|
Вулканічныя покрывы і патокі.Date: 2015-10-07; view: 445. Паверхневыя магматычныя целы. Паверхневымі магматычнымі целамі завуцца эфузіўныя (вылітыя на паверхню) лававыя целы, якія ўяўляюць з сябе пластовыя намнажэнні вулканагеннага піракластычнага матэрыялу з уключэннем асадкавых парод. Паверхневыя магматычныя целы з'яўляюцца вынікам наступных галоўных працэсаў, якія маюць узаемныя пераходы: - эфузіўны працэс – выліццё і расцяканне па зямной паверхні магматычнага расплаву (лавы) і яго застыванне; - эксплазіўны (выбуховы) працэс – выкід у паветра (або ў ваду, калі гэта водны басейн) пад моцным ціскам сумесі распыленага газа- або парападобнага, вадкага ці цвёрдага магматычнага матэрыялу з наступным яго адкладанне на зямной паверхні або на дне мора; - экструзіўны працэс – выцісканне вязкага або зацвярдзелага магматычнага рэчыва на зямную паверхню або на дно мора. Асноўныя пароды звычайна трапляюць на паверхню шляхам лававых выцяканняў, а кіслыя – у выніку эксплазіўных выкідаў піракластычнага матэрыялу з газамі і парам. Усе паверхневыя першасныя магматычныя целы па форме залягання можна падзяліць на дзве групы: - покрывы і патокі вулканічнага матэрыялу – пластовыя формы; - вулканічныя апараты – пабудовы на месцах вывяржэння лавы або ў непасрэднай блізкасці ад ніх. Лававы покрыў – пластападобнае цела ізаметрычнай у плане формы, утворанае ў выніку выліцця лавы на паверхню зямлі або на дно мора. Покрывы піракластычнага матэрыялу – вынік эксплазіўных (выбуховых) вывяржэнняў, пры якіх выкідваюцца вулканічныя бомбы, шлакі, вулканічны пясок і кавалкі акаляючых парод. Лававы паток – выцягнутае цела з павялічанай дліной і звужанай шырынёй, утворанае ў выніку выліцця лавы на паверхню зямлі. Нярэдка лававы паток займае даліны рэк і іх прытокаў. Лававы паток мае застыўшыя пароды ў кроўлі і падэшве і вадкую пластычную лаву ў сярэдзіне. Ён рухаецца падобна гусеніцам трактара: у выніку руху пластычнай лавы ўнутры патока кроўля ў лобавай частцы перакульваецца і ператвараецца ў падэшву.
|