|
Рост сялянскага рухуDate: 2015-10-07; view: 658. Пагаршэнне становішча сялянства. АГРАРНЫЯ РЭФОРМЫ. СЯЛЯНЕ І ПАЎСТАННЕ 1863 Г. НА БЕЛАРУСІ У канцы 50-х гадоў XIX ст. у Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Яе ўзнікненне было падрыхтавана ўсім ходам эканамічнага і сацыяльна- палітычнага развіцця краіны. К гэтаму часу крызіс феадальна-прыгонніц. кай сістэмы дасягнуў свайго апагея. Новыя прадукцыйныя сілы ўсё больа уступалі ў антаганістычныя супярэчнасці са старымі вытворчымі адносіна- мі. Крызіс феадальнага эканамічнага базісу прывёў, у сваю чаргу, да глы- бокага крызісу феадальнай надбудовы, калі пануючыя класы страцілі маг- чымасць кіраваць краінай ранейшымі метадамі, а таксама да рэзкага ўздыму вызваленчага, у тым ліку масавага сялянскага, руху. На абвастрэнне сацыяльных адносін на вёсцы ў канцы 50-х гадоў зкач- на паўплывалі ўзмацненне прыгнёту сялян1 і вынікі паражэння Расіі ў Крымскай вайне. Апошняя сур'ёзна падарвала эканоміку краіны і асабліва цяжка адбілася на становішчы сялянства. Крызіс прыгонніцкай сістэмы гаспадарння, што ўзнік у Расіі ў 30-я га- ды XIX ст., суправаджаўся ўзмацненнем эксплуатацыі сялян. Рост тавар- насці панскай гаспадаркі ва ўмовах феадалізму дасягаўся галоўным чынам за кошт прыгоннага сялянства. Пашырэнне плошчы фальварковай (пан- скай) ворнай зямлі вяло да скарачэння зямель, якія знаходзіліся ў карыс- танні сялян. Яно ж цягнула за сабой павелічэнне сялянскіх павіннасцей на карысць памешчыка. Для апрацоўкі панскіх зямель пры руціннай тэхніцы і нізкай прадукцыйнасці працы прыгонных патрабавалася ўсё болыпая колькасць рабочай сілы. Таму на працягу другой чвэрці XIX ст. павялічва- лася норма паншчыны і адзначаўся рост колькасці сялян, якія выконвам гэтую павіннасць. Узмацненне эксплуатацыі сялян асабліва яскрава праявілася ў канцы 50-х гадоў XIX ст. Пры феадалізме абавязковай умовай існавання панскай гаспадаркі з'яўлялася ўзнаўленне гаспадаркі прыгонных сялян. Селянін без зямлі і рабочай жывёлы быў няздатным аб'ектам феадальнага прыгне-чання. Таму, калі памешчык не хацеў пазбаўляць сябе дармонай рабочай сілы, ён не мог павялічваць бясконца нормы сялянскіх наніннасцой. Сітуацыя змянілася, калі памешчыкі зразумелі, што прыгон дажывае аношнія гады. Першыя звесткі аб хуткім вызваленні сялян сталі для іх сігналам для ўзмацнення рабавання прыгонных. На час адмены прыгону памешчыкі імкнуліся сканцэнтраваць у сваіх руках большую частку зямлі і звесці да мінімуму колькасць сялян, якія ва ўмовах будучай рэформы змаглі б прэтэндаваць на надзяленне ёю. У многіх маёнтках пачалося масавае абеззямеленне сялян. Яно дасягалася шля- хам памяншэння сялянскіх надзелаў. Частку сялян поўнасцю пазбаўлялі іх альбо перасялялі на неўрадлівыя землі. Прашэнні сялян на царскае імя ў перадрэформенны перыяд былі пе- рапоўнены скаргамі на абеззямеленне іх памешчыкамі, на перасяленне на пустэчы, балоты. Так, сяляне вёсак Рабіцкае і Прыкалессе Пружанскага павета Гродзенскай губ. пісалі, што памешчык настолькі зменшыў памеры іх сенажацей і палеткаў, што яны не маюць магчымасці пракарміць сябе, сваю сям'ю і жывёлу'. Калі сяляне вёскі Кульбакі Лідскага павета Вілен- скай губ. паскардзіліся на памешчыка Падгурскага, што той выганяе іх «са спадчынных прадзедаўскіх хат» і «забірае самаўпраўна» зямлю, дык той заявіў ім, што «гэта яго зямля і што ён захоча, то з ёю і... зробіць»2. Частка землеўласнікаў, падобна памешчыку Гродзенскай губ. Гажыцу3, пад мар- кай ліквідацыі цераспалосіцы перасяляла прыгонных на неўрадлівую зям- лю, ад якой, як пісалі, напрыклад, сяляне маёнтка Галенчыцы Брэсцкага павета, апошнія не мелі «рапгуча ніякай карысці з нагоды дрэннай якасці гэтай глебы»\ Факты абеззямелення сялян напярэдадні рэформы 1861 г. вымушаны былі прызнаць і ўлады. Віленскі генерал-губернатар М. М. Мураўёў адзна- чаў, што з 1857 г. «некаторыя памешчыкі сілком адбіралі ў сялян участкі і далучалі іх да сваіх фальваркаў ці аддавалі ў часовае карыстанне пабочным асобам, каб такім чынам, пры канчатковым развярстанні5, пакінуць за са- бой як мага болып зямлі»6. Апошнія гады існавання прыгону адзначаны таксама масавым пераво- дам часткі сялян у дваровыя ці насільным вызваленнем іх ад прыгоннай залежнасці. Тым самым памешчыкі не толькі штучна змяншалі лік сялян, якія мелі права на зямельны надзел у адпаведнасці з будучай рэформай, але і пашыралі свае ворныя землі за кошт надзелаў прыгонных, што былі пераведзены ў дваровыя ці адпушчаны без зямлі на волю. Напрыклад, у Віленскай губ., паводле няпоўных даных, напярэдадні рэформы было вы-звалена ад прыгоннай залежнасці.
Выгнаныя з зямлі і пазбаўленыя сродкаў да існаваннясяляне траллялі ў безвыходнае становішча. Не лепшым быў стан і тых, каго памешчык пазбавіў часткі зямлі, перасяліў на «пясочак». Урэзаныя надзелы не забяспечвалі сялянскія сем'і сродкамі да жыцця. 3 ростам плошчы панскай ворнай зямлі ўзрасталі нормы паншчыны, павялівалася колькасць сялян, якія выконвалі гэту павіннасць. Па ўдзельнай вазе апошніх Беларусь у канцы 50-х гадоў XIX ст. займала адно з першых месц у Расійскай імперыі. 97% панскіх сялян знаходзіліся на пан- шчыне6. У Літве, Заходняй і Цэнтральнай Беларусі скрозь парушаўся па- мер сялянскіх павіннасцей на карысць памешчыкаў, што быў зафіксаваны ўінвентарах . У параўнанні з пачаткам стагоддзя адпрацовачныя павіннас- ці напярэдадні рэформы 1861 г. на Беларусі павялічыліся ў 1,5—2 разы1. Сяляне вёскі Лаша Гродзенскага павета пісалі, што памешчыца прымушае іх працаваць замест трох дзён увесь тыдзень «з усёй сям'ёй адной гаспа- даркі», не пакідаючы ім часу для апрацоўкі ўласных участкаў9. Памешчык Пружанскага павета Гродзенскай губ. Карназіцкі, як адзначалі яго пры-гонныя ў прашэнні на імн Аляксандра II, «на дзённа, не цыключаючы напат. Рост феадальна-прыгонніцкага ўціску, узмацненне пазаэканамічнага прымусу выклікалі незадавальненне сялян, вялі да абвастрэння класавай барацьбы на вёсцы. За 1856—1860 гг. у цэлым па краіне сялянскіх хваля- ванняў адбылося ў 5,4 раза больш у параўнанні з папярэднімі пяццю гадамі3. У 1859 г. рухам былі ахоплены 33 губерні, у 1860 г. — 35, у 1861 г. — 43 губерні4. Чуткі аб маючай адбыцца адмене прыгону актывізавалі барацьбу сялян. Рэскрыпт цара на імя віленскага генерл-губернатара У. I. Назімава ад 20 лістапада 1857 г. быў успрыняты імі як абвяшчэнне волі. 3 трывогай на- зіраючы за настроем людзей у беларускай і літоўскай вёсках, генерал- губернатар паведамляў, што «паміж сялянамі рояцца чуткі, што нібыта ў хуткім часе скасуюцца ўсе работы і плацяжы»5. Сярод іх мацнела ўпэўне- насць, пгго «воля для сялян ужо абвешчана»6, але памешчыкі ўтойваюць яе. У гэтых адносінах характэрнымі з'яўляюцца падзеі, што адбыліся ў 1859 г. у маёнтку памешчыцы Лакіс Полацкага павета Віцебскай губ. Да яе прыйшла пераапранутая ў мужчынскую вопратку ўцякачка з прыгонных і выдаючы сябе за чыноўніка, патрабавала ад імя ўлад вызвалення ўсіх сялян7. Узмацненне сялянскага руху мясцовыя ўлады непасрэдна звязвалі з ча- каннем сялянамі хуткай волі. Як паведамляў віцебскі губернатар міністру ўнутраных спраў, «ўсюды праяўляецца дух смеласці ад чутак пра сялян- скую волю, якія разносяцца невядомымі асобамі»8. У распаўсюджанні такіх чутак актыўна ўдзельнічалі адстаўныя і бестэрміноваадпускныя салда- ты і сяляне-адыходнікі9. У перадрэформенныя гады сялянскі пратэст супраць прыгонніцтва прымаў разнастайныя формы. Па-ранейшаму шырокае распаўсюджанне вы памешчыкаў, 2 — напады на сядзібы, 2 оыпадкі калоктьфшх нысочак панскіх лясоў'. Найбольш распаўсюджанай была адмова сялян ад ныкананнн паноічы- ны. У сувязі з чаканнем хуткай волі сяляне многіх маёнткаў парасгьналі выходзіць на паншчыну. Аб масавых адмовах выконваць гэту павіннасць паведамлялі мясцовыя ўлады з Копыскага гіавета Магілёўскай губ/, Ма- зырскага і Бабруйскага паветаў Мінскай губ.3, Вілейскага і Дзісенскага па- ветаў Віленскай губ.4 і шэрагу іншых. Выст)гпленні сялян у гэты перыяд вызначаліся ўпартасцю ў адстрйван- ні сваіх інтарэсаў і масавасцю. Сяляне не толькі абараняліся, але і самі час- та пераходзілі ў наступ, уступаючы ў сутычкі з адміністрацыяй маёнткаў, гіаліцыяй, вайскоўцамі. Так, сяляне м. Грэск Слуцкага павета Мінскай губ., пасля таго як яны адмовіліся ад разлікаў з эканоміяй, «вялікім натоўпам з дзёрзкасцю і азартам аказалі адкрытае супраціўленне» павятоваму мар- шалку, 1 затым і вайскрўцам, якія былі выкліканы для іх уціхамірання. На абаррну мужрў паўсталі,загаварылі званы. Сяляне заявілі, што «хутчэй іх перарэжуць, чым прымусяць да разлікаў з эканрміяй»5. Герцэнаўскі паведамляў, што сяляне маёнтка Нясвіж Мінскага павета прагналі 300 панскіх наймітаў, якія спрабавалі забраць у іх палеткі за адмрву плаціць патрреную арэндную плату6. Сяляне памешчыка Незабы- трўскага (Бабруйскі павет) нанеслі пабрі спраўніку і станаврму прыставу, якія прыбылі для падаўлення хвалявання. Пры арышце кіраўнікрў выступленняў сяляне нярэдка спрабавалі сілай вызваліць іх, як гэта было, напрыклад, у в. Старынкі Мінскага павета. Па дарозё у мінскую турму на канвой напаў'натоўп мужчын, жанчын і дзяцей 1 адбіў арыштаваных сваіх аднавяскоўцаў Казіміра Адамовіча і Васіля Голуба8. Двойчы адбівалі свайго арыштаванага важака Сямёна Якавіна сяляне маёнтка Капцэвічы Мінскай губ.9 Вопыт барацьбы паступова прыводзіў сялян да ўсведамлення неабходнасці аб'яднання не толькі ў маштабах адной вёскі, усягр маёнтка, а нават і некалькіх суседніх маёнтКаў. Гэту думку добра выказаў адзін з арыштава- ных сялян маёнтка Астраўляны Віцебскай губ. Пасля таго як хваляванне было падаўлена з дапамогай вайскоўцаў, ён сказаў: «Трэба было пачакаць, пакуль усе згуртуюцца разам»10. Сапраўды, у суседніх маёнтках сяляне таксама рыхтаваліся да выступлення. Аднак, замест таго каб падтрымаць прыгонных з маёнтка Астраўляны, яны чакалі чыходу г-тій барацьбы Беларусі канца 50-х гадоў вядомы выпадкі, калі адначасова выступалі супраць прыгону. У прыватнасці, Дзісенскім павеце Віленскай губ. сяляне чатырох маонткаў конваць паншчыну. Толькі прысылка дзвюх рот салдат пр/лму» ілл сяллл падпарадкавацца ўладам'. У Вілейскім павеце той жа губерні сялхт. Ш суседніх маёнткаў адмовіліся ад выканання павіннасцей на карысць памешчыкаў. Пры гэтым адзін з уладальнікаў, пад уражаннем ад сялянскай салідарнасці, пайшоў на пэўныя ўступкі сваім прыгонным. Двух 1 шых памешчыкаў ад аналагічных уступак выратавала масавас яокараянл сялян розгамі, арыпгг сялянскіх важакоў і экзекуцыйны пастой вайскоўцаў2 Аб упартасці барацьбы сялян сведчыць пасылка на месцы хваляванняў паліцыі і салдат. Адчуваючы сваё ўзрастаючае бяссілле перад націсклм ся. лян, улады ўсё часцей у барацьбе з імі сталі ўжываць ваенную сілу. ш Беларусі напярэдадні рэформы 1861 г. кожнае чацвёртае хваляванне было падаўлена з дапамогай войск3. Такі ж малюнак назіраўся і ў цэлым па Расіі, У 1859 г. 28% хваляванняў было падаўлена з дапамогай войск, у 1860 г. — 26%\ Барацьба сялян у канцы 50-х гадоў XIX ст. была накіравана супраць прыгону. Пры гэтым сялянскія "ўяўленні а& сваб'адзе"не СутГаДалі з тымі планамі адмены ето, якія выношваліся памешчыкамі і ва ўрадавых канцы- лярьшх. У паняцце «волі» сяляне ўкладвалі не толькі асабістае вызваленне ад прыгоннай залежнасці, але і надзяленне зямлёй, адмену ўсіх феадаль- ных павіннасцей, ураўнаванне ў правах з іншымі саслоўямі. Як сведчыў віленскі жандарскі афіцэр, «сяляне не могуць зразумець, як можна вызва- ліць іх без зямлі»5. Гэта ўпэўненасць у сваім праве на зямлю была настолькі агульная для ўсіх панскіх сялян Расіі, што III аддзяленне ў палітычным аглядзе за 1858 г. вымушана было прызнаць, пгго, на думку сялян, «зямля столькі ж належыць ім, колькі і памешчыкам; яшчэ болып упэўнены, што ім належаць дамы і сядзібы»6. Таму панскія патрабаванні і першапачат- ковыя планы царызму аб беззямельным вызваленні сялян з выкупам ад- ных сядзіб, чуткі пра якія пранікалі ў сялянскія масы, выклікалі ў іх здзіўленне і пратэст. У прыватнасці, сяляне не разумелі, як гаварылася ў гэтым жа аглядзе, «чаму яны павінны будуць выкупляць сядзібы, якія імі аббудаваны і ў якіх жылі бацькі і дзяды іх»7. Сялян магла задаволіць толькі бязвыплатная перадача ім зямлі, без усякага выкупу і павіннасцей за яе. Прычым сярод сялян Беларусі існаваў і такі пункт погляду, паводле якога ім належыць атрымаць не толькі тыя надзелы, што знаходзіліся ў іх ка- рыстанні, але і ўсю панскую зямлю. Пра гэта з трывогай паведамляу у Міністэрства ўнутраных спраў віцебскі іубернатар. У снсжш ІВГ>7 г ен пісаў, што сярод С5ілян губерні цыркулююць чуткі «аб намеры ўрлда длць волю панскім сялянам з перадачай ім часткі і нават усі;й панскай- най уласнасці» | Такім чынам, стыхійныя аграрныя патрабаванні сялянства былі ншірь* ваны на ліквідацыю феадальнай уласнасці на зямлю. Аб'ектыўна яно вы- СТўйала за СТЙйрЗШШ найб'ОЖШ спрыяльных умоў для росту кадіталіаку ў вёсцы, г. зн. за амерыканскі шлях яго развіцця1. Сваё асабістае вызваленне сл\яне звязвалі з наданнем ім грамадзянскіх правоў. Паводле слоў таго ж віцебскага губернаТара, оіл^гне быМ ўтіэўнены-г пгго не будзе «больш ад- рознення ў правах людзей розных саслоўяў і сгану»3. Гэта патрабаванне раўнапраўя азначала па сутнасці адмаўлення феадальных парадкаў4, ня- гледзячы на тое што самі сялянскія масы яшчэ не ўсведамлялі поўнай ва- рожасці для сябе феадальнай дзяржавы. У ходзе барацьбы сяляне ўсіупалі ў сутычкі з прадстаўнікамі ўлад, паліцыяй і вайскоўцамі, якіх пасылала супраць іх дзяржава. Аднак яны не атаясашівалі гэтых прадстаўнікоў ула- ды з усёй дзяржаўнай сістэмай і не выстаўлялі якіх-небудзь палітычных патрабаваннягў. Такая апалітычнасць сялян выявіласй і ў самым бунным народным вы- стутіленні сярэдзіны XIX стм якое ахапіла адначасова дзесяткі тысяч чала- век у 32 губернж Еўрапейскай Расіі. Маедца на ўвазе так званы рух за цвярозасць у канцы 1858 — пачатку 1860 гг. Узнік ён у Заходняй Беларусі і Літве і неўзабаве перакінуўся на ўсход. У ім удзельнічалі вясковыя і гарад- скія жыхары, але найболын шырока ён ахапіў дзяржаўных сялян. Рух быў накіраваны супраць адкупной сістэмы на гарэлку. Дзяржава, аддаючы на водкуп продаж гарэлкі, атрыіухлівада ад яго велізарны прыбытак. Ускос- ны падатак на гарэлку быў важнай крыніцай даходу дзяржаўнага бюджэ- ту5. У 1859 г. піцейныя зборы складалі 38% усіх дзяржаўных падаткаў, ці 106,1 млн. руб. Прычым сума гэтых збораў пастаянна рас\а. Такг у 1859 г. у параўнанні з 1854 г. яна павялічылася ў 2 разы. Адкупшчыкі ў сваім нічым не рэгламентаваным імкненні да абагачэння падымалі цану на гаралку, зні- жалі яе якасць. Толькі напярэдадні рэформы яны паднялі цэны ў 2—3 ра- зьЛ Сваёй бескантрольнай дзейнасцю адкупшчыкі выклікалі нянавісць у народзе. У перыяд рэвалюцыйнай сітуацыі яна вылілася ў масавы рух за цвярозасць, аб'ектыўна накіраваны супраць рабавання працоўных не толькі адкупшчыкамі, але і дзяржавай, якая стаяла за імі. Па сваймл' змесгу гэта стыхійная барацьба выражала пратэст сутіраць усён прыгонніцкан сістэмы1, хоць прыняла форму руху за двярозы стлн жыцця, яш ў расійскіх губерняў перарос у разгром піцсйных устаноў. Першыя суполкі цвярозасці ў Гродзенскай і Віленсклй губер*ях ЖЭ стварацца яшчэ ў 1858 г. У хуткім часе яны ўзніклі ў Віцебск/ій і ЬАШ^ш губернях. На Беларусі, па прыблізных падліках, у руху прынялі ўд^А 500 тыс. чалавек2. Сяляне ладзілі сходкі, на якіх давалі клягьу не вша. За яе парутаэнне прызначалі пакаранні. Рух працягваўся на Ек-ларусц ў 1860 г., але нідзе ў адрозненне ад многіх іншых губерняў краіны ^м ц^ выйшаў за рамкі легальнага пратэсту супраць адкупной сістэмьг V 11 руСж кіх губернях у 1859 г. ён скончыўся разгромам 260 піцейных устаноў*. нікам руху за цвярозасць стала адмена з 1 студзеня 1863 г. вінных водкуда* Тым не менш барацьба сялянскіх мас і ў гады рэвалюцыйнай сітуаіш| па-ранейшаму заставалася стыхійнай, раз'яднанай. У яе ўдзельнікаў пана- валі царысцкія ілюзіі і адсутнічала палітычная свядомасць. Не разумеючы к>\асавай прыроды царызму, сяляне ў сваёй свядомасці аддзялялі цара ад пануючага класа і ўсёй прыгонніцкай сістэмы, бачылі ў ім носьбіта вышэй- шай сп равядлівасці і свайго абаронцу. Між тым у гэты перыяд ужо з'явіліся рэвалюцыянеры, якія здолелі не толысі абгрунтаваць і сфармуляваць аграрную праграму сялянскіх мас Ра- сіі, але і спалучыць яе з палітычнымі патрабаваннямі і вызначыць шляхі ажыцдяўлення. Гэта былі рэвалюцыянеры-дэмакраты, якія выйшлі на па- літычную арэну ў эпоху адмены прыгону і ўзначалілі вызваленчы рух у краіне на буржуазна-дэмакратычным этапе яго развіцця4. Аграрная праграма была распрацавана М. Г. Чарнышэўскім, А. I. Гер- цэнг&і, М. А- Дабралюбавым. На старонках «Колокола», у органе дэмакра- тычнай інтэлігенцыі кСовремешшк» фармулявалася праграма рэвалю- цыйных дзеянняў. На артыкулах гэтых выданняў было выхавана цэлае пакаленне расійскіх рэвалюцыянераў. 3 нетраў нелегальных студэнцкіх і афіцэрскіх кружкоў, якія цесна супрацоўнічалі з М. Г. Чарнышэўскім. выйшлі кіраўнікі вызваленчага руху прыгнечаных народаў 3. Серакоўаа Я. Дамброўскі, К. Каліноўскі і іншыя актыўныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гг. у Каралеўстве Польскім, Беларусі і Літве. Менавіта пед ушшвам рускай перадавой публіцыстыкі, артыкулаў Чарнышэўскага, Гер- цэна ў першую чаргу можна растлумачыць вызваленне часткі прадстаў- нікоў апалячанай шляхты Беларусі ад шляхецкай абмежаванасці ў пог,\я- дах і яе пераход на пазіцыі рэвалюцыйнага дэмакратызму. У цэнтры ўвагі новага пакалення рэвалюцыянераў апынулася і сялян- скае пытанне, якое, па ацэнцы Чарнышэўскага, у 50-х гадах стала «адзі- ным прадметам усіх думак, усіх размоў»5.1 гэта не выпадкова. У сярэдзше стагоддзя «ўсе грамадскія пытанні зводзіліся да барацьбы з прыгонам і ягрэшткамі»1. З'яўляючыся ідэолагамі сялянстпа, р'Ніаліоп,ыйныя ДэпйкратЫ абаранялі інтарэсы сялянскіх мас усёй Расіі. У «Колоколс» і, наколькі дазвалялі цэнзурныя ўмовЫ'і у «Совремешшке» выкрынаўся прыі'он, як прычына галечы і збяднення сялян. I Чарнышэўскі, і Герцэн звяртолі ўп'ііу на гаротны стан беларускага сялянства, на яго барацьбу супраць пры гнёту. У «Колоколе» было надрукавана 59 артыкулаў, нататак і карэспан- дэнцый пра Беларусь. У іх гаварылася аб галечы на беларускай вёсцы, аб панскай эксплуатацыі, пра здзекі з сялян з боку прадстаўнікоў царскіх улад, феадалаў, пра сялянскі рух у краі2. Чарнышэўскі, гаворачы пра пры- чыны галечы беларускай вёскі, указваў, што спалучэнне прыгонніцкага і нацыянальнага прыгнёту ставіла беларускага селяніна ў асабліва цяжкае становішча3. I «Колокол», і «Современннк» выступалі з патрабаваннямі вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці. Вялікія рускія рэвалюцыйныя дэмакраты не абмяжоўваліся патрабаваннем адмены прыгону. Яго ліквіда- цыю яны цесна ўвязвалі з глыбокімі эканамічнымі, сацыяльнымі і палітыч- нымі пераўтварэннямі ў краіне: ліквідацыяй самаўладства і панскага зем- леўладання, увядзеннем дэмакратычных свабод. Чарнышэўскі праводзіў «праз перашкоды і рагаткі цэнзуры — ідэю сялянскай рэвалюцыі, ідэю ба- рацьбы мас за звяржэнне ўсіх старых улад»4. Разам з тым Герцэн і Чарны- шэўскі з'яўляліся роданачальнікамі ўтапічнай тэорыі сялянскага сацыяліз- му ў Расіі. Сялянства і разначынная інтэлігенцыя, якая абараняла яго інтарэсы ў перыяд першай рэвалюцыйнай сітуацыі1859—1861 гг. у Расіі, складалі рэ- валюцыйна-дэмакратычны лагер. Іх барацьба супраць прыгонніцтва і са- мадзяржаўя сведчыла аб тым, што народныя масы не жадалі жыць па- старому. Яна з'явілася адной з прыкмет рэвалюцыйнага крызісу, што на- спяваў у краіне. 2. Падрыхтоўка адмены прыгону Істотнай прыкметай рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расіі з'явіўся і «крызіс вярхоў». «Адно прыгнечанне, — пісаўУ. I. Ленін, — якое б вялікае яно ні было, не заўсёды стварае рэвалюцыйнае становішча ў краіне. Болыпай часткай для рэвалюцыі недастаткова таго, каб нізы не хацелі жыць, як раней. Для яе патрабуецца яшчэ, каб вярхі не маглі гаспадарыць і кіра- ваць, як раней»5. Па меры таго як абвастралася становішча на вёсцы, ва ўрадзе і сярод часткі памешчыкаў расло разуменне неабходнасці палітычных перамен, у першую чаргу ліквідацыі прыгону. Спачатку ўзнялі пытанне аб вызваленні сялян лібералы. Яны выражалі інтарэсы той часткі памеснага дваранства Лбмастранне сялянскан барацьбы мымусіла Аляксандра II мцца 1 думкан аб ноабходнасці мькшалення сялян. У мачатку 1857 г. быў спюраяы Сакрэтпы камітэт з мэтай іыдрыхтоўкі рэформы. Пры гэтым урад выра. імыў выкарыстацца ініцыятымай дваранскіх інвснтарпых камітэтаў Вілен- скан, Г'родэенскай і Коменскан губерняў, якія мыказаліся за мызмаленне ся\ян ад прыгоннай залежнасці беэ зямлі. Такім міляхам памоімчыкі бела- руска-літоўскіх губерняў спадзяваліся пызваліцца ад абавязковых інвемта- роў, увядзонном якіх яны былі незадаволены. Адпаведныя хадайніцтвы ад пералічаных камітэтаў у верасні 1857 г. праз віленскага генерал-губернатара У. 1. Маэімава былі накіраваны ўПецярбург. Адказам на прапановы памешчыкаў стаў рэскрыпт Аляксандра II на імя Паэімама а,і\ 20 лістапада 1857 г,, якім дазвалялася дваранам пераліча- пых губерняў у споцыяльных губернскіх камітэтах распрацоўваць праек- ты адмены прыгону на ўмовах, выкладзеных ўрадам. Захоўваючы за па- мешчыкамі права на ўсю зямлю, рэскрыпт патрабаваў перадаць сялянам іх сядзібы за выкуп. Памеімчыкам таксама прапаноўвалася перадаць у ка- рыстанне сялянам за павіннасці некаторую колькасць ворнай зямлі. Для мыкупу сядзіб вызначаўся пераходны перыяд да 12 гадоў. За памешчыкамі захоўвалася права вотчыннай паліцыі. 5 снежня такі ж рэскрыпт быў да- дзены пецярбургскаму генерал-губернатару П. Н. Ігнацьеву, а затым ра- засланы начальнікам іншых губерняў з тым, каб памеснае дваранства пры- ступіла да распрацоўкі праектаў адмены прыгону па прапанаванай урадам праграме. Камітэты павінны былі складацца выключна з прадстаўнікоў памешчыкаў. Прыгонніцкая сутнасць урадавай праграмы вызвалення сялян выкры- валася на старонках «Колокола» і «Современннка». Герцэн і Агароў высту- палі супраць прызнання памешчыкаў уласнікамі ўсёй зям.\і і выдзялення сялянам надзелаў толькі ў карыстанне за павіннасці. Яны правільна па- казвалі сапраўдную мэту выкупу сялянамі сядзіб: прымусіць сялян выкуті- ляць асабістую свабоду і прымацоўваць іх да маёнткаў2. Гэтак жа рэзка ідэю выкупу сядзібы крытыкаваў і Чарнышэўскі. Ён зазначаў, што седзіба з'яўляецца ўласнасцю селяніна, а не памешчыка і таму ніякіх выкупных плацяжоў на карысць апошняга ўносіць но трэба'. Аб заховсіімп ўл;іды па- мешчыка на вёсцы «Колокол» пісаў, што гэтл «палпоспы прьп онны с/'гін», «рабства, рабства і закончанае рабства»2. У 1858 г. у Расійскай імперыі дзейнічалі 44 губернскія камітэты і 2 ка- місііГу якіх разгарнулася барацьба паміж групоўкамі памешчыкаўза ро'і- ныя шляхі адмены прыгону. На Бёларўсі і ў Літве, акрамя камітэтаў у кож- най губерні, была створана_яшчэ Віленская агульная камісія, задача якой складалася ў абагульненні поапаноу Віленскага. Гродзенскага і Ковенскага губернскіх камітэтаў і выпрацоўцы агульнага для іх праекта. У губернскіх камітэтах былі галоўным чынам сярэднія памешчыкі, якія мелі ад 100 да 500 дзес. зямлі. Паколькі пытанне аб вызваленні сялян ад прыгоннай за- \ежнасці было фактычна вырашана, у камітэтах вакол яго не ўзнікала дыс- кусій. У цэнтры іх увагі аказаліся такія пытанні, як надзяленне сялян зям- лёй, вызначэнне павіннасцей за сядзібу і ворную зямлю, адміністрацый- нае ўладкаванне сялян. У адпаведнасці з пануючымі сярод памешчыкаў тэндэнцыямі губерн- скія камітэты Беларусі і Літвы, як і Расіі ў цэлым, падзяліліся на дзве не- аднолькавыя групы. Меншасць у іх выказалася за вызваленне сялян з па- лявой зямлёй за выкуп, за ліквідацыю вотчыннай улады памешчыкаў. Гэта частка пануючага класа імкнулася атрымаць неабходныя для перабудовы гаспадаркі грашовыя сродкі ў выглядзе выкупйых плацяжоў. За абавязко- вы выкуп сялян не толькі з сядзібамі, але і з палявымі надзеламі выступалі і тыя памешчыкі, землі якіх былі настолькі малаўрадлівыя, што ўладальнікі палічылі за лепшае пазбавіцца ад іх, атрымаць выкуп, які намнога перавы- шаў каштоўнасць гэтых зямель, і жыць на даход з капіталу. Такога погляду прытрымліваліся камітэты Магілёўскай і Віцебскай губерняў, а таксама памешчыкі Мазырскага і Рэчыцкага паветаў Мінскай губ., дзе пераважалі малаўрадлівыя землі. Але і яны імкнуліся зменшыць сялянскія надзелы, вызначыць высокія павіннасці, што не адпавядалі даходнасці зямлі, г. зн. здзейсніць рэформу за кошт сялян. У Віленскай, Гродзенскай і частцы Мінскай губерняў землі ацэньваліся даражэй, а многія сярэднія і дробныя памешчыкі самі кіравалі фальвар- ковай гаспадаркай, здаючы ў арэнду толькі частку зямельных угоддзяў. У многіх маёнтках тут практыкаваўся наём парабкаў з беззямельных сялян. У сувязі з гэтым болыпасць памешчыкаў дадзенага рэгіёна выступала за беззямельнае вызваленне сялян, што знайшло адлюстраванне ў праектах адпаведных дваранскіх камітэтаў. Пры абмеркаванні пытання аб «сядзібнай аселасці» ,частка памешчы- каў выказалася супраць яе выкупу сялянамі. Аднак губернскія камітэты былі вымушаны свае рашэнні па гэтым пытанні ўзгадняць з урадавым рэскрыптам. Таму канчатковыя праекты ўсіх губернскіх камітэтаў Белару- сі, а таксама Віленскай агульнай камісіі зафіксавалі права сялян на выкуп, сядзіб, але абставілі яго такімі умовамі, дзякуючы якім кабале ў памешчыкаў. Усе праекты прадуглсдж/іалі нранл памешчыкйў Ш перанос сялянскіх сядзіб на новыя месцы, на змяншэшю іх вызначэнне за іх павіннасцей і выкупу, што намнога Ш тасць і даходнасць'. Фактычна ж выкуп за сядзібу, як і за ўсю налпчлту^ зямлю, з'яўляўся платай памешчыку за асабістую свабоду сялян. Прэтэндуючы на захаванне ў сваіх руках усёй зямлі маёнтка, шчыкі Гродзенскай, Віленскай і большай часткі Мінскай губерняў пага- джаліся пакінуць у карыстанні сялян за пэўныя павіннасці паляьыя надзр. лы толькі на пераходны перыяд. Па заканчэнні гэтага перыяду камітэты Гродзенскай і Мінскай губерняў прапаноўвалі даць сялянам права Зрінш панскай ворнай зямлі на падставе добраахвотных пагаднённяў з памешчы- камі2. У такіх абставінах сяляне, прымацаваныя да маёнтка выкупленай сядзібай, былі б вымушаны згаджацца з кабальнымі ўмовамі арэнды ці наймацца парабкамі ў фальваркі. У выніку памешчыкі не адчувалі б неда- хопу ў таннай рабочай сіле, а неабходныя ддя вядзення гаспадаркі сродкі атрымалі б у выглядзе арэнднай платы. Ад гэтага плана грабяжу сялян па сутнасці не адрозніваліся прапановы, якія былі прыняты Віленскім губернскім камітэтам I Віленскай агульнай камісіяй. Яны зводзіліся да таго, каб замацаваць сялян за маёнткамі шля- хам перадачы ім у карыстанне за адпрацоўкі ўчасткаў зямлі ад 5 да 20 дзес. на двор. Права на такія ўчасткі прызнавалася толькі за сялянамі, якія мелі да рэформы не мёнш за 5 дзес. на двор. Астатнія прыгонныя пазбаўляліся права карыстання зямлёй, у тым ліку сядзібай3. I ў гэтым выпадку паме- шчыкі захоўвалі права ўласнасці на ўсю зямлю і забяспечвалі сябе танны- мі рабочымі рукамі. Абеззямеленыя сяляне пайшлі б у фальварак парабка- мі. Сяляне, якія атрымалі ў карыстанне кавалачак зямлі, вымушаны былі б расплачвацца за яго працай на памешчыка. Абодва праекты давалі паме- шчыкам права ўключаць у склад фальваркаў угоддзі, якія знаходзіліся да рэформы ў сялян, выдзяляючы замест іх па сваім меркаванні іншыя землі. Усе губернскія камітэты Беларусі выказаліся на карысць захавання ў маёнтках ранейшых павіннасцей. На час пераходнага перыяду яны ўста- лёўваліся ў тых жа памерах і выглядзе. Пасля яго заканчэння пытанне аб павіннасцях фактычна мог вырашаць сам памешчык4. Памешчыкі імкнуліся адцягнуць час адмены прыгону. Таму ўсе губерн- скія камітэты ў краі выказаліся за максімальны пераходны перыяд — 12 га- доў. На працягу гэтага часу сяляне павінны былі застаяацца на рпнсйшым месцы жыхарства і выконваць вызначаныя павіннасці іш карысць фоіда ла'. Гэта давала памешчыкам магчымасць не рабіць карэннай ломкі гаспа- даркі адразу ж пасля рэформы. Захоўвалася вотчынная ўлада ішмсшчм- каў. У адпаведнасці з праектамі камітэтаў сельская грамада павінна была знаходзіцца пад кантролем памешчыка — начальніка грамады. Такім чынам, у ходзе абмеркавання асноў будучага вызвалення сялян памеснае дваранства Беларусі, як і ўсёй Расіі, выявіла відавочнае імкненне абараніць свае правы і прывілеі на зямлю і сялян, захаваць свой уплыў на вясковае жыццё. Яны намагаліся стварыць такія ўмовы сялянскага земле- карыстання, якія дазволілі б ужываць ранейшыя прыгонніцкія прыёмы эксплуатацыі2. Рознагалоссі ў губернскіх камітэтах паміж дзвюма групоўкамі паме- шчыкаў не мелі прынцыповага характару. Яны былі прадстаўнікамі аднаго класа, стаялі на глебе прызнання непарушнасці правоў памешчыкаў на ўсю зямлю і спрачаліся толькі аб тым, ці «выгадней для памешчыка мець арандатара (або «адработачнага» селяніна) зусім без зямлі ці «з надзелам», г. зн. прымацаванага да месца, прывязанага кавалачкам зямлі, з якога нельга жыць і на якім прыходзіцца шукаць «заработкаў» — ісці ў кабалу да памешчыка»3. Праекты губернскіх камітэтаў падвергліся вострай крытыцы з боку рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, якія характарызавалі іх як «новае пры- гоннае права»4. «3 падобнымі камітэтамі, — пісаў Агароў, — Расія будзе валачыся па гразі... 3 падобнымі камітэтамі можна дайсці да разні, таму што народ страціць цярпенне і дойдзе да развязкі знізу»5. Гэтага баяўся і царызм. Абвастрэнне класавай барацьбы на вёсцы вымусіла яго адмовіцца ад сваіх першапачатковых планаў вызваліць сялян без зямлі. Галоўны ка- мітэт па сялянскай справе, у які быў перайменаваны Сакрэтны камітэт, у канцы снежня 1858 г. прапанаваў новую праграму будучай рэформы. Апрача ліквідацыі асабістай залежнасці ад памешчыкаў і права на выкуп сядзіб, сяляне павінны былі атрымаць магчымасць выкупіць свае надзелы. Урад адмовіўся таксама ад думкі захаваць вотчынныя правы памешчыкаў. Такім чынам, новая праграма прадугледжвала не толькі асабістае вызва- ленне сялян, але і паступовую адмену феадальных вытворчых адносін. Яна адкрывала дарогу буржуазнаму аграрнаму развіццю. Для разгляду розных праектаў адмены прыгону, якія былі прапанаваны губернскімі камітэтамі, і распрацоўкі ўрадавага праекта рэформы ў па- чатку 1859 г. былі ўтвораны Рэдакцыйныя камісіі. Яны выражалі інтарэсы ўсіх панскіх груповак, паміж якімі вяліся вострыя спрэчкі. Праекты гу- бернскіх камітэтаў Заходняй Беларусі і Віленскай агульнай камісіі, што супярэчылі ўрадавай праграме, былі адхілеш.т. На паеяджэнмі у ных камісій выклікаліся асобныя прадстаўпікі ад іуб<-|жгкіх г>тп„^ Вынікам спрэчак былі кампрамісы, імкнеппе задаволіць усіх Так, жадаючы заспакоіць праціўнікаў выкугіу зямлі сялянамі, шылі зрабіць гэты выкуп добраахвотным, а фактычна залежным волі памешчыка. Рэвалюцыйныя дэмакраты адклікнуліся на гэты крок урада нцпыу.уШ мі, у якіх рэзка крытыкавалі ідэю так званых добраахвотных пагадненняў Як пісаў Чарнышэўскі ў артыкуле «Матерналы для решення крестьянско го вопроса», у гэтым выпадку «замест свабоднага пагаднення было б абса- лютнае дыктаванне ўмоў выкупу адным бокам» і, такім чынам, адбыўся 1 грабеж сялян1. Рэдакцыйныя камісіі ў сваім праекце, з аднаго боку, прызнавалі за сялянамі права на выкуп надзелаў, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а з другога — давалі памешчыкам пры пэўных умовах права адразаць у сваю карысць частку сялянскай зямлі. Рэвалюцыйныя дэмакраты на старонках легальнага і нелегальнага дру. ку выступалі супраць змяншэння сялянскіх надзелаў і за перадачу сялянам усёй зямлі. Як пісаў М. А. Серна-Салаўевіч, «права на яе набыта адвечным уладаннем і турботамі». Ён патрабаваў вярнуць сялянам Літвы і Беларусі землі, якія былі адрэзаны ў іх памешчыкамі напярэдадні адмены прыгону. Права сялян на існуючыя надзелы адстойваў і Чарнышэўскі. Прычым пад «існуючым надзелам» ён разумеў усе ўгоддзі, якімі сяляне карысталіся, уключаючы лясы і сенажаці3. Рэвалюцыйныя дэмакраты называлі выкуп- ныя плацяжы адкрытым грабяжом селяніна,, Яны былі за бязвыплатнўю перадачу зямлі сялянам. «Колокол» 1 студзеня 1861 г. у артыкуле «На Но- вый год» рэзка крытыкаваў падрыхтаваную рэформу як прыгонніцкую. Расійскія рэвалюцыянеры чакалі, што адказам на яе будзе паўсюднае абу- рэнне сялянскіх мас, і таму ўсе сілы кінулі на падрыхтоўку сялянскай рэ- валюцыі. Чарнышэўскі напісаў адозву «Барскнм крестьянам от нх добро- желателей поклон», у якой тлумачылася грабежніцкая сутнасць рэформы, выкрывалася палітыка самадзяржаўя, абарона ім панскіх інтарэсаў і тое зло, якое яно прыносіць народу. Чарнышэўскі заклікаў сялян рыхтавацца да паўстання за зямлю і волю і чакаць сігнала да выступлення. Ход і змест барацьбы за новую Расію, за адмену прыгону ў гады пер- шай рэвалюцыйнай сітуацыі паказаў, што водападзел у ёй праходзіў паміж усімі памешчыкамі, інтарэсы якіх абараняў царызм, і ўсім сялянствам Расійскай імперыі, ідэолагам якога з'яўляліся рэвалюцыйныя дэмакраты. Ішла барацьба вакол спосабу правядзення рэформы. «I тыя і другія адстой- валі ўмовы буржуазнага эканамічнага развіцця (не ўсведамляючы гэтага), але першыя — такога развіцця, якое забяспечвае максімальнае захаванне панскіх гаспадарак, панскіх даходаў, панскіх (кабальных) прыёмаў эксплуатацыі. Друтія — інтарэсы такога разіііцця, якое забяспочмлл б у найболь- шых, магчымых наогул пры даным узроўні культуры, разморах дабрабыт сялянства, знішчэнне панскіх латыфундый, знішчэнне ўсіх прыгонніцкіх і кабальных прыёмаў эксплуатацыі, пашырэнне свабоднага сялянскага леўладання»1.
|