|
ХРАНАЛОГІЯDate: 2015-10-07; view: 731. 1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада) –ўзброенае паўстанеў Петраградзе, звяржэнне Часовага ўрада, пераход улады да бальшавікоў. 1917 г., 25 кастрычніка – 20 лістапада – усталяванне савецкай улады пад кіраўніцтвам бальшавікоў на неакупаванай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі. 1917 г., лістапад –ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў г. Магілёве. 1917 г., 26 лістапада – утварэнне вышэйшага органа савецкай улады на тэрыторыі Беларусі – Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзаха); выканаўчай улады – Савета Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронту. 1917 г., 5 – 18 снежня – Усебеларускі з'езд (кангрэс) прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый. 18 (30) снежня – роспуск Усебеларускага з'езда ў адпаведнасці з пастановаю СНК Заходняй вобласці і фронту. 1918 г., 3 сакавіка – Брэсцкі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блока, падзел тэрыторыі Беларусі паміж Саветскай Расіяй і Германіяй. 1918 г., 21 лютага, 9 сакавіка, 25 сакавіка – прыняцце 1, 2 і 3 Устаўных грамат – афіцыйных дакументаў, выдадзеных Выканкамам Рады Усебеларускага з'езда і Рады БНР, у якіх былі абвешчаны ідэі незалежнасці Беларусі, формы арганізацыі ўлады, а таксама правы і свабоды ўсіх народаў Беларусі. 1918 г., 21 – 23 снежня – канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б) у Маскве, якая прыняла пастанову аб стварэнні Рабоча-сялянскага ўрада і абвяшчэнні БССР. 1918 г., 30 – 31 снежня – VI Паўночна-заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прынята рэзалюцыя аб неабходнасці абвяшчэння самастойнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). 1918 г., 31 снежня – стварэнне Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з З. Жылуновічам. 1919 г., 1 студзеня – апублікаванне «Маніфеста Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі» аб абвяшчэнні ССРБ. 1919 г., 2–3 лютага – I Усебеларускі з'езд Саветаў Беларусі. Прыняцце 1-й Канстытуцыі ССРБ. Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел). 1919 г., люты – 1920 г., кастрычнік – польска-савецкая вайна. 1920 г., 31 ліпеня – прыняцце ў вызваленым ад польскіх войск г. Мінску «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ» (другое абвяшчэнне рэспублікі на тэрыторыі Беларусі). 1921 г., 18 сакавіка – падпісанне ў Рызе мірнага дагавора паміж РСФСР, УССР і Польшчай, паводле якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. 1921 г., сакавік – пераход да новай эканамічнай палітыкі (нэпу). 1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, першым рэктарам якога стаў вучоны-гісторык У. І. Пічэта. 1921 – 1936 гг. –дзейнасць у Заходняй Беларусі «Таварыства беларускай школы» (ТБШ). 1922 г., люты – адкрыцце Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). 1922 г., 30 снежня – І Усесаюзны з'езд Саветаў у г. Маскве. Прыняцце Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні СССР. 1923 – 1938 гг. – гады дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). 1924 г., сакавік – першае ўзбуйненне тэрыторыі Беларусі (у склад рэспублікі ўвайшлі паветы Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам). 1924 г., ліпень – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР. 1926 г., снежань – другое ўзбуйненне тэрыторыі Беларусі (у склад рэспублікі ўвайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы). 1926 г. – стварэнне кінарэжысёрам Ю. Тарычам першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль”. 1927 г.–прыняцце 2-й Канстытуцыі БССР. 1928 г. – адкрыццё ў Ленінградзе кінастудыі мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”. 1928–1932 гг. – ажыццяўленне першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР. 1929 г., люты –пачатак правядзення ўсеагульнай калектывізацыі вескі. 1929 г. – стварэнне Беларускай акадэміі навук. 1929 – 1930 гг. – хваля рэпрэсій у БССР супраць прадстаўнікоў так званага нацыянал-дэмакратызму. 1932 г. –адкрыццё ў г. Мінску Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. 1933 г. – адкрыццё ў г. Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. 1933-1937 гг. – ажыццяўленне другога пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР. 1937 г. –прыняцце 3-й Канстытуцыі БССР («перамогшага сацыялізму»). 1938-1942 гг. – ажыццяўленне трэццяга пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах)– першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, неакупаванай германскімі войскамі часткі Віленскай і Смаленскай губерняў, што ўтваралі Заходнюю вобласць, а таксама на Заходнім фронце. Дзейнічаў з 26 лістапада па 1 студзеня 1919 г. Ліквідаваны ў сувязі са стварэннем Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Беларуская Народная рэспубліка (БНР)– абвешчана 9 сакавіка 1918 г. ІІ Устаўной граматай. 25 сакавіка на пасяджэнні яе Рады ІІІ Устаўной граматай абвешчана незалежнасць БНР. Ініцыятары стварэння – члены БСГ (Луцкевіч А., Лёсік Я. і інш.). Урад БНР (Народны сакратыярат) абвяшчаў поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, адмену дэкрэтаў СНК Заходняй вобласці, дэмакратычныя свабоды. У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка– існавала са студзеня 1919 г.да верасня 1991 г.у складзе СССР. Была абвешчана 01.01.1919 г. Маніфестам Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі. У студзені 1919 г. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерніі ССРБ былі перададзены ў склад РСФСР. 27 лютага 1919 г. ва ўмовах пачаўшайся савецка-польскай вайны Мінская і Віленская губерніі аб'ядналіся з Літоўскай савецкай рэспублікай. Утварылася Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел). 31 ліпеня 1920 г. прымаецца «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ». Аднак як суверэнная дзяржава беларуская рэспубліка пасля другога абвяшчэння існавала да 1924 г. у межах шасці паветаў Мінскай губерніі (Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, часткова Мінскага і Слуцкага). Яе плошча складала 52,4 тыс. кв. км., а насельніцтва – 1 544 000 чалавек. Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком)– адзін з аддзелаў наркамнаца РСФСР. Створаны ў студзені 1918 г. Першы камісар – А. Чарвякоў. Друкаваны орган – газета «Дзянніца». Яго прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Часовага ўрада БССР. Ліквідаваны ў да сакавіку 1919 г. у сувязі з утварэннем ССРБ і ЛітБел. Беларускія секцыі РКП (б)– арганізацыі, якія існавалі ў 1918 г. як часткі мясцовых партыйных арганізацый у розных гарадах РСФСР. Складаліся, пераважна, з бежанцаў-беларусаў – членаў РКП(б). Першая секцыя ўзнікла ў Петраградзе ў красавіку 1918. Распушчаны ў студзені 1919 г. Члены секцый прымалі ўдзел у стварэнні ССРБ. Брэсцкі мірны дагавор (3 сакавіка 1918 г.)– трактат аб міры, заключаны савецкай Расіяй з Германіяй. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Беларусь згодна з мірным дагаворам была падзелена па лініі Дзвінск – Свянцяны – Ліда – Пружаны – Брэст. Неакупіраванымі заставаліся толькі 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У лістападзе 1918 г. Брэсцкія пагадненні былі ануляваны. Канчаткова скасаваны паводле Версальскіх мірных пагадненняў 1919 г. Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК)– часовыя надзвычайныя органы ўлады пры вайсковых камітэтах у перыяд барацьбы за ўстанаўленне ўлады бальшавікоў. Дзейнічалi ў кастрычніку 1917 – сакавіку 1918 г. Галоўнымі задачамі ВРК былі: захоп улады бальшавікамі, звяржэнне Часовага ўрада і яго органаў на месцах, падаўленне апазіцыйных сіл. «Лінія Керзана» – умоўная назва лініі, якую прапанавала тэрытарыяльная камісія Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919–1920 гг. як часовую ўсходнюю граніцу Польшчы. Праходзіла праз Гродна – Ялаўку – Няміраў – Брэст-Літоўск і далей ад Перамышля да Карпат. Атрымала назву ад імя Дж. Керзана – міністра замежных спраў Англіі, які 7 ліпеня 1920 г. накіраваў савецкаму ўраду ноту з патрабаваннем спыніць наступленне Чырвонай Арміі па гэтай лініі пад час савецка-польскай вайны. Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел)– існавала ў час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (з лютага па ліпень 1919 г.) у складзе Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерняў. Адміністрацыйны цэнтр – Вільня. Плошча – 207 тыс. кв. км, насельніцтва – каля 4 млн. чалавек. Пасля падпісання мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР у ліпені 1920 г. і другога абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 г. ЛітБел юрыдычна спыніла існаванне. Народны сакратарыят Беларусі– орган выканаўчай улады, сфарміраваны 21 лютага 1918 г. Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з'езда. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду (Савет) народных міністраў БНР. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (Рада БНР)– створана ў сакавіку 1918 г. як «найвышэйшая ўстанова края», якой «даручана ўся паўната улады на Беларусі». Дзейнічала ва ўмовах нямецкай, потым польскай акупацыі. У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР. Рыжскі мірны дагавор(18 сакавіка 1921 г.) – дагавор паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай, з другога, пра спыненне савецка-польскай вайны і нармалізацыю адносін. Згодна з ім да Польшчы адыходзілаЗаходняя Беларусь, тэрыторыя якой складала 113 тыс. кв. км, з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек (1931 г.). Дагавор дзейнічаў да пачатку другой сусветнай вайны і уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР. Часовы Рабоча-сялянскі Савецкі урад Беларусі– вышэйшы орган дзяржаўнай улады БССР з 01.01.1919 г. да 02.02.1919 г. Сфарміраваўся ў ходзе нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі ў форме суверэннай савецкай рэспублікі; спыніў існаванне ў перыяд работы І Усебеларускага з'езда Саветаў (02.02.1919 г. – 03.02.1919 г.), які прыняў Канстытуцыю Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі 1919 г. і выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт.
|