|
ХРАНАЛОГІЯDate: 2015-10-07; view: 689. 1945 г., 26 чэрвеня –падпісанне дэлегацыяй БССР як адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый яе Статута. 1946-1950 гг. – ажыццяўленне чацьвёртага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР. 1947 г. – адмена картачнай сістэмы забеспячэння насельніцтва. 1947 г. –выпушчаны першыя самазвалы МАЗ-205 на Мінскім аўтамабільным заводзе. 1949-1950 гг. – правядзенне масавай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях БССР. 1951 г.– зацверджаны Дзяржаўны сцяг БССР. 1952 г. – у г. Мінску адкрылася першая тралейбусная лінія. 1952 г. – беларускія спартсмены ўпершыню прынялі ўдзел у ХV Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі (Фінляндыя). 1953-1964 гг. – палітыка лібералізацыі грамадска-палітычнага жыцця ў СССР. 1953 г.– на Мінскім трактарным заводзе выпусцілі першы серыйны колавы трактар «Беларусь». 1954 г.– уступленне БССР у міжнародную арганізацыю працы (АП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА). 1954 г.– першыя групы моладзі адпраўлены з Беларусі ў Казахстан на асваенне цалінных зямель. 1954 г. – адкрыццё ў г. Мінску манумента Перамогі. 1956 г. – ХХ з'езд КПСС, пачатак «палітычнай адлігі». 1956 г., 1 студзеня – першая перадача Мінскага тэлецэнтра. 1957–1965 гг. – дзейнасць Савета народнай гаспадаркі БССР. 1958 г. –выпушчаны першыя кар'ерныя самазвалы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў г. Жодзіне. 1958 г. – заснаванне новага беларускага горада – Салігорска. Канец 1950-х – пачатак 1960-х гг. – барацьба з падсобнымі гаспадаркамі ў калгаснікаў. 1960 г. –выпушчана першая ЭВМ “Мінск-1” на Мінскім заводзе электронных вылічальных машын імя Р. К. Арджанікідзе Першая палова 1960-х гг. –будаўніцтва першага і другога салігорскіх калійных камбінатаў, Гомельскага суперфасфатнага і Гродзенскага азотна-тукавага заводаў 1960 г.– з'яўленне ў Беларусі новага віду транспарта – трубаправоднага (газаправод «Дашава – Мінск»). 1961 г., кастрычнік – на ХХІІ з'ездзе КПСС была прынята прагарама пабудовы камунізму ў СССР да пачатку 1980-х гадоў. 1961 г. – пачатак выпуску халадзільнікаў “Мінск-1”. 1962 г. – пуск першага ў беларусі рэактара ў пасёлку Сосны Мінскага раёна. 1963 г. – увядзенне ў строй першай чаргі Салігорскага калійнага камбіната, пачатак вытворчасці калійных угнаенняў. 1964 г. – атрыманне першай прамысловай нафты на Рэчыцкім радовішчы. 1964 г. – пераход да 10-гадовай сярэдняй адукацыі. 1965 г.– гаспадарчая рэформа, ініцыятарам якой быў старшыня Савета Міністраў СССР А. М. Касыгін, пачатак пераводу прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік. 1965–1980 гг.– дзейнасць П. М. Машэрава на пасадзе Першага сакратара ЦК КП(б)Б. Канец 1960-х гг. – пачатак стварэння ў БССР буйных жывёлагадоўчых комплексаў. 1960-е – 1980-е гг. –правядзенне шырокамасштабных меліарацыйных работ на Палессі. 1969 г. –адкрыццё: 1) мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу «Хатынь» (у Лагойскім раёне); 2) Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён). 1974 г.– прысваенне г. Мінску ганаровага звання «Горад -герой». 1974 г.– адкрыццё ў г. Полацку помніка Францыску Скарыну. 1977 г., чэрвень – у Мінску пачалося будаўніцтва метрапалітэна. 1977 г. – першы касмічны палёт уражэнца Беларусі У. В. Кавалёнка. 1978 г.– прыняцце 4-й Канстытуцыі БССР. 1982 г. – стварэнне Аграрна-прамысловага комплексу СССР з мэтай павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі і прыняцце “Харчовай праграмы” СССР.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК Аўтарытарызм– палітычны рэжым, які характарызуецца неабмежаванай уладай адной асобы (групы асоб) ці дзяржаўнага органа. Беларускі эканамічны раён– адзін з 105 створаных у СССР тэрытарыяльна-эканамічных адзінак (як вынік рэарганізацыі кіраўніцтва прамысловасцю і будаўніцтвам у 1957 г.). Валюнтарызм– палітычны напрамак, пры якім воля кіруючай асобы, выканаўчай улады або палітычнай партыі з'яўляецца вызначальнай у грамадскім жыцці. Інтэнсіўны шлях– шлях развіцця прамысловасці, які звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павышэння прадукцыйнасці працы. Інтэнсіфікацыя вытворчасці– развіцце вытворчасці на аснове выкарыстання больш эфектыўных сродкаў вытворчасці, тэхналагічных працэсаў, перадавых метадаў арганізацыі працы, дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя– укараненне навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць, якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове навуковых дасягненняў. Меліярацыя(лац. melioratio – паляпшэнне) – комплекс гідратэхнічных і гаспадарча-арганізацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на карэннае паляпшэнне глебы. На Беларусі меліярацыйныя работы маюць шматвяковую гісторыю. Паводле архіўных дакументаў, іх пачатак адносіцца да першай паловы XVI ст. У савецкі час буйнамаштабныя меліярацыйныя работы пачаліся на Палессі ў сярэдзіне 60-х гадоў ХХ ст. Рух за камуністычныя адносіны да працы– адна з формаў сацыялістычнага спаборніцтва, якая была шырока распаўсюджана на прадпрыемствах Беларусі ў 60-я – пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Прадугледжваў спалучэнне барацьбы за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў з актыўным удзелам у грамадскім жыцці, імкненнем да павышэння культурнага ўзроўню працоўных. Саўнаргас(Савет народнай гаспадаркі) – орган, створаны ў 1957 г. для кіраўніцтва прадпрыемствамі прамысловасці і будаўніцтва ў межах Беларускага эканамічнага раёна. «Халодная вайна» – тэрмін, якім абазначаецца перыяд ваенна-палітычнай канфрантацыі дзяржаў супрацьлеглых сістэм, калі адкрытых ваенных сутыкненняў не адбываецца, але вядзецца гонка ўзбраенняў, ужываюцца спробы эканамічнага націску, арганізуюцца ваенна-палітычныя блокі і саюзы. Першым адкрытым ідэалагічным маніфестам «халоднай вайны» лічыцца прамова У. Чэрчыля (1946 г.) у г. Фултан ЗША. Спынілася ў канцы 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. у сувязі з роспускам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і распадам СССР. Хімізацыя– кірунак навукова-тэхнічнага прагрэсу ў народнай гаспадарцы, які характарызуецца ўкараненнем хімічных матэрыялаў і метадаў апрацоўкі ў вытворчасць і побыт. Экстэнсіўны шлях– шлях развіцця эканомікі за кошт пашырэння вытворчасці і прыцягнення дадатковых капіталаў і працоўных рук.
|