|
Магматычныя і метамарфічныя целы.Date: 2015-10-07; view: 488. Магматычныя пароды займаюць значнае месца сярод парод зямной кары. З німі злучаны радовішчы карысных выкапняў, што выклікае да іх падвышаную цікавасць геолагаў і робіць аб'ектам вывучэння структурнай геалогіі. Структурна-тэктанічны аналіз магматычных парод неабходны для вывучэння ўнутранай будовы магматычных цел, механізмаў іх утварэння і вызначэння суадносін магматычных і акаляючых парод.
10.1. Склад магмы і асаблівасці праяўлення магматычнай дзейнасці. Магма – расплаўленыя горныя пароды, якія ўзнімаюцца з нізоў зямной кары ў яе верхнія часткі. Гранітоідныя пароды ўзнімаюцца з глыбінь 5 – 10 км, а ультраасноўныя і асноўныя магмы з глыбінь дзесяткаў і нават первай сотні кіламетраў. Хуткасць узняцца магмы вызначаецца: глыбінёй, наяўнасцю лятучых рэчываў у магме (чым іх болей, тым магма ўздымаецца хутчэй), складам самой магмы, якасцямі акаляючых парод. Раўнамерназерністыя магматычныя пароды ўтвораны ў адну фазу астывання расплава магма. Парфірападобныя тэкстуры – вынік двух ці большых фаз астывання магматычнага расплава. Шклопадобная тэкстура вывергнутых парод сведчыць аб іх хуткім астыванні на паверхні зямлі. Магматычная дзейнасць праяўляецца ў выглядзе: - расплаваў, якія ўздымаюцца па аслабленых зонах з нізоў зямной кары ў больш высокія гарызонты зямной кары, праплаўляючы і рассоўваючы горныя пароды; - выцякаемых або выкідваемых лававых мас на паверхню зямлі. Працэс пранікнення магмы ў горныя пароды ў выніку магматычнай дзейнасці завецца інтрузіяй. У выніку інтрузіі ўтвараецца інтрузіў – геалагічнае цела, масіў, плутон. Магматычныя пароды могуць вылівацца на паверхню або выкідвацца ў атмасферу ў выніку вулканічнай (эфузіўнай) дзейнасці. Працэс выцякання лавы завецца эфізіўным, ці эфузіяй, а целы, якія ўтвараюцца ў выніку эфузіі – эфузівамі. Прамежкавыя структурныя формы паміж інтрузівамі і эфузівамі завуцца субвулканічнымі. Па складзе метамарфічных парод можна вызначыць з якой глыбіні яны ўзняліся. Гранітоідныя пароды ўзнімаюцца з глыбінь 5 – 10 км, а асноўныя і ўльтраасноўныя – з глыбінь дзесяткаў і нават першай сотні кіламетраў. Хуткасць узняцця магмы вызначаецца наступнымі параметрамі: - глыбінёй – чым з большых глыбінь узнімаецца магма, тым больш часу ёй патрэбна для дасягання паверхні зямлі; - наяўнасцю лятучых рэчываў – чым большая канцэнтрацыя лятучых рэчываў у магме, тым меньш кропка плаўлення магмы і тым большая хуткасць яе ўзняцця; - велічынёй ціску – чым большы ціск, тым большая хуткасць узняцця магмы; - якасцямі акаляючых парод – чым большая крохкасць і меньшая шчыльнасць парод, тым большая хуткасць узняцця магмы; - складам магмы – чым меньшая вязкасць магмы, тым большая хуткасць яе узняцця. Генетычная розніца магматычных утварэнняў адлюстроўваецца ў іх тэкстуры: - аднародная (лінейная) тэкстура з паралельнай арыентацыяй выцягнутых крышталаў сведчыць аб ламінарным рухе лавы, пазбаўленым знешніх дэфармацый і тэктанічных уздзеянняў, або накіраваным ціску на магму ў час яе крышталізацыі; выцягнутыя крышталы, ксеналіты і аўталіты адлюстоўваюць напрамак руху часткова раскрышталізаванага расплаву; лінейная тэкстура прадстаўлена часцей у краявых зонах і на паверхні лававых патокаў; - порыстая, або дзіркавая тэкстура сустракаецца выключна ў субвулканічных або жэралавых фацыях; - шлакавая тэкстура прымеркавана да каляпаверхнявых частак эфузіваў; - брэкчыева-агламератавая тэкстура злучана з інтрузіямі на кантактах паўторных пранікненняў магмы ў зацвярдзелыя пароды.
10.2. Кантакты паміж магматычнымі ўтварэннямі і ўмяшчаючымі пародамі Для геолагаў вялікую цікавасць уяўляюць кантакты паміж магматычнымі і акаляючымі іх пародамі. Такія кантакты па генезісе могуць быць інтрузіўнымі, метасаматычнымі, тэктанічнымі. Па актыўнасці кантакты могуць быць: - магматычна актыўнымі, якія маюць павышаную тэмпературу, актыўнае працяканне хімічных рэакцый; - механічна актыўнымі, калі магма разрывае акаляючыя пароды і ўтварае катаклазіты, брэкчыі, міланіты і да т.п.; - неактыўныя, якія ўтвараюцца без істотных змен акаляючых парод. Адносна слаістасці ўмяшчаючых парод кантакты паміж магматычнымі і ўмяшчаючымі пародамі могуць быць: - згоднымі, калі палажэнне паверхні кантакта паралельнае паверхням ўмяшчаючых, пакрываючых ці падсцілаючых пластоў; - нязгоднымі, калі палажэнне паверхні кантакта непаралельнае паверхням ўмяшчаючых, пакрываючых ці падсцілаючых пластоў; - рассякаючымі, калі адбываецца прарыў магмы праз ўмяшчаючыя пароды, або калі адбываецца зразанне аднаго покрыва эфузіваў другім.
|