Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ХРАНАЛОГІЯ


Date: 2015-10-07; view: 572.


1939 г., 23 жніўня –падпісанне савецка-германскага Дагавора аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў (пакт Молатава-Рыбентропа).

1939 г., 1 верасня – пачатак Другой сусветнай вайны.

1939 г., 17 верасня – паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

1939 г., 28 верасня –заключэнне дагавора аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй.

1939 г., 10 касірычніка –прыняццё па ініцыятыве І. В. Сталіна рашэння аб перадачы г. Вільні і Віленскага краю Літве.

1939 г., кастрычнік – 1940 г., сакавік – савецка-фінская вайна.

1939 г., лістапад – прыняцце Вярхоўным Саветам БССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР.

1941 г., 22 чэрвеня – пачатак Вялікай Айчыннай вайны, напад Германіі на СССР.

1941 г., 22 чэрвеня – канец 20 ліпеня – гераічная абарона Брэсцкай крэпасці.

1941 г., 28 чэрвеня –захоп Мінска германскімі войскамі.

1941 г., 3-26 ліпеня –абарона Магілёва часцямі Чырвонай Арміі і апалчэнцамі.

1941 г., 6-10 ліпеня –“Лепельскі контрудар” – адзін з буйнейшых у пачатовы перыяд вайнытанкавых баёў, у якім з абодзвюх бакоў было задзейнічана каля 1600 баявых машын.

1941 г., 14 ліпеня –першае выкарыстанне савецкіх рэактыўных установак “Кацюша” у раёне г. Орша.

1941 г., 12-19 жніўня –абарона Гомеля.

1941 г., 30 верасня – 1942 г., 20 красавіка – Маскоўская бітва.

1942 г., май –стварэнне Цантральнага штаба партызанскага руху пад кіраўніцтвам П. Панамарэнкі пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.

1942 г., 9 верасня –стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху пад кіраўніцтвам П. Калініна.

1942 г., 17 ліпеня – 1943 г., 2 лютага – Сталінградская бітва.

1943 г., 5 ліпеня – 23 жніўня – Курская бітва.

1943 г., 23 верасня – пачатак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1944 г., 23 чэрвеня – 29 жніўня – Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» .

1945 г., 9 мая – завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.

1945 г., 2 верасня – падпісанне Японіяй акта безагаворачнай капітуляцыі, завяршэнне Другой сусветнай вайны.

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

Аперацыя«Баграціён» – кодавая назва стратэгічнай наступальнай аперацыі па вызваленні Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі, якая праводзілася з 23 чэрвеня 1944 па 29 жніўня 1944 г. У правядзенні аперацыі ўдзельнічалі франты: 1-ы Прыбалтыйскі (камандуючы І.Х. Баграмян); 1-ы Беларускі (камандуючы К.К. Ракасоўскі); 2-і Беларускі (камандуючы Г.Ф. Захараў); 3-і Беларускі (камандуючы І.Д. Чарняхоўскі); войскі Дняпроўскай флатыліі і беларускія партызаны. У гонар Беларускай аперацыі на 21 кіламетры ад Мінска на шашы Мінск – Масква насыпаны курган Славы.

Армія Краёва– падпольная ваенная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане. Яе дзейнасць грунтавалася на тэорыі двух ворагаў – Германіі і СССР. Распушчана ў студзені 1945 г.

Беларуская цэнтральная рада– марыянетачны ўрад на чале з Р. Астроўскім, заснаваны ў снежні 1943 г. замест Рады даверу, якая створана К. Готбергам, што займаў пасаду генеральнага камісара Беларусі пасля забойства В. Кубэ.

Вермахт– узброеныя сілы Германіі ў 1935 – 1945 гг. У гады вайны вермахт складаўся з сухапутных войск, ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл.

Генацыд– знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных і палітычных або рэлігійных матывах.

Германізацыя– працэс насаджэння нямецкай мовы і культуры.

Гета– ізаляваная частка горада, адведзеная ўладамі для пражывання яўрэяў. На Беларусі было больш за 100 гета. За гады акупацыі тут загінула каля 400 тысяч яўрэяў.

«Лінія Сталіна» – 1) неафіцыйная назва абарончых збудаванняў, узведзеных на заходняй граніцы СССР у 1928 – 1939 гг. На тэрыторыі Беларусі «Лінія Сталіна» праходзіла праз раёны Полацка, Мінска, Слуцка, Мазыра; 2) гісторыка-мемарыяльны комплекс у раёне г. Заслаўля Мінскага раёна. Створаны ў 2004 – 2005 гг.

Калабарацыяністы– асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі, арганізацыі на часова акупіраваных гітлераўскімі войскамі тэрыторыях іншых краін, якія ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з захопнікамі ў праве так званага будаўніцтва «Новай Еўропы». Беларускія калабарацыяністы ставілі мэтай стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі.

Канцлагеры– месцы, дзе праходзіла масавае знішчэнне насельніцтва і прымусова выкарыстоўвалася праца. На Беларусі было створана звыш 260 лагероў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя, штрафныя, перасыльныя лагеры СС і інш.

Народнае апалчэнне– добраахвотніцкія ваенныя і ваенізіраваныя фарміраванні, якія ствараліся для дапамогі Чырвонай Арміі з савецкіх грамадзян, не падлеглых першачарговаму прызыву па мабілізацыі; адна з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Новы парадак» – дзяржаўная сістэма палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей.

План«Барбароса» – кодавая назва плана вайны супраць СССР і яго разгрома за 3 – 4 месяцы. Названы па імені германскага караля і імператара «Свяшчэннай рымскай імперыі» Фрыдрыха I Барбароса (ХІІ ст.), які імкнуўся вайной падпарадкаваць суседнія дзяржавы.

Рэйкавая вайна– спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 03.08.1943 – па ліпень 1944 г. )

Саюз беларускай моладзі– антысавецкая маладзёная арганізацыя на Беларусі ў час нямецка-фашысцкай акупацыі. Створаны ў 1943 г. пад кіраўніцтвам В. Кубэ на ўзор «Саюза гітлераўскай моладзі».

Фашызм– праварадыкальны палітычны рух і ідэалагічная плынь, узнік у Італіі ў 1919 г. Характэрнымі для фашызму з'яўляліся антыкамунізм, знішчэнне дэмакратычных свабод, культ насілля, шавінізм, расізм, антысемітызм, агрэсія.

Халакост(лац. «спалены цалкам») – 1) тэрмін навуковай літаратуры, які ўжываецца як сінонім генацыду; 2) тэрмін гістарыяграфіі ХХ ст. для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час Другой сусветнай вайны.


<== previous lecture | next lecture ==>
Семінар 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.183 s.