|
РЭВАЛ.-ВЫЗВАЛ. РУХ У З.Б. (21-39). К-РА.Date: 2015-10-07; view: 496. У выніку савецка-польскай вайны 1919-1920гг. =>18 сакавiка 1921 года падпiсаны Рыжскі мiрны дагавор памiж РСФСР (БССР) i Украiнскай ССР, з аднаго боку i Польшчай — з другога. Да Пол. адыходзiла Зах. Б. (з тэр. у 108 тыс. кв. кiламетраў i нас. > 4 млн. чалавек (суч. тэр. Брэсцк., Грод., частка Мінск. без Мін., і Віц.). У складзе Пол. яны атрым. назву “крэсы ўсходнія” (усх. ўскраіны). К сяр.20-х аформ. 2 напрамкі нац-вызвал. руху: І.Рэвалюцыйна–вызваленчы: 1. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў кастрычніку 1923 г. у Вільні. КПЗБ была часткай Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльнай нацыянальнай арганізацыі. (Лагтновіч, Альшэўскі, Дубовік, Славінскі, Родзевіч, Канчэўскі). 2. Камуністычны Саюз іоладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які з'яўляўся аўтаномнай арганізацыяй камсамола Польшчы, створаная ў студзені 1924 г. (Андраюк, Анісаў, Дворнікаў, Майскі, Маслоўскі). 3. Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў),якая ўзначальвала партызанскую б-бу. 4. Пад уплывам КПЗБ і КСМЗБ у 1925 г. аформілася масавая палітычная арганізацыя – Беларуская сялянская рабочая грамада (БСРГ), Браніслаў Тарашкевіч – старшыня, Рак-Міхайлоўскі, Валошын, Мятла. На студзень 1927 г. – каля 120 тыс. чал. ІІ. Нацыянальна-дэмакратычны: складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стаялі за выкарыстанне парламентскіх форм б-бы. Члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створаная ў 1921 г. з адзінай мэтай: “распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць бел. школы і белар. асвету наогул”. Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нац.-вызвал. Руху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды памяшчалі нязгодных з рэжымам “санацыі”. У студзені 1927г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. Грамада была забаронена. Дэманстрацыі пратэсту падаўляліся сілай, а 5 лютага 1927 г. у мястэчку Косава дэманстрацыя была нават расстраляна. Замест БСРГ→”Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых”. Усюду дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. > 4 месяцаў баставалі раюочыя і сяляне Белавежскай пушчы. У 1935г. выбухнула паўстанне нарачанскіх рыбакоў, якім было забаронена свабодная лоўля рыбы (5 тыс. чал.). У маі 1935 г. КПЗБ распрацаваў курс на супрацоўніцтва з бел. нац.дэмакр. напрамкам і стварэннем адзінага дэмакратычнага фронту ва ўмовах павялічэння фашыстскай пагрозы. Аднак у жніўні 1938 г. Выканкам Камінтэрна прыняў рашэнне аб роспуску Кампартыі Польшчы і яе састаўной часткі КПЗБ: яе кіраўнікі былі абвешчаны польскімі агентамі; намячалася збліжэнне Сталіна з Гітлерам. У 1956 г. абвінавачванні былі зняты. Культура Зах. Б.: В 1927-1928 гг. у выніку дзейнасці БСРГ і ТБШ былі адкрыты беларускія і змешаныя бел.-пол. школы, працавалі беларускія гімназіі. Аднак у пачатку 30-х, яны амаль усе былі закрыты. Існавала Беларускае навуковае таварыства – даследаванні па гісторыі і к-ры бел. народа. Літ-ра: Піліп Пестрак, 11 гадоў правеў у турмах. У 1940г. ён выдаў зб. вершаў “На варце”, быў прысвечаны б-бе бел. народа за вызваленне. Максім Танк надрукаваў кнігу вершаў “Журавінавы цвет”, зборнік “На этапах”, паэму “Нарач”, якія былі канфіскаваны польскай паліцыяй. У сваіх творах ён імкнуўся паказаць духоўны свет бел. працоўнага люду. Мастацтва: Язэп Драздовіч– 1-м у бел. мастацтве пачаў касмічную тэму “Космас”, серыя “Жыцце на Марсе”, “Жыцце на Сатурне”. Ён аднавіў стварэнне насценых маляваных дываноў. Графічныя партрэты бел. князёў: Усяслава Чарадзея. Музыка: Рыгор Шырма – стваральнік бел. народнага хору, харавы дырыжор, збіральнік бел. народнай песні (> 2000), сакратар ТБШ.
|