|
Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.Date: 2015-10-07; view: 664. Гістарыяграфія–літаральна апісанне гісторыі. Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі І.Даніловіч упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Ю.Ярашэвіч апублікаваў фундаментальнае даследаванне “Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя. І. Грыгаровіч сабраў і на сродкі графа М.П. Румянцава выдаў “Белорусский архив древних грамот”, быў аўтарам гістарычнага даследавання “Беларуская іерархія” М.В. Без-Карніловічам былі выдадзены “Исторические сведения “о примечательных местах Белоруссии…”, Беларускі гісторык і этнограф М. Доўнар-Запольскі ў 1926 г. падрыхтаваў фундаментальную працу “Гісторыя Беларусі” (выдадзена ў 1994 г. у Мінску). Даследчык і гісторык беларускай мовы, акадэмік Я. Карскі ў 1903–1922 гг. выдаў трохтомную працу “Беларусы”. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вучоны-гісторык і дзяржаўны дзеяч Савецкай Беларусі У. Ігнатоўскі выдаў працы па айчыннай гісторыі і манаграфію пра паўстанне 1863–1864 гг. Яго “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” ў 20-я гады з'яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі для вучняў школ, У 20-я гады 20 ст. публікаваліся таксама навуковыя працы Ф. Турука, У. Пічэты, А. Цвікевіча, А. Луцкевіча, М. Гарэцкага, З. Жылуновіча і інш. У пачатку 30-х гадоў некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны, а іх працы на доўгі час трапілі ў “спецсховішчы”. У 60–80-я гады выйшла двухтомная “История Белорусской ССР” (1961 г.), пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР” (1972–1975 гг.), аднатомная “История Белорусской ССР” (1977 г.). У 1994–1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў (у дзвюх частках) “Нарысы гісторыі Беларусі. У 1998 г. выйшла ў свет “Гісторыя Беларусі” (у дзвюх частках), падрыхтаваная гісторыкамі-педагогамі мінскіх вышэйшых навучальных устаноў (у 2000 г. з'явілася другое выданне, перапрацаванае і дапоўненае). У якасці вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ выйшлі ў свет “Очерки истории Беларуси” П.Г. Чыгрынава (2000 г.), “Гісторыя Беларусі з 1795 да вясны 1917 г.” (падрыхтавана калектывам гродзенскіх гісторыкаў) (2001 г.) і інш.
|