![]() |
С уважениемDate: 2015-10-07; view: 787. Акт Акт складаецца тады, калі трэба перадаць абсталяванне другой асобе, спісаць матэрыяльныя каштоўнасці, што сталі непрыгоднымі, прыняць зробленае па дагаворы або нешта калектыўна сцвердзіць. Акт афармляецца наступным чынам. У пачатку тэксту называюць дату напісання паперы, прозвішчы і пасады асоб, якія складаюць акт; коратка выкладаюць тое, што трэба сцвердзіць, часам робяць вывады з фактаў; у канцы дакумента складальнікі (калі трэба, і тыя асобы, што прысутнічалі пры здачы або праверцы) ставяць подпісы. Прыклад акта. Акт праверкі студэнцкага клуба "Арбіта" 17 лістапада 2000 года мы, старшыня прафкома універсітэта Марчук Павел Іванавіч, член групы народнага кантролю Піліпчык Валянціна Міхайлаўна і намеснік старшыні студсавета Сацута Мікалай Трафімавіч, праверылі, як захоўваецца абстпаляванне ў студэнцкім клубе "Арбіта", і выявілі наступнае: 1. Уся мэбля, атрыманая клубам, захоўваецца добра, толькі два крэслы расклеіліся, іх трэба адрамантаваць. 2. У зале студклуба стаіць тэлевізар "Віцязь", музычны цэнтр "Панасонік", ёсць відэамагнітафон SONY 580 ЕЕ. Тэлевізар няспраўны. 3. Апаратура радыёстанцыі "Арбіта" ў парадку. Адказны за выпуск перадач Стэльмашук П. А. строга выконвае правілы тэхнічнай бяспекі. 4. Шторы на вокнах выцвілі ад сонца. 5. Часопісы і газеты падшываюцца нерэгулярна, таму асобныя нумары знайсці цяжка або зусім нельга. Вывады каміссіі: 1. Прафсаюзнаму камітэту студэнтаў набыць I перадаць студклубу новы тэлевізар, бо рамантаваць стары ўжо немэтазгодна. 2. Прасіць гаспадарчую частку універсітэта выдаць новыя шторы (дванаццаць метпраў, шырыня 1,5 м) і дапамагчы адрамантпаваць мэблю. 3. Савету студклуба сачыць, каб уся літаратура, якую перадаюць з чытальнай залы і выпісваюць, падшывалася і захоўвалася. П. I.Марчук В. М.Піліпчык М. Т.Сацута Заданне 2. Скласці неабходны акт на аснове наступнай інфармацыі. Звяртайце ўвагу на рубрыкацыю ў тэксце. Дыялекталагічны гурток сабраў матэрыялы, якія патрэбна тэрмінова надрукаваць. Загадчык кафедры беларускай мовы прапанаваў кіраўніку гуртка і старасце дамовіцца з машыністкай, якая працуе ў рэдакцыі газеты. Матэрыялы надрукаваны. Гэта патрэбна дакументальна сцвердзіць, каб машыністка магла атрымаць плату. Заданне 3. Прачытайце. Пратакол Мэта пратакола — занатаваць усё найбольш важнае з таго, што абмяркоўваецца на сходзе, пасяджэнні. У пратаколе абавязкова запісваюць колькасць прысутных, хто быў старшынёй і сакратаром сходу (пасяджэння), якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выступаў і што пастанавілі. Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму трэба паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і дакладна фармуляваць пастановы. Напрыклад: Пратакол № 7 пасяджэння савета СНТ Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта 17 красавіка 2001 г. Прысутнічала 26 чалавек Парадак дня: 1. Арганізацыя студэнцкай навуковай работы на філалагічным факультэце. 2. Пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспуліканскі конкурс. I. Слухалі: Справаздачу старшыні савета СНТ філфака Ярашэвіч Т. Р. пра арганізацыю студэнцкай навуковай работы ў 2000/01 навучальным годзе. (Тэкст справаздачы прыкладаецца.) Выступілі: Новік Г. Н.адзначыла, што, дапамагаючы рыхтаваць пытанне на савет, цікавілася, як на філфаку працуюць навуковыя гурткі, як вядуцца даследаванні пад індывідуальным кіраўніцтвам выкладчыкаў. 3 адзінаццаці названых у спра-ваздачы гурткоў найлепш працуюць дыялекталагічны, краязнаўчы, культуры роднай мовы і сучаснай беларускай паэзіі. У гэтых гуртках многа студэнтаў першых і другіх курсаў. Добра, што першакурснікі, атрымаўшы тэмы даследаванняў, выступаюць на занятках гурткоў, канферэнцыях з невялікімі паведамленнямі, якія перарастаюць у курсавыя працы, а ў некаторых — у грунтоўныя даследаванні, вартыя таго, каб даслаць на конкурс, надрукаваць. Гаўлік Л. С.звярнула ўвагу на тое, што савет СНТ філфака мае падрабязны план, які ў асноўным выконваецца. Члены савета імкнуцца сачыць за наведваннем гурткоў, дапамагаюць старастам і кіраўнікам, асабліва ў час правядзення канферэнцый. Дрэнна тое, што заняткі гурткоў часта пераносяцца, нават і без уважлівых прычын. Гэта парушае графік усіх факультэцкіх мерапрыемстваў, бывае так, што адно набягае на другое, тады не ўсе студэнты могуць прыйсці на гурток і заняткі праходзяць горш, чым звычайна. Пастанавілі: 1. Ухваліць працу савета СНТ філалагічнага факультэта. 2. Старастам гурткоў не пераносіць без уважлівых прычын запланаваныя заняткі. II. Слухалі: Інфармацыю факультэцкіх саветаў пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс. Пастанавілі: 1. Закончыць афармленне падрыхтаваных прац да 20 верасня, для чаго: а) стварыць на факультэтах студэнцкія машынапісныя бюро; б) выдзеліць з членаў факультэцкіх саветаў аднаго студэнта, які б сачыў за афармленнем неабходных папер, што адсылаюцца разам з даследаваннем. 2. Саветам СНТ факультэтаў фізічнага выхавання і педагогікі і методыкі пачатковага навучання актывізаваць працу студэнтаў над конкурсным даследаваннямі.
Старшыня савета: Л. П. Камышкала Сакратар: Л. П.Дзямчук Заданне 4. Напісаць пратакол: а) прафсаюзнага сходу групы; б) пасяджэння школы маладога лектара.
Заданне 5 /самастойная праца/. I. Вычытайце тэкст. 2. Адзначце памылкі ў афармленні дакумента. З. Выпраўце граматычныя, стылістычныя і семантычныяпамылкі. 4. Адрэдауйце тэкст на рускай мове. 5.Перакладзіце адрэдагаваны тэкст на беларускую мову.
Акт
Утверждаю Директор завода Ефремов А.И. Минск
При вскрытии посылки
Основание: указ директора завода 24.07.99 № 289 Составлен комиссией в составе: Председатель: нач.отдела снабжения Малхин М.Н. Члены комиссии: I. Инженер з-да Минков В.А. 2. Завед.склада з-да Павлов В.И. 24.06.99 на адрес э-да приехала посылка с поставщика-завода. Во время скрытия ящика не оказалось числящихся по накладной 12 корпусов для часов серии "Луч". Комиссия сделала вывод потребовать от поставщика-завода досылки нехватающего числа корпусов для часов "Луч".
Составлен в 3-х экзимляров:
1-й экз. - в бугалтерию завода; 2-й экз. - в расчетную часть; 3-й экз. - в дело 03 - 05.
Председатель комиссии М.Н.Малхин
Члены комиссии В.А.Минков В.И.Павлов Заданне 6 /хатняе/ прачытайце па падручніку Рахманина Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документо.- §§ 78, 79 /с.182-187/.
Заданне 7 /хатняе/ выканайце па падручніку Рахманина Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- Пр. 120 /с.183-184/.
Практычная работа №15
Табліцы. Тыповыя памылкі ў табліцах.
Мэты: выпрацоўка ўмення складаць табліцы, уменне рэдагаваць табліцы, навучанне навучэнцаў лаканічны паведамляць інфармацыю. Асноўныя паняцці: табліца, складаючыя часткі табліцы, віды табліц. Абсталяванне рабочага месца: узоры дакументаў, падручнікі, раздатачны матэрыял. Змест і віды работ: апытванне тэарэтычнага матэрыялу, складанне табліц, рэдагаванне табліц, чытанне тэкстаў, складанне тэкстаў дакументаў па заданню. Справаздача: выкананае практычнае заданне. Кантрольныя пытанні: 1. З якой мэтай выкарыстоўваюцца табліцы ў афіцыйна-дзелавым стылі? 2. Раскажыце аб правілах пабудовы табліц. 3. Якія сустракаюцца памылкі пры выкарыстанні табліц? Літаратура: 1. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- М., 1998. 2. Секретарское дело / журналы/. Заданне 1. Раскажыце пра будову табліцы. Складзіце табліцу, выкарыстоўваючы як мага болей фактычных дадзеных.
Заданне 2. Выканайце па падручніку Рахманина Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- Пр. 114 /с.167/.
Заданне 3. Складзіце ліст-запыт на пастаўку пэўных матэрыялаў. Аформіце два тэксты: адзін у выглядзе тэксту, другі – у выглядзе табліцы. Параўнайце варыянты падачы інфармацыі. Заданне 4. Прачытайце. Гэта трэба ведаць Дакладная і службовая запіскі выкарыстоўваюцца для рашэння ўнутрыкарпаратыўных пытанняў. У дакладной і службовай запісках інфармацыя даецца ў выглядзе даданых сказаў са злучнікам “што”:
Даводжу да Вашага ведама, што...(Довожу до Вашего сведения, что...) Лічу, што...(Считаю, что…) Службовая і дакладная запіскі ў завяршэнні дакумента мяркуюць выклад просьбы ці прапановы асобы, якая падпісвае дзелавую паперу.
Прашу прывесці ў адпаведнасці з графікам узаемных паставак ваш графік паставак. Прошу дать указание Правовову управлению о разработке проекта Положения «Об администрации района г.Самары»… Нягледзячы на тое, што ва ўказанных дакументах выкарыстоўваюцца толькі адна-дзве моўныя формулы, мова дакладной і служэбнай запісак адпавядае ўсім параметрам афіцыйна-дзелавога стылю. Строгасць у выкарыстанні лексікі, інфарматыўная дастатковасць пры строгім размяшчэнні частак – вось асноўныя стылістычныя асаблівасці гэтых жанраў. Так, у тлумачальнай запісцы аб парушэнні вытворчай дысцыпліны абавязковымі кампанентамі зместу з'яўляюцца: 1- дата здарэння; 2- від падраздзялення прадпрыемства, у якім адбылося парушэнне; 3 – від парушэння, г.зн. памер і характар нявыкананай працы; 4- прычына парушэння.
СЛУЖБОВАЯ ЗАПІСКА
Генеральнаму дырэктару ТАА “Межнародны аэрапорт Мінск” Чарнавіну В.Ф. СЛУЖБОВАЯ ЗАПІСКА 15.07.2002.
Прашу Вас увесці ў штатны расклад службы ПАСАН пасаду майстра газадымаабараняльнай службы ў сувязі з неабходнасцю запраўкі дыхальных апаратаў сціснутага паветра (АСВ-2) паветрам у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў ад набытага кампрэсара, а таксама прафілактыкай і рамонтам апаратаў АСВ-2 і кампрэсара.
Начальнік службы ПАСАН А.І. Дзікароў
УЗГОДНЕНА: Дырэктар па авіяцыйнай бяспецы А.С. Спірыдонаў Упраўляючы па персаналу В.П. Іваноў Дырэктар па карпаратыўных пытаннях У.А. Буяк
ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА
Федеральная Авиационная служба России СЛУЖБА АВИАЦИОННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ Открытое акционерное общество "Международный аэропорт Самара» Приволжского регионального управления Федеральной авиационной службы 443025. Россия, Самара, Аэропорт Генеральному директору телефон: 22-75-68 РГП «Волгааэронавигация» Исх. № 32-47 господину В.П. Бобылеву 14.05.2003. Уважаемый Владимир Павлович! Довожу до Вашего сведения, что при срабатывании пожарно-охранной сшнализации объектов РГП "Волгааэронавигация ч Ваши представители не участвуют в выездах по "тревоге", о чем докладывалось дежурному инженеру КДП: - Никулину Ю.Н. 13.04.2003 г. в 20 ч 12 мин. Дозор № 7 БПРМ-331 (КРМ-150;: - Рекретюку А.П. 12.05.2003 г. в 14 ч. 32 мин: дозор № 1 - ДПРМ- 151. Прошу Вас обратить внимание на нарушении пункта 3.1.4 Договора № 229/97 «О пожарно-охранной сигнализации объектов". Зам. директора по АБ - И.П. Марченко Начальник службы АБ
Заданне 5. Складзіце па два тэксты службовай і дакладной запісак.
Заданне 6 /хатняе/ прачытайце па падручніку Рахманина Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- § 74 /с.163-167/.
Практычная работа № 16
Карэктурныя знакі. Паметкі на палях. Правілы ўнясення паправак у тэкст.
Мэты: выпрацоўка ўменняў ў тэхніцы праўкі; выпрацоўка ўмення ўжываць карэктурныя знакі; уменне выконваць праўку тэксту, карыстаючыся карэктурнымі знакамі. Асноўныя паняцці: карэктурныя знакі, функцыі знакаў, правілы карыстання карэктурнымі знакамі. Абсталяванне рабочага месца: раздатачны матэрыял, падручнікі, дошка. Змест і віды работ: чытанне тэкстаў, друкаванне тэкстаў, знаходжанне памылак друку, арфаграфічных і пунктуацыйных памылак у друкаваных тэкстах і выпраўленне памылак з дапамогай карэктурных знакаў. Справаздача: выкананае практычнае заданне. Кантрольныя пытанні: 1. Якія Вы ведаеце карэктурныя знакі? 2. Якое прызначэнне маюць карэктурныя знакі? Літаратура: 1. Культура устной и письменной речи делового человека.- М.,1998. 2. Розенталь Д.Э., Джанджалова Е.В.,Кабанова Н.Л. Справочник по правописанию, произношению, литературному редактированию.-М., 1999.
Заданне 1. Азнаёмцеся з функцыянальным прызначэннем кожнага з карэктурных знакаў. Прывядзіце прыклады праўкі з друкаваных тэкстаў.
Заданне 2. Вычытайце дадзеныя выкладчыкам друкаваныя тэксты з дапамогай карэктурных знакаў /аб'ём – чатыры старонкі, фармат А4/.
Заданне 3. Раскажыце пра парадак унясення паправак у тэкст дакумента.
Заданне 4 /Варыянт 1/. Выпраўце тэкст з дапамогай карэктурных знакаў. 16.02.01 г. № 16/8/687 гаспадару Алегу Трусаву Старшыні грамадскага абяднання Тав. Бел. м. імя Францішка Скарыны Мілы Старшыня! Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Р Бел з павагай ставіцадапытанняў па развіццю нац. кул-ры, з разуменнем таго, што яна крыніцай з'яўляеца нявычэрпнай творчых сіл народа, адным з дзейсных сродкаў у дух. развіцці грамадства, падставай супрацоўніцтва паміж людзьмі розных этнічных прыналежнасцей, сродкам каб выхаваць маладое пакаленне, умацавання інтэлектусільных і духоўных сіл народу. Але ж нажаль у міністэрства па надзвычайных сітуацыях няма магчымасці далучыцца к распрацоўке Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў XXI стагоддзі, бо на парадку дня мы вырашаем комплекс непасрэдных задач у папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, ахове жыця і навакольнага асяродзя. Я спадзяюся, што распачатая вамі праца атрымае шырокуюзацікаўленасцьграмадскую і падтрымку ў шэрагу арганізацый і устаноў знойдзе.
Заданне 5 /Варыянт 2/. Выпраўце тэкст з дапамогай карэктурных знакаў. Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" Трусаву А.А. М1леньк1 Алег Анатольевіч! Атрымали вашапісьмо: Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыі паведамляе наступную 1нфармацыю. Разам з планам работы ўпраўленне на сёняшні дзень ажыццяўляецца дапрацоўка адзінага моўнага і арфаграфічнага рэжыму школы. Прапановы як1я ВЫ дашлеце будуць расмотраны. Адзелу адукацыі Крупскага райвыканкама мы даручыл1 ўладкаваць канфлікт у сярэдняй школе № 3 г. Крупкі і праінфармаваць Міністэрства адукацыі. Начальник Галовнага ўпраўлення агульнай сярэднян адукацыі М. С. Фяськоў.
Заданне 6 /дадатковае/. Выпраўце тэкст з дапамогай карэктурных знакаў.
|