|
Расколістасць магматычных целDate: 2015-10-07; view: 487. Працэс утварэння магматычных цел можна падзяліць на дзве стадыі: першасная – пранікненне пластычнай расплаўленай магмы ў тоўшчы горных парод; другасная – стадыя астывання магмы (цвёрдая фаза), на якой пластычныя дэфармацыі магмы змяняюцца крохкімі дыз'юнктыўнымі. Першапачатковая (па-руску – первоначальная) расколістаць адбываецца ў выніку астывання магмы, пры гэтым расколіны накіоаваны звонку ўнутр. Сярод расколін у магматычных утварэннях вылучаюць: - пластовыя расколіны – вынік адрыва пры скарачэнні аб'ёму вывергнутай масы пароды пры яе астыванні; такія расколіны размашчаны паралельна першаснай паверхні магматычнага масіва; - папярочныя расколіны – размеркаваны паралельнымі працяглымі радамі перпендыкулярна першаснай расколістасці; - дыяганальныя расколіны – утвораныя ў выніку напору рэшткавай магмы; яны пазнейшыя па часе ўтварэння за пластовыя і папярочныя і перасякаюць іх; - расколіны са зрухам парод – пакатыя разрывы (скіды, ускіды, насовы), утвораныя ў выніку ціску не зусім зацвярдзелай магмы.
10.4. Інтрузівы. Марфалагічная класіфікацыя інтрузіваў. Інтрузіў – геалагічнае цела, утворанае ў выніку інтрузіі – пранікнення магмы ў горныя пароды з наступным яе застываннем. У залежнасці ад суадносін інтрузіўных цел з умяшчаючымі пародамі вылучаюць рассякаючыя глыбінныя інтрузівы, згодныя інтрузіўныя целы, інтрузівы змешаных форм, субвулканічныя інтрузіўныя целы.
|