Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ГРАМАД.-ПАЛІТ. І КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 30-я гг. 20ст.


Date: 2015-10-07; view: 611.


Савецкая грам.-паліт. с-ма, якая усталявалася ў БССР у к.20-х г. х-ца поўным кантролем над усімі галінамі жыцця грамадства. Для такой с-мы была ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалогіі. З др.п. 20-х узмацняецца дырэктыўная с-ма кіраваня (дэрыктыўныя указанні). У пач. 30-х у бел. савец. грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму. З сяр. 30-х гг. умацоўваецца рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. Зліянне партыйнага апарата з дзяржаўным. Асноўныя падзеі грам.-паліт. жыцця БССР у к. 1920-х-30-я гг. былі звязаны са спыненем НЭПа і беларусізацыі, разгортваннем рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла ці не супадала з афіцыйнай партыйна-дзяржаўнай. У 1937г. была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй былі замацаваны шэраг дэмакратыч. правоў і свабод, права выбіраць і быць выбраным. (Вышэйш. органам улады быў Вярхоўны Савет БССР). Безальтэрнатыўны парадак выбару – калі адна кадыдатура – “выбар без выбару”. Ужыванне рэпрэсій. З 1929г. пачалося “раскулачванне” і высылка у аддаленыя раены заможных сялян, якія выступалі супраць калгасаў. Актыўных дзеячоў палітыкі беларусізацыі ўсё часцей сталі абвінавачваць у “нацыянал-дэмакратызме”.

З мая па чэрвень 1929г. працуе камісія ЦК ВКП(б) (Затонскі), якая абследавала практыку нацыянальнай работы ў БССР. =>З восені 1929г. – у СМІ, партыі, грамадск. свядомасці ўжо замацаваўся негатыўны фобраз нацдэмаўшчыны. У 1930г. зрабіў спробу самагубчтва Я.Купала, напісаўшы ў запісцы Чарвякову “лепш смерць фізічная, чым палітычная”. Вяршыняй сфальсіфікаванай кампаніі супраць “нацдэма” стала сфабрыкаваная справа Саюза вызвалення Беларусі (СВБ). У 1931г. за прынадлежнасць да СВБ было асужана 90 чалавек, сярод іх Жылуновіч, Ігнатоўскі, Баліцкі і інш. Пікам рэпрэсій стаў 1937г. была сфабрык. справа аб аб'яднаным антысавецкім падполлі на Б. на чале з кіраўнікамі рэспублікі Гікала (сакратар ЦК КП(б)Б), Чарвяковым (старшыня ЦВК БССР), Галадзедам (старшыня СНК БССР). У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б) з 101 райкома.

У 1939г. у час знаходж. На пасадзе кіраўніка НКУС БССР знаходзіўся Л.Цанава. Пачалася “контрбеларусізацыя”: 1. Скарачэнне колькасці бел.-моўных школ, чытальняў. 2. Змяншэння выдання белар. кніг, газет 3. Перавод справаводства на рускую мову 4. Змена кіраўнікоў бел. паходжання.

Развіццё к-ры Б-сі ў канцы 20-х-30-я гг. 20ст. атрымала назву “культурная рэвалюцыя”. На пачатак 1939г. доля пісьменных на Беларусі складала 80,8%. У 30-я г. было ўведзена ўсеагульнае абавязковае, а затым і сямігадовае навучанне. У 1922г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929г. у Беларускую акадэмію навук (БАК), з 1936г. – АН БССР. У 1932 – Б. Дзярж. кансерваторыя, 1933 – Бел. тэатр оперы і балета, 1937 – Беларуская дзярж. філармонія. 1934 – у Мн. 1-ы з'езд пісьменікаў Б. – 100 дэлігатаў.

В деле воспит. масс в духе идео­лог. тоталит-ма заним. клубы, биб-ка, кино, период-ка Индустрил. потреб. подготов. ученых (расшир. АН БССР (14 НИИ). В области лит-ры выразит. проявил. разрыв м/д словом и делом. В нач. 30-х г. на «Всебел. и Всесоюзн. съезде писат.» б высказ требов о «послед проведен принц-ов соц реализма» —»идеализ ревалюц и сущ обществ. строя. Совет. чел-к стал воспев. как творец и хозяин нов. жизни. Это оказ. мощ. влиян. на народ, усилив в нем веру в спаседлив. сущ. строя. В 1928 Ленинград-киностуд. худ. ф.


36. АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ ІНДУСТРЫЯЛІЗ. І КАЛЕКТЫВІЗ. У БССР.

Індустрыялізацыя (“И”) – працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і перш за ўсё ў прамысловасці. 14 з'езд ВКП(б) (снежань 1925г.) узяў курс на “И” - каб СССР з краіны якая ўвозіць машыны і абсталяванне, ператварылася ў краіну якая іх выпуская. Шляхі і метады «И» БССР былі разгледжаны на 10 з'ездзе КП(б) у снежні 1925г. і 27-29 красавіка 1927г. на пленуме ЦК КП(б)Б. Правядзенне «И» ў БССР было звязана з развіццём пераважна лёгкай прамысловасці, г.зн. перапрацоўчай, і вырабам тавараў народнага спажывання. У БССР быў распрацаваны 1-ы пяцігадовы план 1928-1932гг. Асноўная задача плана фарміравалася як “фарсіраваны тэмп «И» БССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы”. Згодна плану – стварэнне с\г машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. У годы 1-й пяцігодкі: пабудавана 78 буйных і 460 дробных і сярэдн. прадпрыемстваў. Сярод іх: швейныя фабрыкі - “Сцяг індустрыялізацыі” у Віцебску, імя Камінтэрна – у Гомелі, імя Валадарскага – у Магілёве; панчошна-трыкатажная фабрыка імя Камуністычнага Інтэрнацыянала Моладзі у Віцебску; Магілёўская фабрыка штучнага валакна; Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты. Другая пяцігодка (1933-1937) дала павелічэнне валавай прадукцыі ў 1,9 раза. Былі пабудаваны: Апшанскі льнокамбінат, Крычаўскі цэментны завод, Гомельскі шклозавод, Магілёўскі трубаліцейны. БССР давала ўжо 2,2% усёй валавай прадукцыі прамысловасці СССР. У 1935г. – 1-я авіялінія Мінск – Масква. 3 пяцігодка (1938-1941) паскарэнне развіцця прамысловасці, машынабудавання. Пабудаван: Мінскі радыёзавод, кандытарскімі фабрыкамі “Камунарка” ў Мінску і “Спартак” у Гомелі. У БССР паранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Сацыялістычнае спаборніцтва, стаханаўскі рух. За п-д з 1929 па 1940 г. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемства.

Калектывізацыя (К.) – была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы). Яшчэ да калектывізацыі ў гады НЭПа ў краіне праводзілася кааперыраванне сялянскай гаспадаркі. Але пасля 15 з'езда ВКП(б), які адбыўся ў 1927г. палітыка К. становіцца генеральнай лініяй партыі на вёсцы. Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў “хлебны крызіс” 1927-1928г. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Пачалася мера гвалтоўнай канфіскацыі збожжа. З лета 1929г. сталі паскорана і прымусова стварацца калгасы. Раскулачванне – гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сялянства, ліквідацыя кулацтва, пры гэтым кулакамі называлі ўсіх не згодных з суцэльнай К.). Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя – дваццаціпяцітысячнікі ( на Б. было больш 600 чалавек). У гады другой пяцігодкі К. у Беларусі завяршылася. У калгасы было абагульнена 96% пасяўной плошчы. Для забяспячэння тэхнікай калгасаў былі створаны МТС. У цэлым у БССР на канец 1940г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Тых з кіраўнікоў, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні К., абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так быў абвінавачаны і асуджаны народны камісар земляробства БССР Прышчэпаў, які выступаў за выкананне добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні К. Камандна – адміністратыўныя метады кіравання эканомікай.


<== previous lecture | next lecture ==>
ЭКАНОМІКА БССР У ПЕРЫЯД НЭПА (1921-1927). | СТАНОВІШЧА ЗАХ. Б. У СКЛАДЗЕ ПОЛЬШЧЫ (1921-1939гг.)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.