|
КАНТРОЛЬНЫЯ ТЭСТЫDate: 2015-10-07; view: 800. 1. Канчатковае засяленне тэрыторыі Беларусі першабытным чалавекам адбылося ў: ¨ 1) сярэднім палеаліце; ¨ 2) верхнім палеаліце; ¨ 3) мезаліце; ¨ 4) неаліце. 2. Першая спроба засяліць землі Беларусі была здзейснена: ¨ 1) індаеўрапейцамі; ¨ 2) неандэртальцамі; ¨ 3) краманьёнцамі; ¨ 4) балтамі. 3. Асноўнымі спосабамі здабывання ежы ў каменным веку было: ¨ 1) збіральніцтва; ¨ 2) земляробства; ¨ 3) паляванне; ¨ 4) рыбалоўства. 4. З'яўленне вытворчасці керамічнага посуду адбылося ў: ¨ 1) мезаліце; ¨ 2) неаліце; ¨ 3) бронзавым веку; ¨ 4) жалезным веку. 5. Пераход да жывёлагадоўлі і земляробства адбыўся ў: ¨ 1) мезаліце; ¨ 2) неаліце; ¨ 3) бронзавым веку; ¨ 4) жалезным веку.
6. Зледзяненняў на тэрыторыі Беларусі было: ¨ 1) 2; ¨ 2) 3; ¨ 3) 4; ¨ 4) 5. 7.Упершыню чалавек з'явіўся на тэрыторыі Беларусі ў эпоху: ¨ 1) ніжняга палеаліту; ¨ 2) сярэдняга палеаліту; ¨ 3) верхняга палеаліту; ¨ 4) мезаліту. 8. Краманьёнцы жылі на тэрыторыі Беларусі ў эпоху: ¨ 1) ніжняга палеаліту; ¨ 2) сярэдняга палеаліту; ¨ 3) верхняга палеаліту; ¨ 4) мезаліту. 9. Стаянкі ў Беларусі пакінулі пасля сябе: ¨ 1) славяне; ¨ 2) індаеўрапейцы; ¨ 3) краманьёнцы; ¨ 4) балты. 10. Востраканечнік і скрэбла эпохі сярэдняга палеаліту были знойдзены: ¨ 1) на Юравіцкай стаянцы; ¨ 2) на Бердыжскай стаянцы; ¨ 3) каля вёскі Абідавічы; ¨ 4) каля пасёлка Краснасельскі ў Гродзенскай вобласці. 11. Эпоха мусцье гэта: ¨ 1) верхні палеаліт; ¨ 2) сярэдні палеаліт; ¨ 3) ніжні палеаліт; ¨ 4) мезаліт.
12. Старажытны чалавек вынайшаў лук і стрэлы ў эпоху : ¨ 1) мусцье; ¨ 2) мезаліту; ¨ 3) бронзавага веку; ¨ 4) неаліту. 13. Першыя заняткі жывёлагадоўляй і прымітыўным земляробствам на тэрыторыі Беларусі адбыліся ў эпоху: ¨ 1) ранняга палеаліту; ¨ 2) сярэдняга палеаліту; ¨ 3) мезаліту; ¨ 4) неаліту. 14. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі працягваўся: ¨ 1) 35 – 9 тысяч гадоў да н.э.; ¨ 2) 9 – 5 тысяч гадоў да н.э.; ¨ 3) пачатку ІІ тыс. – канца VІІІ ст. да н.э.; ¨ 4) VІІ ст. да н.э. – канца V ст. н.э. 15. Эпоха мусцье на тэрыторыі Беларусі працягвалася: ¨ 1) 100 – 35 тысяч гадоў да н.э.; ¨ 2) 35 – 5 тысяч гадоў да н.э.; ¨ 3) 35 – 9 тысяч гадоў да н.э. ¨ 4) VІІ ст. – н.э. да V ст. н.э. 16. Ранні жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся ў: ¨ 1) VІІІ- VІІ стст. да н.э. ¨ 2) VІІ- VІ стст. да н.э. ¨ 3) VІ-V стст. да н.э. ¨ 4) V-ІV стст. да н.э. 17. Эпоха ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі працягвалася: ¨ 1) з пачатку ІІ тыс. да канца VІІІ ст. да н.э.; ¨ 2) з пачатку ІІ тыс. да н.э. і да V ст. н.э.; ¨ 3) з VІІ ст. да н.э. і да V ст. н.э.; ¨ 4) з канца V тыс. да VІІІ ст. да н.э. 18. Бацькоўская радавая абшчына з'яўляецца ў эпоху: ¨ 1) неаліту; ¨ 2) бронзавага веку; ¨ 3) жалезнага веку; ¨ 4) ранняга сярэднявечча. 19. Умацаванае паселішча, якое ўзнікла ў Беларусі ў канцы бронзавага і пачатку ранняга жалезнага вяку называецца: ¨ 1) засценак; ¨ 2) горад; ¨ 3) гарадзішча; ¨ 4) селішча. 20. Летапісная Літва, на думку сучасных гісторыкаў, знаходзілася: ¨ 1) на тэрыторыі старажытнай Жамойці; ¨ 2) у міжрэччы Дняпра і Заходняй Дзвіны; ¨ 3) у міжрэччы Прыпяці і Сажа; ¨ 4) у Верхнім Панямонні.
|