Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Становішча сельскай гаспадаркі пасля вызвалення рэсп. Калектыв у заход абласцях БССР і яе вынікі.


Date: 2015-10-07; view: 500.


Адной з найболыл істотных праблем, з якой сутыкнулася сельскагасдадарчая вытворчасць БССР, стаў недахоп людскіх рэсурсаў. Многія салдаты, што вярнуліся з вайны, былі кале­камі, няздольнымі выконваць цяжкую сялянскую работу; іншыя, пажыўшы месяц-другі, падаваліся ў горад, рабочыя пасёлкі, уладкоўваліся на працу ў МТС. Калгас амаль нічога не даваў земляробам за іх самаадданую працу. Большасць калгаснікаў не атрымлівала заработную плату. Цяжкім было становішча ў жывёлагадоўлі. Грамадскае пагалоўе ў калгасах расло хутчэй, чым прадукцыйнасць жывёлы. Нарыхтоўка кармоў была нездавальняючай. План пасеву кармавых культур штогод не выконваўся, а ў некаторых гаспадарках ён рэалізоўваўся толькі напалову. Буйным недахопам, які адчувальна адбіваўся на эканоміцы калгасаў, было тое, што сродкі ад рэалізацыі дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі пакрывалі толькі невялікую частку выдаткаў гаспадаркі. Сельскагаспадарчая прадукцыя пастаўлялася дзяржаве па цэнах намнога ніжэйшых яе сабекошту. Цэны на прадукты жывёлагадоўлі на калгасным рынку былі ў 10-12 разоў вышэйшыя за закупачныя, але ніжэйшымі сабекошту прадукцыі і для кал-гасаў і саўгасаў, і для сялян. На пачатку 1950-х гг. паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі БССР былі ніжэй, чым у першы пасляваінны 1946 год. Яна аказалася ў крызісным стане не толькі ў выніку ваенных разбурэнняў, але і страт, нанесеных ёй калектывізацыяй. У заходнебеларускай вёсцы стварэнне калгасаў пачалося ў 1939-1940 гг. У першыя пасляваенныя гады гэты працэс праходзіў даволі марудна. Да канца 1946 г. было адноўлена і арганізавана ўсяго 133 калгасы (0,56% усіх сялянскіх гаспадарак). Аднак у лютым 1949 г. XIX з'езд КП(б)Б абвясціў у заходніх абласцях масавую калектывізацыю. Калектывізацыя праводзілася даволі энергічна. На працягу 1949 г. узровень калектывізацыі дасягнуў 40%, на 1 студзеня 1950 г. у заходніх абласцях налічвалася каля 5000 калгасаў. Згодна афіцыйных звестак калектывізацыя ў заходняй частцы Беларусі была завершана на працягу 1951-1952 гг. У гэты ж час была сселена большасць хутароў, ліквідаваны заможныя гаспадаркі, узмоцнены падатковы прэс на аднаасобнікаў. Разбураўся жыццёвы уклад сялянства.


<== previous lecture | next lecture ==>
Stylistic transposition of adjectives and pronouns. | Момент інерції –це міра інерції при обертовому русі, залежить від розмірів, форми, маси тіла та її розподілу відносно осі обертання.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.679 s.