|
Вулканічныя апараты.Date: 2015-10-07; view: 428. Вулканічныя апараты ўзнікаюць на месцы цэнтраў вывяржэння альбо ў непасрэднай блізкасці ад ніх. Гэтыя апараты маюць вялікую разнастайнасць форм і складу, якія залежаць ад месца знаходжання цэнтра вывяржэння, структуры субстрата, характара і інтэнсіўнасці вывяржэння, хуткасці змен фізіка-геаграфічных умоў і іншага. У залежнасці ад будовы і ўзаемараспалажэння магмавыводзячых каналаў вылучаюць наступныя тыпы лававых вывяржэнняў (вулканаў): - цэнтральны – магмавыводзячы канал мае трубападобную форму; такі тып звычайна прымеркаваны да перакрыжаванняў расколін і разломаў; вулканы цэнтральнага тыпу маюць звычайна акруглую форму; - трэшчынны – ролю магмавыводзячага каналу выконвае вертыкальная трэшчына (расколіна) або разлом па якім не адбываецца значных вертыкальных і гарызантальных рухаў; вывяржэнні адбываюцца на ўсім працягу расколіны або ў нейкай яе частцы; - арыяльны – шматлікія вывяржэнні адбываюцца праз мноства адносна дробных расколін на вялікай плошчы; на працягу перыяду вывяржэння адны магмавыводзячыя каналы адміраюць, другія – узнікаюць. Па генезісе, складанасці ўнутранай будовы і працягласці вывяржэння вулканічныя апараты бываюць: манагенныя і полігенныя. Манагенныя вулканы (монавулканы) характэрызуюцца аднаразовым вывяржэннем, пасля якога вывяржэнне лавы не аднаўляецца. Монавулканы марфалагічна падраздзяляюцца на: - лававыя вулканы, якія маюць пакатыя (па-руску – пологие) схілы да 5 – 100, складаюцца з найбольш вадкіх лаў і нагадваюць купалападобныя шчыты; - шлакавыя вулканы, якія маюць сподакападобныя (па-руску – блюдцеобразные) схілы да 20 – 350, складаюцца з найбольш вадкіх лаваў і нагадваюць купалападобныя шчыты; - эксплазіўныя варонкі (маары), якія абкружаны невысокім насыпам, валам, складзеным больш вялікімі кавалкамі магматычнага матэрыялу, туфабрэкчыяй з кавалкамі больш старажытных парод; дыяметр варонак дасягае 2 км; Полігенныя вулканы фарміруюцца ў выніку шматразовых вывяржэнняў, якія адбываліся за працяглы перыяд вулканічнай актыўнасці. Такія вулканы завуцца яшчэ стратавулканамі. Цыкл актыўнасці стратавулканаў уключае: - папярэднюю фазу разагрэву магматычных рэчываў у жэрале вулкана; - эксплазіўную (выбуховую) фазу вывяржэння; - пазнейшую эфузіўную фазу. Шматразовае чаргаванне гэтых фаз і назапашванне адкладаў адпаведнага складу і стварае стратавулкан, нахіл схілаў якога дасягае 20 – 300. Конусападобная форма стратавулкана нярэдка ўскладняецца экструзіўнымі целамі, якія могуць мець выгляд абеліску, простага ці складанага купалу. Вал вакол больш маладзейшага вулканічнага конуса завецца соммай, а колавая ці паўколавая западзіна паміж соммай і унутраным конусам завецца атрыя (па-руску – атрио). Зрэдку вакол цэнтра вулкана прадстаўлены уздымы, якія ўтвараюцца на ранейшых стадыях развіцця вулкана, як вынік уздуцця парод фундамента і асадкавага чахла над магматычнай структурай пры ўздыме магматычнага матэрыялу ў выніку актывізацыі вулкана-тэктанічных працэсаў.
|