|
Наменклатурныя iндэксы i масштабы геалагiчных карт.Date: 2015-10-07; view: 564. Усе вышэйназваныя праекцыi ўжываюцца ў картаграфii для адлюстравання паверхнi Зямнога сфероiду. З 1898 году ўжываецца адзiная Мiжнародная сiстэма разграфкi i наменклатуры карт. Гэтая сiстэма прадугледжвае падзяленне ўсяго Зямнога шару на калоны i рады. Калона (зона, паласа) - частка сфероiду, выцягнутая з поўначы на поўдзень, якая мае азiмутальны вугал з цэнтра Зямлi 60. Калоны нумаруюцца арабскiмi лiчбамi ад 1 да 60 супраць гадзiннай стрэлкi (у бок кручэння Зямлi) (мал. 6). Рад (пояс) - папярэчная восi Зямлi частка зямной паверхнi з памерам азiмутальнага вугла з цэнтра Зямлi 40. Рады азначаюцца лiтарамi лацiнскага алфавiту ад А да W ад экватара да палюсоў. Калонамi i радамi зямны сфероiд аказваецца падзеленым на сфераiдальныя трапецыi, якiя маюць памеры 40 па шыраце i 60 па даўгаце. Кожная з гэтых трапецыяў прадстаўляе сабой наменклатурны лiст маштабам 1: 1 000 000, номер якога азначаецца злучэннем адпаведнай лiтары рада i нумара калоны. Напрыклад: N-35. Азначэнне наменклатурных лiстоў iншых маштабаў, iх колькасць ў межах большых па памеру лiстоў, памеры ў градусах па шыраце i даўгаце вынесена ў таблiцу 1.
Таблiца 1. Усе карты ў залежнасцi ад маштаба можна падзялiць на: Абзорныя - карты маштаба больш за 1:1000 000, гэта значыць - 1:1500 000, 1:2500 000 i больш дробнага маштаба. Дробнамаштабныя - карты маштаба 1:1000 000, 1:500 000. Сярэднямаштабныя - карты маштаба 1:200 000, 1:100 000. Буйнамаштабныя - карты маштаба 1:50 000, 1:25 000. Дэталёвыя - карты маштаба 1:10 000 i буйнейшыя.
|