Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






СТАНОВІШЧА ЗАХ. Б. У СКЛАДЗЕ ПОЛЬШЧЫ (1921-1939гг.)


Date: 2015-10-07; view: 404.


У выніку савецка-польскай вайны 1919-1920гг. =>18 сакавiка 1921 года падпiсаны Рыжскі мiрны дагавор памiж РСФСР (БССР) i Украiнскай ССР, з аднаго боку i Польшчай — з другога. Да Польшчы адыходзiла Зах. Б. (з тэр. у 108 тыс. кв. кiламетраў i нас. > 4 млн. чалавек (суч. тэр. Брэсцк., Грод., частка Мінск. без Мінскіа, і Віцебская). У складзе Польшчы яны атрымалі назву “крэсы ўсходнія” (усходнія ўскраіны). Анексіраваную тэр. польскія ўлады расчлянілі на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае. У сваім гаспадарчым развіцці Зах. Б. стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. Прамысловасць Зах. Б. у 1938г. давала ў 9 разоў менш прадукцыі, чым БССР, хоць па тэр. і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Толькі за 19291939 гг. у Палескім, Навагрудскім, Віленскім в-х – было закрыта > 200 фабрык і заводаў. Рыбочы дзень 12-14 гадзін. Зарабатная плата была менш, чым на ўласных польскіх землях. 85% насельніцтва займалася с/г. Памешчыкі, якіх было менш чым 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. 28 снежня 1925г. быў прыняты “Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы” (аснованы на законе “Аб зямельнай рэформе” 15 ліпеня 1920г.): 1. Парцэляцыя– прадугледжвала продаж праз зямельны банк невялькімі ўчасткамі, ад 2 да 20 га. Польскі ўрад на практыкі яе скарыстаў для засяленне беларускіх зямель асаднікамі – былымі польскімі афіцэрамі. Да 1939г. у Зах. Б. было расселена каля 10 тыс. асаднікаў. 2. Камасацыя – ліквідацыя цераспалосіцы сялянскіх зямель – або хутарызацыя. Да 1939г. на хутары было пераведзена 43% усіх гаспадарак, якія карысталіся 45% усёй сялянскай зямлі. 3. Рэформа ліквідавала сервітуты– агульныя абшчынныя ўчасткі зямлі, у выніку чаго сяляне пазбывіліся пашы для жывёлы, вадаёмаў і сенакосаў.

У адпаведнасці з мірным дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспечыць бел. і укр. насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939г. амаль усе бел. школы ператварыліся у польскія, спынялася выданне бел. газет, часопісаў, забаранялася ўжыванне белар. мовы ў дзярж. установах і органах мясцовага самакіравання.

У 1926г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маршал Юзаф Пілсудскі. Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ім, атрымаў назву “санацыі” (“аздараўленне”). Зах. Б. выконвала ролю “санітарнага кардону” – буфера п/ж СССР і капіталістычнымі краінамі з мэтай недапушчэння распаўсюджання камуністычных ідэй.


<== previous lecture | next lecture ==>
ГРАМАД.-ПАЛІТ. І КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У 30-я гг. 20ст. | РЭВАЛ.-ВЫЗВАЛ. РУХ У З.Б. (21-39). К-РА.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.002 s.