|
Вулкана-тэктанічныя структуры.Date: 2015-10-07; view: 461. Вулкана-тэктанічныя структуры – тэктанічныя парушэнні, якія ўзнікаюць у целе вулканічнага збудавання, напрыклад, у выніку змены ціску ў магматычным ачагу або магмавыводзячых каналах. Такія парушэнні звязаны з вулканамі цэнтральнага і арыяльнага тыпаў, з якіх выносіцца вялікі аб'ём магмы (мал. ). Пры выбуховым хуткім выкідзе магмы ў цэнтры вулкана ўтвараецца кальдэра выбуху. Больш павольны вынас магматычнага матэрыялу з вулканаў выклікае прасяданне іх кроўлі – верхняй часткі вулкана разам з пародамі фундамента, у выніку чаго ўзнікаюць кальдэры прасядання. Напрыклад, кальдэра Нгорангора ў Паўночнай Танзаніі на ўсходзе Афрыкі. Дно кальдэры звычайна разбіта скідамі, а яе цэнтр супадае з кратарам вулкана. У кратарах патухшых вулканах утвараюцца азёры.
10.7. Метады структурнага вывучэння магматычных целаў Вывучэнне магматычных цел вядзецца структурна-тэктанічнымі фармацыйнымі, геамарфалагічнымі, петраграфічнымі, геафізічнымі метадамі з выкарыстаннем свідравання. Даследаванне магматычных цел мае наступную паслядоўнасць: - вывучаецца склад пароды; - вызначаюцца тыпы парод і абмяжоўваецца арыял іх распаўсюджання; - вывучаюцца кантакты вывергнутых парод с акаляючымі пародамі; - вывучаюцца акаляючыя (больш старажытныя, чым магматычныя пароды) петраграфічнымі метадамі з мікраструктурным аналізам; - вывучаюцца фацыі і фармацыі інтрузіўных і эфузіўных парод. Фацыя – сукупнасць якасцяў горнай пароды, утворанай пры пэўным спалучэнні ўмоў, якія наклалі адбітак на яе аблічча. Фармацыя магматычных парод – сукупнасць парод, узнікшых на працягу аднаго інтрузіўнага або эфузіўнага этапа, або цыкла ў аднолькавых генетычных умовах.
|