|
ХРАНАЛОГІЯDate: 2015-10-07; view: 779. Семінар 3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (1569 г. – канец ХVІІІ ст.) 1. Люблінская ўнія і стварэнне Рэчы Паспалітай. 2. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Унутраная і знешняя палітыка ў канцы ХVІ – пачатку ХVІІ стст. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. 3. Рэлігійная сітуацыя на беларускіх землях. 4. Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай (канец ХVІІ – ХVІІІ ст. Прычыны і спробы рэформ. Падзелы Рэчы Паспалітай. 5. Культура Беларусі ў ХVІІ–ХVІІІ стст. 1550 г.– пачатак распаўсюджання ў Беларусі ідэй Рэфармацыі. 1533 г.– заснаванне ў Брэсце кальвінісцкай абшчыны, першай пратэстанцкай абшчыны на тэрыторыі Беларусі. 1557 г. – прыняцё “Уставы на валокі”. Пачатак усталявання фальварка-паншчыннай сістэмы. 1557-1633 гг. – жыццё і дзейнасць Льва Іванавіча Сапегі, вядомага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. 1558–1583 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна паміж ВКЛ, Лівоніяй, Польшчай і Швецыяй, з аднаго боку, і Рускай дзяржавай – з другога, за Прыбалтыку, Беларусь і выхад да Балтыйскага мора. 1562 г. –Сымон Будны выдаў у г. Нясвіжы першую ў межах Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай мове – “Катэхізіс”. 1563 г., 15 лютага – войскі Івана Грознага захапілі г. Полацк. 1563 г. – Віленскі прывілей Жыгімонта ІІ Аўгуста аб ураўнані ў правах хрысціянскай шляхты ВКЛ незалежна ад веравызнаня. 1564 г., 26 студзеня –войска ВКЛ пад камандваннем гетмана Мікалая Радзівіла Рудога нанесла паражэнне рускім войскам пад камандваннем ваяводы Пятра Шуйскага ў бітве на р. Уле каля Чашнікаў. 1565 г. – адміністрацыйная і судовая рэформы ў ВКЛ. Дзяржава падзялялася на ваяводствы, паветы і воласці. Беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскага, Віцебскага, Берасцейскага, Менскага, Мсціслаўскага, Навагрудскага, Полацкага і Трокскага ваяводстваў. Уводзіліся павятовыя соймікі і павятовыя суды. На тэрыторыі Беларусі было 16 паветаў. 1566 г. – прыняцце Другога Статута ВКЛ. 1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. 1569 г. – Віленскі біскуп Валер'ян Пратасевіч запрасіў ў ВКЛ 13 прадстаўнікоў ордэна езуітаў. 1572-1592 гг. – жыццё і дзейнасць Мяленція Сматрыцкага. 1573 г. – Акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнаня ў Рэчы Паспалітай. 1573-1574 гг. – княжэнне Генрыха Валуа (Валезы), сына французскага караля Генрыха ІІ Валуа. Першы выбраны кароль Рэчы Паспалітай. Падпісаў “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”. 1576-1586 гг. – кіраванне ў Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. 1577 г. – Пётр Скарга выдаў кнігу “Аб адзінстве царквы божай”, дзе прапагандаваў ідэю аднаўлення Фларэнційскай уніі 1439 г. 1579 г. – вызваленне г. Полацка войскамі Стэфана Баторыя. 1579 г. – заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі (Віленскага ўніверсітэта). 1582 г. – Ям-Запольскае перамір'е паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай на 10 годоў, якім завяршалася Лівонская вайна. 1587-1593 гг. – пабудова італьянскім архітэктарам Я. М. Бернардоні ў г. Нясвіжы касцёла Божага Цела – першага касцёла ў стыле барока на тэрыторыі ВКЛ. 1587-1632 гг. – княжэнне ў ВКЛ Жыгімонта ІІІ Вазы. 1588 г. – прыняцце ІІІ Статута ВКЛ. 1595-1596 гг. – казацкія выступленні пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі. 1596 г. – Брэсцкая царкоўная ўнія, стварэнне ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны. 1600-1629 гг. – вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Завяршылася заключэннем перамір'я ў г. Альтмарку (цяпер г. Новы Тарг у Польшчы) на 6 гадоў. 1604-1605 гг. – паходы Ілжэдзмітрыя І у г. Маскву. 1605 г., 27 верасня – Кірхгольмская бітва ў час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй 1600-1629 гг. каля вёскі Кірхгольм (цяпер г. Салалспілс, Латвія). Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманамі К. Радзівілам і Я. Хадкевічам разбіла шведскую армію Карла ІХ, якая страціла дзве трэці свайго складу. 1607-1610 гг. – паход Ілжэдзмітрыя ІІ на Маскву. 1609-1618 гг. – вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай пасля заключэння Васілём Шуйскім ваеннага саюзу са Швецыяй. 1610 г. –гетман Станіслаў Жалкеўскі нанёс паражэнне расійска-шведскаму войску каля в. Клушына. 1610 г., восень – войскі Рэчы Паспалітай занялі г. Маскву, рускія баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы Уладзіслава ІV. 1612 г. –другое апалчэнне (першае – 1611 г.) пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага вызваліла Маскву ад шляхецкіх атрадаў. 1618 г. – Дэўлінскае пагадненне на 14,5 гадоў у выніку завяршэння вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 1609-1618 гг. Да Рэчы Паспалітай адыйшлі г. Смаленск і Чарнігава-Северскія землі. 1623 г.–выступленне жыхароў г. Віцебска супроць гвалтоўнага ўвядзення ўніі. Забойства ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. 1632-1648 гг. –княжанне Уладзіслава ІV Вазы. 1632–1634 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна). Завяршылася ў 1632 г. Палянаўскім мірам (на р. Палянаўка) тэрмінам на 20 гадоў. Уладзіслаў ІV Ваза за выкуп адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул. Смаленск вяртаўся ў склад ВКЛ. 1632 г. –аднаўленне Уладзіславам ІV Вазай дзейнасці праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Кіеўскім мітрапалітам быў назначаны Пётр Магіла. 1634-1689 гг. – жыццё і дзейнасць Казіміра Лышчынскага – беларускага мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча і педагога, аўтара рукапіснага трактата “Аб неіснаванні Бога”. Паводле прыгавору сеймавага суда быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы. 1648–1651 гг. – антыфеадальная казацка-сялянская вайна ў Беларусі, якая разгарнулася ў сувязі з пачаткам паўстання Б. Хмяльніцкага ва Украіне. 1649 г., студзень –паход па Палессю войск Януша Радзівіла. Узяты гарады Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыца. 1649 г., 31 ліпеня – першая Лоеўская бітва – шляхецкае войска пад камандваннем Януша Радзівіла разбіла казацкія атрады пад камандваннем Міхайлы Крычэўскага і Сцяпана Падбайлы. 1652 г. – упершыню выкарыстана права “ліберум вета” шляхціцам-паслом Уладзіславам Сіцынскім. За 1652-1764 гг. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай 48 былі сарваны. 1654 г. –Пераяслаўская рада. Казакі прынялі рашэннеаб пераходзе Украіны пад царскую “высокую руку”. 1654–1667 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну. 1655 г., 31 ліпеня – захоплена маскоўскімі войскамі сталіца ВКЛ г. Вільня. 1667 г. – Андрусаўскае перамір'е, якім скончылася вайна 1654 – 1667 гг., тэрмінам на 13,5 год. Руская дзяржава пакідала за сабой захопленае Смаленскае ваяводства, Северскія землі з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая пагаджалася з адыходам да Расіі Левабярэжнай Украіны і перадавала на два гады Кіеў. 1668 г. – сейм Рэчы Паспалітай адыход ад каталіцтва прыраўняў да дзяржаўнага злачынства. 1696 г. – пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ. 1697 г. – прыняццё пастановы “Ураўнанне правоў”, паводле якой шляхта ВКЛ ураўноўвалася ў правах з польскай. 1700–1721 гг. – Паўночная вайна паміж Паўночным саюзам (Расія, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая) і Швецыяй. 1708 г., 27 верасня –разгром расійскімі войскамі шведскага корпуса под командваннем А. Левенгаупта каля в. Лясная (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.), які ішоў з абозам з Рыгі на дапамогу Карлу ХII. 1709 г., 28чэрвеня –паражэнне шведскай арміі Карла ХII пад Палтавай. 1717 г. –першы “нямы сейм” у Рэчы Паспалітай (Варшаўскі). Практычна пагадзіўся з пратэктаратам Расіі над Рэччу Паспалітай. Кароль павінен быў вывесці з Рэчы Паспалітай саксонскае войска, а шляхта – распусціць канфедэрацыі. Скарачалася войска: Польшча – 24 тыс., а ВКЛ – 6 тыс. 1719 г. –Аўстрыя, Саксонія і Прусія падрыхтавалі план падзелу Рэчы Паспалітай. Петр І яго не падтрымаў. Дамовіліся аб так званай «абароне парадку» у Рэчы Паспалітай. 1730-я гг. – афармленне архітэктурнага стылю “віленскае барока”. Яго распрацаваў архітэктар Ян Глаўбіц. 1740-1744 гг. –паўстанне сялян у Крычаўскім старостве пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы. 1764 г. – сейм Рэчы Паспалітай устанавіў смяротнае пакаранне за змену каталіцкага веравызнання. 1764-1795 гг. –княжанне Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы. 1764-1766 гг. –эканамічныя рэформы ў Рэчы Паспалітай (невыкарыстанне права “ліберум вета” пры разглядзе эканамічных пытанняў; стварэнне Скарбавай камісіі, якая кантралявала фінансы краіны; увядзенне адзінай мытнай пошліны; налог на яўрэяў). 1765 г. – пачатак аграрнай рэформы Антонія Тызенгаўза ў сталовых эканоміях. 1767 г. –утварэнне дысідэнцкіх канфедэрацый: Слуцкай праваслаўна-пратэстанцкай і Торуньскай пратэстанцкай. У г. Радам утварылася прарасійская канфедэрацыя на чале з Каралем Станіславам Радзівілам (Пане Каханку). 1768 г. – па патрабаванню Расіі Варшаўскі сейм ўраўняў ў правах пратэстантаў з католікамі і праваслаўнымі. 1768 г. –утварэнне антыдысідэнцкай Барскай канфедэрацыі. 1771 г., верасень –паражэнне канфедэрацкага войска на чале з Міхалам Казімірам Агінскім ад расійскага войска на чале з А. Суворавым каля мястэчка Сталавічы. 1772 г. –першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі. 1773-1775 гг.– трохгадовы сейм сазваны для зацвярджэння раздзела Рэчы Паспалітай. Супроць былі Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч. 1773 г. – заснаванне Эдукацыйнай камісіі – першага ў Еўропе міністэрства адукацыі. 1773 г. – расфарміраванне рымскім папам ордэна езуітаў. 1775-1784 гг. – будаўніцтва Каралеўскага (Днепра-Бугскага) канала. 1776 г. – пачатак выхаду “Газеты Гродзенскай” – першага перыядычнага выданя на тэрыторыі Беларусі. 1788–1792 гг. – Чатырохгадовы (“Вялікі”) сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аб правядзенні рэформ у краіне. 1791 г., 3 мая – прыняцце сеймам Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. 1792 г., май-верасень – стварэнне і дзейнасць Тарговіцкай канфедэрацыі, накіраванай супроць Канстытуцыі 3 мая. 1793 г.– другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй і Расіяй. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі. 1793 г., чэрвень-лістапад– другі “нямы сейм” у Рэчы Паспалітай (Гродзенскі) – апошні сейм Рэчы Паспалітай. Зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай. 1794 г. –усталяванне мяжы яўрэйскай аселасці. 1794 г., сакавік-верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Мэта паўстання – аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. 1794 г., 7 мая – прыняццё “Паланецкага ўніверсала”. 1795 гг. – трэцці падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне ўсёй тэрыторыі Беларусі ў склад Расійскай імперыі. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК Адукацыйная камісія– установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Заснавана сеймам у 1773 – 1775 гг. Надавала школам свецкую накіраванасць, абвяшчала прынцып бессаслоўнай адукацыі. Вышэйшай ступенню новай сістэмы адукацыі з'яўляліся ўніверсітэты, сярэднюю ступень складалі акруговыя і падакруговыя школы, ніжнюю – парафіяльнныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў гарадах і мястэчках. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г., у беларускіх губернях існавала да пачатку ХІХ ст. Берэсцкая ўнія– царкоўны сабор 1596 г., які абвясціў аб аб'яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пагадненне прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах. Генрыкавы артыкулы– акты пра абмежаванне вярхоўнай улады ў Рэчы Паспалітай сеймам, прынятыя ў 1573 г. пры абранні каралём і вялікім князем Генрыка Валуа (Валезы). У другой палове ХVІІ – ХVІІІ стст. падцвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, яго абавязак склікаць сейм раз у два гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль парушаў свае абяцанні, шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго. Дысідэнты– асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (ХVІІ – ХVІІІ стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты). Казацкі загон– атрад, які не ўваходзіў у сталую вайсковую арганізацыю казацтва. Загоны дзейнічалі самастойна. Адыгралі значную ролю ў пашырэнні сацыяльных канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ – ХVІІ стст. Казацтва(цюрк.: казак – вольны чалавек) – утварылася ў ХV ст. з сялян і гарадскіх жыхароў, якія ўцякалі на малазаселеныя ўскраіны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Казацтва стварыла сваю арыгінальную сацыяльна-эканамічную, вайсковую і палітычную арганізацыю. Яе галоўныя рысы: адсутнасць прыгонніцтва, фармальна роўнае права ўсіх членаў на карыстанне зямлёй і інш. Запарожскае казацтва ў значнай ступені складалася з беглых беларускіх сялян. Доўгі час яно стрымлівала напады крымскіх татараў і туркаў на землі ВКЛ. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай– асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты 3 мая 1791 г. Адна з найбольш дэмакратычных у свой час. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) асноўным законам, зафіксаваным пісьмова. Захоўваючы феадальны лад у краіне, Канстытуцыя разам з тым адкрывала шлях буржуазным рэформам, ліквідавала выбарнасць караля, права ліберум вета, адмяніла ўнію Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, стварыўшы тым самым унітарную дзяржаву. Канфедэрацыя– у Рэчы Паспалітай часовы саслоўны палітычны саюз для дасягнення пэўнай мэты. Існаванне было выклікана слабасцю дзяржаўнай улады. Стварэнне канфедэрацый было забаронена сеймам 1717 г., Чатырохгадовым сеймам і Канстытуцыяй 3 мая 1791 г., але гэта не было ажыццёўлена. Контррэфармацыя– рэлігійна-палітычны рух у Еўропе ў другой палове ХVІ – ХVІІ стст., узначалены папствам і накіраваны супраць рэфармацыі. Мела на мэце рэстаўрацыю страчаных пазіцый каталіцызмам. На Беларусі ўзмацнілася пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г. «Ліберум вета» – звычай у дзяржаўным праве ВКЛ і Рэчы Паспалітай, паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка (нават без абгрунтавання) мог выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння і скасоўвала ўсе прынятыя на ім рашэнні. Першы раз сейм быў сарваны ў 1652 г. Ліквідаваны Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. Магнаты– буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя. Паланецкі ўніверсал– зварот Т. Касцюшкі да насельніцтва Рэчы Паспалітай, у якім абвяшчалася асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці, змяншэнне паншчыны, вызваленне сялян – удзельнікаў паўстання ад феадальных павіннасцей пасля перамогі. Рэалізацыя ўніверсала сустрэла процідзеянне шляхты. Рэфармацыя– грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы і феадальных парадкаў. Паклала пачатак пратэстантызму, асабліва такім яго плыням, як лютэранства і кальвінізм. Рэч Паспалітая –афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб'ядналіся Польшча («Карона») і ВКЛ у выніку Люблінскай уніі 1569 г. У склад «Кароны» уваходзілі польскія і ўкраінскія ваяводствы, у ВКЛ – беларускія і літоўскія землі. Існавала Рэч Паспалітая да 1795 г. і была ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу яе тэрыторыі. Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.– зборы законаў феадальнага права. Асабліва сярод іх вылучаўся Статут 1588 г., які абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх нават апярэджвалі свой час. Так, у Статуце 1588 г.знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сейм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды і інш.). Статут таксама абавязваў вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў», у тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў ВКЛ, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў. Уладаром дзяржавы прызнаваўся вялікі князь. Дзяржаўнай мовай ВКЛ абвяшчалася беларуская. Сялянскія атрады шышоў– партызанскія атрады, якія ствараліся сялянамі з мэтай самааховы супраць спроб рабавання населеных пунктаў Беларусі войскамі заваёўнікаў. Асабліва шырокае распаўсюджанне атрымалі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667 гг.) Трыбунал ВКЛ 1581 г.– вышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Складаўся з суддзяў, якія штогод выбіраліся шляхтай на дэпутацкіх сейміках (па 2 суддзі-дэпутаты ад павета або ваяводства, калі яно не падзялялася на паветы). Уніяты– паслядоўнікі Берэсцкай уніі 1596 г. Шляхта– прывілеяванае саслоўе на Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне ў ХІІІ – пачатку ХХ стст. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай займала пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца ХVІІІ ст. Была вайсковым саслоўем.
|