Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Важнейшыя крыніцы гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.


Date: 2015-10-07; view: 636.


Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства. Гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю і методыку вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц - крыніцазнаўствам. Гістарычныя крыніцы падзяляюцца на 6 асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота. Пісьмовыя крыніцы. Сярод іх летапісы прывілеі, вялікіх князяў літоўскіх і каралёў Рэчы Паспалітай, Судзебнік Казіміра 1468 г.; Статуты Вялікага княства Літоўскага уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; законы, маніфесты, інвентары памешчыцкіх маёнткаў, перапісы насельніцтва. Да гістарычных крыніцадносяцца мемуары і дзённікі. У Новы і Навейшы час беларускай гісторыі важнае значэнне набыў перыядычны друк. Ён адрозніваецца разнастайнасцю палітычнага спектра і аператыўным распаўсюджаннем інфармацыі аб падзеях і фактах у жыцці Беларусі і за яе межамі. Асобную і вельмі важную групу гістарычных крыніц складаюць рэчавыя прадметы – прадметы вытворчай гаспадаркі (прадметы і сродкі працы, прадукты вытворчасці) і творы мастацтва (пабудовы, скульптуры, карціны і г.д.). Створаныя людзьмі, яны сведчаць не толькі аб узроўні прафесійнага майстэрства іх аўтараў, але і аб ступені развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры грамадства.


<== previous lecture | next lecture ==>
Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызадыя гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. | Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 4.842 s.