|
ХраналогіяDate: 2015-10-07; view: 824. ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ, ХРАНАЛОГІЯ, ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК, ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ Семінар 1.Старажытнае грамадства, ранняе і высокае сярэдневякоўе на тэрыторыі Беларусі (ад старажытных часоў – да другой паловы XIII ст.). 1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў. 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі: Полацкае і Тураўскае княствы. 3. Культура беларускіх зямель у ІХ-ХІІІ стст.
2,5 млн. гадоў таму назад – канец 3-га тысячагоддзя да н. э. – каменны век на тэрыторыі Беларусі. 100–35 тыс. гадоў таму назад –9 тыс. гадоў да н.э. – эпоха палеаліту (старажытнага каменнага веку). 9–5 тыс. гадоў да н.э. – эпоха мезаліту (сярэдняга каменнага веку). 5–3 тыс. гадоў да н.э – эпоха неаліту (новага каменнага веку ). 26–23 тыс. гадоў да н.э. – першыя стаянкі людзей каля в.Бердыж Чачэрскага раёна і в. Юравічы Калінкавіцкага раёнана Гомельшчыне. Пачатак 2-га тыс. да н.э. – канец VIIІ cт. да н. э. – бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. VII ст. да н.э. – канец V-га cт. н. э. – жалезны век на тэрыторыі Беларусі. V–VІІІ стст. – рассяленне славян сярод балтаў на тэрыторыі Беларусі. VІІІ–ІХ стст. – існаванне на тэрыторыі Беларусі ўсходнеславянскіх племянных аб'яднанняў – крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Канец IX ст. – утварэнне Кіеўскай Русі. 862 г. – першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк у «Аповесці мінулых гадоў». 960-я гг. – 980 г. – княжанне ў Полацку першага гістарычна вядомага князя Рагвалода. 980 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве. 988 г. – пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам на Русі. 992 г. – заснаванне Полацкай епархіі. 1005 г. – заснаванне Тураўскай епархіі. 1044 – 1101 гг. – княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). 1054 г. – раскол хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную. 50-я гг. ХІ ст. – будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора. 1067 г., 3 сакавіка – бітва на Нямізе. Першае летапіснае ўпамінанне пра Менск у «Аповесці мінулых гадоў». 1097 г. – Любецкі з'езд князёў, які замацаваў спадчыннае ўладанне валасцямі і феадальную раздробленасць старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі. 1161 г. – ювелір Лазар Богша стварыў узвіжальны крыж для Спаскай царквы (крыж Еўфрасінні Полацкай). XI ст. – стварэнне Тураўскага Евангелля. Самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на беларускіх землях. 1101- 1119 гг.– княжанне Глеба Усяслававіча ў Менску. Каля 1104- 1167 гг. – жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай. 1127 г.– паход кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю. Каля 1130-1182 гг.– жыццё і творчасць Кірылы Тураўскага. 1157-1162 гг.– княжэнне ў Тураве Юрыя Яраслававіча – прадстаўніка мясцовай княжацкай дынастыі. 1203-1216 гг. – супроцьстаянне Полацка агрэсіі нямецкіх рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы. 1237 г.– аб'яднанне мечаносцаў з Тэўтонскім ордэнам – заснаванне Лівонскага ордэна. 1240 г. – звесткі пра ўдзел Якава Палачаніна ў Неўскай бітве і праяўленую ім мужнасць. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК Апсiда ― Паўкруглы выступ у сцяне хрысцiянскiх царкоўных будынкаў. Асiмiляцыя ― Працэс далучэння пэўных этнiчных груп да асноўнага этнаса. Бранзалет — Аздабленне круглай формы з металу (бронза, жалеза або срэбра) жалезнага веку з круглага дроту таўшчынёй 1 см. Бронзавы век ― Перыяд ў гiсторыка-культурным развiццi чалавецтва, для якога ўласцiвы ўзнiкненне i актыўнае пашырэнне металургii, апрацоўкii выкарыстання бронзы. Вал ― Доўгi i высокi земляны насып абарончага прызначэння. Верв ― Сельская абшчына ў усходнiх славян. Веча ― Найбольш старажытны орган дзяржаўнай улады ў усходнiх славян, якi прадстаўляў сабою агульны сход дарослых свабодных мужчын. Вялес — Бог жывёлагадоўлi i гандлю ўсходнiх славян. Гарадзiшча — Асноўны тып паселiшча на Беларусi жалезнага веку. Дажбог ― Бог дабрабыту, урадлiвасцi ўсходнiх славян. Даніна ― Форма феадальнай эксплуатацыi залежнага насельнiцтва ў выглядзе натуральнага падатка. Дзесяцiна — Збор у карысць царквы ў выглядзе данiны цi грошай. Дзяцiнец ― Цэнтральная ўмацаваная частка славянскага горада феадальных часоў. Дружына ― Аб'яднанне прафесiйных воiнаў часоў ранняга сярэднявечча, якiя страцiлi сувязь са сваiмi родамii абшчынамi, пабудаваннае на прынцыпе асабiстай адданасцi правадыру i зацiкаўленнасцi у яго поспехах. Духi ― Надзвычайныя iстоты ў язычнiцтве, якiя валодаюць незвычайнымi здольнасцямii сiлай. Жалезны век ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, якi характэрызуецца з'яўленнем i шырокiм распаўсюджваннем металургii жалеза, вырабам з яго розных прылад працы i зброi. Жрэц ― Служыцель язычнiцкага культу. Жыжаль — Бог агню, апякун рамяства ўсходнiх славянаў. Закупы ― Катэгорыя сялян, якiя не мелi магчымасцi весцi гаспадарку на абшчынным надзеле i сялiлiся на зямлi феадала, атрымлiвалi ад яго пазыку i павiнны былi працаваць да выплаты доўгу. Збiральнiцтва― Форма гаспадарчай дзейнасцi старажытных людзей, заснаваная на збiраннi прыроднага харчу. Знiч ― Бог пахавальнага агню ўсходнiх славянаў. Зюзя — Бог холаду ўсходнiх славянаў. Каменны век ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, калi першабытныя людзi пачынаюць вырабляць прылады працы i зброi з каменю, косцii дрэва, узнiкненне радавога грамадства, прымiтыўных мiфалагiчных уяўленняў аб прыродным асяроддзi, мастацтва. Купа ― Пазыка, якую сяляне атрымлiвалi ад феадала, калi яны не мелi магчымасцi весцi гаспадарку на абшчынным надзеле i сялiлiся на яго зямлi. Купалле― Старажытнае свята дахрысцiянскага паходжання, якое святкуецца кожны год з вечара 6 па 7 лiпеня. Леднiковы перыяд ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, калi большая частка еўрапейскага кантынэнту была пакрыта магутным ледавiком, а клiматычныя ўмовы прыледавiковай зоны былi вельмi суровыя i неспрыяльныя для жыцця чалавека. Лёля ― Багiня вясны i кахання ўсходнiх славянаў. Летапiсанне ― Запiс падзей па гадах у храналагiчнай паслядоўнасцi. Луннiца ― Металiчнае ўпрыгожанне ў выглядзе паўмесяца. Матрыярхат — Перыяд генэзiсу радавой абшчыны, характэрнай рысай якога з'яўляецца вядучая роля жанчыны ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн. Мезалiт ― Перыяд каменнага веку, калi чалавек iстотна ўдасканальвае прылады працы i зброi, вырабленыя з крэменю, косцii дрэва, стварае лук i стрэлы, значна палепшыўшы яго магчымасцi. Неалiт ― Перыяд каменнага веку, характэрнымi рысамi якога з'яўляюцца павялiчэнне ролi рыбалоўства у жыццi чалавека, вынаходства глiнянага посуду i новых прылад працы з крэменю, косцii дрэва, ў апрацоўцы якiх чалавек дасягае значных поспехаў. Неандэртальцы ― Першабытныя людзi, якiя мелi невялiкi рост (155-165 см), галовы з пакатым iлбом, выступаючымi надвочнымi валiкамii скошанай нiжняй скiвiцай, аб'ёмам галаўнога мозга ў сярэднiм 1500 куб. см. Павучэнне ― Царкоўны твор, прысвечаны розным бiблейскiм сюжэтам, якi прызначаўся для казанняў у царкве. Палеалiт ― Перыяд у гiсторыi чалавецтва, характэрнымi рысамi якога на тэрыторыi Беларусi выступаюць з'яўленне першых людзей, якiя пачалi вырабляць прылады працы з крэменю, i займалiся збiральнiцтвам, паляваннем i рыбалоўствам. “Палеалiтычная Вянера” ― Вырабленая з касцi, пераважна маманта, фiгурка жанчыны, якая сведчыла аб паяўленнi ў чалавека каменнага веку прымiтыўных рэлiгiйных уяўленняў. Палюддзе — Збор данiны са свабоднага насельнiцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыi. Патрыярхат — Перыяд генэзiсу радавой абшчыны ў часы жалезнага веку, характэрнай рысай якога з'яўляецца вядучая роля мужчыны ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн. Пацеркi ― Аздабленне жалезнага веку круглай, кольцападобнай, верацёнападобнай цiiншай формы дыяметрам ад 0,5 прыкладна да 2 см, зробленае з металу, бурштыну, шкла, якiя маглi насiць ў каралях або прышываць да вопраткi. Пераплут ― Бог хмельнага вяселля ўсходнiх славянаў. Племя — Трывалае аб'яднанне некалькiх родаў, якiя звязаны агульнасцю паходжання. Прашча ― Старажытная зброя-рэмень, з дапамогай якой кiдалi камень цi металiчны шар. Прытча ― Iншасказальнае апавяданне з павучальнай высновай, часцей рэлiгiйнага зместу. Пярсценак― Аздабленне жалезнага веку круглай ці спiралепадобнай формы дыяметрам ад 1,5 да 2 см, зробленае з металiчнай пласцiны шырынёй ад 0,3 да 0,5 см. Пярун ― Бог грому, маланкi, вайны, вярхоўнае бажаство ўсходнiх славян. Радавая абшчына — Аб'яднанне кроўных сваякоў, якiя мелi агульную ўласнасць i вялi калектыўную гаспадарку. Радовiч ― Свабодны, але збяднелы смерд у ўсходнiх славян, якi на дагаварных ўмовах працаваў у гаспадарцы феадала. Род — Аб'яднанне людзей аднаго паходжання, якое лічылалася спачатку па мацярынскай лiнii ад адной родапачынальнiцы, i з'яўлялася ўласнiкам пэўнай тэрыторыi. Род ― Бог неба ўсходнiх славянаў, якi спарадзiў усё на зямлi. Саюз плямёнаў― Тып часовага аб'яднання плямёнаў, заснаваны на дагаворы i пэўных абавязках iх у адносiнах адзін другога. Сварог ― Бог агню ўсходнiх славян. Святавiт ― Бог вайны ўсходнiх славян. Свяцiлiшча ― Язычнiцкае культавае збудаванне, месца правядзення абрадаў i ахвярапрынашэнняў. Смерды ― Несвабодныя цi паўсвабодныя княскiя даннiкi ва ўсходнiх славян ў IX — XI стст., якiя сядзелi на зямлii неслi павiннасцi на карысць князя. Стаянка― Пасяленне першабытнага чалавека перыяду каменнага веку. Стрыбог ― Бог вятроў усходнiх славян. Сукаватка― Прымiтыўная цяглавая прылада для рыхлення глебы i згортвання ў яе насення. Суседская абшчына― Тып абшчыны, для якой былi ўласцiвы прыватная ўласнасць i iндывдуальная гаспадарка. Удзел ― Састаўная частка буйных вялiкiх княстваў, якой кiраваў хто-небудзь з членаў вялiкакняскай сям'i. Фрэска ― Роспiс вадзянымi фарбамi па свежай тынкоўцы, звычайна ў культавым будынку. Халопы ― Катэгорыя людзей ў складзе чэлядзi, вядомая ва ўсходнiх славян ў XI — XIII стст., якая была пазбаўлена асабiстай свабоды. Хорс ― Славянскае бажаство сонечнага святла. Чурынгi― Пласцiны з бiўняў маманта, аздобленыя геаметрычнымi арнаментамi (паралельныя лiнii, зiгзагi, шасцiвугольнiкi), якiя выкарыстоўвалiся ў магiчных мэтах. Чэлядзь ― Катэгорыя насельнiцтва ў усходнiх славян, якая знаходзiлася ў залежнасцi ад феадала, працавала на яго i палажэнне якой было вельмi цяжкiм. Язычнiцтва ― Сiстэма рэлiгiйных вераванняў, для якой уласцiвы адухатварэнне розных прыродных з'яў i пакланенне iм.
|