|
Кліваж і тэктанічная сланцавасць парод.Date: 2015-10-07; view: 509. Раскрышанасць. Раскрышанасць – элементарная (найменьшая па памерах) ўнутраная мікраскапічная, субмікраскапічная або бачная расколістасць горных парод. Інтэнсіўнасць раскрышанасці і шырыня зоны раскрышаных горных парод залежыць ад моцы тэктанічных рухаў, а таксама ад складу парод. Раскрышанасць маналітных парод – схаваная, а ў больш мяккіх – бачная, утварае значную па шырыні зону. У выніку крохкага здрабнення горных парод утвараюцца: - катаклазіты – абломкі, кавалкі парод рознай велічыні; - міланіты – тонказярністыя пароды, перацёртыя ў выніку дыз'юнктыўных дэфармацый да такой ступені, што немагчыма пазнаць першапачатковы склад пароды; - ультраміланіты – найбольш моцнае здрабненне пароды. Катаклазіты, міланіты і ўльтраміланіты складаюць звычайна унутраныя часткі разломаў.
Кліваж – частая паралельная расколістасць звязаная з тэктанічнымі працэсамі, якая супадае ці не супадае з наслаеннем. Некаторыя навукоўцы лічаць кліважом другасную (пасля першаснай паслойнай асобнасці) сланцаватасць, якая звязана з тэктанічнымі працэсамі. Часцей за ўсё кліваж развіты ў гліністых пародах. Вылучаюць некалькі відаў кліважа: паслойны, плыневы, галоўны. Звычайна на першай стадыі тэктанічнай дэфармацыі парод узнікае паслойны кліваж (часта сустракаецца ў метамарфізаваныхслюдзістых і хларытавых пародах), на другой – плыневы, на трэцяй – галоўны кліваж (расцягнення або скалвання), які не супадае са слаістасцю. Галоўны кліваж мае ў нармальным крыле складкі г-падобныя, а ў падвёрнутым – s-падобныя выгіны. Кліваж звычайна ўтвараецца пад вуглом 900 да жорсткага слоя.
|