![]() |
ПринципDate: 2015-10-07; view: 1577. 3.3 M l прайшоўшы з кіламетр.
Сказы, у якіх дзеянні, абазначаныя дзеясловам і дзеепрыслоўем, належаць розным дзейнікам, сэнсава і граматычна няправільныя. Такія сказы нярэдка сустракаюцца ў вучнёўскіх і студэнцкіх пераказах і сачыненнях: Чытаючы гэту кнігу, у мяне ўзнікла некалькі пытанняў. Іншы раз аналагічныя памылкі трапляюць у перыядычны друк: Разважаючы над гэтымі журботна-светлымі радкамі, міжволі прыгадваецца другі наказ паэта (ЛіМ). Існуе два прыёмы самаправеркі, ці правільна ўжыта дзеепрыслоўе: 1) перабудова сказа: замена дзеепрыслоўя дзеясловам і злучэнне аднародных выказнікаў злучнікам і: Пятрусь прайшоў з кіламетр і спыніўся. Такі спосаб праверкі пакажа, што наступны сказ (з вучнёўскага пераказу) пабудаваны няправільна: 3 лётчыкам Куніцыным, лятаючы на ваенным самалёце, здарылася аварыя; 2) дзеепрыслоўе адносна свабодна размяшчаецца ў сказе і сэнсава звязваецца з дзейнікам, таму магчыма перастаноўка дзеепрыслоўя ці дзеепрыслоўнага словазлучэння бліжэй да дзейніка: Пятрусь, прайшоўшы з кіламетр, спыніўся. Зрабіўшы такую перастаноўку ў няправільна пабудаваным сказе, лёгка выявіць бяссэнсіцу: Аварыя, лятаючы на ваенным самалёце... Дзеепрыслоўі ўжываюцца і ў абагульнена-асабовых сказах, у якіх няма дзейніка, але дзеянне, выражанае дзеясловам і дзеепрыслоўем, адносіцца да кожнага, да любой асобы: Не пераскочыўшы, не кажы гоп (Пр.). У безасабовых сказах дзеепрыслоўе можа ўжывацца толькі тады, калі яно адносіцца да неазначальнай формы дзеяслова, г.зн. калі выказнік безасабовага сказа выражаецца спалучэннем безасабовага дзеяслова ці прэдыкатыўнага прыслоўя (трэба, неабходна, нельга, можна, варта і г.д.) з інфінітывам: Слухаючы яго выступленні, нам ад няёмкасці хацелася нават залезці пад лаўку (Карп.). На чужы лоб сягаючы, трэба і свой падставіць (Пр.). Калі ж у безасабовым сказе няма інфінітыва, дзеепрыслоўе ўжываць нельга. Таму трэба лічыць граматычна памылковымі, напрыклад, такія сказы: Восенню пад вечар, ідучы дахаты, на мне не было сухой ніткі... (Карп.). Падыходзячы да школы, мне стала цяплей. Названыя правілы ўжывання дзеепрыслоўяў поўнасцю стасуюцца і да дзеепрыслоўных словазлучэнняў, якія сталі фразеалагізмамі: Растуць яны тут у нас на лес гледзячы (Б.). У безасабовых сказах такія фразеалагізмы таксама адносяцца да інфінітыва: Не ісці ж на ноч гледзячы (Янк.). Некаторыя словазлучэнні толькі знешне падобныя на дзеепрыслоўныя. Дзеепрыслоўе ў іх складзе, утворанае ад дзеясловаў маўлення, не абазначае дадатковага дзеяння і не выступае ў сказе ў ролі акалічнасці. Такія словазлучэнні выконваюць функцыю пабочных выразаў: па праўдзе кажучы, між намі кажучы, прасцей кажучы, інакш кажучы і інш. Яны паказваюць адносіны асобы да спосабу перадачы думкі і, як і іншыя пабочныя кампаненты, часцей за ўсё сэнсава звязваюцца з усім сказам, а таму не маюць абмежаванняў ва ўжыванні, уласцівых дзеепрыслоўям са значэннем дадатковага дзеяння. Іх ужыванне свабоднае: Уласна кажучы, гэта дарога служыла вуліцай двум дзесяткам хат (К. Ч.). Дакладней кажучы, усюды відаць любоў да працы (Пестр.). 2. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання звычайна абазначаюць дзеянне, адначасовае з дзеяннем дзеяслова-выказніка: Ціха гутарылі Міколка з дзедам, адпачываючы на ўскрайку лесу (Лыньк.). Дзеепрыслоўі закончанага трывання найчасцей абазначаюць дзеянне, якое адбылося раней за галоўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, але могуць абазначаць і дзеянне, адначасовае з галоўным: Яшчэ больш сур'ёзны стаўся Сцёпка, скончыўшы пачатковую школу (К-с). Яўхім ступаў разваліста, засунуўшы рукі ў кішэні паддзёўкі, збіваючы калі-нікалі наском бота мёрзлыя камякі (I.М.). 3. Націск у дзеепрыслоўях закончанага трывання супадае з націскам у адпаведных дзеясловах прошлага часу: скасіў – скасіўшы, паклаў – паклаўшы, падмацаваўся – падмацаваўшыся. У дзеепрыслоўях незакончанага трывання націск падае на канцавы склад суфікса -учы (‑ючы), калі ў адпаведных дзеясловах цяперашняга часу ў 3-й асобе множнага ліку націск на канчатку: ідуць – ідучы, смяюцца – смеючыся, вязуць – везучы, даюць – даючы. Выключэнні нешматлікія: ляжаць – лежачы, стаяць – стоячы, глядзець – гледзячы. Калі ж націск у адпаведных дзеясловах прыпадае на аснову, то ён і ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання застаецца нерухомым: лічаць – лічачы, тояць – тоячы. VIIІ. Прыслоўе. 1. Прыслоўе як часціна мовы. Прыслоўе – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану, іншай прыметы ці прадмета. Прыслоўі могуць адносіцца да дзеясловаў(уважліва чытаць), да прыметнікаў(вельмі малы), да прыслоўяў(надта холадна), да назоўнікаў (размовапа-англійску). Прыслоўі – нязменныя словы: яны не спрагаюцца, не скланяюцца, не маюць формаў роду, ліку і склону. Ім уласцівы спецыфічныя суфіксы:-а, ‑е, -ому (-аму), -яму, -у, -ы: мала, наверсе, па-веснавому, па-добраму, па-летняму, збоку, угары. Якасныя прыслоўі маюць ступені параўнання: гяыбока – глыбей, больш глыбока і інш.; некаторыя прыслоўі маюць формы ацэнкі і меры якасці: рана - раненька, ранютка, ранюсенька.
У сказе прыслоўі звычайна з'яўляюцца акалічнасцямі: Алесь спяшаўся праверыць сваім вокам, што рабілася наўкола (Бр.). Далёка ўперадзе між высокіх пышна-зялёных ліп бялеліся шыферныя і гонтавыя дахі хат, што раскінуліся шырока – аж не ахопліваў позірк – налева і направа паабапал доўгай, вярсты са дзве, вуліцы (Дал.). І сонца не заходзіла, і не зойдзе, будзе нізка плысцінад сопкамі і морам усю ноч, да самай раніцы, а раніцай пачне падымацца ўгору (Хомч.). Прыслоўе можа выступаць у ролі іменнага выказніка або яго часткі: Апоўдні таго дня на Ростані было непрытульна. Мая сястра замужам. Ён ужо дома. Калі прыслоўе адносіцца да назоўніка, яно выступае ў ролі недапасаванага азначэння: Мы ўбачылі абеліск з зоркай наверсе. 2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыслоўяў у адрозненне ад рускай мовы. Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую, якія паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы – простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Яна звычайна супадае з асновай якаснага прыметніка, ад якога ўтворана прыслоўе: весела – весялей (прыметнік вясёлы), смачна – смачней (прыметнік смачны). У некаторых выпадках суфікс -ей (-эй, -ай) далучаецца непасрэдна да кораня: глыбока – глыбей, далёка – далей. Пры гэтым у прыслоўях могуць адбывацца гістарычныя чаргаванні гукаў [г], [к], [х] з гукамі [ж], [ч], [ш]: ціха – цішэй, дорага – даражэй, мякка - мякчэй: Прыляталі з выраю ластаўкі пазней за журавоў (Бял.). А хмары бягуць, сцелюцца ніжэй, гладчэй, раўней і аблягаюць усё неба (К-с). Некаторыя прыслоўі (многа, мала, добра, дрэнна) утвараюць форму вышэйшай ступені параўнання ад суплетыўнай асновы з дапамогай суфікса -ш: мала – менш, добра – лепш, многа – больш, дрэнна – горш. Побач з формамі на -ш існуюць і формы на -ей (-ай): меней, лепей, болей, горай: Лепей напішу пра сваіх малых (Як.). Няма, напэўна, горай пакарання, калі не свеціць над табой каханне (Грах.). Формы вышэйшай ступені параўнання даўней, далей, раней могуць страчваць значэнне ступені параўнання і ўжывацца са значэннямі ‘калісьці', ‘у мінулым', ‘потым': Даўней ні выхадных, ні свят не ведаў, усё ў пушчы прападаў (Парх.). Такое значэнне формы параўнання называецпа элятывам (гл. пытаннеІІ. Прыметнік. 3. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах (формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў). Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (больш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў: больш спакойна, менш напружана: Другіх гасцей сабака сустракаў больш ветліва (Луж.). Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені: гучней – найгучней, бліжэй – найбліжэй: Шмат каму Колас дараваў кнігі, чытаў вершы, найчасцей толькі што напісаныя (Луж.). Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найбольш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў: найбольш разумна, найменш памылкова: Мова – душа народа, і толькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе (Каратк.). Адценне самай высокай ступені якасці прыслоўям могуць надаваць часціцы ўсё, яшчэ, як, куды, чым, што, а таксама словы сама, за ўсё, якія далучаюцца да форм вышэйшай і найвышэйшай ступені: Сівавалосаму дасталося болей за ўсіх (Луж.). Але часцей за ўсё, як мы ведаем, таго, што павінна быць, не бывае (Я.С.). Прыгадвалася мноства знаёмых людзей – найчасцей па мянушках, якія звычайна куды лепш пасуюць да чалавека, чым сапраўднае прозвішча (Луж.). 3. Правапіс прыслоўяў. Прыслоўі могуць пісацца разам і праз злучок. Пішуцца р а з а м. 1. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з прыслоўямі: назаўсёды, назаўтра, заўчора, пазаўчора, залетась, назусім, намнога, занадта. Заўвага. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні прыназоўнікаў з нязменнымі словамі, якія ўжываюцца са значэннем назоўнікаў і пішуцца з прыназоўнікамі асобна: адкласці на заўтра, пачакаць да заўтра, ад відна да цямна. 2. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў: злева, справа, змалку, здалёку, зрэдку, дабяла, памалу, паціху, зацемна, нанава, управа, улева, здаўна. 3. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з поўнымі прыметнікамі жаночага роду вінавальнага склону: уручную, ушчыльную, упустую, урассыпную (але у адкрытую), наўдалую, насмелую, начыстую, напрапалую. 4. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з лічэбнікамі: удвух, удваіх, удзвюх, утрох, утраіх, удвая, утрая, надвое, учацвярых, упяцёх (але: у адно, па двое, па трое). 5. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з займеннікамі: нашто, навошта, затым, потым, нізашто, зусім. Заўвага. Ад прыслоўяў нашто, нізашто, зусім, затым трэба адрозніваць спалучэнні займеннікаў з прыназоўнікамі на што, ні за што, за тым, з усім. Параўн.: Не маглі зразумець, нашто ён так зрабіў (г.зн. з якой мэтай) і На што ты ўгледзеўся?; Нізашто не скажу (у сэнсе ‘ні ў якім разе', ‘ніколі') і Ні за што ўзлаваўся (‘дарэма'); Падумай, а затым скажы (‘пасля') і Стаяў за тым домам. 6. Прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што і сама: штодзень, штоночы, штохвілінна, штолета, таксама, гэтаксама, тамсама. 7. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі назоўнікаў. Сярод іх можна вылучыць: а) прыслоўі, што маюць у сваім складзе назоўнікі, якія ў сучаснай мове самастойна не ўжываюцца: дашчэнту, запанібрата, досыць, знячэўку, знянацку, насцеж, даспадобы; б) прыслоўі, у якіх паміж былымі прыназоўнікам (прыстаўкай) і назоўнікам нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне або да назоўніка нельга паставіць склонавага пытання: даволі, дахаты, дадому, наадрэз, накрыж, напалову, увосень, нацянькі, узімку, спадылба, напралом, упершыню, навекі, углыб, усур'ёз, апоўдні, апоўначы; в) прыслоўі з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія маюць у сваім складзе назоўнікі вечар, ранак, ноч, дзень, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз: звечара, увечары (але пад вечар), зранку (але: з вечара да ранку, з ранку да вечара), уночы, удзень, уверх, уверсе, зверху, знізу (але: з верху да нізу, з нізу да верху), угары, удаль, увысь, уперад, наперадзе, спачатку, адразу і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць назоўнікі з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна. Назоўнікі абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Параўн.: Падышлі да хаты дзядзькі Сымона і Вярнуўся дахаты; Ішлі ў бок рэчкі і Звярнулі ўбок; З боку дарогі чулася страляніна і Стаяў збоку; У ночы зімовыя і Прыехаў уночы. Пішуцца п р а з з л у ч о к. 1. Прыслоўі з прыстаўкай па-: а) прыслоўі на -аму, -яму, -ому, -му, утвораныя ад давальнага склону поўных прыметнікаў і прыналежных займеннікаў: па-летняму, па-зімоваму, па-новаму, па-нашаму, па-мойму, па-твойму; б) прыслоўі на -ску, -цку, утвораныя ад адносных прыметнікаў: па-беларуску, па-бацькоўску, па-суседску; в) прыслоўі з суфіксам -ы: па-воўчы, па-дзіцячы, па-заячы, па-мядзведжы; г) прыслоўі, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў (у сказе выступаюць у ролі пабочных слоў): па-першае, па-другое, па-трэцяе. 2. Прыслоўі, утвораныя паўтарэннем таго самага слова (з далучэннем прыстаўкі ці без яе): дзе-нідзе, як-ніяк, крыж-накрыж, перш-наперш, мала-памалу, доўга-доўга, далёка-далёка, светла-светла. Заўвага. Устойлівыя спалучэнні, у якіх паўтараецца тое самае слова ў розных склонах з прыназоўнікам, пішуцца асобна: час ад часу, раз у раз, след у след, дзень у дзень, слова ў слова, адзін на адзін, дзень пры дні, год у год. 3. Тэхнічны тэрмін: на-гара. Некаторыя спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, хоць і вельмі блізкія значэннем да прыслоўяў, але яшчэ не канчаткова перайшлі ў прыслоўі, захоўваючы сувязь з назоўнікамі і пішуцца асобна: Пішуцца а с о б н а: 1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікам без: без аглядкі, без разбору, без упынку, без толку, без канца (але бясконца); да: да зарэзу, да ўпаду, да адвалу, да смерці; на: на ляту, на бягу, на хаду, на скаку, на віду, на славу, на жаль, на грэх, на смак, на вока; з: з разбегу, з налёту, з разгону, з ходу, з размаху. 2. Блізкія да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, калі назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах: на памяць (падарыць кнігу на памяць, вывучыць верш на памяць), па памяці, на памяці, за памяццю; пад пахай, пад паху, пад пахамі, па пахі, з-пад пахі; у час, з часам, па часе, да часу; у пару, да пары, не ў пару; за мяжой, з-за мяжы, за мяжу; за пазухай, за пазуху. 3. Спалучэнні адмоўяў не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да твару, не да спеху, не да смаку, ні за грош. 4. Спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з прыназоўнікам у: у адзіночку, у абхват, у абдымку, у абмен, у абрзз. 5. Выразы без дай прычыны, без дай рады, усё роўна, усё адно, як бачыш, як след (але якраз). 3. Ужыванне прыслоўяў ў ролі слоў-тэрмінаў(гл. тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”).
4.4 5.5 2.Ерте орта ғасырдың храналагиялық шеңбері: 1.15-17 ғғ. 2.6-9 ғғ. 3.5-10 ғғ. 4.10-15 ғғ. 5.10-14 ғғ. 3.Қазақстан ортағасырының екінші кезеңінің хронологиялық шеңбері: 15 – 17 ғғ. 6 – 9 ғғ. 5 – 10 ғғ. 10 – 15 ғғ. 10 – 14 ғғ. 4. Қазақстан ортағасырының үшінші кезеңін қамтитын хронологиялық шеңбері: 15 – 17 ғ.ғ. 6 – 9 ғ.ғ. 5 – 10 ғ.ғ. 10 – 15 ғ.ғ. 10 – 14 ғ.ғ. 5. Кез келген құбылысты немесе процесстерді зерттеу мақсатында әдістердің белгілі бір жүйеслігін пайдалану тәсілі: Әдіс (метод) тәсіл тапсырма принцип методология 6.Зерттеу тапсырманы шешудің негізгі жолын анықтаушы: Метод Тәсіл, амал Тапсырма Принцип Методология 7.Әдістің нақты мазмұнын білдіреді, яғни тәсілді жүзеге асырудың амалы : Тапсырма Мақсат Прием Методология 8.Орта ғасырлар тарихын оқып білуде қолданылатын әдістер: Жалпы философиялық әдістер Жалпы ғылыми әдістер Арнайы әдістер Нақты мәселелілік немесе жеке әдістер Аталғандардың барлығы 9. Орта ғасырлар тарихын оқып білудегі әдістердің комплексі: Тапсырма Тәсіл Тапсырма Принцип
|