|
ХРАНАЛОГІЯDate: 2015-10-07; view: 822. Семінар 4. Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы(1795-1917 гг.) 1. Грамадска-палітычны рух у Беларусі (першая палова ХІХ ст.). Тайныя таварыствы. 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Рэформа дяржаўнай вёскі. 3. Адмена прыгоннага права. Іншыя буржуазныя рэформы ў Беларусі. 4. Грамадска-палітычны рух у другой палове ХІХ ст. Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі. 5. Культура Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. 1802 г. –адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа беларускіх зямель. Стварэнне 5-ці губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай. 1803 г. – рэарганізацыя Галоўнай Віленскай школы (1796-1803 гг.) у Віленскі ўніверсітэт. 1803-1804 гг. – рэформа сістэмы адукацыі, стварэнне Віленскай вучэбнай акругі на чале з князем Адамам Чартарыйскім. 1803 г. – у г. Свіслач адчынена першая на тэрыторыі Беларусі гімназія. 1807 г. – пачатак будаўніцтва Бабруйскай крэпасці па праекту Тэадора Нарбута – уражэнца Беларусі, ваеннага інжынера, гісторыка і археолага. 1811 г. – складанне па даручэнню цара Аляксандра І “плана Агінскага”. 1812 г., чэрвень – пераправа французскай арміі Напалеона праз р. Нёман. 1812 г., ліпень – стварэнне па загаду Напалеона Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага. 1812 г., ліпень – бітва каля в. Салтанаўка пад г. Магілёвам. Подзвіг генерала М. М. Раеўскага. 1812 г., ліпень – бітва паміж французскімі і расійскімі войскамі пад Клясціцамі каля г. Полацка. Подзвіг генерала Я. П. Кульнёва. 1812 г., 26 жніўня – Барадзінская бітва. 1812 г., лістапад – бітва паміж французскімі і расійскімі войскамі пры пераправе праз р. Беразіну каля в. Студзёнка. 1812-1820 гг. –дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі. 1817 г. – у Віленскім універсітэце створана тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (аматараў навук). 1819 г. – адкрыццё ў г. Гомелі, у маёнтку графа М. П. Румянцава, першай у Расійскай імперыі ланкастэрскай школы – школы ўзаемнага навучання. 1820 г. – у Віленскім універсітэце створана тайнае студэнцкае таварыства філарэтаў (аматараў дабрачыннасці). 1823 г. – распрацоўка дзекабрыстамі С. І. Мураўёвым-Апосталам і М. П. Бестужавым-Руміным “Бабруйскага плана” паўстання. 1824 г. – на р. Сож прайшоў выпрабаванне першы параход, пабудаваны ў гомельскім маёнтку графа М. П. Румянцава англійскім механікам А. Смітам. 1825 г., 14 снежня – спроба групы дваранскіх рэвалюцыянераў (дзекабрысты) пачаць узброенае выступленне ў г. Пецярбургу на Сенацкай плошчы ў дзень прысягі новаму імператару Мікалаю І. 1820-е гг. –з'яўленне першых фабрык на тэрыторыі Беларусі. Гродзенская губ. мяст. Хомск Кобрынскагапаветаі мяст. Косова Слонімскага павета. 1830-я гг. – пачатак прамысловага пераварота ў Беларусі. 1830-1831 гг. –шляхецкае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Полшчы, Літве і Беларусі. 1831 г.– скасаванне Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях і ўвядзенне расійскага заканадаўства. 1831-1848гг. – дзейнасцьКамітэта па справах Заходніх губерняў. 1831 г. –указ “Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб уладкаванні гэтага роду людзей”. 1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта ў сувязі з удзелам яго студэнтаў у паўстанні 1830-1831 гг. 1836 г. – перавод выкладання ўсіх вучэбных прадметаў на рускую мову. 1836-1839 гг.– дзейнасць у г. Вільні заснаванага Францам Савічам “Дэмакратычнага таварыства”. 1839 г.– скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берэсцкай царкоўнай уніі і далучэнне ўніятаў да Рускай праваслаўнай царквы. 1840 г.– указ аб выкарыстанні ў афіцыйных дакументах назвы «Северо-Западный край». 1840 г. – адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы. 1840-1857 гг. – правядзенне рэформы П.Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. 1840 г.– адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці. 1840-я гг. – з'яўленне ў Беларусі тэлеграфа. 1840-1900 гг. – жыццё і дзейнасць Францішка Багушэвіча, беларускага паэта і публіцыста. 1842 г. – заснаванне ў Лагойску па ініцыятыве Канстанціна Тышкевіча першага ў Беларусі гістарычнага музея. 1844-1857 гг. – правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы. 1848 г. – стварэнне земляробчага інстытута ў Горы-Горках – першай ў Расійскай імперыі вышэйшай навучальнай установы, дзе рыхтаваліся аграномы і заатэхнікі. Другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст. – час станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы. 1857 г., 20 лістапада – рэскрыпт імператара Аляксандра ІІ віленскаму генерал-губернатару У. І. Назімаву аб падрыхтоўцы праектаў “паляпшэння быту памешчыцкіх сялян”. 1861 г., 19 лютага – Маніфест Аляксандра ІІ аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі. 1860-1870 гг. –правядзенне буржуазных рэформ у Расійскай імперыі (земская рэформа, судовая, школьная, гарадскога самакіравання). 1860-1870 гг. –спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі на вытворчасці збожжа: жыта, асўа, ячменю. 1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская. 1862-1863 гг. – выйшла 7 нумароў першай нелегальнай беларускай дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”. 1863-1864 гг.– паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі. 1863 г. – ліквідацыя часоваабавязаннага становішча памешчыцкіх сялян у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях (а пазней ў Віцебскай і Магілёўскай губернях). 1864 г. – адкрыццё першай у Расійскай імперыі настаўніцкай семінарыі ў Маладзечне. 1872-1882 гг. – правядзенне судовай рэформы ў Беларусі. 1875 г. – правядзеннегарадской рэформыў Беларусі. 1897 г. – першы Усерасійскі перапіс насельніцтва. 1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага электрычнага трамвая ў Віцебску. 1882-1942 гг. – жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча). 1882-1956 гг. – жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча). 1884 г. – стварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы “Гоман” у г. Пецярбургу. 1897 г. –стварэнне ў г. Вільні Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд). 1898 г. – І з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у г. Мінску. 1902 г. – утварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). 1903 г. – падзел РСДРП на бальшавікоў і меньшавікоў. 1903 г. – афармленне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). 1905 г., 17 кастрычніка – Маніфест цара Мікалая ІІ аб увядзенні палітычных свабод (свабода слова, сходаў, друку, саюзаў) і стварэнні парламента – Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. 1905 г., 18 кастрычніка – “Курлаўскі растрэл у Мінску”. 1906 г. – указ аб выхадзе сялян з абшчыны. Пачатак аграрнай рэформы П. А. Сталыпіна. 1906-1915 гг. – выданне ў г. Вільні газеты “Наша ніва”. 1907 г., 3 чэрвеня – роспуск ІІ Дзяржаўнай думы царом Мікалаем ІІ. Завяршэнне першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. 1910-1913 гг. – дзейнасць першага нацыянальнага прафесійнага тэатра пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага – “бацькі беларускага тэатра”. 1911 г. – увядзенне выбарных земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. 1914 г., ліпень (жнівень) – пачатак Першай сусветнай вайны. Увядзенне ваеннага становішча ў Беларусі. 1917 г., 27 лютага – перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі. 1917 г., сакавік, ліпень – правядзенне з'ездаў беларускіх нацыянальных арганізацый. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК Адыходніцтва– часовы адыход сельскага насельніцтва на промыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў. Акцыянерныя таварыствы– прадпрыемствы, дзе капітал утвараўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся. Буржуазія– клас уласнікаў сродкаў вытворчасці ў капіталістычным грамадстве, які жыве за кошт дадатковых сродкаў, атрымліваемых пры дапамозе прымянення наёмнай працы. Двоеўладдзе– своеасаблівае перапляценне дзвюх улад у Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917 г.): Часовага ўрада і Петрагарадскага Савета. На Беларусі двоеўладдзе праявілася ў адначасовым існаванні Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, часовых грамадскіх камітэтаў, якія ўзначальвалі камісары Часовага ўрада і ўлады ваенных. Заходнерусізм– плынь грамадска-палітычнай думкі, адна з форм палітычнай свядомасці на Беларусі ў XIX – пачатку XX стст. Узніклаў 30-я гады XIX ст. пад уплывам рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі царызму. Канцэпцыя заходнерусізму грунтуецца на сцвярджэнні, што беларусы не самастойны этнас, а адгалінаванне рускага народа. Земствы– выбарныя органы для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. Інвентары– дакументы, дзе ўтрымліваюцца апісанні феадальных уладанняў у Беларусі, Украіне, Літве і Польшы, запісаны нормы павіннасцей сялян у адпаведнасці з памерам і якасцю іх надзелаў. Камітэт па справах Заходніх губерняў– дарадчы орган пры імператары Мікалаі I у 1831 – 1848 гг. Мэта яго дзейнасці – разгляд прапаноў дзяржаўных устаноў і дзеячаў, выпрацоўка рэкамендацый ураду, накіраваных на ўзмацненне пазіцый самаўладдзя на тэрыторыі Заходніх губерняў. Канфіскацыя– прымусовае адабранне маёмасці. Капіталізм– грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам. Латыфундыі– буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні. Люстрацыя– правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча. Менталітэт– своеасаблівы спосаб мыслення асобнага чалавека ці якой-небудзь супольнасці людзей. Менталітэт уключае ўяўленні аб прасторы і чалавеку, адносіны чалавека да розных з'яў грамадскага жыцця, уяўленні аб праве, маралі, сям'і, жыцці і смерці. Міравыя суды– асобы від суда са спрошчаным судаводствам для разгляду нязначных іскаў і дробных крымінальных злачынстваў. Нацыя– гэта гістарычная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём і маюць адзіную мову, культуру і самасвядомасць. Нацыянальная самасвядомасць– сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі. Пралетарыят– рабочы клас, клас наёмных працоўных, крыніцай існавання якіх з'яўляецца продаж сваёй рабочай сілы ўласнікам сродкаў вытворчасці. Прамысловы пераварот– паступовы пераход ад мануфактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы. Прыгоннае права– форма феадальнай залежнасці сялян: прымацаванне іх да зямлі і падначаленне адміністрацыйнай і судовай уладзе феадала. Разбор шляхты– выключэнне з дваранскага саслоўя пры непрадастаўленні дакументаў на дваранскае званне. Разначынцы– людзі рознага чына і звання, катэгорыя насельніцтва Расіі канца XVIII – XIХ ст. Выхадцы з розных саслоўяў, якія атрымалі адукацыю і займаюцца разумовай працай, інтэлегенцыя, якая выйшла з народа. Расслаенне сялянства– рост маёмаснай і класавай няроўнасці ў асяроддзі сялян; з аднаго боку колькасна павялічвалася сельская буржуазія, з другога – сельскі пралетарыят і паўпралетарыят. Рыса аселасці– у Расіі ў 1794 – 1917 гг. мяжа тэрыторыі, на якой дазвалялася жыхарства яўрэям. Правы грамадзянства і мяшчанства ім дазвалялася мець толькі ў літоўска-беларускіх і ўкраінскіх губернях. Секулярызацыя– канфіскацыя царкаўнай маёмасці на карысць дзяржавы. На тэрыторыі Беларусі праведзена ў 1841 – 1843 гг., большай часткай у адносінах да каталіцкай царквы. Сервітуты– абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі). Сервітуты былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання сервітутамі. Сіндыкаты– формы аб'яднання прадпрымальнікаў для рэгулявання аб'ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю. Устаўныя граматы– акты, якімі вызначаліся адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г. Фабрыка– форма арганізацыі вытворчасці; прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын. Часоваабавязаныя сяляне– былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. былі вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На Беларусі часовааабавязаны стан быў скасаваны ў 1863 г., а ўвогуле па Расійскай імперыі – у 1882 г.
|