|
Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызадыя гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.Date: 2015-10-07; view: 1132. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця.Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі – 40 тыс. гадоў да н.э. – V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны, бронзавы і жалезныя векі Сярэднявечча–канец V–XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Новы час–ХVІ–пач ХХст. Навейшы час – з 1917 г. – да нашых дзён.Фармацыйны падыход К.Маркса.К. Маркссфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле тэорыі К.Маркса, прагрэс чалавецтва ажыццяўляецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканамічных фармацый (першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, камуністычная). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый. Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія недахопы ідэалістычнай метадалогіі, сцвердзіў прынцыпы гістарычнай за-канамернасці і дэтэрмінізму, пашырыў ідэі адзінства чалавецтва і бесперапыннага грамадскага прагрэсу. Усё гэта мела спачатку станоўчы эфект. Разам з тым гэты падыход утрымліваў і шэраг недахопаў. Па-першае, К.Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гістарычнага развіцця. Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе ў гісторыі класавую барацьбу, насілле. Па-трэцяе асноўнаму творцу гісторыі - чалавеку - адводзіў другарадную ролю. Цывілізацыйны падыход.У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Яго заснавальнікамі можна лічыць Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро. Цывілізацыя - вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы, выпрацавалі характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе сваёй эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і гібелі.
|