання, вучацца рабіць праўку і рэдагаваць тэксты. Аднак матэрыял прадмета не паўтарае звестак, вядомых навучэнцам з курса беларускай і рускай моў, а засяроджвае ўвагу на цяжкасцях, характэрных для мовы дакументаў.

Раздзел прадмета “Рэдагаванне службовых дакументаў” цесна звязаны з прадметамі “Беларуская мова”, “Руская мова”, “Справаводства”, “Машынапіс”, “Інфарматыка”.

Для дасягнення пастаўленай мэты ў вучэбна-выхаваўчым працэсе неабходна:

- фарміраванне ведаў па асновах рэдагавання службовых дакументаў, відах і тэхніцы праўкі; выпрацоўка ўменняў па рэдагаванню тэкстаў дакументаў і тэкставага матэрыялу афіцыйна-дзелавога стылю на беларускай і рускай мовах;

- фарміраванне камунікацый, у тым ліку маўленчай культуры;

- далейшае фарміраванне і замацаванне пісьменнасці;

- развіццё прафесіянальнай культуры.

Штодзённая праца сакратара-рэферэнта звязана з падрыхтоўкай тэкстаў для друкавання. Вывучэнне прадмета дапаможа спецыялісту паляпшаць структуру і стыль тэксту, прыводзіць моўны матэрыял у адпаведнасць з патрабаваннем літаратурных норм. Гэта, у сваю чаргу, будзе развіваць пачуццё адказнасці за выкарыстанне слова, сфармуляваны сказ, друкаваны тэкст. Вывучаемы раздзел садзейнічае павышэнню моўнай культуры як часткі агульнай культуры чалавека, паказвае вялікія магчымасці беларускай і рускай моў, павышае пачуццё пашаны да іх.


ЗМЕСТ

 

 

Назва тэмы Колькасць практычных гадзін Старонка
1. Дзелавыя лісты. Віды. Моўныя канструкцыі  
2. Складанне і рэдагаванне дакументаў розных жанраў  
3. Навуковы пісьмовы тэкст, яго структурныя элементы, моўнае афармленне  
4. Кампазіцыя навуковага тэксту. Рэферыраванне навуковага тэксту    
5. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковага твора  
6. Рэдагаванне бібліяграфічнага матэрыялу  
7. Рэдагаванне бібліяграфічнага матэрыялу. Правілы складання бібліяграфій, тэкстаў навуковых жанраў. Афармленне спасылак у тэксце  
8. Лагічныя асновы рэдагавання. Лагічная культура тэксту  
9. Рашэнне розных лагічных задач. Лагічныя памылкі ў доказах і азначэннях  
10. Аналіз тэкстаў службовых дакументаў.Памылкі ў доказах.  
11. Рэдагаванне фактычнага матэрыялу. Даведачная літаратура    
12. Правілы скарачэнняў. Правапіс уласных імёнаў. Вялікая літара ў дакументах. Правілы афармлення цытат.  
13. Рэдактарскі аналіз якасці фактычнага матэрыялу ў дакументах  
14. Кампазіцыйныя асаблівасці службовых дакументаў. Рэквізіты і іх размяшчэнне  
15. Суразмернасць частак дакумента. Рубрыкацыя ў дакуменце.  
16. Табліцы. Тыповыя памылкі ў табліцах.  
17. Карэктурныя знакі. Паметкі на палях. Правілы ўнясення паправак у тэкст    
18. Прымяненне відаў правак на практыцы  
19. Рэдагаванне тэкстаў дакументаў розных жанраў  
20. Магчымыя рэдактарскія памылкі, спецыфічныя для кожнага віда праўкі    
21. Комплекснае рэдагаванне тэкстаў дакументаў  
22. Тыповыя моўна-стылёвыя і лагічныя памылкі  
23. Тыповыя фактычныя , кампазіцыйныя, тэхнічныя памылкі  
24. Рэдактарскі аналіз тэкстаў і праўка тэкстаў   87¶
УСЯГО  

Практычная работа № 1

 

Дзелавыя лісты. Віды. Моўныя канструкцыі

 

Мэты: навучанне выяўляць моўныя асаблівасці ў тэкстах дзелавога стылю, складанне тэкстаў дзелавых лістоў розных відаў, развіццё маўленчых навыкаў навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: тэкст афіцыйна-дзелавога стылю, дзелавыя лісты, моўныя клішаваныя формулы.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, сшытак, раздатачны матэрыял, падручнік.

Змест і віды работ: вызначэнне моўных асаблівасцей у тэкстах дзелавога стылю, знаходжанне клішаваных моўных формул у тэкстах, выбар і групоўка моўных канструкцый, чытанне тэкстаў, іх параўнальны аналіз, складанне тэкстаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

1. Якое значэнне ма слова дакумент?

2. Чым растлумачыць узнікненне паняцця Службовы дакумент?

3. Якія тыпы службовых дакументаў вы ведаеце?

4. Якія віды дзелавых лістоў Вы ведаеце?

5. Якія моўныя клішаваныя формулы выкарыстоўваюцца ў дзелавых лістах?

 

Літаратура:

1. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

2. Колтунова М.В. Язык и деловое общение. Нормы, риторика,этикет.-М.,2000.

3. Культура устной и письменной речи делового человека.- М.,1998.

4. Николаенко Г.И. Изучение деловой документации в школе.- Мн., 1987.

5. Конюшкевич М.И., Корчиц М.А.,Э Лещенко В.А. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия.- Мн., 1994.

 

Заданне 1. Прачытыйце тэкст. Зрабіце выснову.

Віды афіцыйных папер і агульныя патрабаванні да іх

Кожнаму чалавеку трэба ўмець афармляць дакументы, з якімі даводзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці.

Службовая карэспандэнцыя — адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Гэта заявы і аўтабіяграфіі, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пратаколы і справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні і інш.

Мэта большасці афіцыйных папер — нешта паведаміць. Так, напрыклад, з аб'яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход, заняткі гуртка, дыспут, канферэнцыя, з пратакола бачым, як ішло абмеркаванне пэўнага пытання. У аўтабіяграфіях пішуць пра свой жыццёвы шлях. У дагаворах афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж асобамі, установамі, дзяржавамі, групамі дзяржаў.

Дакументы трэба афармляць вельмі дакладна, каб адразу можна было зразумець іх асноўную думку. Таму неабходна пісаць сцісла, проста і акуратна. Каб не было двухсэнсавых і невыразных выказванняў, у тэксце звычайна ўжываюць словы з прамым значэннем. Мове службовых дакументаў і афіцыйнай перапіскі не ўласціва эмацыяльна афарбаваная лексіка, размоўная і ўзнёслая фразеалогія. У заяве, напрыклад, ніхто не піша: Прашу прыняць мяне на працу ў школу, бо я хачу быць сейбітам разумнага, добрага, вечнага. Затое ў службовых паперах звычайна ўжываюць выразы, якімі часта карыстаюцца ў справа-водстве, напрыклад: аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, уступіць у дзеянне, давяраю атрымаць, подпіс сведчу, прашу дазволіць. Стандартнасць і дакладнасць зместу афіцыйных папер дасягаецца таксама ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (дэкрэт, указ, пастанова, нарматыў, хадайнічаць, сведчыць, наймальнік, вышэйадзначаны), паўтарэннем аднолькавых слоў і ўжываннем зваротных дзеясловаў: На работах са шкоднымі ўмовамі працы прадстаўляецца бясплатнае па ўстаноўленых нормах лячэбна-прафілактычнае харчаванне.

У афіцыйных зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, адны з іх строга захоўваюцца (заява, даверанасць, пратакол), другія служаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі зболынага (аб'ява, справаздача, афіцыйны ліст).

Заданне 2.Прачытайце наступныя дакументы і вызначце асноўныя асаблівасці іх афармлення.

Варыянт 1.

Аб адзіным моўным і арфаграфічным рэжыме школы

7 снежня 1995 г., № 452

3 мэтай ажыццяўлення адзіных патрабаванняў да вуснай і пісьмовай мовы вучняў, удасканалення праверкі і ацэнкі іх ведаў, уменняў і навыкаў загадваю:

1. Зацвердзіць Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым
школы.

2.Увесці ў дзеянне Адзіны моўны і арфаграфічны
рэжым школы з 1 студзеня 1996 года.

3.Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі
(Фяськоў М. С.) своечасова давесці Адзіны моўны і
арфаграфічны рэжым школы да ўсіх агульнаадукацый-
ных навучальных устаноў і органаў адукацыі.

Міністр В. I. СТРАЖАЎ

Варыянт 2.

Вытрымкі з правілаў бібліятэкі

1. Білет абавязкова паказваць кожны раз пры ўваходзе ў бібліятэку і чытальную залу.

2.Перадача білета другім асобам забараняецца.

3.Выносіць кнігі з чытальні ў другія пакоі забараняецца.

4. Чытачы бібліятэкі нясуць матэрыяльную адказнасць за атрыманыя кніжкі.

5. Уваход у чытальныя залы з друкаванымі выданнямі, якія не належаць бібліятэцы, з папкамі, партфелямі і сумкамі забараняецца.

Варыянт 3.

Ліст Івана Мележа славацкаму прафесару Вацлаву Жыдліцкаму

24 лістпапада 1974 г., Мінск

Паважаны Вацлаў Жыдліцкі, я доўгі час не быў у Мінску, вярнуўся толькі некалькі дзён назад, таму адказваю з такім спазненнем.

Разам з тваім пісьмом прыйшло да мяне пісьмо ад д-ра Міраслава Драпала з выд-ва "Працэ", у гэтым пісьме ён паведамляе, што выд-ва мае намер выдаць мой раман ("Людзі на балоце") у 1976 годзе, у адной з серый. Відаць, таму, што названы і год і серыя, на лэты раз выд-ва вядзе размову, да якой трэба паставіцца мне з сур'ёзнасцю і давер'ем.

Я толькі што напісаў адказ д-ру Драпалу. У гэтым пісьме я напісаў, што спадзяюся, што пераклад рамана будзе зроблены з арыгінала.

Наогул павінен сказаць, што гэта доўгая гісторыя з выданнем рамана мне даволі-такі надакучыла. I непрыемная Яна мне і незразумелая.

Але — аб справе. Я, вядома, згодны, каб за пераклад рамана ўзяўся Вацлаў Жыдліцкі. Так што гэты ліст няхай будзе патрэбнай згодай.

Што да самога выдання, то няхай будзе, як піша М. Драпал, — спачатку "Людзі на балоце". Не абавязкова разам. Перакладзіце "Людзей" і выдайце, тады можна ўзяцца за "Подых". Так вырашыцца пытанне з аб'ёмамі ў выдавецкім плане. У "Подыху" можна будзе зрабіць некаторыя скарачэнні (асабліва ў раздзеле да Сесіі ЦВК).

Я наогул думаю, што "Подых", можа быць, варта раздзяліць на дзве кнігі, — выдзеліць у асобную кнігу ўсе раздзелы пра Апейку. Зрабіць з аднаго вялікага рамана два меншыя.

Што да трэцяга рамана, то гаварыць пакуль рана. Але я патроху працую, і ён патроху ідзе ўперад. Сур'ёзная кніга, відаць, павінна выйсці.

Аб Караткевічу, яго рамане, трэба рабіць запытанне нашаму ВААПУ. Праз іх дабівацца згоды. Прыватныя думкі, у тым ліку мае, тут пад увагу не прымаюцца. Я ў свой час гаварыў ужо, што раман, пры пэўнай рэдактуры, можна друкаваць. Але гэтага аказалася мала.

Усяго добрага!

/. Мележ

24.XI.74 г.

Заданне 3. Прачытайце.


<== previous lecture | next lecture ==>
ИГРОВАЯ ПРОГРАММА | Службовае пісьмо
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.223 s.