|
Гаспадарка беларускіх зямель у канцы 18 ст першай палове 19 ст. Эканамічныя рэформы 1830-1850Date: 2015-10-07; view: 606. Першая палова XIX ст. адзначана працэсам разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі, для якой былі уласцівы наступныя асаблівасці: Манапольнымі ўласнікамі капіталаў на Беларусі заставаліся памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў штурхала іх да арганізацыі у сваіх маентках розных прамысловых прадпрыемстваў. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і у гэтых адносінах мела велізарныя перавагі над пра- мысловымі прадпрыемствамі, што належалі купцам і мяшчанам. Панавала буйное дваранскае землеўладанне (3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян). Буйным памешчыцкім гаспадаркам было значка лягчэй прыстасоўвацца да патрэб рынку. Яны будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны - суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя. Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. У сувязі з ростам попыту на збожжа у Заходняй Еўропе плошча ворных зямель павялічылася у 3 — 4 разы. Вырошчваліся жыта, авес, ячмень. Увядзенне у севазварот бульбы садзейнічала пераходу з трохполля на чатырохполле На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя льскай гаспадаркі. Вылучаліся рэгіены, якія займаліся вытворчасцю льну, бульбы, цукровых бура-коў, танкаруннай авечкагадоўляй. 5. Для павелічэння сваей вытворчасці памешчыкі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі шматпольныя севазвароты, паляпшалі пароды жывелы. Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ен атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі памешчыцкіх і дзяржаўных (казенных). Памешчыцкія сяляне складалі больш за ¾ усіх сялян, дзяржаўныя — 1/5 частку сялянскага люду, коль-касць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай. Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя—удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і бу-доўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. 3 пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчы-ну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма паншчыны павялічылася ўдвая. 3-за работы на панскай гаспадар-цы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх на-дзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі таксама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства -агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі. Становішча сялян даходзіла да крытычнага у гады неўраджаяў, якія паўтараліся даволі часта. Асабліва страшным быў неўраджай 1844 1846 гг., які ахапіў усю Беларусь. Эканамічны патэнцыял беларускіх гарадоў быў слабым. Гарадская прамысловасць у першай палове XIX ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай рамес-най вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Беларусі было ўсяго 104 мануфактуры. Пачатак фабрычнай вытворчасці быў пакладзены ўсталяваннем у 1825 -1827 гг. паравых рухавікоў на суконных прадпрыем-ствах у мястэчках Косава Слонімскага і Хомск Коб-рынскага паветаў. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, які пачаўся у 40-я гг. XIX ст., праявіўся у: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай ве'скі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі. Усе тэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступіў граф Петр Кісялеў міністр дзяржаўных маемасцей. У 1839 - 1845 гг. ен здзейсніў рэ-форму кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Рэформы Кісялева істотна палепшылі становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У дзяржаўных мае'н-тках былі ліквідаваны фальваркі і паншчына, зямель-ныя надзелы павялічыліся, зменшылася грашовая рэн-га. Перавод на чынш (грашовая рэнта) садзейнічаў узмацненню сувязяў сялянскай гаспадаркі з рынкам, развіццю хатніх і адыходных промыслаў. Прызнавалася грамадзянская свабода дзяржаўных сялян (правы на атрыманне спадчыны і ўласнасці, на заняткі гандлем і промысламі), што выгадна адрозні-вала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. У 1840 г. была падрыхтавана інвентарная рэформа, якая прадугледжвала ўнармаванне памера павіннасцей памешчыцкіх сялян шляхам складання інвента-роў-спісаў сялянскіх павіннасцей. Ствараліся дваран-скія камітэты для разгляду і складання інвентароў у памешчыцкіх маентках. Афіцыйна складванне абавяз-ковых інвентароў было завершана у 1849 г. Аднак іх перагляд і выпраўленне па прычыне супраціўлення памешчыкаў расцягнуліся да 1857 г. Інвентарная рэформа некалькі паслабіла павіннасны прыгнет сялян, але, па сутнасці, мала што змяніла у становішчы сялян, не вырашыла важнейшага пытання - аб сялянскім землекарыстанні. Такім чынам, эканамічныя рэформы 40 - 50-х гг. П. Кісялева мелі вышкам адказ ад паншчыны і пера-вод на чынш дзяржаўных сялян, змяненне іх прававо-га статуса, ўнармаванне павіннасцей памешчыцкіх сялян, аднак былі не здольны значна палепшыць іх ма-тэрыяльнае становішча.
|