rus | ua | other
Home
Random lecture
|
Развіццё культуры у пасляваенны час
Date: 2015-10-07; view: 615.
У другой палове 50-х — першай палове 80-х гг. назіраліся значныя дасягненні ў культуры У гэты час асабістае месца належыла літаратуры. Галоўная тэматыка ў ёй - мінулая вайна. Асабліва многа зрабілі, каб данесці ІІраўду аб вайне I. Шамякін («Трывожнае шчасце»,), В. Быкаў («Алыіійская балада», «Жураўліны крык», «Кар'ер»), I. Чыгрынаў («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві»), А. Адамовіч («Хатынская аповесць»), I. Навуменка («Сасна пры дарозе»). У якасці вядучага жанру літаратуры ўсталяваўся беларускі раман.Важнай падзеяй 60-х гг. стаў раман 1. Мележа «Людзі на балоце» з трылогіі «Палеская хроніка», У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Набывае вядомасць паэзія М. Танка, А. Куля-шова, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, П. Броўкі. 60-я - 70-я гг. - росквіт беларускага маыументальнага мас-тацтва. У 1969 г. да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў былі адкрыты мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Курган славы» (скульптар А.Бембель), «Хатынь». Аўтар цэнтральнай скулыітуры «Хатыні» — «Няскораны чалавек» - С.Селіханаў. Яму належаць такія вядомыя манументы, як помнік Канстанціну Заслонаву ў Оршы, Марату Ка-зею Мінску, братам Іавну і-Міхаілу Цубам у Салігорскім раёне. У 1972 г. Беларусь свят'куе 90-годдзе Народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да гэтай даты ў. .Мінску былі ўстаноўлены помнікі Янку Купалу (скульптары: А. Анікейчык, Л. Гумілёўскі, А. Заспіцкі) і Якубу Коласу (скульптар 3. Азгур). У 1974 г. у Полацку адкрыты помнік Францішку Скарыну (скулыітар А. Глебаў). У 60-я - 70-я гады набывае вядомасць тэматычнымі карцінамі аб вайне М. Савіцкі: «Партызанская мадона», цыкл карцін «Лічбы на сэрцы», прысвечаны вязням фашысцкіх лагераў. Буйным дасягненнем у адукацыі з'явілася ўвядзенне з 1959 г. абавязковай сярэдняй адукацыі. На пачатку 60-х гг. сталі адкрывацца ПТУ, пашырылася і ўмацавал"ася матэрыяльна-тэхнічная база ВНУ. Значныя вынікі дасягнуты па навуковых распрацоўках. Сталі лаўрэатамі Ленінскай прэміі акадэмікі АН БССР М. Ельяшэвіч за навуковыя працы ў ^аліне фізічных навук і V. Платонаў за работы ў галіне матэматыкі. Такім чынам, у культуры, навуцы і адукацыі БССР гэтага перыяду былі дасягнуты значныя поспехі.
|