Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Бел. нацыян. рух у пераходны п-д ад вайны да міру


Date: 2015-10-07; view: 466.


Заключэнне прэлімінарнага мірнага дагавора 12 кастрычніка 1920г. п/ж Пол., і Рас., Ук­ра., выклікала не­за­да­ва­ль­нен­не бел. паліт. гру­по­вак. 20 кас­т­рыч­ні­ка 1920 года бе­ла­рус­кія эсэры склікалі ў Рызе “беларускую на­цы­я­на­ль­на-палітычную кан­фе­рэн­цыю” спадзеючыся аб­'­яд­наць нацыян. сілы пад сваім кі­ра­ў­ніц­т­вам і стварыць адзі­ны агульны фронт барацьбы супраць Са­вец­кай улады. Па рашэнню “канферэнцыі”, белар. гру­поў­кі раз­гар­ну­лі дзейнасць па стварэнню так званай “зялёнай арміі”. Гэтым зай­ма­ўся П. Злоцкі. Праз яго беларускія эсэ­ры ка­ар­ды­на­ва­лі сваю дзейнасць з арганізацыяй Б. Савінкава “Саюз абароны радзі­мы і свабоды”. У Бе­ла­ру­сі дзейнічалі яго філіялы, аб'яднаныя ў паў­ноч­на-заходнюю ар­га­ні­за­цыю “Саюза”. Стварыць масавую “зялёную ар­мію” белар. эсэ­рам не ўдалося. Пачаўшы ўзброеную б-­бу, яны ста­ран­на мас­кі­ра­ва­лі сваю антысавецкую дзейнасць. Лі­да­ры ж буржуазных па­лі­т. груповак, суп­ра­цоў­ні­ча­лі з Польшчай, спадзе­ю­чы­ся на новую інтэрвенцыю супраць Са­вец­кай Р.

Правячыя колы Польшчы імкнуліся з дапамогай розных “інтрыг” уз­мац­ніць свае пазіцыі пры выпрацоўцы канчатковых умоў мірнага да­га­во­ра. Ад­ной з такіх была акцыя Б.Савінкава, якую пад­т­рым­лі­ва­лі краіны Ан­тан­ты. Прыбыўшы ў Польшчу па запрашэнню Ю. Піл­суд­с­ка­га, Савінкаў уз­на­ча­ліў ваенны аддзел Рускага палітычнага ка­мі­тэ­та. У к. кастрычніка 1920г. ў яго падпарадкаванні зна­ходзі­ла­ся > 60 тысяч бе­лаг­вар­дзей­цаў, аб'яднаных у арміі Пятлюры, Пе­ра­мы­кі­на, Якаўлева і Булак-Ба­ла­хо­ві­ча. Польскае камандаванне ра­зам з Вярхоўным Саветам Антанты рас­п­ра­ца­ва­ла план ваенных дзе­ян­няў супраць Савецкіх рэспублік з вы­ка­рыс­тоў­ван­нем гэтых фар­мі­ра­ван­няў. Аднак, не жадаючы, быццам, парушаць умовы прэ­лі­мі­нар­на­га да­га­во­ра, польскае камандаванне 21 кастрычніка 1920 года за­я­ві­ла аб с­пы­нен­ні адносін з войскамі Пятлюры, Перамыкіна, Якаўлева і Бу­лак-Ба­ла­хо­ві­ча. Ім прадстаўлялася поўная свабода дзеянняў. Армія Булак–Балаховіча б. сканцэнт. ў Ту­ра­ве і Давыд–Га­рад­ку.

12 кастрычніка 1920г. Бе­ла­рус­кі па­лі­тыч­ны камітэт у Варшаве заключыў дагавор з Булак-Балаховічам, ўзяў аба­вя­зак весці вярбоўку ў яго ар­мію, а Булак-Балаховіч – перадаць ка­мі­тэ­ту грамадзянскую ўла­ду на за­хоп­ле­най тэрыторыі. Аналагічнае па­гад­нен­не бы­ло заключана і з Б. Са­він­ка­вым. Беларускі палітычны ка­мі­тэт перадаў Булак-Балаховічу атрады “Зялёнага дуба”.

У пач. лістапада 1920г. армія Булак–Балаховіча перасекла дэ­мар­ка­цый­ную лі­нію і заняла Петрыкаў, Мазыр, Рэчыцу, Калінкавічы. Барацьбу з Бу­лак-Балаховічам вяла 16-я армія. 16 лістапада злучэнні 16-й арміі пе­рай­ш­лі ў нас­туп­лен­не. На працягу тыдня балахаўская армія была поўнасцю раз­г­ром­ле­на ў ра­ё­не Мазыра, Калінкавіч і Рэчыцы.

Адначасова адбылося “Слуцкае паўстанне”. Кіраўнікі Слуцкага Белар.Нацыян.Каміт. вырашылі абвясціць тэ­ры­то­рыю па­ве­та незалежнай. Польскае камандаванне спецыяльна за­цяг­ва­ла вывад сва­іх войск са Случчыны. 16 лістапада 1920 года з удзе­лам 105 чалавек адбыўся “з'езд”, згодна рашэнням, якога “Найвышэйшая Беларуская Рада” а'­бяў­ля­ла­ся вышэйшым органам дзяр­жаў­най улады на тэрыторыі Беларусі. Была аб­'­яў­ле­на яе незалежнасць у эт­наг­ра­фіч­ных граніцах, сфарміравана “першая бе­ла­рус­кая бры­га­да” у складзе двух палкоў, колькасцю каля 4 тыс. чалавек.

24 лістапада польскія войскі пакінулі Слуцк і адышлі за дэ­мар­ка­цый­ную лі­нію. Кіраўніцтва Слуцкай рады пераехала ў мястэчка Се­ме­жа­ва(8 км ад гра­ні­цы). 26-27 лістапада першы Слуцкі полк і другі Грозаўскі пачалі рабіць на­па­ды на заставы 8-й дывізіі 16-й арміі. Са згоды польскага ка­ман­да­ван­ня часці 16-й арміі былі уведзены у нейтральную зону на 3 дні. Пасля ўзб­ро­е­на­га сутыкнення пад Семежавым 6-7 снежня частка Слуцкай брыгады вы­му­ша­на была перайсці польскую мяжу, дзе была інтэрніраваная. Рэшткі Слуц­кай брыгады,скарыстаўшы адыход часцей 16-й арміі з нейтральнай зо­ны, распачалі напады на пазіцыі савецкіх войскаў. Былі за­ня­ты мястэчкі Се­ме­жа­ва і Вызна. У мэтах ліквідацыі гэтай групоўкі 19 снежня па­ча­ла­ся нас­ту­па­ль­ная аперацыя 8-й дывізіі. У выніку паўстан. перайшлі на по­л. тэр., дзе б. раззброены.

Пасля гэтага беларускія палітычныя групоўкі прымалі ўдзел у ар­га­ні­за­цыі антысавецкай б-бы на тэр. Савецкай Беларусі аж да 1925г., і падбухторванні ўзброенага паўстання ў Зах. Бел., каб да­лу­чыць яе да Літвы згодна з умовай, заключанай урадам БНР В.Ластоўскага ў ліс­та­падзе 1920 г.

32. ГРАМ.-ПАЛІТ. ЖЫЦЦЁ І НАЦЫЯН.-ДЗЯРЖ. БУДАЎНІЦТВА Б. у 20-я гг. 20ст.

18 сакавiка 1921 года падпiсаны Рыжскі мiрны дагавор памiж РСФСР (БССР) i Украiнскай ССР, з аднаго боку i Польшчай — з другога. Да Польшчы адыходзiла Зах. Б. (з тэр. у 108 тыс. кв. кiламетраў i нас. больш чым 4 млн. чалавек(суч. тэр. Брэсцк., Грод., частка Мінск. без Мінска, і Віцебская). БССР звужалася да 6 паветаў (толькі адна Мінск. г-ня – 1 млн. 635 тыс. чал.) . 31 лiпеня 1920 года пасля вызваленяя з-пад польскай акупацыі цэнтральных i заходнiх раёна Беларусi ў Мiнску адбылося суместнае пасяджэнне прадстаўнікоў Белваенрэўкома, ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, грамадскіх арганізацый – была прынята “Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецк.Сац.Рэсп.Бел. Прыняцце гэтага д-та з'явілася важным паліт. актам у гісторыі нацыян.-дзярж. будаўніцтва БССР. Гэты д-т аб'яўляў пра аднаўленне БССР, абвяшчанай яшчэ 1 студзеня 1919г. Вынік: стала сапраўднай трагедыяй для бел. народа, этнічны, тэрытар. разрыў адзінага этнасу ў 2 дзяржавамі – сав. Бел. і Пол.

Дзяржаўна-тэр. ўладкаванне БССР у гады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нацыянальнага пытаня. Заключанае ў гады грамадзянскай вайны саюзнае пагадненне – “Даговор аб ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік” ад 1 чэрвеня 1919г. – ужо не адпавядаў існуючаму становішчу. Таму з лета 1922г. пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. Сталін – ідэя “аўтанамізацыі”. Ленін – саюз на аснове федырацыі. 4 Усебеларускі з'езд Саветаў у снежні 1922г. адобрыў ідэю стварэння СССР і выбраў дэлігацыю. 30 снежня 1922г. на 1 Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з Чарвяковым падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік – СССР. СССР стаў унітарнай дзяржавай, якая склалася з некалькіх краін, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, войска, праводзіла адзіную знеш. палітыку. З улікам нацыянальнага і эканам. фактараў развіцця ў 1924 і 1926гг. адбылося ўзбуйненне тэр. БССР за кошт перадачы ёй ад РСФСР шэрага раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. Гэта было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927г.

Б-ба 2 тэндэнцый: 1. Накіравана на дэмакратызацыю ў палітычн. адносінах, што адпавядала мэтам і умовам НЭПа. 2. На працяг палітыкі ваеннага камунізма, да манапалізацыі ўсяго падітычнага жыцця КП(б)Б. Праходзіла дэмакратызацыя грам.-пал. жыцця: 1. Пашырэнне кампетэнцыі Саветаў як органаў улады з 1924г., яны прыцягвалі да ўдзелу ў сваіх пасяджэннях радавых рабочых, узніклі местачковая саветы. У снежні 1927г. (на падставе Канстытуцыі 11 кастр. 1927г.) Прэзідыум ЦВК і СНК БССР прыняў пастанову “Аб рэарганізацыі і скарачэнні савецкага апарату і аб пашырэнні правоў мясцовай улады” ў пытаннях фармір. і размеркав. мясцовага бюджэту, развіцця гаспадаркі і к-ры. У 1927г. у Б. было 8 акруговых Саветаў (Аршанскі, Бабруйскі, Віцебскі, Магілёўскі, Мазырскі, Мінскі, Полацкі).

Уплывовай партыі: Бел. партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) – у абарону інтарэсаў сялянства. Яна аб'явіла сябе апазіцыяй, бо не падпісала “Дэклар. аб абвяшч. незал. БССР”. У лютым 1921г. карныя органы КП(б)Б арыштавалі 860 членаў БПС-Р і адпраўлена у Зах.Бел. Тыя ж меры супраць маладзежных суполак: “Труд і свет”, “Юнацкі сіндыкалізм”, “Саюз сялянскай моладзі”. 11 ліпеня 1923г. абвешчана амністыя ўсім членам бел. нацыян. арганізацый, паліт. і к-ным дзеячам. удзельн. антысавецкіх фарміраванняў.

У сяр. 20-х г. грам.-паліт. жыццё было зведзена да дзейнасці вузкага кола арганізацый: Кампартыя. З др.п. 20-х узмацняецца дырэктыўная с-ма кіраваня (дэрыктыўныя указанні). У пач. 30-х у бел. савец. грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.


<== previous lecture | next lecture ==>
АБВЯШЧЭННЕ БНР. | ЭКАНОМІКА БССР У ПЕРЫЯД НЭПА (1921-1927).
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.