|
Тапаграфiчныя праекцыi.Date: 2015-10-07; view: 583. Тапаграфiчная аснова геалагiчных карт. Асновай любой геалагiчнай карты з'яўляецца гарызантальная, нахiленая або вертыкальная плоскасць, на якую праектуюцца выходзячыя на паверхню, або паглыбленныя, формы (структуры). Звычайна такой плоскасцю з'яўляецца тапаграфiчная аснова. Тапаграфiя вырашае задачу адлюстравання прасторавых формаў зямной паверхнi, або глыбiнных гарызонтаў на плоскасцi. Дзеля гэтага ужываюцца розныя вiды праекцыяў (з латынi - projectio - выкiдванне наперад), але пазбегнуць скажэння рэальнай формы геалагiчных структур, звычайна не ўдаецца. Найбольшыя скажэннi на палюсах Зямлi. Асноўнымi праекцыямi, якiя ўжываюцца ў картаграфii i геадэзii з'яўляюцца артаганальная i цэнтральная. Артаганальная (паралельная) праекцыя - атрымлiваецца тады, калi праз усе кропкi пэўнай фiгуры праводзяцца прамыя, паралельныя дадзенаму накiрунку да перасячэння з плоскасцю праектавання (мал. 1). У выпадку наземнай здымкi паралельныя прамыя супадаюць з накiрункам сiлы цяжару (па-руску - сiлы тяжестi). Артаганальная праекцыя мае асаблiвае значэнне ў начартальнай геаметрыi. Цэнтральная праекцыя - атрымлiваецца тады, калi з пэўнай кропкi О (центра праекцыi) праз усе кропкi фiгуры праводзяцца прамалiнейныя промнi да перасячэння з плоскасцю праекцыi (мал. 2). Кропкi на гэтай плоскасцi i ўтвараюць адлюстраванне (праекцыю) фiгуры. У час аэрафотаздымкi цэнтрам праекцыi з'яўляецца аб'ектыў апарата, а плоскасць праекцыi - фотаплёнка. Асноўнымi тыпамi картаграфiчных праекцыяў з'яўляюцца: азiмутальная, цылiндрычная i канiчная. Азiмутальныя праекцыi - картаграфiчныя праекцыi, паралелi нармальнай сеткi якiх - канцэнтрычныя акружнасцi, а мерыдыяны - iх радыўсы, якiя разыходзяцца ад агульнага цэнтру паралеляў над вугламi роўнымi рознiцы даўгот (мал. 3). Нармальныя азiмутальныя праекцыi выкарыстоўваюцца для карт палярных краiн, а поперачныя i касыя - для карт зямных поўшарыяў i мацерыкоў, а таксама, карт зорнага неба, Луны i iншых планет (Энцыклапедычны слоўнiк). Цылiндрычныя праекцыi - картаграфiчныя праекцыi, мерыдыяны якiх роўнаадлеглыя (па-руску - равноотдаленные) паралельныя прамыя, а паралелi - перпендыкулярныя iм прамыя (мал. 4). Такiя праекцыi ўжываюцца для адлюстравання тэрыторыяў выцягнутых уздоўж экватара, або якой-небудзь паралелi. Пры стварэннi тапаграфiчных карт звычайна выкарыстоўваюць раўнавугольную поперачна-цылiндрычную праекцыю (Энцыклапедычны слоўнiк). Канiчныя праекцыi - картаграфiчныя праекцыi, паралелi якiх маюць выгляд канцэнтрычных акружнасцяў, а мерыдыяны - iх радыўсы, вуглы памiж якiмi прапарцыйны рознiцы даўгот (мал. 5). Гэтыя праекцыi ўжываюць для карт тэрыторыяў, выцягнутых уздоўж паралеляў (Энцыклапедычны слоўнiк).
|