Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Рассякаючыя глыбінныя інтрузівы.


Date: 2015-10-07; view: 561.


Глыбінныя інтрузіўныя массівы, якія разрываюць умяшчаючыя пароды па разломах ці трэшчынах, завуцца рассякаючымі. Да рассякаючых глыбінных інтрузіваў адносяцца: баталіты, дайкі, магматычныя дыяпіры.

Баталіты – выцягнутыя ўздоўж тэктанічных структур інтрузівы памерамі большыя за 100 – 200 км2, якія маюць пашыраную верхнюю частку і звужваюцца ўглыб. Асобныя часткі баталітаў маюць наступныя назвы:

- ксеналіты – магматычныя целы невялікіх памераў, якія знаходзяцца ў верхняй частцы баталіта;

- апофізы – вялікія целы клінападобнай формы, якія адыходзяць у бакі ад асноўнага інтрузіва; яны могуць быць згоднымі, ілжыва згоднымі або рассякаючымі адносна ўмяшчаючых парод;

- баталітавыя штокі – часткі вялікіх інтрузіўных цел у выглядзе стаўбападобных ізаметрычных форм;

- этмаліт (з грэчаскай мовы - варонка) – варонкападобнае інтрузіўнае цела, якое звужаецца ўніз;

- гарпаліт (з грэчаскай мовы - серп) – серпападобнае пакатае інтрузіўнае цела;

- сфеналіт (з грэчаскай мовы - клін) – клінападобнае інтрузіўнае цела, якое пашыраецца ўверх;

- хапаліт (з грэчаскай мовы – без формы) – бесформеннае інтрузіўнае цела.

Дайкі – трэшчыны (расколіны) ў горных пародах запоўненыя магматычнай масай. Дліна даек дасягае некалькіх дзесяткаў - соцен метраў, шырыня – 5 - 10 метраў. Жылы - трэшчыны (расколіны) ў горных пародах запоўненыя мінеральнай масай, якія звязаны з вылучэннем газавых вазгонаў і раствораў з магмы.

Дайкі бываюць простыя (запоўненыя адной пародай) і складаныя (шматразовае запаўненне магмай зменлівага складу); адзінкавыя і шматлікія (сістэма, група даек).

Дайкі бываюць:

-

 

Магматычныя дыяпіры (дыяпіравыя дайкі) – маюць выгляд разгорнутых у бакі даек. Сярод ніх вылучаюць:

- лафаліты (з грэчаскай мовы – грэбень) – грэбенепадобныя інтрузіўныя масівы;

- хаамаліты (з грэчаскай мовы – боб) – бобападобныя інтрузіўныя масівы складанай формы з моцна раздутымі бакамі;

- дыяпіравыя штокі – ізаметрычныя ў плане купалападобныя інтрузіўныя масівы;

- сталагмаліты (з грэчаскай мовы – кропля) –дыяпіравыя інтрузіўныя масівы, якія маюць форму перавёрнутай кроплі;

- пігмаліты – формы другасных пранікненняў магмы і кулакападобныя і тэлескопныя формы

- лінзавыя целы.

 

10.4.2. Згодныя інтрузіўныя масівы.

Інтрузіўныя масівы, якія маюць становішча абмяжоўваючых іх паверхняў паралельнае адносна слаёў акаляючых парод, завуцца згоднымі інтрузівамі.

Сілы – інтрузіўныя масівы, або межпластовыя целы пласцінападобнай формы. Іх магутнасць можа быць 600 – 900 м, а плошча – некалькі тысяч кіламетраў. Сярод разнастайных форм сілаў вылучаюць наступныя:

- хаматаліт – валападобны інтрузіў, утвораны ў выніку раздзмухання (па-руску – раздува) слаёў у перыферычных частках сілаў;

- лаккаліт – караваепадобнае інтрузіўнае цела, якое нагадвае шляпку грыба; дыяметр такога цела можа дасягаць 6 – 8 км, а магутнасць – 1 - 2 км;

- крыпталаккаліт – характарызуецца купалападобным падняццем слаёў над інтрузівамі.

Лапаліты – згодныя міжпластовыя сподакападобныя інтрузіўныя целы вялікіх памераў (сотні кіламетраў), якія маюць пляската-увагнутую форму. Лапаліты прымеркаваны да буйных прагінаў платформенных вобласцяў.

Факаліты – лінзападобныя інтрузіўныя целы невялікіх памераў (некалькі кіламетраў), прымеркаваныя да замкоў антыклінальных або сінклінальных складак.


<== previous lecture | next lecture ==>
Расколістасць магматычных цел | Інтрузівы змешаных форм.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.745 s.