![]() |
Змест вучэбнага матэрыялУDate: 2015-10-07; view: 513.
Уводзіны Прадмет і змест курса. Тэрмін «сярэдневечча» і яго разуменне рознымі гістарычнымі школамі. Храналагічныя рамкі і перыядызацыя сярэдневяковай цывілізацыі Еўропы. «Кароткае» і «доўгае» сярэдневечча. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў медыявістыцы. Арабская, кітайская, індыйская і японская цывілізацыі. Нераўнамернасці іх развіцця. Асаблівасці развіцця еўрапейскіх краін. Праблемы перыядызацыі. Усходні феадалізм і яго асаблівасці. Асноўныя рысы грамадскага ладу, гаспадарчага і культурнага жыцця. Роля рэлігіі. Асаблівасці ментальнасці. Класіфікацыя крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў. Асноўныя крыніцы і літаратура. Найважнейшыя крыніцы па раннесярэдневяковым перыядзе. Асноўныя крыніцы па гісторыі высокага і позняга сярэднявечча. Гістарычныя творы заходнееўрапейскага сярэднявечча. Сутнасць феадалізму. Узнікненне ў XVII ст. “германістычнай” і “раманістычнай” тэорый генезісу феадалізму. Разуменне феадалізму ў творах Ф. Гізо і інш. гісторыкаў ХІХ ст. Л. Маўрэр і маркавая тэорыя. Гісторыка-эканамічны накірунак у медыявістыцы. Класічная вотчынная тэорыя. Развіццё медыявістыкі ў Расійскай імперыі ХІХ- напачатку ХХ ст. “Крытычны накірунак ” у медыявістыцы. А. Допш і яго тэорыя “вотчыннага капіталізму”. Тэорыя кантынуітэта. Разуменне феадалізму як дзяржаўнай сістэмы. “Школа Аналаў” і разуменне феадалізму як сацыяльна-палітычнай сістэмы. Феадалізм як сацыяльна-эканамічная фармацыя. Канцэпцыя феадальнай рэвалюцыі. Навуковае вывучэнне гісторыі сярэдніх вякоў на Беларусі ў XVIII-ХІХ ст. Беларуская медыявістыка сёння.
Раздзел 1. Еўропа ў Раннім сярэднявеччы (V-IX ст.) Тэма 1. Эпоха Вялікага перасялення гародаў
Прыродна-геаграфічныя ўмовы на рубяжы антычнасці і сярэднявечча. Этнадэмаграфічныя працэсы. Развіццё вытворчых сіл. Сацыяльна-эканамічны лад старажытных германцаў. Эвалюцыя родавай абшчыны. Ваенная дэмакратыя. Міграцыі германцаў у ІІ – ІІІ ст. Хрысціянства сярод германцаў. Пачатак Вялікага перасялення народаў. Войны супраць Заходняй Рымскай імперыі. Германцы – федэраты. Масавыя ўварванні германцаў. Варварскія заваяванні і стварэнне варварскіх каралеўстваў на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі.
Тэма 2. Варварскія каралеўствы
Утварэнне Вестгоцкага каралеўства ў Тулузе. Букцэлярыі. Пачатак феадалізацыі і фарміраванне бенефіцыяльнай сістэмы. Таледскае каралеўства вестготаў. Паўстанне Герменгільда. Прыняццё хрысціянства паводле рымскага ўзору. Уварванне арабаў і падзенне Вестгоцкай дзяржавы. Утварэнне каралеўства свеваў. Асаблівасці эканамічнага і палітычнага развіцця. Захоп Свеўскай дзяржавы вестготамі. Алана-вандальскае каралеўства. Асаблівасці развіцця. Захоп алана-вандальскага каралеўства Візантыяй. Утварэнне Бургундскага каралеўства. Эканамічнае і палітычнае развіццё. «Бургундская праўда». Заваяванне Бургундскай дзяржавы франкамі. Дзяржава Адаакра. Унутраная і знешняя палітыка Адаакра. Остгоцкае заваяванне. Каралеўства остготаў. Эканамічнае развіццё Остгоцкай дзяржавы. Вайна супраць Візантыі. Рэформы Тацілы. Візантыйскае заваяванне. Прагматычная санкцыя Юстыніяна. Утварэнне Лангабардскай дзяржавы. Сваеасаблівасць эканамічнага развіцця. Дыахтомія ўлады. Эдыкт Ротары. Адносіны лангабардаў з папствам. Заваяванне краіны франкамі. Брытанія напачатку сярэднявечча. Германская экспансія ў Брытанію. Стварэнне англасаксонскіх дзяржаў. Міграцыя брытаў. Грамадскі лад англасаксаў. Перыяд гептархіі. Распаўсюджанне хрысціянства. Гегемонія Мерсіі.
|