Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ХРАНАЛОГІЯ


Date: 2015-10-07; view: 614.


План

1. Нарастанне крызіснай сітуацыі. Перабудова і яе вынікі.

2. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Асноўныя рысы яе сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця ў сучасных умовах.

3. Беларусь на міжнароднай арэне. Знешняя палітыка ў 90-я гг.

4. Беларусь на сучасным этапе. Змены ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці.

5. Беларускае замежжа. Эміграцыя і яе культура.

 

1985 г., красавік – узяты курс на «паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця» у СССР.

1985-1991 гг. – правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы.

1986 г., 26 красавіка – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

1989 г., чэрвень – заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.

1990 г. – Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон “Аб грамадскіх аб'яднаннях”, “Аб мовах у Беларускай ССР”, аб уласнасці ў Беларусі, які прадугледжваў наяўнасць прыватнай, калектыўнай і дзяржаўнай уласнасці.

1990 г., 27 ліпеня – Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Прыняты закон «Аб культуры ў Беларускай ССР».

1991 г., сакавік – усесаюзны рэферэндум аб лёсе СССР. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7% ад усіх, хто прыняў удзел у рэферэндуме.

1991 г., 19–21 жніўня – утварэнне Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу (ДКНС), увядзенне надзвычайнага становішча ў СССР (спроба дзяржаўнага перавароту).

1991 г., 25 жніўня – прыняццё Вярхоўным Саветам БССР закона «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР».

1991 г., 26 жніўня – прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап – этап незалежнай дзяржавы.

1991 г., 17 – 19 верасня –сесія Вярхоўнага Саветапрыняла рашэнне перайменаваць БССР у “Рэспубліку Беларусь”, а ў скарочаных назвах – «Беларусь». Зацверджаны законы «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь».

1991 г., 8 снежня – падпісанне Пагаднення аб стварэнні СНД.

1992 г. – адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН; падпісанне Рэспублікай Беларусь у Хельсінкі Заключнага акта Савета па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь бяз'ядзернай зонай і дзяржавай, якая імкнецца да нейтралітэту. Канчатковы вывад ядзернай зброі за межы рэспублікі – 1996 г.

1992 г.– прыняцце закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

1992 г.– пачатак правядзення ў г. Віцебску Беларуссю, Расіяй і Украінай фестывалю песні “Славянскі базар” .

1993 г.– уваходжанне Рэспублікі Беларусь у Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

1993 г. – увядзенне ў абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

1993 г. – пачатак правядзення ў г. Маладзечне фестывалю маладых выканаўцаў беларускай песні.

1994 г., люты – Беларусь упершыню накіравала нацыянальную каманду на ХVІІ зімовую Алімпіяду ў Нарвегіі.

1994 г., 15 сакавіка– прыняцце Вярхоўным Саветам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

1994 г., 10 ліпеня – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.

1995 г., 14 мая– рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях дзяржаўнага статуса беларускай і рускай моў, новай дзяржаўнай сімволікі (герба і сцяга), эканамічнага збліжэння (інтэграцыі) з Расіяй.

1995 г. – далучэнне Беларусі да Праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».

1996 г., 2 красавіка – падпісанне Дагавора аб стварэнні Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

1996 г., 24 лістапада – рэспубліканскі рэферэндум, які адобрыў унясенне дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і перанясенне Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня.

1996 г. – Рэспубліка Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на ХХVI Алімпійскіх гульнях у Атланце (ЗША).

1997 г., 2 красавіка – утварэнне Саюза Беларусі і Расіі.

1996, 2001, 2006, 2010 гг. – першы, другі, трэці і чацвёрты Усебеларускія народныя сходы.

1999 г., 8 снежня – падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

2000 г. – заснаванне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС).

2001, 2006, 2010 гг. – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перамогу на выбарах атрымаў А. Р. Лукашэнка.

2002 г. – зацвярджэнне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

2004 г., 17 кастрычніка – рэспубліканскі рэферэндум аб унясенні паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, звязаных з парадкам правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2004 г., сакавік – прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. (НСУР-2020).

2005 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гг.

2005 г. – падпісанне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій.

2006 г. – адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.

2007 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

2010 г., верасень– уступіў у дзеянне закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прыняты 23 ліпеня 2008 г.

2012 г., 1 студзеня – уступілі ў сілу 17 пагадненняў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі – стварэнне Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі.

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

Галоснасць– публічнасць, права чалавека выражаць публічна свае погляды і перакананні, свабода вуснага і пісьмовага слова, адкрытасць і даступнасць для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў дзяржаве і грамадстве.

Гаспадарчы разлік– метад кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі, заснаваны на ўліку выдаткаў вытворчасці, устанаўленні планавай даходнасці прадпрыемства; сістэма забеспячэння бясстратнай, прыбытковай работы вытворчых звенняў гаспадаркі і іх адказнасці за сваю дзейнасць.

Дэмакратызацыя– распаўсюджванне і замацаванне формаў дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

Дзяржава прававая– прававая форма арганізацыі і дзейнасці публічнай палітычнай улады і яе ўзаемаадносін з індывідамі як суб'ектамі права.

Дзяржава сацыяльная– дзяржава, якая імкнецца забяспечыць кожнаму грамадзяніну належныя ўмовы існавання, сацыяльнай абароненасці, саўдзельніцтва ў кіраванні вытворчасцю.

Ідэалогія беларускай дзяржавы –сукупнасць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства.

Інвестыцыі– доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіны эканомікі ўнутры краіны і за мяжой.

Інтэграцыя(лац. integer – цэлы) – працэс, вынікам якога з'яўляецца дасягненне адзінства і цэласнасці, узгодненасць унутры сістэмы, заснаванай на ўзаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці асобных спецыялізаваных элементаў.

Канстытуцыя– асноўны закон дзяржавы, што вызначае яе грамадскае і дзяржаўнае ўладкаванне, парадак і прынцыпы ўтварэння органаў улады, выбарчую сістэму, асноўныя правы і абавязкі грамадзян.

Нацыянальны суверэнітэт– незалежнасць і поўнаўладдзе суб'екта дзяржаўна-палітычных і прававых адносін пры прыняцці рашэнняў у межах сваёй кампетэнцыі і выкананні паўнамоцтваў улады. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г.

Нейтральная дзяржава– дзяржава, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах) і ваенна-палітычных саюзах.

Парламент (Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь) –вышэйшы заканадаўчы орган Рэспублікі Беларусь; складаецца з дзвюх палат: Савета Рэспублікі і Палаты Прадстаўнікоў.

Самафінансаванне– сістэма гаспадарання, пры якой прадпрыемствы пакрываюць свае бягучыя затраты і затраты на расшыранае ўзнаўленне з уласных крыніц.

Савет Міністраў –выканаўчая галіна ўлады ў Рэспубліцы Беларусь, цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання.

Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка –мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуе дзяржаўны і прыватны сектары эканомікі, а дзяржава займае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва.


<== previous lecture | next lecture ==>
ЛІТАРАТУРА | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.035 s.